Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
разговорные темы.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
56.47 Кб
Скачать

14.Праблема сучаснага грамадства:тэрарызм, секты, глабалізацыя, кланаванне і г. Д.

З часам людзі робяцца ўсё больш жорсткімі ,помслівымі ,яны перастаюць любіць і пачынаюць ненавідзець.У сувязі з гэтым узнікаюць розныя праблемы,якія пагражаюць далейшаму існаванню ўсяго чалавецтва. Адна з найбольш сур'ёзных пагроз у сучасным свеце-тэрарызм. Існуюць тры найбольш часта сустракаемых формы тэрарызму: гэта палітычны, нацыяналістычны і рэлігійны тэрарызм. Арганізатары часта падаюць тэракт як "адзіна магчымы / найбольш дзейсны" <спосаб> адстойвання грамадзянскіх ці іншых праў. Нацыяналістычны тэрарызм ажыццяўляецца па этнічнай прыкмеце. Рэлігійны тэрарызм грунтуецца на рэлігійным фанатызме. Аднак варта ўлічваць, што тэракт, дасканалы "з рэлігійных меркаванняў", можа мець палітычную падаплёку. Прадухіленне такіх тэрактаў з'яўляецца цяжкай задачай, бо вызначыць магчымыя мэты тэрарыстаў досыць складана: група людзей, аб'яднаная толькі па прыкмеце прыналежнасці да той ці іншай рэлігійнай канфесіі, вельмі вялікая. Тэрарызм - гэта ў першую чаргу нянавісць. Нянавісць чалавека да чалавека, чалавека да чалавецтва".Людзі навучыліся рабіць праблему з усяго. Яны забыліся пра тое,што усе мы - вялікая сям'я,ўсе мы браты і сёстры ! І нават прыналежнасць да іншага веравызнання прымушае сучаснага чалавека ненавідзець свайго брата. Іншая праблема чалаывецтва - секты. Сярод самых вядомых сучасных сект: мармоны, сведкі Іеговы, Ерась Парфірыя Іванова,New Age,секта Мэнсана.Секты - гэта не новая з'ява. Колькі існавала чалавецтва, столькі існавалі і секты, якія складаюцца з груп фанатыкаў,якія ідуць за нейкім харызматычным лідэрам.Як правіла ў секты трапляюць людзі з ўнутранымі праблемамі, комплексамі, праблемами ў сям'і, людзі, якія адчуваюць сябе адзінокімі ў гэтым свеце.Но чаму ўсё гэта адбываецца? Мне здаецца, не, я нават упэўненая-гэта ўсё з-за таго, што сучасная рэлігія не можа даць чалавеку нічога, акрамя абрадаў! Я не кажу пра ўсе рэлігіі і ўсе цэрквы. Але такая праблема існавала нават і некалькі вякой назад.Яшчэ ў XVI стагоддзі, каталіцкая царква не магла даць чалавеку суцяшэнне, дапамогу, веру.Яна давала толькі ўказанні і патрабавала грошай за адпушчэнне грахоў.Не дзіўна, што калі Марцін Лютар прапанаваў людзям сапраўдную жывую веру без абрадаў і крывадушнасці за ім пайшло мноства людзей! Але цяпер, і пратэстанцкая царква не заўсёды адпавядае таму ідэалу,які быў паказаны свету ў часы Рэфармацыі.Але яны яны хаця б спрабуюць. У наш час людзі не ведаюць Сапраўднага Бога,які іх любіць,бо цэрквы не гавораць пра гэта.Яны могуць гаварыць пра Божую справядлівасць і Яго Страшны Суд, але не заўсёды кажуць пра Яго любоў, якую Ён явіў нам на крыжы.Не ведаючы Любові Госпада да нас,не адчуваючы яе не ад царквы,не ад так так званых "вернікаў",я зусім не здзіўленая тым,што людзі аддаюць перавагу сектам.Але гэта не канец,мы сапраўды можам змяніць сітуацыю ! Ўсё залежыць ад нас.Калі мы пачнем адносіцца да кожнага чалавека по-чалавечы,гэтая праблема знікне сама по сабе. Праблема кланавання зразумелая ,я лічу ,кожнаму чалавеку.Не гаворачы пра дэмаграфічную сітуацыю. Людзей і так шмат,на нас не хапае прэснай вады,карысных выкапняў. У канчатковым выніку зямлі не хопіць , каб жыць ! Але галоўны мой аргумент супраць кланавання гэта тое,што кланаванне чалавека - амаральны, шалёны акт, які вядзе да разбурэння чалавечай асобы, які кідае выклік свайму Творцы. Існаванне глабалізацыі таксама ўяўляе сабой вялікую пагрозу сучаснаму грамадству. З майго пункту гледжання глабалізацыя пазбаўляе кожную нацыю, кожнага чалавека сваёй асабістай, першапачаткова закладзенай у яго, індывідуальнасці, харызматычнасці, сваёй унікальнасці і непаўторнасці!Я лічу ніколі нельга замяняць свой асабісты і непаўторны стыль мыслення, светапогляду, жыцця. А глабалізацыя ў рэшце менавіта да гэтага і прывядзе.. З майго пункту гледжання ўсе гэтыя праблемы чалавецтва ўзнікаюць ад культурнай дэградацыі і духоўнага абнішчэння народа.Але ўсе яны вырашаемы. І будучае нашага Сусвету залежыць толькі ад таго,што мы вырашым прама тут і прама цяпер ! Вырашаць вам .