- •Памятка работы над памылкамі
- •1. Гук і літара ў (у нескладовае)
- •!Запомні!
- •У пішацца:
- •4. Правапіс шыпячых [ж],[ш],[ч],[дж] і свісцячых [з],[з’],[с],[с’],[дз],[дз’], [ц], [ц’] зычных
- •!Запомні!
- •5. Правапіс галосных о, э – а (аканне)
- •!Запомні!
- •6. Правапіс галосных е, ё – я (яканне)
- •!Запомні!
- •7. Правапіс зычных д і дз (дзеканне), т і ц (цеканне)
- •!Запомні!
- •8. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •!Запомні!
- •1. У пачатку слова:
- •2. У сярэдзіне слова:
- •3. У агульных назоўніках:
- •4. У пачатку ўласных імён:
- •9. Правапіс спалучэнняў зычных
- •!Запомні!
- •10. Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных
- •!Запомні!
- •11. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных
- •!Запомні!
- •12. Правапіс прыстаўных галосных
- •!Запомні!
- •13. Правапіс галосных у складаных словах
- •!Запомні!
- •14.Правапіс раздзяляльнага мяккага знака
- •!Запомні!
- •15. Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •!Запомні!
- •4. Мяккі знак пішацца:
- •7. Мяккі знак не пішацца:
- •16. Правапіс апострафа
- •!Запомні!
- •2. Апостраф не пішацца:
- •17. Ужыванне вялікай і малой літары
- •!Запомні!
- •1. З вялікай літары пішуцца:
- •4. З вялікай літары пішуцца:
- •18. Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •!Запомні!
- •19. Правапіс прыставак
- •!Запомні!
- •3. Прыстаўка са- пішацца:
- •1. Не (ня) пішацца разам:
- •2. Не пішацца асобна:
- •3. Ні пішацца разам:
- •24. Перанос слова
- •!Запомні!
- •25. Пропуск, замена, перастаноўка літар
- •!Запомні!
- •Правілы складападзелу:
- •26. Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •!Запомні!
- •27. Правапіс суфіксаў назоўнікаў
- •!Запомні!
- •28. Правапіс нн і н у суфіксах прыметнікаў
- •!Запомні!
- •31. Правапіс суфіксаў –ск- і –цк- у прыметніках
- •!Запомні!
- •39. Правапіс канчаткаў рознаскланяльных назоўнікаў
- •!Запомні!
- •40. Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў, деепрыметнікаў
- •!Запомні!
- •41. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў
- •!Запомні!
- •49. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца
- •!Запомні!
- •50. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі
- •!Запомні!
- •4. Не выдзяляюцца коскамі:
- •51. Знакі прыпынку ў сказах са звароткам
- •!Запомні!
- •52. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •!Запомні!
- •53. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
- •!Запомні!
- •54. Знакі прыпынку ў складаных сказах
- •!Запомні!
12. Правапіс прыстаўных галосных
Выпішы правільна слова або спалучэнне слоў. Падкрэслі прыстаўны галосны. Запішы два прыклады.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
хлеб іржаны |
перад спалучэннем зычных на р пасля слова, якое заканчваецца на зычны |
імгла |
!Запомні!
1. Прыстаўная галосная і пішацца:
а) у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы;
б) у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычную: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча; ілгун, ільдзіна.
2. У некаторых словах можа з’яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча.
3. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і, а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна.
13. Правапіс галосных у складаных словах
Выпішы правільна слова. Падкрэслі галосную. Запішы два прыклады.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
земляроб |
у складаным слове у першым складзе перад націскам |
зернясховішча жыццярадасны |
!Запомні!
Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
1. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: скараход, галаваломка, вадасховішча..
Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словаформа, словатворчасць; штодзённы, штомесяц, штогод; фотаздымак, фотакопія, фотаплёнка, фотакамера, фотавыстаўка і г.д.; АЛЕ: фатаграфія і вытворныя ад яго; мотагонкі, мотакрос, мотаспорт і г.д.; АЛЕ: матавоз, матацыкл і вытворныя ад іх.
2. Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: аснoвапалажэнне, вагoнарамонтны, галoўнакамандуючы, кoрманарыхтоўка, кoнегадоўля.
Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку.
3. Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): торфаўборачны, вогнеўстойлівы, збожжаўборка.
4. Лічэбнікі ад 600 да 800 - першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова: шэсцьсот, семсот, восемсот, шасцісот, васьмісот і інш.
5. Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.
6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, двухсотметровы.
7. Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.
Правапіс е, ё, я ў складаных словах
1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасілка, белабрысы, землетрасенне, светапогляд, свежавымыты, свежамарожаны, сенажаць.
Калі першай часткай складаных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік- напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы – пішацца е, калі другі – пішацца я: велікадушны, велікарускі, велікамучанік, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагаловы.
2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлетычны, лёдадрабілка, мёртванароджаны, мёдаварэнне; ледарэз, медагонка, легкадумна.
3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а – у любым ненаціскным складзе: ільновалакно, куродым, часопіс, геліёграф, марозаўстойлівы, прыборабудаўнічы.
4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе у другой частцы складанага слова: баяздольны, зернясховішча, земляроб, жыццярадасны, крывятворны; АЛЕ: боепрыпасы, жыццеапісанне, землекарыстанне, зернебабовы.
Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўборачны, вогнеўстойлівы.
