Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PAMYaTKA__RNP.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
442.88 Кб
Скачать

28. Правапіс нн і н у суфіксах прыметнікаў

Выпішы правільна слова. Выдзелі суфікс. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

страшэнны

суфікс -энн- пішацца з нн

высачэнны

свяшчэнны

!Запомні!

Падвоенае нн пішацца:

1.  у суфіксах -энн- (-енн-): страшэнны, здаравенны, таўсценны, худзенны, высачэнны, дратвенны, брытвенны, абедзенны, свяшчэнны, вогненны;

2.  на стыку ўтваральнай асновы і суфікса паміж галоснымі:

а) калі ўтваральная аснова заканчваецца на н, а суфікс пачынаецца з гэтай жа літары: конны, карцінны, глыбінны, вінны, летуценны, паддонны, ваенны, вясенні, бяссонны, айчынны, бязвінны, незаменны, прасцінны, дрэнны, дабрачынны;

б) калі аснова слова заканчваецца на нн, а суфікс пачынаецца зычным н: ванны (набор), манныя (крупы);

3. у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -мя: іменны, імянны, пайменны, племянны, страмянны, цемянны. АЛЕ: палымяны.

Адна літара н пішацца у прыметніках, утвораных пры дапамозе суфіксаў:

а) -н-: лета – летні, азёрны, ядраны, галодны;

б) -ін-: пчала – пчаліны, жураўліны;

в) -ын-: качка – качыны, матчына;

г) -ан-: скура – скураны, ветраны;

д) -ян-: салома – саламяны, ледзяны, драўляны.

29. Правапіс н у суфіксах дзеепрыметнікаў

Выпішы правільна слова. Выдзелі суфікс. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

завезены

у дзеепрыметніках залежнага стану прошлага часу пішацца адна літара н

куплены

занесены

!ЗАПОМНІ!

У дзеепрыметніках залежнага стану прошлага часу пішацца заўсёды адна літара н.

30. Правапіс суфіксаў прыметнікаў

Выпішы правільна слова. Выдзелі суфікс. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

добранькі

суфікс -аньк- пасля цвёрдых зычных не пад націскам

свежанькі

гарачанькі

!ЗАПОМНІ!

1. Суфіксы -еньк- (пасля мяккіх зычных незалежна ад месца націску), -эньк-

(пасля цвёрдых зычных пад націскам), -аньк- (пасля цвёрдых зычных не пад націскам), -ават- надаюць прыметнікам адценне памяншальнасці (меншай меры якасці) або ласкальнасці: круценькі, маленькі, утульненькі, нізенькі, беленькі, борздзенькі, даражэнькі, старэнькі, харошанькі, свежанькі, добранькі, гарачанькі.

Суфіксы -еньк-, -эньк-, -аньк- заўсёды пішуцца з мяккім знакам.

2. Суфіксы -ізн-, -эзн-, -озн-, -енн-, -энн- надаюць прыметнікам адценне павелічальнасці: вялізны, велічэзны, высозны, здаравенны, шырачэнны.

3. Прыналежныя прыметнікі мужчынскага роду ўтвараюцца ад назоўнікаў мужчынскага роду пры дапамозе суфіксаў -еў-(-ёў-), -аў-(-оў-): лебедзеў, Міхасёў, Мікітаў.

4. Прыналежныя прыметнікі жаночага роду ўтвараюцца ад назоўнікаў жаночага роду пры дапамозе суфіксаў -ын-(-ін-): сястрын, матулін, бабулін.

31. Правапіс суфіксаў –ск- і –цк- у прыметніках

Выпішы правільна слова. Выдзелі суфікс. Запішы прыклад.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

французскі

аснова на з (нацыянальнасць)+ -ск- = зск

каўказскі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]