Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_BEL_M_UROKI_1_Ch.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
611.66 Кб
Скачать

Ход урока

I. Арганізацыйны момант. Псіхалагічная падрыхтоўка даўрока.

* * *

Чалавеку патрэбна не слова,

а людская ўвага і ласка,

і сардэчнае шчырае слова,

і вясёлая добрая казка.

(С. Грахоўскі.)

II. Праверка дамашняга задання.

Практыкаванне № 31. с. 18. Вучні чытаюць тэкст, які ў іх атрымаўся.

Што такое тэкст?

  • Якія бываюць тэксты?

- Які тэкст па тыпу вы толькі што зачыталі? Чаму?

Развіццё маўлення.

  • Зараз я прачытаю вам тэкст, а вы прыдумайце яго працяг.

У даўнія часы на беразе сіняга мора стаяў блакітны казачны горад. Жылі ў ім шчаслівыя людзі. Удзень яны працавалі і спявалі песні, 6о праца прыносіла ім радасць. А ўвечары з іх дамоў лілася ціхая музыка.

ІІра тое, што на свеце ёсць горад, у якім усе людзі шчаслівыя, даведаўся злы чараўнік... (Працяг прыдумваюць вучні самастойна.)

  • А зараз прыдумайце працяг іншага тэксту. (Настаўнік можа выкарыстаць малюнак або фотаздымак ката.)

На пожні сядзіць кот. Вўсы ў яго рудыя, грудка... (Працяг тэксту нучнямі.)

Чытаючы тэкст, настаўнік звяртае ўвагу дзяцей на тое, што націск у слове «вусы» падае на першы склад.

  • Выкарыстоўваючы падказку з практыкавання № 29 с. 17, адкажыце на пытанні: «Чым адрозніваюцца тэксты паміж сабой? Чым яны па добныя?».

III. Работа па новай тэме.

Работа па падручніку.

Пракгыкаванне № 29. с. 17.

Спішыце. Растлумачце правапіс прапушчаных літар.

  • Які агульны сэнс маюць усе гэтыя сказы?

  • Складзіце і запішыце яшчэ адно пыказванне.

Фізкультхвілінка.

V. Працяг работы па новай тэме

    1. Работа па падручніку.

а) Практыкаванне № 2. с. 4 — вусна.

б) Практыкаванне № 11. с. 8.

Вучні з дапамогай настаўніка перакладаюці. тэкст на беларускую мову і запісваюць яго ў сшыткі. Падкрэслінаюць дзейнікі і выказнікі, даказваюць, што гэта тэкст, а не набор асобных сказаў. Вызначаюць тып тэксту: тэкст-апісанне або тэкст-апавяданне. Абгрунтоўваюць свой ад- каз, выкарыстоўваючы практыкаванне № 20. с. 17.

    1. Работа па групах.

  • 1-я група (вусна) — прыдумаць працяг тэксту.

  • 2-я група (пісьмова) — скласці тэкст-апісанне да панярэдняга прак тыкавання.

VI. Вынікі ўрока. Рэфлексія. Тэст.

  1. Тэкст — гэта...

а) Некалькі спалучэнняў слоў;

б) некалькі сказаў, звязаных паміж сабой па сэнсе;

в) некалькі слоў.

  1. Да тэксту можна падабраць...

а) Тэму;

б) загаловак;

в) асноўную частку.

  1. Як называецца тэкст, у якім апісваюцца прыметы ці ўласцівасц прадметаў і з'яў?

а) Тэкст-апавяданне;

б) тэкст-апісанне. .

4. Вызначце тып тэксту:

Як хораша ў бары. Які цудоўны смаляны пах напаўняе лес. Чырванеюць суніцы на палянах. Радасна спяваюць птушкі.

а) Тэкст-апавяданне;

б) Тэкст-апісанне.

Працягніце выказванні:

  • Я ўспомніў...

  • Мне спадабалася...

VII. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 30, с. 18.

4 КЛАС

Часткі тэксту. План апавядальнага тэксту

Мэта:

адпрацоўваць уменне вызнанаць тэму і асноўную думку тэксту, дзяліць яго на сэнсавыя часткі; развіваць вуснае і пісьмовае маўленне вучняў; вучыць складаць план тэксту, вусна пераказваць тэкст па плане; выхоўваць любоў да роднай мовы, прыроды, гісторыі, актывізаваць эмацыянальную сферу.

Абсталяванне:

падручнік; беларуска-рускі слоўнік; тлумачальны слоўнік; «слоўнік настрою»; папяровая лілея; фотаздымкі жывёл Белавежскай пушчы; магнітафон, музыкальны кампакт-дыск «Легенды і паданні»; характарыстыка герояў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]