- •1. «Простыя словы». Беларускі моўны этыкет, слэнг, ненарматыўная лексіка, трасянка
- •2. “Мы ўсе такія розныя”. Знешні выгляд. Адзенне. Нацыянальны характар
- •3. “Смачна есці”. Асаблівасці беларускай нацыянальнай кухні
- •4. Падарожжа па Беларусі. Знакамітыя мясціны.
- •5.Забавы і захапленні. Падарункі: што, каму і як дарыць
- •6.Наша здароўе. Захворанні новага часу. Традыцыйная медыцына і альтэрнатыўная. Здаровы лад жыцця
- •7.Праблемы сям’і. Бацькі і дзеці. Крызіс сям’і: міф ці рэальнасць
- •8.Кім быць? Запатрабаванні прафесіі. Праблема беспрацоўя
- •9.Спорт: аматарскі і прафесійны. Дасягненні і праблемы
- •11.Беларускае войска: традыцыі і сучаснасць. Служыць ці не служыць. Жанчына ў войску
- •13.Сучасныя сродкі сувязі. Інтэрнэт, мабільны тэлефон: сябры ці ворагі?
- •14.Праблема сучаснага грамадства:тэрарызм, секты, глабалізацыя, кланаванне і г. Д.
- •15.Здаровы лад жыцця: харчаванне і напоі. Злоўжыванні (алкаголь, паленне, наркотыкі)
4. Падарожжа па Беларусі. Знакамітыя мясціны.
Падарожжы – гэта заўсёды рамантыка і непаўторныя адчуванні. А падарожжы з каханым чалавекам або з сябрамі – тым больш. Можна паехаць,напрыклад, у Еўропу, якая так вабіць турыстаў, падзівіцца непаўторнасці краявідаў, адчуць, як сэрца напаўняецца радасцю і шчасцем, калі вось там, у цябе за спіной, знаходіцца той цуд, пра які ты толькі нядаўна чытаў у газеце. Неабавязкова, вядома, купляць квіток у Нью-Ёрк, ці на Мальдывы, каб адпачыць пад час водпуску… Я лічу, у нас таксама есць на што паглядзець, чаму падзівіцца, што сфатаграфаваць. Падарожжа па Беларусі — гэта, перш за ўсё, знаемства са старажытнай гісторыяй краіны, з нацыянальнымі звычаямі, найбагацейшай архітэктурай і традыцыйным беларускім мастацтвам…
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае наведаць невялікі гарадокТолькі пабываўшы ў Нясвіжы, можна ўбачыць і зразумець гісторыю Беларусі і ў прамым сэнсе слова дакрануцца да яе, наведаўшы знакаміты палацава-паркавы ансамбль і касцёл Божага
Полацк — подых тысячагоддзяў
Полацк — горад-загадка, горад-лабірынт, горад-сімвал. Самы старажытны горад Беларусі. У яго нават ёсць свой бард — Уладзімір Арлоў. Дзякуючы яго праніклівым, замілаваным расподведам Полацк бачыцца нечым неверагодным — местам прывідаў, духаў і таямніц, местам традыцый і пачаткаў,горадам адноўленых святынь і жывой паўнаводнай Дзвіны-вуліцы.
Браславы
Ад адных толькі назваў гэтых азёр перахоплівае дух: Недрава, Струста, Снуды, Войса, Бужа, Неспіш… Нібыта, мы ў часах Герадота. Ледавіковыя рэльефы ды валуны, вёскі, курганы, гарадзішчы, нават найбуйнейшы беларускі рамантычны парк «Бельмонт» з лістаўніцамі, туямі, канадскімі таполямі… На вадзе — рэдкія птушкі і дагістарычныя выспы. Пазычыўшы човен, можна «адкрыць» некалькі з іх.На некаторых азёрах забароненае выкарыстанне маторных лодак, каб спрыяць захаванню экасістэмы… Ідэальны адпачынак у цішыні і яднанні з прыродай.
Шагалаўскі Віцебск
Марк Шагал — сусветны сімвал Віцебска, Марк Шагал і Бэла — адзін з сусветных сімвалаў кахання.У сваіх вобразах мастак ставіў Віцебск на адзін узровень з Парыжам, і можна толькі дзівіцца, чаму сюды яшчэ не едуць закаханыя з усяго свету.
Залессе Агінскага
Сюды, у «Паўночныя Афіны», у пачатку ХІХ стагоддзя вярнуўся з эміграцыі кампазітар-князь Міхаіл Клеафас Агінскі. Сюды ж ён прывёз і маладую жонку-італьянку. Развітаўшыся з Радзімай, якая ўжо была незваротна страчаная, князь накіраваў усю сваю энергію на музыку, сям’ю ды распрацоўку «прысядзібнага ўчастка». Быў пабудаваны мураваны палац, альтанкі, капліца, закладзены новы парк… На радасць сям’і, у Залессі (а былых Дзербах) быў нават заапарк: паводле звестак, медзведзяня было найлепшым сябрам маленькай Амеліі — дачкі Міхаіла Клеафаса і Марыі. Сама Марыя пісала ў Італію: «Залессе — цудоўны куток. Вакол снег і маразы, але мы амаль не заўважаем іх — значыць, праўда, што шчасце можна знайсці паўсюль», калі сэрца адкрытае і любіць».
У Залессі можна прайсціся па паркавых сцяжынках, пасядзець ля невялічкага возера,,а ранняй вясной доўга любавацца жоўтымі першацветамі, якія тут паўсюль…
Канешне, гэта далека не ўсё тое, што можна ўбачыць у Беларусі. Мірскі Замак, возера Нарач, Белавежская пушча… Але калі хочацца пазнаеміцца з нашай краінай бліжэй, то аднаго падарожжа для гэтага наўрад ці хопіць.
