- •Памятка работы над памылкамі
- •1. Гук і літара ў (у нескладовае)
- •!Запомні!
- •У пішацца:
- •4. Правапіс шыпячых [ж],[ш],[ч],[дж] і свісцячых [з],[з’],[с],[с’],[дз],[дз’], [ц], [ц’] зычных
- •!Запомні!
- •5. Правапіс галосных о, э – а (аканне)
- •!Запомні!
- •6. Правапіс галосных е, ё – я (яканне)
- •!Запомні!
- •7. Правапіс зычных д і дз (дзеканне), т і ц (цеканне)
- •!Запомні!
- •8. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •!Запомні!
- •1. У пачатку слова:
- •2. У сярэдзіне слова:
- •3. У агульных назоўніках:
- •4. У пачатку ўласных імён:
- •9. Правапіс спалучэнняў зычных
- •!Запомні!
- •10. Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных
- •!Запомні!
- •11. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных
- •!Запомні!
- •12. Правапіс прыстаўных галосных
- •!Запомні!
- •13. Правапіс галосных у складаных словах
- •!Запомні!
- •14.Правапіс раздзяляльнага мяккага знака
- •!Запомні!
- •15. Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •!Запомні!
- •4. Мяккі знак пішацца:
- •7. Мяккі знак не пішацца:
- •16. Правапіс апострафа
- •!Запомні!
- •2. Апостраф не пішацца:
- •17. Ужыванне вялікай і малой літары
- •!Запомні!
- •1. З вялікай літары пішуцца:
- •4. З вялікай літары пішуцца:
- •18. Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •!Запомні!
- •19. Правапіс прыставак
- •!Запомні!
- •3. Прыстаўка са- пішацца:
- •1. Не (ня) пішацца разам:
- •2. Не пішацца асобна:
- •3. Ні пішацца разам:
- •24. Перанос слова
- •!Запомні!
- •25. Пропуск, замена, перастаноўка літар
- •!Запомні!
- •Правілы складападзелу:
- •26. Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •!Запомні!
- •27. Правапіс суфіксаў назоўнікаў
- •!Запомні!
- •28. Правапіс нн і н у суфіксах прыметнікаў
- •!Запомні!
- •31. Правапіс суфіксаў –ск- і –цк- у прыметніках
- •!Запомні!
- •39. Правапіс канчаткаў рознаскланяльных назоўнікаў
- •!Запомні!
- •40. Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў, деепрыметнікаў
- •!Запомні!
- •41. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў
- •!Запомні!
- •49. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца
- •!Запомні!
- •50. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі
- •!Запомні!
- •4. Не выдзяляюцца коскамі:
- •51. Знакі прыпынку ў сказах са звароткам
- •!Запомні!
- •52. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •!Запомні!
- •53. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
- •!Запомні!
- •54. Знакі прыпынку ў складаных сказах
- •!Запомні!
39. Правапіс канчаткаў рознаскланяльных назоўнікаў
Запішы назоўнік правільна. Выдзелі канчатак. Вызначы склон назоўніка. Запішы прыклад.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
бацьку |
рознаскл. назоўнік муж. роду давальнага склону |
мужчыну
|
!Запомні!
Рознаскланяльныя назоўнікі маюць наступныя канчаткі:
|
Назвы маладых істот |
Назоўнікі на -мя |
Назоўнікі мужчынскага роду |
Н. |
-я (-ё) |
-я |
-а, -я |
Р. |
-і (+ устаўка -ац-(-яц-)) |
-я, -і (+устаўка -ен-) |
-ы (-і) |
Д. |
-і (+ устаўка -ац-(-яц-)) |
-ю, -і (+устаўка -ен-) |
-у (-ю)(націск на аснове) -е, -ю(-і)(націск на канчатку) |
В. |
-я (-ё) |
-я |
-у(-ю) |
Т. |
-ём |
-ем |
-ам, -ем |
М. |
як Д. |
-і (+устаўка -ен-) |
як Д. |
40. Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў, деепрыметнікаў
Выпішы словазлучэнне з прыметнікам (дзеепрыметнікам), у якім зроблена памылка. Выдзелі канчатак. Вызначы род, лік, склон прыметніка (дзеепрыметніка). Запішы прыклад.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
вясёлае свята |
прыметнік адз.ліку ніякага роду назоўнага склону |
высокае неба |
!Запомні!
