- •Уводзіны
- •Засцерагальнае ўзбраенне
- •Баявыя нагалоў'іІ
- •Шаломы.
- •Гаршковыя шлемы.
- •Капаліны.
- •Прылбіцы.
- •Салады.
- •Штурмгабы (штурмакі).
- •Шышакі.
- •Баявыя пакрыцці тулава
- •Пласцінкавы даспех.
- •Пласцінавы даспех.
- •Колкавы даспех.
- •Неметалічны даспех.
- •Клінковая зброя
- •Корды I цесакі.
- •Канчары I шпагi.
- •Кінжалы.
- •Дрэўкавая зброя
- •Колюча-сякучая дрэўкавая зброя.
- •Абуховая зброя
- •Сякеры I чаканы.
- •Кляўцы (надзакі).
- •Дубіны, булавы, перначы, кісцяні (баявыя цапы).
- •Зброя далёкага бою
- •Кидальная зброя
- •1) Прыярытэтнае бытаванне большасці відаў кідальнай зброі да канца XV ст., г. Зн. У перыяд, слаба прадстаўлены пісьмовымі крыніцамі;
- •Арбалеты.
- •Даагнёвая артылерыя.
- •Агняпальная зброя
- •Агнёвая артылерыя.
- •Ручная агняпальная зброя.
- •Раздзел 4. Рыштунак вершніка і верхавога каня
- •Рыштунак верхавога каня
- •Заключэнне
Шаломы.
Тэрмін «шалом» (шолом, шелом) трапіў у вайсковую лексіку Вялікага Княства Літоўскага з часоў далітоўскай Русі, дзе ён абазначаў шлем наогул. Падобнае значэнне слова «шалом» аказалася настолькі жывучым, што знайшло адлюстраванне нават у сучаснай лексіцы шэрага ўсходнееўрапейскіх народаў (бел. i рус. «шлем», укр. «шолом», літ. «salmas»). Характэрнай рысай старажытнарускіх шаломаў з’яўлялася выцягнутая ўгару форма звона (цэльнакаванага альбо скляпанага з некалькіх частак), што прыкрываў толькі чарапную каробку. Істотным, але неабавязковым дадаткам да шалома была барміца — эластычнае, найчасцей кальчужнае пакрыццё вушэй, шыі, шчок i падбароддзя воіна. Барміца старажытнарускіх шаломаў мацавалася да звона настала, для чаго на ніжнім краі апошняга часам рабіліся спецыяльныя адтуліны. Іншы раз замест барміцы ўжываўся каптур у выглядзе кальчужнай шапкі, якая насілася пад шлемам i мела падоўжаныя з бакоў i ззаду краі, якія спадалі на плечы i маглі зашпільвацца на падбароддзі. Некаторыя старажытнарускія шаломы мелі наноснік, паўмаску альбо маску (адпаведна тыпы ІІб, IV i III паводле класіфікацыі А. Кірпічнікава). Аднак да другой паловы XIV ст. падобныя нагалоўі паступова страчваюць папуляркасць, i тыповы шалом гэтага часу ўяўляў сабой адкрыты шлем, які складаўся з аднаго звона i з’яўляўся, такім чынам, найбольш прымітыўным відам баявых пакрыццяў галавы . Неабходна асобна спыніцца на форме звона шаломаў старажытнарускага часу як на вызначальнай рысе ix класіфікацыі. Традыцыйна выдзяляюцца канічныя i сфераканічныя шаломы, прычым да апошніх залічваюцца як нагалоўі са шпілем, так i без яго. Між тым лёгка заўважыць моцнае падабенства паміж канічнымі шаломамі i сфераканічнымі шаломамі без шпіля. I тыя, i друтія мелі форму раздзьмутага конуса альбо стажка з вострым ці скругленым верхам. Падобныя нагалоўі, вядомыя ў еўрапейскай навуцы як «нармандскія». альбо «стажковыя», ужываліся ва ўсёй Еўропе да XIV ст. У той жа час, шаломы са шпілем былі больш характэрныя для ўсходу, адкуль i трапілі на Русь. Таму з улікам еўрапеійскіх рэалій уяўляецца апраўданым называць ix шаломамі «старажытнарускага» ці «рускага» тыпу ў адрозненне ад «стажковых» шаломаў, якія не мелі ярка выражанай нацыянальнай афарбоўкі. Выкарыстанне шаломаў у Вялікім Княстве Літоўскім мела даўнія традыцыі. У значнай ступені гэта абумоўлівалася тым, што большую частку тэрыторыі