Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PAMYaTKA__RNP.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
442.88 Кб
Скачать

18. Правапіс і, ы, й пасля прыставак

Выпішы правільна слова. Падкрэслі і, ы, й. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

падышоў

у словах, утвораных ад дзеясловаў ісці пры дапамозе прыставак на зычны [і] чаргуецца з [ы]

надышла

узышла

!Запомні!

1. Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] :

у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, займеннік, пайменны, перайначыць;

у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.

АЛЕ: заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны, Прыіртышша, праіранскі.

Літара і захоўваецца ў словах з прыстаўкамі звыш-, між-, пан-, транс-, гіпер-, контр-, супер-: контрідэя, гіперінфармацыя.

2. У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, іграць пры дапамозе прыставак на зычны (аб-, ад-, без-, над-, пад-, раз-, з-(с-), уз-, спад-, перад-), [і] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысці, надысці, падысці, разысціся, падыграць, абыграць і інш.

Літара ы пішацца пасля прыставак дэз-, суб- на месцы каранёвага і: дэзынфармацыя.

19. Правапіс прыставак

Выпішы правільна слова. Выдзелі прыстаўку. Запішы два прыклады з гэтай прыстаўкай.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

бязмежны

прыстаўка на з пішацца перад звонкай зычнай

бязлітасны

безбілетны

!Запомні!

1. Да прыставак аб-, ад-, над-, пад-, раз- (рас-), с- (з-), уз- (ус-) перад збегам зычных далучаецца дадатковае а: абарваць (абрываць), абагнаць (абганяць), адаспаць (адсыпацца), сарваць (зрываць), надагнуць. Дапускаецца напісанне ўстаўнога а для раздзялення двух губных гукаў: абабягаць, абаперціся.

2. Прыстаўка су- пішацца:

а) у назоўніках, дзе су- выдзяляецца толькі гістарычна: сусед, сувой, сувязь, супоня, суткі, сутокі, суцяга, сумёт, сустаў;

б) у новых утварэннях, калі ёсць слова і без су-: суграмадзянін, сукіраўнік, супастаўшчык, сучлен, суапякун, супрацоўнік, суродзіч, сувыканаўца і інш.;

в) у словах, якія без су- не ўжываюцца: суквецце, сузор’е, суладдзе, сугучча, суглінак, супесак, сукравіца, сузіральнік, сумежжа.

г) у дзеясловах: суадносіць, супадпарадкоўваць, сумяшчаць, суіснаваць, сустракаць, сутыкацца, супярэчыць, супастаўляць, супадаць;

д) у прыметніках: сумежны, сукупны, суладны, сугучны, сучасны, сувымяральны, супольны, сумесны, суцэльны;

е) у прыслоўях: супраць (супроць).

3. Прыстаўка са- пішацца:

а) у некаторых назоўніках: сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе;

б) у запазычаннях: сакурснік, садружнасць, сачыненне, саслужывец і інш.

Прыстаўка са- захоўваецца:

а) у лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі з прыстаўкай са-: саўдзел (саўдзельнік), саслоўны (саслоўе), састаўляць (састаў), сапраўды (сапраўдны) і інш.;

б) у дзеясловах, калі са- з’яўляецца варыянтам с- (перад збегам зычных): садраць (здзяру), сагнаць (зганю), саскочыць, сасмажыць, сагнуць, сашчапіць і інш.;

в) у прыметніку сапраўдны і вытворных ад яго.

Напісанне прыставак су- і са- ў іншых выпадках вызначаецца па слоўніку.

У словах расол, расольнік, расада, расаднік (месца, скрынка для вырошчвання расады) пішацца з адна літара с.

4У прыстаўках з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз- літара з пішацца перад звонкімі, санорнымі зычнымі і ётаванымі галоснымі (перад апострафам): збіць, знесці, узняць, бязмежны, раз’есці, раз’езд, раз’юшаны.

У слове разявіць і вытворных ад яго, а таксама ў словах узлаваць і ўзлавацца адбылося сцяжэнне [з] – прыстаўкі і [з] – кораня.

У гэтых жа прыстаўках замест літары з пішацца літара с перад глухімі зычнымі: скінуць, схапіць, раскідаць, роспіс, цераспалосіца, росшукі, росчырк.

Калі корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, замест прыстаўкі з- пішацца прыстаўка с-: сарганізаваць, сумысна, сэканоміць, сыграць; АЛЕ: зымправізаваць, зыначыць.

5. У прыстаўцы дыз- перад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) пішацца з, а перад зычнымі – с: дызасацыяцыя, дызартрыя, дыз’юнкцыя, дысгармонія, дыспрапорцыя, дыскваліфікаваць, дысфункцыя, дыскрэдытаваць, дыскамфорт.

6. Прыстаўка дэз- пішацца нязменна: дэзактывацыя, дэзарыентацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэграцыя, дэзурбанізацыя.

7. Спалучэнні літар сч, сш, сшч, зж, здж на стыку прыстаўкі і кораня перадаюцца нязменна: расчахляць, расчэсваць, расчыніць, бесчалавечны, расшырэнне, сшытак, расшчодрыцца, разжаць, разжаліць, разжаніць, зджаліць.

АЛЕ: рашчыніць (паставіць цеста), ушчуваць, нішчымны, а таксама вытворныя ад іх: рошчына, ушчуванне, ушчунак, нішчымніца.

8. Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, над-, пад-, раз-, з- (с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб-) са словамі, што пачынаюцца з і, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішацца ы: абыграць, абынтэлігенціцца, зымправізаваць, зыначаны, зысці, сысці, адыграць, спадыспаду, перадынфарктны, разысціся, дэзынфармацыя.

Пасля звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр- і захоўваецца: звышімклівы, звышіндустрыяльны, звышінфляцыя, міжінстытуцкі.

У складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны, пачатковае і другога слова пішацца нязменна: педінстытут, дзяржінспектар, палітінфармацыя, медінструменты, спецінструктаж.

20. Правапіс прыставак са словам

Выпішы правільна слова. Вызнач прыстаўку. Утвары ад гэтага слова словы з рознымі прыстаўкамі.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

прынесці

занесці, вынесці, унесці, паднесці

!ЗАПОМНІ!

Прыстаўка – частка слова. Яна пішацца разам са словам.

21. Правапіс прыназоўніка са словам

Выпішы прыназоўнік разам са словам, да якога ён адносіцца. Паміж прыназоўнікам і словам устаў пытанне або іншае слова. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

да вёскі

да (якой?) вёскі, да новай вёскі

да школы

да рэчкі

!ЗАПОМНІ!

Прыназоўнік - аобнае слова. Ён пішацца з іншымі словамі асобна - паміж прыназоўнікам і словам можна ўставіць пытанне або слова.

22. Правапіс прыназоўніка З

Выпішы прыназоўнік разам са словам. Прыназоўнік падкрэслі. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

з радасцю

прыназоўніка с у беларускай мове няма

з песняй

з татам

!ЗАПОМНІ!

Прыназоўніка с у беларускай мове няма.

23. Правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы

Выпішы правільна слова. Растлумач правапіс не(ня), ні са словам (вызначы часціну мовы). Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

нешырокі

можна замяніць сінонімам без не - вузкі

невысокі

невялікі

!ЗАПОМНІ!

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]