Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_BEL_M_UROKI_1_Ch.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
612 Кб
Скачать
☆

VI.Тлумачэнне новага матэрыялу.

− Якім, на ваш погляд, павінен быць сапраўдны сябар? Як вы разумееце выраз: «Яны сябруюць так, што іх вадой не разліць»?

Прыкладныя адказы дзяцей:

Усё дзеляць напапалам, спачатку думаюць пра сябра, а потым пра сябе; разам гуляюць, працуюць.

− Ці з'яўляемся мыў класе сябрамі? (З'яўляемся.)

− Калі мы ўсе сябры, давайце збяром грыбы разам. Які ў нас атрымаецца сказ? Запішам яго.

Мы сабралі баравікі, падбярозавікі, махавікі, лісічкі, сыраежкі.

− Параўнаем запісаныя сказы. Чым яны падобныя, чым адрозніваюцца? (Адказы дзяцей.)

Падабенства:

  • Сказы пра тое, як дзеці збіраюць грыбы.

  • У кожным сказе ёсць дзейнік, выказнік, даданыя члены сказа.

Адрозненне:

  • У першых двух сказах адзін даданы член сказа, у апошнім — некалькі.

− Пастаўце пытанні да даданых членаў сказа. (Сабралі (што?) баравікі; сабралі (што?) лісічкі; сабралі (што?) падбярозавікі і г. д.)

− Што вы заўважылі? (Даданыя члены сказа адказваюць на адно пытанне і адносяцца да аднаго слова.)

1) Работа з правілам.

− Прачытайце правіла на с. 31.

− Як называюць даданыя члены сказа ў апошнім сказе? (Аднародныя члены сказа.)

− Прачыайце правіла ўголас і пастаўце два пытанні да правіла.

Напры лад:

        1. Якія члены сказа называюцца аднароднымі?

        2. Якія члены сказа могуць быць аднароднымі?

2)Фізкультхвілінка.

3) Работа па падручніку.

Практыкаванне №48. с. 30 — вусна.

− Разгледзьце малюнкі.

Пытанні да першага малюнка

− Ці можам гэтых дзяцей назваць сябрамі? Чаму?

− Прачытайце, як іх завуць. Які сказ складзены пра гэтых дзяцей. Назавіце аднародныя члены сказа.

− Якімі членамі сказа яны з'яўляюцца? Абгрунтуйце свае адказы.

пытанні да друтога малюнка:

− Прачытайце надпіс да другога малюнка. Назавіце аднародныя члены сказа.

− Адкажыце, якімі членамі сказаяны з'яўляюцца.

Пытанні да трэцяга малюнка аналагічныя, як да 1-га і 2-га.

VII.Замацаванне новага матэрыялу.

Работа па варыянтах.

Практыкаванне № 51. с. 32.

      1. варыянт— выпісаць сказы з аднароднымі галоўнымі членамі сказа.

      2. варыянт — выпісаць сказы з аднароднымі даданымі членамі сказа.

Узаемаправерка.

VII. Рэфлексія.

Гульня па групах.

Кожная група атрымлівае карткі з малюнкамі.

1-я група — садавіна.

2-я група — агародніна.

3-я група — жывёлы.

4-я група — кветкі.

− Складзіце сказы з аднароднымі членамі сказа, ужываючы назвы прадметаў, адлюстраваных на малюнках, так, каб у першым гэтыя словы былі галоўнымі членамі сказа, а ў другім — даданымі. Запішыце складзеныя сказы.

На дошцы запісаны словы: смяяцца, радавацца, крычаць, сумаваць, плакаць, скакаць, турбавацца, адпачываць, працаваць, ганарыцца.

− Прачытайце словы. Якой часцінай мовы яны з'яўляюцца? Дапоўніце сказ гэтымі словамі, каб яны адлюстроўвалі ваш настрой пасля ўрока:

− Мне хочацца...

Прыкладныя адказы вучняў:

  • Мне хочацца смяяцца, радавацца, скакаць, ганарыцца сабою.

  • Мне хочацца сумаваць, плакаць, турбавацца, I г, д,

− Ці ёсцьу агрыманых сказах аднародныя члены сказа? (Настаўнік звяртае ўвагу на адказы дзяцей.)

IX. Дамашняе заданне.

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі

Мэта: фарміраваць уменне знаходзіць у сказе аднародныя члены (галоўныя і даданыя), развіваць сказы з дапамогай аднародных членаў, суадносіць сказ з яго схемай;садзейнічаць развіццю вуснага і пісьмовага маўленші вучняў, выхаванню патрыятызма, любві і павагі да роднага краю.

Ход урока