Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PAMYaTKA__RNP.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
442.88 Кб
Скачать

1. Не (ня) пішацца разам:

а) калі без не (ня) слова не ўжываецца: небарака, неруш, неслух, невук, немаўля, невідзімка, незабудка, нечысць, нелюдзім, нехрысць, нядзеля, нявестка, нягода, нястача, нябыт, нявер’е, нязгрэба, нядбальства; ненавідзець, непакоіцца, нездаровіцца, недамагаць, няможацца, няволіць; непахісны, непарушны, незабыўны, нелюдзімы, нехлямяжы, нечуваны; няспынна, няўцям, няшчадна, нельга, няма;

б) з назоўнікамі, калі адмоўе прыдае слову без гэтай часціцы значэнне супрацьпастаўлення, адмаўлення: неспецыяліст, нечалавек, неметал і інш.,

в) калі можна замяніць сінонімам без не: невысокі (нізкі), нешырокі (вузкі), недалёкі (блізкі), невялікі (малы), нямнога (мала) , а таксама з прыслоўем няйначай.

г) у дзеяслоўнай прыстаўцы неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме: недалічваць (мець менш, чым трэба), недаацэньваць (ацэньваць ніжэй, чым належыць), недаважваць (адважваць менш, чым патрабуецца), недагледзець (дзіця), недавыканаць (выканаць менш за норму).

Ад дзеясловаў з прыстаўкай неда- адрозніваюцца дзеясловы з прыстаўкай да-, якія спалучаюцца з не і абазначаюць не даведзенае да канца дзеянне: не давучыцца да канца, не дачакацца цябе, не дасядзець да канца, не даглядзець фільм;

д) з дзеепрыметнікамі, пры якіх адсутнічаюць паясняльныя словы ці супрацьпастаўленне: неасушаныя (балоты), нержавеючая (сталь), нечаканы (прыход).

е) з поўнымі дзеепрыметнікамі і прыметнікамі пры наяўнасці пры іх слоў вельмі, надта, зусім, выключна, абсалютна, незвычайна і інш.: вельмі неабдуманы ўчынак, выключна неспрыяльнае надвор’е;

ж) з займеннікамі прыслоўямі: нехта, нешта, нейкі, нейчы, некалі, некуды, неяк, некалькі, недзе. АЛЕ: не адкуль, не адтуль (пры націску на прыслоўі);

з) у прыслоўях: нечакана, неабсяжна, неўзабаве, незадоўга, неўпапад, непадалёк, неўзаметку, няўцям, нехаця, нельга;

і) у прыназоўніку нягледзячы на;

к) у часціцах няўжо, няхай,

л) постфіксе -небудзь (як-небудзь, хто-небудзь)

м) і слове няма.

2. Не пішацца асобна:

а) з дзеясловамі і дзеепрыслоўямі: не бачыў, не ведаючы; не спяшаючыся;

б) са словамі іншых часцін мовы, калі ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: не шчасце, а адно гора з вамі; любога колеру, толькі не жоўтага; заходзіць да нас, але не часта; не два – больш; не каму, а вам будзе лепш;

в) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць паясняльныя словы:не засеянае жытам поле, не асушаныя да гэтага часу балоты, да канца не вырашанае пытанне, не пакінутая без увагі парада, даўно не стрыжаны;

г) з дзеепрыметнікамі ў кароткай форме: дзверы не зачынены;

д) з прыметнікамі, прыслоўямі, калі ў якасці паясняльнага слова выступае займеннік або займеннікавае прыслоўе, якія пачынаюцца з ні: нікому не патрэбны, ніхто не галодны, ні да чаго не здольны;

е) з прыметнікамі і прыслоўямі з паясняльным словам, якое мае ацэначнае значэнне якасці: далёка не лепшы вынік, сёння дзень зусім не горшы за мінулы;

ж) з нязменнымі словамі не трэба, не варта, не шкода, не супраць, якія выступаюць у якасці выказніка;

з) з усімі словамі, часткі якіх пішуцца праз злучок: паступіў не па-сяброўску, зроблена не па-людску, не навукова-папулярны фільм;

і) асобна пішуцца часткі выразу не раз: Не раз прыходзілася яму хадзіць праз гэты лес;

к) у зваротах не хто іншы, як; не што іншае, як; не хто іншы, а; не што іншае. АЛЕ: ніхто іншы не быў, толькі ён; нішто іншае не цікавіць яго.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]