Прыметнікі і дзеепрыметнікі пры скланенні маюць наступныя канчаткі:
Склон |
Адзіночны лік |
Множны лік |
||
мужчынскі |
ніякі |
жаночы |
||
Н. |
-ы, -і |
-ае, -ое, -яе |
-ая, -яя |
-ыя, -ія |
Р. |
-ага, -ога, -яга |
-ай(-ае), -ой(-ое), -яй(-яе) |
-ых, -іх |
|
Д. |
-аму, -ому, -яму |
-ай, -ой, -яй |
-ым, -ім |
|
В. |
Н. або Р. |
-ую, -юю |
Н. або Р. |
|
Т. |
-ым, -ім |
-ай(-ае), -ой(-ое), -яй(-яе) |
-ымі, -імі |
|
М. |
-ым, -ім |
-ай, -ой, -яй |
-ых, -іх |
|
41. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў
Выпішы правільна дзеяслоў. Выдзелі канчатак. Вызначы спражэнне, лік, асобу. Запішы прыклад.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
піша |
І спражэнне 3-я асоба адзіночны лік |
малюе |
!Запомні!
Дзеясловы маюць наступныя асабовыя канчаткі:
Лік |
Асоба |
Спражэнне |
Рознаспрагальныя |
||||
І |
ІІ |
бегчы |
есці |
даць |
|||
адз. |
1 |
я |
-у,-ю |
бягу |
ем |
дам |
|
2 |
ты |
-еш,-эш, -аш |
-іш, -ыш |
бяжыш |
ясі |
дасі |
|
3 |
ён яна яно |
-е, -э, -а |
-іць, -ыць |
бяжыць |
есць |
дасць |
|
мн. |
1 |
мы |
-ём, -ем, -ом, -ам |
-ім, -ым |
бяжым |
ядзім(ямо) |
дадзім(дамо) |
2 |
вы |
-еце, -яце, -аце |
-іце, -ыце |
бежыце |
ясце |
дасце |
|
3 |
яны |
-уць, -юць |
-аць, -яць |
бягуць |
ядуць |
дадуць |
|
Спражэнне дзеясловаў з ненаціскнымі канчаткамі вызначаецца па неазначальнай форме:
да ІІ спражэння належаць:
а) усе дзеясловы на -ыць(-іць), АЛЕ: аднаскладовыя (мыць, віць, ліць) і ўтвораных ад іх (памыць, зашыць) належаць да І спражэння;
б) дзеясловы на -эць, -ець, калі ў 1-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу е,э не захоўваецца: глядзець – гляджу вярцець, цярпець; АЛЕ: хацець (І спр.)
б) дзеясловы баяцца, гнаць,залежаць, ненавідзець, спаць, стаяць;
да І спражэння належаць усе астатныя дзеясловы.
42. Правапіс канчаткаў дзеясловаў пр.часу адз. ліку 3-й асобы
Выпішы правільна дзеяслоў. Выдзелі канчатак, пастаў націск. Вызначы час, лік, асобу.Запішы прыклад.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
замяло |
дзеяслоў пр.часу адз. ліку 3-й асобы ніякага роду пад націскам |
было
|
!ЗАПОМНІ!
У форме прошлага часу дзеясловы маюць наступныя канчаткі:
Род |
Лік |
|
адзіночны |
множны |
|
мужчынскі |
|
-і |
жаночы |
-а |
-і |
ніякі |
-а (не пад націскам), -о (пад націскам) |
-і |
43. Правапіс –цца ў дзеясловах
Выпішы правільна слова. Падкрэслі цц. Запішы два прыклады.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
смяецца |
рус. тся – бел. цца ў 3-й асобе адз.ліку зваротнага дзеяслова |
імчыцца купаецца |
!ЗАПОМНІ!
