Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PAMYaTKA__RNP.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
442.88 Кб
Скачать

27. Правапіс суфіксаў назоўнікаў

Выпішы правільна слова. Выдзелі суфікс. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

дожджык

дожджык - дожджыка (пры змене слова ы не выпадае)

вожык

хлопчык

!Запомні!

1. Суфікс -ец- (-ац-) пішацца ў назоўніках мужчынскага роду. Пры змяненні слова галосны выпадае: акраец, індыец, разец, плывец, вясковец, кармілец, баец.

2. Суфікс -іц- (-ыц-) пішацца ў назоўніках жаночага роду і беглага галоснага не мае: ваколіца, патыліца, спадарожніца, карміліца, розніца, кірыліца, кніжыца.

3. Памяншальна-ласкальны суфікс -ічк- (-ычк-) пішацца ў назоўніках жаночага роду, якія ўтварыліся ад слоў на -іц- (-ыц-): лесвічка, крынічка, сунічка, завушнічка, запальнічка, палічка (ад паліца), сястрычка.

У астатніх выпадках пішацца памяншальна-ласкальны суфікс -ечк- (-ачк-): дзядзечка, лялечка, цётачка, галовачка, булачка, рэчачка, Волечка, Ванечка.

4. Суфікс -ак- (-ек-) пішацца, калі пры змене слова выпадае а ці е: сшытак – сшытка, каласочак – каласочка, дожджычак – дожджычку, аловак – алоўка.

5. Суфіксы -нік-, -чык- пішуцца нязменна ва ўсіх формах слоў: пеўнік – пеўніка, дарадчык – дарадчыка.

Суфіксы -ік- (-ык-) пішуцца, калі пры змяненні слова галосны ў суфіксе не выпадае: хвойнік, ножык, зайчык, месячык, мячык, кошык.

6. Суфікс -ачк- пішацца, калі апошні гук перад суфіксам цвёрды або зацвярдзелы: вудачка, лямпачка, Тамарачка.

Суфікс -ечк- пішацца, калі апошні гук перад суфіксам мяккі: зязюлечка, гняздзечка, Валодзечка.

7. Суфікс -ень- (-ань-) ва ўскосных склонах у адных назоўніках захоўвае галосны, у другіх яго губляе: вусень – вусеня; але: вучань – вучня, шчэбень – шчэбню. Часам дапускаюцца абедзве формы: кіпень – кіпеню і кіпню.

8. Суфіксы -чык- (-чыц-) і -шчык- (-шчыц-) ужываюцца пры ўтварэнні назоўнікаў, якія называюць людзей паводле заняткаў.

1) Суфікс -чык- (-чыц-) пішацца:

а) калі ўтваральная аснова заканчваецца на пярэднеязычныя д, т, з, с: аб’ездчык, дакладчыкракетчык, пераплётчыца, лётчык, грузчык, перапісчык, перапісчыца (а таксама ў адпаведных прыметніках: дарадчыцкі, перапісчыцкі і інш.);

б) калі ў канцы ўтваральнай асновы адбываецца чаргаванне [г] – [ж]: перабягаць – перабежчык, перабежчыца, перабежчыцкі.

2) Суфікс -шчык- (-шчыц-) пішацца:

а) калі аснова заканчваецца на санорныя р, л, м, н, й: зваршчык, наборшчыца, вугальшчык, паромшчык, бетоншчыца, забойшчык (а таксама ў адпаведных прыметніках: наборшчыцкі, пайшчыцкі і інш.);

б) пасля спалучэнняў тых жа санорных з наступнымі т, г утваральнай асновы: працэнт – працэнтшчыца, аліменты – аліментшчык, аліментшчыца.

в) калі ўтваральная аснова заканчваецца на б, п, м, ф і ўв): рубшчык, гардэробшчыца, паромшчык, нарыхтоўшчык, палясоўшчык, забудоўшчык.

9. З дапамогай суфіксаў -чын- і -шчын- утвараюцца дзве семантычна розныя групы назоўнікаў: назоўнікі са значэннем пэўнай грамадскай з’явы і назоўнікі са значэннем рэгіёна, абшару.

1) Суфікс -чын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на д – т, з – с, ж – ш, дж – ч: спадчына (спад-), салдатчына (салдат-), Брэстчына (брэст-), Навагрудчына (навагруд-), Полаччына (Полацк: полат-/полац-/полач-).

2) Суфікс -шчын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на б, п, м, ф, в, н, р, л, й, ўв або л): партызаншчына (партызан-), літаратуршчына (літаратур-), ваеншчына (ваен-), канцыляршчына (канцыляр-), Браслаўшчына (браслаў-), Гомельшчына (гомель-), Гродзеншчына (гродзен-), Міншчына (мін-), Бабруйшчына (бабруй-), Магілёўшчына (магілёў-), Віцебшчына (віцеб-).

Суфікс -шчын- пішацца і тады, калі ўтваральная аснова заканчваецца на зычны з папярэднім санорным: інтэлігентшчына (інтэлігент-), эмігрантшчына (эмігрант-), Самаркандшчына (самарканд-).

10. Падвоенае нн пішацца, калі ўтваральная аснова заканчваецца на н, а суфікс пачынаецца з гэтай жа літары: дзённік, імяніннік, маліннік, падаконнік.

11. Суфіксы -ск- і -ств- пішуцца:

а) калі ўтваральная аснова заканчваецца на д, з, то спалучэнне іх з суфіксальным с падаецца як дс, зс: грамада – грамадства, бяда – бедства,

б) у словах, вытворных ад асноў славянскага паходжання на к, спалучэнне к з суфіксальным с перадаецца як ц: лясніцтва, мастацтва, сваяцтва, спаборніцтва,

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]