Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PAMYaTKA__RNP.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
442.88 Кб
Скачать

14.Правапіс раздзяляльнага мяккага знака

Выпішы правільна слова. Падкрэслі ь. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

мільён

пасля зычнага л перад ё пішацца ь

калье

рэльеф

!Запомні!

Раздзяляльны мяккі знак пішацца

1.  пасля зычных л, с, ц (з мяккага т), дз і непрыставачных н і з перад е, ё, і, ю, я ў словах іншамоўнага паходжання: рэльеф, калье, мільён, медальён, павільён, більярд, кастаньеты, каньён, каньяк, Карбюзье, Лавуазье;

2. у словах Ілья, Касьян, Ульяна і ўтвораных ад іх;

3. ва ўласных імёнах і назвах, утвораных ад імён на -ій (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, з перад суфіксальным -еў- (-ев-): Васільеў, Васільевіч, Арсеньеў, Афанасьевіч, Кандрацьеў, Кандрацьевіч, Аркадзьевіч

4. У формах дзеяслова ліць: лью, льеш, выльецца.

АЛЕ: булён, дзяк, нюанс.

Пасля г, к, х і збегу зычных (акрамя нц) перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца і (ы): Георгіеў, Яўціхіеў, Іракліевіч, Ануфрыевіч, Ануфрыеўка, Дзмітрыеў, Дзмітрыевіч.

АЛЕ: Вікенцьеў, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевіч, Кліменцьевіч і інш.

15. Правапіс змякчальнага мяккага знака

Выпішы правільна слова. Падкрэслі ь. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

маленькі

суфікс -еньк- пішацца з мяккім знакам

сівенькі

караценькі

!Запомні!

1. Мяккі знак пішацца пасля з, л, н, с, ц (з мяккага т), дз (з мяккага д):

а) для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага на канцы слова: мядзведзь, дзень, соль, вось, чытаць, кінь, лезь, шэсць, дзесяць, вішань, кухань, соцень, песень;

б) для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад цвёрдым зычным: дзядзька, бацька, касьба, барацьба, пісьмо, Вязьма, Кузьма, восьмы, процьма, дзьмухавец;

в) для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад наступным мяккім зычным тады, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) гэты мяккі зычны становіцца цвёрдым, а папярэдні зычны захоўвае сваю мяккасць: барацьбе, барацьбіт (барацьба), пісьменнік (пісьмо).

2. Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных у дзеясловах загаднага ладу:

а) перад канчаткам першай асобы множнага ліку -ма: кіньма, сядзьма;

б) перад канчаткам другой асобы множнага ліку -це: будзьце, кіньце;

в) перад зваротнай часціцай -ся: кінься, звесься.

3. Мяккі знак пішацца у назоўніках перад канчаткам творнага склону множнага ліку -мі: коньмі, людзьмі, грудзьмі, дзецьмі.

4. Мяккі знак пішацца:

а) у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, шэсцьдзясят, пяцьсот, шэсцьсот;

б) у часціцы –сьці: штосьці, чагосьці, кудысьці, дзесьці, чамусьці, якісьці;

в) у слове ледзьве.

5. Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці [л] перад зычнымі: пальцы, кольцы, відэльцы, сальца, , колькі, толькі, гульні, вельмі, лепельскі (Лепель).

6. Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [н]:

а) перад суфіксамі -к- і -чык- (калі слова без суфікса -чык- заканчваецца мяккім знакам): песенька, вішанька, каменьчык, праменьчык, карэньчык, агеньчык;

б) перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца мяккім [н’], і назоўніка восень: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, снежаньскі, восеньскі,

в) у суфіксе -еньк- (-эньк-, -аньк-): маленькі, даражэнькі, прыгожанькі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]