Падвоенае цц пішацца:
а) у інфінітыве зваротных дзеясловаў: змагацца, брацца, купацца, вучыцца;
б) у 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку зваротных дзеясловаў: змагаецца, змагаюцца, бярэцца, бяруцца, купаецца, купаюцца, вучыцца, вучацца, просіцца, просяцца, імчыцца, імчацца;
44. Правапіс –цц- у лічэбніках
Выпішы правільна слова. Падкрэслі цц. Запішы прыклад.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
дваццатага |
у сярэдзіне лічэбніка паміж дзвюма галоснымі |
дванаццатага |
!ЗАПОМНІ!
У лічэбніках падоўжанае цц пішацца:
а) у лічэбніках адзінаццаць – дваццаць, трыццаць і вытворных ад іх: адзінаццаты, дваццатка, пятнаццацігадовы.
б) у лічэбніках пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць у творным склоне перад ю: адзінаццаццю, дваццаццю, пятнаццаццю.
45. Правапіс канчаткаў дробавых лічэбнікаў
Выпішы правільна слова. Выдзелі канчатак. Запішы два прыклады.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
дзве сёмыя |
лічнікам дробавага лічэбніка з’яўляецца слова дзве – другая частка ставіцца ў форме назоўнага склону |
дзве дзявятыя тры пятыя |
!ЗАПОМНІ!
1. Калі першай часткай (лічнікам) дробавага лічэбніка з’яўляюцца словы дзве, тры, чатыры, то другая частка мае форму назоўнага склону: дзве шостыя, тры сёмыя, чатыры дзявятыя.
2. Калі першай часткай (лічнікам) дробавага лічэбніка з’яўляюцца словы пяць, шэсць, сем, восем, дзевяць, то другая частка мае форму роднага склону: пяць шостых, сем восьмых, дзевяць чацвёртых.
46. Правілы пастаноўкі двукосся
Выпішы сказ. Растлумач умовы пастаноўкі двукосся.
Рабі так:
Кожны новы тэатральны сезон тэатр імя Я. Коласа пачынае спектаклем “Несцерка”. (У двукоссе бяруцца назвы спектакляў)
!ЗАПОМНІ!
1. У двукоссе бяруцца словы, якія ўжыты ў іранічным сэнсе або ў якім-небудзь асобым, незвычайным значэнні.
Напрыклад: «Высокае начальства» спачатку прыслала мне падзяку, што добра вучыў дзяцей у школе... (Я.Колас). Не праходзіць і дня, каб на ўчастку пагранатрада вартавыя граніцы не затрымлівалі перавозчыкаў «левых» грузаў.
2. У двукоссе бяруцца назвы:
а) ганаровых званняў, некаторых ордэнаў і медалёў: ганаровае званне «Народны паэт Беларусі», ордэн «За службу Радзіме», медаль «За адвагу»;
АЛЕ: ордэн Маці, медаль Францыска Скарыны;
б) літаратурных твораў, навуковых прац, газет, часопісаў, рубрык, спектакляў, танцаў, музычных твораў, карцін і пад.: паэма «Сымон-музыка», раман «Людзі на балоце», камедыя «Паўлінка», часопіс «Полымя», спектакль «Несцерка», народны танец «Бульба», карціна «Абаронцы Брэсцкай крэпасці»;
в) прадпрыемстваў, устаноў, вытворчых аб’яднанняў, станцый, санаторыяў, гасцініц, кінатэатраў і іншых арганізацый: адкрытае акцыянернае таварыства «Камунарка», установа «Рэдакцыя газеты «Рэспубліка», гасцініца «Еўропа», кінатэатр «Радзіма», станцыя метро «Няміга»;
г) марак машын, вытворчых, кандытарскіх, парфумерных вырабаў і пад.: «Ніва», «Волга», «Опель» (аўтамабілі); «Ласунак», «Мінскі грыльяж» (цукеркі); «Лясны ландыш» (духі).
3. У двукоссе не бяруцца назвы, у склад якіх уваходзяць словы імя, памяці.
Напрыклад: Калгас імя Гастэлы. Алея памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
4. У двукоссе бяруцца словы іншых часцін мовы, што выступаюць у ролі назоўнікаў.
Напрыклад: Увесь час у яго гэтае «гэй» на языку верціцца (Я.Колас). Ні стуку, ні груку, ні кашлю, а толькі далёкае «ку-ку» ці крык перапёлкі... (А.Бачыла).
