- •1. «Простыя словы». Беларускі моўны этыкет, слэнг, ненарматыўная лексіка, трасянка
- •2. “Мы ўсе такія розныя”. Знешні выгляд. Адзенне. Нацыянальны характар
- •3. “Смачна есці”. Асаблівасці беларускай нацыянальнай кухні
- •4. Падарожжа па Беларусі. Знакамітыя мясціны.
- •5.Забавы і захапленні. Падарункі: што, каму і як дарыць
- •6.Наша здароўе. Захворанні новага часу. Традыцыйная медыцына і альтэрнатыўная. Здаровы лад жыцця
- •7.Праблемы сям’і. Бацькі і дзеці. Крызіс сям’і: міф ці рэальнасць
- •8.Кім быць? Запатрабаванні прафесіі. Праблема беспрацоўя
- •9.Спорт: аматарскі і прафесійны. Дасягненні і праблемы
- •11.Беларускае войска: традыцыі і сучаснасць. Служыць ці не служыць. Жанчына ў войску
- •13.Сучасныя сродкі сувязі. Інтэрнэт, мабільны тэлефон: сябры ці ворагі?
- •14.Праблема сучаснага грамадства:тэрарызм, секты, глабалізацыя, кланаванне і г. Д.
- •15.Здаровы лад жыцця: харчаванне і напоі. Злоўжыванні (алкаголь, паленне, наркотыкі)
13.Сучасныя сродкі сувязі. Інтэрнэт, мабільны тэлефон: сябры ці ворагі?
Мы жывём у 21 стагоддзі, стагоддзі інавацыйных тэхналогій. Кожны дзень, гадзіну, хвіліну, чалавецтва вынаходзіць штосьці новае. Азірніцеся вакол - міма ідуць людзі, усе кудысьці спяшаюцца. Кожны размаўляе па тэлефоне, слухае музыку, гуляе па планшэце, а дома нас усіх чакаюць кампутары ці наўтбукі. Мы прыходзім дадому і залазім у сацыяльныя сеткі ці проста правяраем пошту. Усе мы аплецены гэтым сусветным павуціннем - інтэрнэт.
Вядома, ва ўсіх гэтых вынаходствах, як і ва ўсім, ёсць плюсы і мінусы. Я не магу сказаць адназначна, што інтэрнэт і мабільны тэлефон - гэта мае сябры ці ворагі. Вось уявіце сабе сітуацыю: вы страцілі мабільны тэлефон. А там былі ўсе вашы кантакты, вашы сустрэчы і іншае. Вы адчуваеце себя бездапаможным, не ведаеце што рабіць. А калі паразважаць: людзі заўсёды дзесьці запісвалі свае кантакты: у сшытках ці кніжках - зараз жа проста ўсё гэта сумяшчае ў сабе тэлефон, ды і па памерах ён меншы. З дапамогай тэлефона мы можам маментальна патэлефанаваць патрэбнаму нам чалавеку ці адправіць смс, раней былі лісты і даводзілася даволі доўга чакаць адказу. Успомніць хоць бы рускі фільм "Елкі 2", лёсавызначальны ліст ад каханага чалавека згубіўся на пошце і толькі праз 40 гадоў быў дастаўлен. Хоць, напэўна, цяпер нам здаецца, што ў гэтым ёсць нейкая толіка рамантыкі, але я больш чым упэўнена, калі б у нашым жыцці такое здарылася, то мы б і не падумалі ні пра якую-небудзь рамантыку. Тое ж самае і з інтэрнэтам, калі нам патрэбен чалавек, мы можам маментальна напісаць яму, патрэбен толькі адрас электроннай пошты, ці проста знайсці гэтага чалавека ў сябрах у сацыяльнай сетцы. А ёсць яшчэ варыянт патэлефанаваць яму па скайпу, прычым не важна дзе знаходзіцца чалавек, хоць у Амерыцы, але з інтэрнэтам. У інтэрнэце можна знайсці ўсю інфармацыю, якая цікавіць вас. Трэба толькі толькі ўвесці ў пошук. А яшчэ можна паглядзець фільм ці запампаваць яго, можна ўключыць радыё. Увогуле, усё, што жадаеш. Хіба гэта дрэнна?
Так, я ведаю, што ўсе доктары кажуць нам пра шкоду электрамагнітных хваль, якія зыходзяць ад тэлефона і ўплываюць на наш мозг. Так, я разумею, што псуецца зрок ад празмернага карыстання кампутарам. Але няўжо вы цяпер зможаце абыйсціся без тэлефона? Нават тыя ж доктары, якія кажуць пра шкоду, маюць мабільнік. І гэта нармальна, мы жывём у такім часе. Тэлефон і інтэрнэт - гэта зручна і кампактна. Замест таго, каб насіць з сабой штодзённік ці сшытак, можна ўсё запісаць у тэлефон. Замест таго, каб купляць радыё, відэапрайгравальнік ці музычны цэнтр, можна проста падлучыць інтэрнэт. Замест таго, каб гадзінамі праседжваць у бібліятэцы, вышукваючы патрэбную інфармацыю, можна зноў жа проста знайсці ўсё ў інтэрнэце. Усё гэта эканоміць наш час. Галоўнае, не загуляцца. Трэба ва ўсім ведаць меру, не праседжваць увесь час у соцсетях ці вісець на тэлефоне. Трэба жыць, сустракацца з сябрамі, прыязджаць да бацькоў, хадзіць у кіно, чытаць кнігі, увогуле развівацца і без дапамогі інтэрнэту і тэлефона. Тады вы зразумееце, што яны вашы сябры.
Чалавецтва не сядзіць на месцы, яно развіваецца, штосьці вынаходзіць. І гэта добра, таму што калі б мы нічога новага не знаходзілі, то даўно б ужо дэградавалі.
Калі б я рабіў толькі тое, што жадаюць ад мяне людзі, яны б дагэтуль ездзілі на карэтах.
Генры Форд
