- •Памятка работы над памылкамі
- •1. Гук і літара ў (у нескладовае)
- •!Запомні!
- •У пішацца:
- •4. Правапіс шыпячых [ж],[ш],[ч],[дж] і свісцячых [з],[з’],[с],[с’],[дз],[дз’], [ц], [ц’] зычных
- •!Запомні!
- •5. Правапіс галосных о, э – а (аканне)
- •!Запомні!
- •6. Правапіс галосных е, ё – я (яканне)
- •!Запомні!
- •7. Правапіс зычных д і дз (дзеканне), т і ц (цеканне)
- •!Запомні!
- •8. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •!Запомні!
- •1. У пачатку слова:
- •2. У сярэдзіне слова:
- •3. У агульных назоўніках:
- •4. У пачатку ўласных імён:
- •9. Правапіс спалучэнняў зычных
- •!Запомні!
- •10. Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных
- •!Запомні!
- •11. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных
- •!Запомні!
- •12. Правапіс прыстаўных галосных
- •!Запомні!
- •13. Правапіс галосных у складаных словах
- •!Запомні!
- •14.Правапіс раздзяляльнага мяккага знака
- •!Запомні!
- •15. Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •!Запомні!
- •4. Мяккі знак пішацца:
- •7. Мяккі знак не пішацца:
- •16. Правапіс апострафа
- •!Запомні!
- •2. Апостраф не пішацца:
- •17. Ужыванне вялікай і малой літары
- •!Запомні!
- •1. З вялікай літары пішуцца:
- •4. З вялікай літары пішуцца:
- •18. Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •!Запомні!
- •19. Правапіс прыставак
- •!Запомні!
- •3. Прыстаўка са- пішацца:
- •1. Не (ня) пішацца разам:
- •2. Не пішацца асобна:
- •3. Ні пішацца разам:
- •24. Перанос слова
- •!Запомні!
- •25. Пропуск, замена, перастаноўка літар
- •!Запомні!
- •Правілы складападзелу:
- •26. Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •!Запомні!
- •27. Правапіс суфіксаў назоўнікаў
- •!Запомні!
- •28. Правапіс нн і н у суфіксах прыметнікаў
- •!Запомні!
- •31. Правапіс суфіксаў –ск- і –цк- у прыметніках
- •!Запомні!
- •39. Правапіс канчаткаў рознаскланяльных назоўнікаў
- •!Запомні!
- •40. Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў, деепрыметнікаў
- •!Запомні!
- •41. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў
- •!Запомні!
- •49. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца
- •!Запомні!
- •50. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі
- •!Запомні!
- •4. Не выдзяляюцца коскамі:
- •51. Знакі прыпынку ў сказах са звароткам
- •!Запомні!
- •52. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •!Запомні!
- •53. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
- •!Запомні!
- •54. Знакі прыпынку ў складаных сказах
- •!Запомні!
Памятка работы над памылкамі
1. Гук і літара ў (у нескладовае)
Выпішы правільна слова або словазлучэнне. Падкрэслі галосную літару перад ў. Запішы два прыклады.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
дзяўчынка пайшла ў школу |
пасля галоснай пішацца ў (у нескладовае) |
паляўнічы былі ў лесе |
!Запомні!
Ў (у нескладовае) пішацца пасля галосных пры чаргаванні [у], [в], [л] з [ў]:
а) у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень, моцны ўдар, ва ўніверсітэце;
АЛЕ: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян;
б) у сярэдзіне і на канцы слова пасля галосных перад зычнымі: змоўклі, воўк, шоўк, поўны, саўна, фаўна, каўбой, аўторак, лаўка, крыўда, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, кроў, любоў, маўр, паўза, раўнд, даў, мыў, казаў;
АЛЕ: траур,палка,памылка,сеялка,Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя;
в) пасля двукосся і злучка (калі папярэдняе слова канчаецца на галосную): крыкі “ўра”, паўночна-ўсходні.
У пішацца:
а) пасля зычных: нясу, ён узяў;
б) у канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, шоу, Ландау, Каратау, Дахау, ток-шоу, ноу-хау;
в) гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да урны, Брэсцкая унія, групоўка ультра, насілі унты, чулася уханне, аул, баул, аукаць;
г) у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!);
д) гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: акварыум, прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх;
е) на пачатку ўласных імён і назваў: ва Узбекістан, на Уральскіх гарах ,на Украіне, за Уладзіміра.
2. Зычныя [ж], [ш], [ч], [дж], [р], [ц] і галосныя пасля іх
Выпішы правільна слова. Падкрэслі зычную ж, ш, ч, дж, р, ц і галосную пасля яе. Запішы два прыклады.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
вожык жоўты |
[ж]- зацвярдзелы |
жалеза жолуд |
!ЗАПОМНІ!
Зычныя [ж], [ш], [ч], [дж], [р], [ц] мяккімі не бываюць. Яны ЗАЦВЯРДЗЕЛЫЯ. Пасля іх пішацца галосныя а, о, у, ы, э.
3. Правапіс парных звонкіх і глухіх зычных
Выпішы правільна слова. Правер зычную: падбяры праверачнае слова з галосным або зычным р, л, м, н, в пасля гэтага зычнага. Запішы два прыклады.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
дуб зуб |
дуб - дубы зуб - зубны |
блізка дарожка |
!ЗАПОМНІ!
У беларускай мове наступныя пары зычных па звонкасці – глухасці:
[б]-[п], [д]-[т], [дз’]-[ц’], [з]-[с], [ж]-[ш], [дж]-[ч], [г]-[х].
1. Звонкія парныя гукі аглушаюцца:
а) у канцы слова: зу[п], са[д];
б) у сярэдзіне слова перад глухімі зычнымі: блі[с]ка, чаро[т]ка.
2. Глухія парныя гукі ў сярэдзіне слова перад звонкімі азванчаюцца: бара[дз’]ба, ка[з’]ба.
3. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.
4. Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.