гэтай дзяржавы складалі беларускія, украінскія i рускія землі, дзе падобныя баявыя пакрыцці галавы былі тыповымі. Разам з тым яшчэ задоўга да ўтварэння Вялікага Княства назіраюцца ўплывы «рускай» школы на прадукаванне шлемаў у Літве. Шаломы «старажытнарускага» тыпу сустракаюцца таксама ў старажытнасцях прусаў. Па меры распаўсюджання ў Вялікім Княстве Літоўскім новых відаў шлемаў замежнага паходжання тэрмін «шалом» губляе сваё ўніверсальнае значэнне i выкарыстоўваецца толькі для акрэслення шлемаў пэўнага тыпу. Як сінонім адкрытага шлема-звона ён фіксуецца ў дакументах не толькі Вялікага Княства Літоўскага i Маскоўскай дзяржавы, але i пранікае, праўда ў трансфармаваным выглядзе, на землі Польскага каралеўства (scholm) i Тэўтонскага ордэна (slomhuben). Цікава, што інвентары ордэнскіх арсеналаў натуюць на мяжы XIV i XV ст. таксама загадкавыя «прускія шлемы» (pruscher helme), што, на думку польскага даследчыка А. Навакоўскага, уяўлялі сабой тыповыя для ўсходу шаломы з барміцай лускавай канструкцыі, запазычаныя праз пасрэдніцтва Візантыі i Русі балтамі, а таксама «спічастыя шлемы» (storczhelme, spiczgehelme), якія найбольш поуна мусяць адпавядаць характэрнай «старажытнарускай» форме. Вядомыя два аўтэнтычныя ўзоры падобных шлемаў канца XІV— пачатку XV ст. з прускай тэрыторыі. Гэта шлем з Мельна (Альштынскае ваяводства), знойдзены на месцы бітвы 1410 г., i шлем з Выструця над Прэголай (мал. 2: 1, 2). Абодва шаломы маюць гарызантальна зрэзаны край звона з дзірачкамі пад барміцу, выцягнуты шпіль (у мельнскага экземпляра ён упрыгожваўся абламаным на сённяшні дзень сцяжком-«ялаўцом»), аднак калі нагалоўе з Выструця мае «цыбулістыя», сферакаінічныя абрысы, то шлем з Мельна ўяўляе сабой нібы цыліндр, што лейкападобна пераходзіць у шпіль. Для адрознення ад нагалоўяў сфераканічнай формы падобныя шаломы мэтазгодна называць цыліндрычна-канічнымі. Не выключана, што шлемы з Мельна i Выструця, нетыповыя для заходнееўрапейскага ўзбраення, былі згублены падчас Грунвальдскай выправы кімсьці з ліцвінаў ці русінаў войска Вітаўта. Пра папулярнасць на мяжы XIV i XV ст. шаломаў са шпілем нават у прадстаўнікоў вышэйшых сацыяльных слаёў сведчаць пячаткі літоўскіх князёў. Вершнікі ў шаломах «цыбулістых» абрысаў з брылькападобным выступам у лобнай частцы паказаны на пячатках Дзмітрыя Карыбута за 1386 г. i Свідрыгайлы за 1420 г. Найбольшую ўвагу прыцягваюць брылькападобныя выступы, характэрныя для мангола-татарскіх шлемаў таго ж часу (мал. 1:1, 6). Гэта маглі быць альбо ўласна брылькі, альбо прымацаваныя да ніжняга краю нагалоўя фігурныя пласціны, што прылягалі да лба. Цікавым узорам падобных шлемаў з’яўляецца экземпляр, знойдзены ў пахаванні качэўніка канца XIII - пачатку XIV ст. з тэрыторыі, што ўвайшла ў далейшым у склад Вялікага Ккяства Літоўскага , - у Плоскім на Украіне (мал. 2: 3). Шлем выраблены з некалькіх кавалкаў; да яго ніжняга краю прымацаваны пласціна з трубчатымі завесамі для мацавання барміцы i (спераду) гарызантальны брылёк. Можна меркаваць, што ўсходнія шаломы былі даволі папулярнымі ў Вялікім Княстве. Часам яны нават спецыяльна заказваліся за мяжой, у тым ліку i у тых краях, дзе не існавала сталых традыцый па вырабе арыентальнага ўзбраення. Прыкладам могуць служыць «татарскія шаломы» (schlomy Tartharоrum), вырабленыя