- •Памятка работы над памылкамі
- •1. Гук і літара ў (у нескладовае)
- •!Запомні!
- •У пішацца:
- •4. Правапіс шыпячых [ж],[ш],[ч],[дж] і свісцячых [з],[з’],[с],[с’],[дз],[дз’], [ц], [ц’] зычных
- •!Запомні!
- •5. Правапіс галосных о, э – а (аканне)
- •!Запомні!
- •6. Правапіс галосных е, ё – я (яканне)
- •!Запомні!
- •7. Правапіс зычных д і дз (дзеканне), т і ц (цеканне)
- •!Запомні!
- •8. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •!Запомні!
- •1. У пачатку слова:
- •2. У сярэдзіне слова:
- •3. У агульных назоўніках:
- •4. У пачатку ўласных імён:
- •9. Правапіс спалучэнняў зычных
- •!Запомні!
- •10. Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных
- •!Запомні!
- •11. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных
- •!Запомні!
- •12. Правапіс прыстаўных галосных
- •!Запомні!
- •13. Правапіс галосных у складаных словах
- •!Запомні!
- •14.Правапіс раздзяляльнага мяккага знака
- •!Запомні!
- •15. Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •!Запомні!
- •4. Мяккі знак пішацца:
- •7. Мяккі знак не пішацца:
- •16. Правапіс апострафа
- •!Запомні!
- •2. Апостраф не пішацца:
- •17. Ужыванне вялікай і малой літары
- •!Запомні!
- •1. З вялікай літары пішуцца:
- •4. З вялікай літары пішуцца:
- •18. Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •!Запомні!
- •19. Правапіс прыставак
- •!Запомні!
- •3. Прыстаўка са- пішацца:
- •1. Не (ня) пішацца разам:
- •2. Не пішацца асобна:
- •3. Ні пішацца разам:
- •24. Перанос слова
- •!Запомні!
- •25. Пропуск, замена, перастаноўка літар
- •!Запомні!
- •Правілы складападзелу:
- •26. Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •!Запомні!
- •27. Правапіс суфіксаў назоўнікаў
- •!Запомні!
- •28. Правапіс нн і н у суфіксах прыметнікаў
- •!Запомні!
- •31. Правапіс суфіксаў –ск- і –цк- у прыметніках
- •!Запомні!
- •39. Правапіс канчаткаў рознаскланяльных назоўнікаў
- •!Запомні!
- •40. Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў, деепрыметнікаў
- •!Запомні!
- •41. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў
- •!Запомні!
- •49. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца
- •!Запомні!
- •50. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі
- •!Запомні!
- •4. Не выдзяляюцца коскамі:
- •51. Знакі прыпынку ў сказах са звароткам
- •!Запомні!
- •52. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •!Запомні!
- •53. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
- •!Запомні!
- •54. Знакі прыпынку ў складаных сказах
- •!Запомні!
4. Правапіс шыпячых [ж],[ш],[ч],[дж] і свісцячых [з],[з’],[с],[с’],[дз],[дз’], [ц], [ц’] зычных
Выпішы правільна слова. Правер зычную: падбяры праверачнае слова з галосным або санорным зычным пасля гэтага зычнага. Запішы два прыклады.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
у лодачцы перапісчык |
лодачак перапісаць |
на печцы на дарожцы |
!Запомні!
Пры вымаўленні спалучэнняў шыпячых (свісцячых) і свісцячых (шыпячых) адбываецца асіміляцыя (папярэдні гук прыпадабняецца да наступнага):
1. Шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: у лода[ц]цы.
2. Свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: у перапі[ш]чык.
АДРОЗНІВАЙ: расчыніць дзверы (адчыніць) – рашчыніць цеста (ад рошчына), расчапіць вагоны (адчапіць) – расшчапіць дуб (ад шчапаць).
ЗАПОМНІ: дашчаты, невідушчы, нішчымны, пяшчота, пяшчотны, рошчына,ушчуваць, ушчыкнуць, шчасце, шчаслівы, шчодры, АЛЕ: пясчаны.
5. Правапіс галосных о, э – а (аканне)
Выпішы правільна слова. Падкрэслі галосную а. Пастаў націск. Падбяры аднакаранёвае слова з націскным [о] або [э] ў корані. Запішы два прыклады.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
шаптаць рака ціха |
шэпт (аканне) рэчка (аканне) не пад націскам |
гара дамы доўга |
!Запомні!
1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом – дамы, мова – маўленне, шэпт – шаптаць, шэры – шарэць, жэмчуг – жамчужына.
2. Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў – крывавы, дровы – дрывотня, крошка – крышыць, бровы – брыво, гром – грымець, брод – брысці, глотка – глытаць, блохі – блыха.
3. Перадача на пісьме [э] ў запазычаных словах у ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі:
а) у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э: эканомія, экзамен, экватар, этажэрка, элемент;
б) літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменаваць, трохэлементны;
в) пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэтон, Жэнева, Жэрар, жэлацін, рэспубліка, рэформа, дэталь, гардэроб, тэатр, тэлеграф, тэлефон, ветэран, катэт, тэрмометр, тэарэма.
4. У запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэль; АЛЕ: шынель.
5. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шніцаль, шпаталь, карцар, лідар, камп’ютар, пэйджар, тэндар, ордар.
Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.
6. Правапіс галосных е, ё – я (яканне)
Выпішы правільна слова, падзялі яго на склады. Пастаў націск. Падбяры аднакаранёвае слова з націскным [е] або [ё] ў корані. Запішы два прыклады.
Рабі так:
Пішуправільна |
Тлумачу |
Прыклады |
сяло зеляніна аперацыя |
першы склад перад націскам не першы склад перад націскам слова запазычанае |
мятла веснавы абеліск |
