Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PAMYaTKA__RNP.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
442.88 Кб
Скачать

8. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

Выпішы правільна слова. Падкрэслі спалучэнне. Пастаў націск. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

авіяцыя

рацыён

рус. иа - бел. ія

рус. ио - бел. ыё пад націскам

варыянт

біёлаг

!Запомні!

1. У пачатку слова:

- іо пад націскам у пачатку слова: іон, іонны, Іосіф;

- іа не пад націскам у пачатку слова: іанізацыя, Іакагама, Іаркшыр, Іаан;

- іе (ые): гігіена, кліент, арыентацыя, кліентура, іерогліф, Іерусалім.

2. У сярэдзіне слова:

- іё (ыё) пад націскам: біёлаг, біёграф, дамініён, патрыёт, рацыён, стадыён;

-ія(ыя) не пад націскам: біялогія, бібліятэка, патрыятызм, акцыянерны, нацыянальны; АЛЕ: Эфіопія;

- ія (ыя): віяланчэль,дыяфільм, піяніна, фіялка;

- іе(ые): гігіена, дыета, кліент;

- ео(эо) пад націскам: акардэон, геолаг;

- еа(эа) не пад націскам: акардэаніст, геалогія, леапард;

- еа(эа): ідэал, Неапаль, тэатр, АЛЕ: акіян.

3. У агульных назоўніках:

-у пачатку слова іо(пад націскам), -іа(не пад націскам): іон, іанізацыя

- ё ў пачатку і ў сярэдзіне слова  пад націскам: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), раён, раённы, маёр;

- я пасля галосных і ў пачатку слова не пад націскам: маянэз, маяран, раяніраванне, раяль, сакваяж, ярус, яхта, ярд;

-іа(-ыа) ў канцы слова: трыа, адажыа; АЛЕ: радыё

4. У пачатку ўласных імён:

-йо пад націскам: Йоркшыр, Нью-Ёрк;

5. Пішы:

- е ў пачатку слова і пасля галосных: езуіт, праект, канвеер, траекторыя, фае;

- я на канцы слова: Мая, секвоя;

- е пасля зычных (з раздзяляльным ь або апострафам): рэльеф, прэм’ера;

- ья пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з: мільярд, мільярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мільярдэр;

-’я пасля астатніх зычных:  саф’ян.

9. Правапіс спалучэнняў зычных

Выпішы правільна слова. Падкрэслі спалучэнне. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

позна

капусны

рус. здн - бел. зн

рус. стн - бел. сн

праязны

месны

!Запомні!

1. У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: слн – нц: сонца; здн – зн: праязны, выязны позна, спазніцца; згн – зн: бразнуць; стн – сн: бязлітасны, пачэсны, ненавісны, абласны, капусны, месны; тое ж у запазычаннях: кантрасны, кампосны, фарпосны; скн – сн: бліснуць, пырснуць, пляснуць, трэснуць (АЛЕ: віскнуць, націскны); стл – сл: жаласлівы, шчаслівы; рдн – рн: міласэрны, міласэрнасць.

2. Спалучэнні зычных ск, ст, c’ц’ на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч: воск – вашчыць, густы – гушчар, хрысціць – хрышчоны.

АЛЕ: пясчынка, пясчанік, пясчаны, супясчаны, супясчанік, брусчатка.

3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, фарштат.

10. Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных

Выпішы правільна слова. Падкрэслі падоўжаныя зычныя. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

насенне

збожжа

паміж дзвюма галоснымі пры падоўжаным вымаўленні пішацца нн, жж

карэнне

ружжо

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]