Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PAMYaTKA__RNP.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
442.88 Кб
Скачать

!Запомні!

1. На пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж галоснымі, абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар: ружжо, вяселле, карэнне, насенне, калоссе, жыццё, ламачча, зацішша, узвышша.

Падоўжанае дз на пісьме перадаецца як ддз: суддзя, ладдзя,стагоддзе.

2. У назоўніках 3-га скланення ў творным склоне перад ю: гуссю, мышшу, печчу, Прыпяццю.

3. У запазычаных словах падоўжаныя літары звычайна не пішуцца: група, калектыў, калекцыя, сума, каса, касір, піца, Ала, Генадзь, Іна, Кірыл, Марока, Ніца.

АЛЕ: бонна, ванна, донна, дурра, мадонна, манна, мецца-сапрана, панна, саванна, эскадрылля; Вінніца, Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш.

4. Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца на пісьме: Наталля, Таццяна, Усціння; Залессе, Закарпацце і інш.

АЛЕ: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна і вытворныя ад іх.

Гук [л’] не падаўжаецца ў формах дзеяслова ліць: лью, выльеш, перальюць.

5. Падоўжанае цц пішацца:

а) у інфінітыве зваротных дзеясловаў: змагацца, брацца, купацца, вучыцца;

б) у 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку зваротных дзеясловаў: змагаецца, змагаюцца, бярэцца, бяруцца, купаецца, купаюцца, вучыцца, вучацца;

в) у лічэбніках адзінаццаць – дваццаць, трыццаць і вытворных ад іх: адзінаццаты, дваццатка, пятнаццацігадовы.

г) у лічэбніках пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць у творным склоне перад ю: адзінаццаццю, дваццаццю, пятнаццаццю.

6. Падваенне зычных адбываецца на стыку марфем (прыстаўкі і кораня, кораня і суфікса): аддаць, мякка, каменны, бяззубы.

АЛЕ: расада, расол, расольнік, расаднік, ростань.

11. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных

Выпішы правільна слова. Падкрэслі прыстаўны зычны. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

воблака

у пачатку слова перад націскным о пішацца прыстаўны в

возера

вопыт

!Запомні!

1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:

а) у пачатку слоў: возера, вольха, восень, воспа, вось, вокны, вотчына, войкаць, вобад, ворыва, воблака, вобласць, востраў, Вогненная Зямля, Вольга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абвостраны, адворваць, павойкаць, увосень; АЛЕ: окаць (і вытворныя ад яго), охаць, одум, наогул.

б) перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): вокіс, воклік, вокліч, вокрык, вопыт, вопіс, вобыск, водгалас, водгук, воддаль, водзыў, водпуск, водсвет, водступ, вотруб’е і інш., а таксама навобмацак, наводдалек, паводле, наводшыбе і інш.;

в) у запазычаных словах: вохра, воцат і вытворных ад іх: вохрыць, павохрыць, вoцатнакіслы і інш.

Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в не пішацца: абады, азёрны, асенні.

2. У словах вока, востры, восем, вакол і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэй, вачамі, завочны, увачавідкі, уваччу; вастрыць, вастрыня, завастрэнне; васьмёра; ваколіца, наваколле, ваколічны.

3. Перад націскным о у сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: ніводзін, Лявон, Лявончанка, Радзівонаў і інш.

4. Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: опера, оперны, ода, ордэн, офіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.

5. Прыстаўная літара в пішацца:

а) перад каранёвым у ў пачатку слоў: вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абвуглены, завулак, навудзіць, вузлы, вузлаваты, вусаты, чарнавусы, навука, вушамі, завушніцы, лапавухі і інш.;

б) перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): вупраж, вузгалаўе, вусцілка, вусціш, вусцішна.

6. Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў:

а) перад націскным у: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску;

б) перад у ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш.

7. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у:

а) у запазычаных словах: ультра, унтэр, унікум, унія, урна. АЛЕ: вустрыца;

б) ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, і інш.; АЛЕ: Вольга

8. Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.

З прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]