на заказ у Кракаве i высланыя ў Літву ў 1418 г. Невядома, ідзе тут гаворка пра нагалоўі, ідэнтычныя паказаным на пячатках Дзмітрыя Карыбута i Свідрыгайлы, альбо якія іншыя, аднак несумненна, што меліся на ўвазе шлемы са шпілем, паколькі менавіта яны ўспрымаліся ў тагачаснай Польшчы як татарскія. Апроч сфераканічных нагалоўяў на пячатках літоўскіх князёў канца XIV — сярэдзіны XV ст. фігуруюць шаломы «стажковай» формы з падоўжанымі з бакоў i ззаду краямі звона, якія засцерагалі вушы i патыліцу воіна. Такія шлемы паказаны па пячатках Вітаўта за 1404, 1413 i 1426 гг., Жыгімонта Карыбута за 1433 г. i Свідрыгайлы за 1452 г. (мал. 1: 2, 8, 9). Падобныя шлемы прынята называць баскінетамі альбо басінетамі (ад анг. i фр. bascinet ці bassinet). У польскай збраязнаўчай літаратуры яны больш вядомыя як лэбкі, хаця ў сярэднявечнай Польшчы для ix абазначэння ўжываліся тэрміны szlom, schlome i інш. На думку шэрага даследчыкаў, у аснове генезісу баскінетаў ляжаў малы «сакрэтны» шлем, які насіўся пад «гаршковым» шлемам. Пераканаўчым падаецца таксама погляд, што «шалом-лэбка» сфарміраваўся шляхам паглыблення звычайнага «стажковага» шалома; паміж ім i баскінетам маюцца пераходныя варыянты з мягка прафіляванымі краямі звона. Не выключана, што мела месца перасячэнне абедзвюх эвалюцыйных ліній, у выніку чаго ўзнікла нагалоўе, якое з набыццём формы, блізкай да «стажковай», захавала на нейкі час функцыі «сакрэтнага» шлема. Блізкія па баявых якасцях да «стажковых» i «рускіх» шаломаў баскінеты мелі больш дасканалую канструкцыю, што выявілася не толькі ў глыбейшым звоне, але i ў зручнейшай сістэме мацавання барміцы. Недзе з 1370 г. яе пачалі чапляць да звона пры дапамозе спецыяльных трубчатых завесаў з прапушчанай праз ix драціной, пры выманні якой барміца легка здымалася, што спрашчала яе замену. Разам з тым неабходна зазначыць, што падобная сістэма мацавання барміцы была вядомая на ўсходзе яшчэ раней, аб чым сведчыць ужо згаданы вышэй татарскі шалом з Плоскага. «Szlomy» часта фігуруюць у рахунках польскага каралеўскага двара, у тым ліку ў спісах узбраення, прызначанага для прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага. У 1394 г. такія шлемы атрымалі смаленскі князь Глеб, Раман, верагодна, князь кобрынскі, літвін Свімунт (Swimunti Litwano), а таксама нейкі Іван з Віцебска (Iwano cuidam de Witewsko). Годам раней 2,5 грыўны на набыццё «шалома-лэбкі» i барміцы да яго (pro szlom et gеynk) атрымаў з каралеўскага скарбу віленскі стараста Мінгал. У 1399 г. з Кракава было выслана «domino duci Wytowdo... VІІІ barbutas et szlomy». Надзвычай каштоўную інфармацыю аб шаломах, што ўжываліся ў канцы XV ст. у Вялікім Княстве Літоўскім, прыносяць мініяцюры Радзівілаўскага летапісу. Пераважную большасць прадстаўленых тут шаломаў складаюць нагалоўі «рускага» тыпу, як правіла, дапоўненыя барміцай, радзей — без яе. На адной з мініяцюр паказаны шалом, дапоўнены буйной металічнай пласцінай, якая апіраецца на грудную частку даспеха i закрывае ніжнюю частку твару, не з’яўляючыся элементам шлема. Такія пласціны-падбароднікі (ням. Bart) былі вельмі папулярныя ў Еўропе ў XV ст. Падбароднік, адлюстраваны ў Радзівілаўскім летапісе, узмоцнены парай акруглых шчыткоў, прынітаваных у раёне вушэй, што было пэўным парушэннем традыцый, паколькі