47.Знакі прыпынку ў канцы сказа
Напішы сказ, пастаў патрэбны знак, падкрэслі яго.
Рабі так:
Прыляцела ластаўка. (Сказ па мэце выказвання апавядальны.)
!ЗАПОМНІ!
Сказы перадаюць закончаную думку. Па мэце выказвання сказы бываюць апавядальныя (у канцы сказа ставіцца кропка), пытальныя (у канцы сказа ставіцца пытальнік) або пабуджальныя (у канцы сказа ставіцца клічнік).
48. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі
Выпішы сказ. Падкрэслі аднародныя члены сказа. Растлумач знакі прыпынку(славесна або схемай).
Рабі так:
Навучэнцы гімназій маюць магчымасць вывучаць нямецкую, французскую, іспанскую, англійскую літаратуры.(Аднародныя члены сказа, якія не звязаны паміж сабой злучнікамі, раздзяляюцца коскамі.)
!ЗАПОМНІ!
1. Коскай раздзяляюцца аднародныя члены сказа, якія не звязаны паміж сабой злучнікамі. Напрыклад: Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы (Я.Купала).
Не з’яўляюцца аднароднымі членамі і не аддзяляюцца адзін ад аднаго коскай два дзеясловы ў аднолькавай форме, якія стаяць побач, утвараючы ў сэнсавых адносінах адно цэлае тыпу: Пайду вазьму. Пайсці даведацца.
2. Раздзяляюцца коскамі два або некалькі прыметнікаў-азначэнняў, якія адносяцца да аднаго і таго слова ў сказе і характарызуюць прадмет з аднаго боку. Напрыклад: Мяккія, ласкавыя гукі паліліся па пакоі (Я.Колас).
Не раздзяляюцца коскамі неаднародныя прыметнікі-азначэнні. Напрыклад: Над далёкімі лясамі звісала тонкая блакітная смуга (Я.Колас).
3. Коскай аддзяляюцца аднародныя члены сказа, якія звязваюцца паміж сабой злучнікамі а, але, ды (у значэнні «але»), аднак, хоць, толькі і інш. Напрыклад: Паўлюк толькі зірнуў, але нічога не сказаў (Я.Колас).
4. Коскай аддзяляюцца аднародныя члены сказа, якія звязваюцца пры дапамозе парных злучнікаў як ... так і; не толькі ... але (а) і; калі не ... то (дык); хоць ... але (а); хоць і не ... затое (аднак); не то што ... але і і інш. Напрыклад: Пажар заўважылі як з баракаў, так і з пасёлка (П.Пестрак).
5. Коскай аддзяляюцца адзін ад аднаго аднародныя члены сказа, якія звязваюцца пры дапамозе паўторных злучнікаў і ... і, ды ... ды, то ... то, ні ... ні, не то ... не то, ці ... ці, ці то ... ці то, або (альбо) ... або (альбо) і інш. Напрыклад: Я рад і сонцу, і вясне, і дожджыку (Я.Пушча).
6. Калі паўторныя злучнікі і ... і, ні ... ні, то ... то звязваюць словы як аднародныя часткі ўстойлівых (фразеалагічных) выразаў, то ў іх перад гэтымі злучнікамі коска не ставіцца. Напрыклад: і днём і ноччу, і туды і сюды, і смех і грэх, і смех і слёзы, і смех і гора, і скокам і бокам, і так і сяк, і так і гэтак, і тут і там, і вашым і нашым, і такі і гэтакі, і ў хвост і ў грыву і інш.
7. Не аддзяляюцца коскай два аднародныя члены сказа, якія звязваюцца паўторнымі злучнікамі, калі яны паводле сэнсу і інтанацыі ўтвараюць адзінства. Напрыклад: Вітаю цябе я і соллю і хлебам! (Я.Купала).І дзень і два яны ў дарозе (Я.Колас). Ці вясною ці ўлетку шмат народу на палетку (А.Русак).