такія шчыткі звычайна мацаваліся не да падбародніка, а непасрэдна да шлема. Звоны шаломаў «рускага» тыпу з Радзівілаўскага летапісу маюць як сфераканічную, так і, праўда значна радзей, цыліндрычна-канічную форму. Шпілі некаторых шаломаў упрыгожаны шарыкамі-«яблыкамі» альбо сцяжкамі-«ялаўцамі» (іл. XXVІ). Усе шаломы маюць гарызантальна зрэзаны край i моцна набліжаюцца да нагалоўяў, ужываных у Маскоўскай дзяржаве. Пэўнае выключэнне складаюць шаломы са схематычна паказанай прастакутнай пласцінай, размешчанай уздоўж краю на лобнай частцы звона. Падобныя пласціны былі характэрныя для аднаго з варыянтаў мангола-татарскіх шлемаў другой паловы XIV — першай чвэрці XV ст. Акрамя шаломаў са шпілем на мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу фігуруюць «стажковыя» i сферычныя нагалоўі. Як ужо адзначалася, «стажковыя», ці «нармандскія», шаломы бытавалі ў Еўропе да XIV ст. Былі вядомыя яны i на землях Вялікага Княства Літоўскага, аб чым сведчыць знаходка такога шлема, датаванага XIII ст., непадалёк ад гродзенскага Старога замка. Позняе ж ужыванне «стажковых» шаломаў у Вялікім Княстве Літоўскім можна растлумачыць як больш марудным распаўсюджаннем тут еўрапейскіх навацый, так i традыцыйнай схільнасцю да спічастых формаў. Мініяцюры Радзівілаўскага летапісу фіксуюць «стажковыя» шаломы двух варыянтаў — з вертыкальным рабром спераду i без яго (іл. XXVII, XXXIV). «Рабрыстае» нагалоўе падобнай формы, дарэчы, паказана таксама на галаве даводцы літоўскага атрада з гравюры «Бітва пад Оршай» у брашуры А. Крыцкага, выдадзенай у Кракаве ў 1515 г. Спецыфіка гэтага шалома ў тым, што ён мае не адно вертыкальнае рабро, а некалькі (іл XXXVII). Досыць нялёгкай справай уяўляецца інтэрпрэтацыя сферычных нагалоўяў. Гэта маглі быць як неметалічныя шапкі (асабліва калі ix уладальнікі паказаны без іншых элементаў узбраення), так i шлемы, прынамсі ў тых выпадках, калі яны показаны ў камплекце з кальчужным каптуром альбо барміцай. Цікава, што маскоўскія мініяцюрысты XVI ст. любілі паказваць ваяроў заходніх краін, у тым ліку i Вялікага Княства Літоўскага, менавіта ў такіх нагалоўях. Савецкім даследчыкам Л. Арцыхоўскім было выказана меркаванне, што такім чынам мініяцюрысты паказвалі характэрныя для Захаду салады. Не аспрэчваючы гэты тэзіс, можна, тым не менш, заўважыць, што апроч выяў сферычных пакрыццяў галавы ў Радзівілаўскім летапісе маюцца i даволі рэалістычна выкананыя выявы ўласна саладаў (іл. XXV, XXX). Пра значнае распаўсюджванне шаломаў у войску Вялікага Княства Літоўскага яшчэ ў першай палове XVI ст. сведчаць i пісьмовыя крыніцы. Сярод 64 шлемаў, адлюстраванных у «реестры паспалітых рэчаў скарбных» за 1510 г., узгадваецца 8 «шоломцов». Ажно 95 шаломаў налічвалася ў 1536 г. у збраёўні замка Магільна, што складала каля 80% ўсіх баявых нагалоўяў магільнянскага арсенала. Шаломы засцерагалі галовы князя Андрэя Збаражскага i двух чалавек ягонага дзесяціасабовага почту падчас службы гэтага літоўскага магната ў польскай наёмнай роце Яна Мялецкага ў 1528 — 1530 гг. Аднак у другой палове XVI ст. шаломы выцясняюцца з баявога ўжытку. Паводле попіса войска Вялікага Княства Літоўскага за 1567 г., падобныя нагалоўі мелі ўсяго тры чалавекі, якія яўна не належалі да катэгорыі заможных феадалаў i з’явіліся на попіс без уласных почтаў.