8. Коскай раздзяляюцца ўсе аднародныя члены сказа, калі папярэднія з іх звязаны паміж сабой без злучнікаў, а наступныя – пры дапамозе паўторнага злучніка і. Напрыклад: Жыццё чулася ў траве, у гаёчку, і лясочку, на палях, і на лугах, і ў зялёненькім лужочку, і ў крынічных берагах (Я.Колас).
9. Калі паўторны злучнік і стаіць пасля першага аднароднага члена, перад злучнікам таксама ставіцца коска. Напрыклад: У песнях жа родны край, родныя словы жылі, і жывуць, і жыць будуць (Я.Купала).
10. Коскай аддзяляюцца аднатыпныя пары аднародных членаў сказа, звязаных паміж сабой злучнікам і. (У сярэдзіне пар коска не ставіцца.) Напрыклад: Сосны і вязы, дубы і асіны вакол возера вартай пасталі (Я.Купала).
11. Калі злучнік і звязвае больш як дзве пары аднародных членаў сказа, то перад ім ставіцца коска. (У сярэдзіне пар, звязаных паміж сабой злучнікам і, коска не ставіцца.) Напрыклад: Лясы ў нашай краіне можна сустрэць вялікія і малыя, і густыя і рэдкія, і хвойныя і змешаныя.
12. Калі злучнік і звязвае неаднатыпныя пары аднародных членаў сказа, паміж імі коска не ставіцца. Напрыклад: Удзень і ўночы над палямі і лясамі чуліся выбухі снарадаў і аўтаматная страляніна (І.Мележ).
13. Двукроп’е ставіцца перад пералічэннем аднародных членаў, калі перад імі ёсць абагульняльнае слова або словы напрыклад, а іменна. Напрыклад: Усе былі апрануты па-святочнаму: чысценька і прыгожа (Я.Колас).
14. Працяжнік ставіцца перад абагульняльным словам пасля аднародных членаў. Напрыклад: І двор, і дарога, і лес – усё было занесена белым снегам.
15. Калі пасля аднародных членаў перад абагульняльным словам ужыта пабочнае слова або спалучэнне слоў словам, адным словам, карацей кажучы, то працяжнік ставіцца перад пабочным словам, а пасля яго – коска.
Напрыклад: Начны лес, ціхі, ледзь улоўны гул маразявых сосен, цішыня лясных нетраў – адным словам, усё настройвала на роздум (М.Зарэцкі).
16. Калі аднароднымі членамі з папярэднім абагульняльным словам сказ не заканчваецца, то перад імі ставіцца двукроп’е, а пасля іх – працяжнік. Напрыклад: Хутка ўсё: неба, і дарога, і чэзлыя балотныя хмызнякі – патанула ў снежнай завірусе (Я.Колас).
17. Двукроп’е ставіцца перад пералічэннем аднародных азначэнняў, якія выражаны прыметнікам або назоўнікам ці займеннікам і адносяцца да паясняльнага папярэдняга назоўніка. Напрыклад: Вялася звычайная размова знаёмых людзей у першыя хвіліны сустрэчы: пра надвор’е, пра здароўе, пра навіны.
18. Двукроп’е ставіцца перад аднароднымі членамі, якія тлумачаць, удакладняюць значэнне папярэдніх слоў. Напрыклад: Яна ўзялася за работу: набрала дроў, унесла ў хату і, запаліўшы газоўку, стала класці іх у печ (К.Чорны).
19. Працяжнік ставіцца паміж аднароднымі членамі сказа, калі прапушчаны супраціўны злучнік. Напрыклад: Не плача – смяецца шчаслівая маці (М.Багдановіч). Гаспадар павёў яго не ў жылы катэдж – у лазню… (І.Шамякін).
20. Працяжнік ставіцца перад злучнікам і паміж двума членамі сказа, калі другі з іх выражае вынік, хуткую змену падзей, нечаканасць. Напрыклад:
А ўбачыў Машу – і адразу падабрэў (І.Шамякін).
21. Калі злучнік і звязвае два аднародныя выказнікі, з якіх другі выражаны ўсечанай формай дзеяслова, то паміж імі заўсёды ставіцца працяжнік – перад злучнікам або пасля яго. Напрыклад: Пахіснулася хвоя – і бразь на зямлю (Я.Колас).
