Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_BEL_M_UROKI_1_Ch.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
611.66 Кб
Скачать
  1. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № цо. с. 68.

Тэма: Скланенне назоўнікаў

Мэта: узнавіць веды вучняў пра змяненне формы (канчаткаў) назоўнікаў па пытаннях; пазнаёміць з назвамі склонаў і склонавымі пытаннямі назоўнікаў; даць першаснае ўяўленне пра скланенне назоўнікаў; пашыраць актыўны слоўнікавы запас вучняў; садзейнічаць выхаванню ашчадных адносін да прыроды.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

 Дэвіз нашага сённяшняга ўрока: «Хто без навукі, той як бязрукі».

Растлумачце прымаўку.

Я спадзяюся, што сённяшні ўрок прынясе вам новыя веды, а зна- чыць, і новыя радасці.

  1. Праверка дамашняга задання.

 Як змяняюцца назоўнікі?

 Што абазначаюць назоўнікі адзіночнага ліку?

 Што абазначаюць назоўнікі множнага ліку?

  1. Арфаграфічная хвілінка.

  • * *

Дождж..к сее беспрастанку,

Вец..р свішча так, я звер...

Колькі луж..н каля ганку!

А гр..зі, гр..зі цяпер!

 Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.

 Вызначце га лоўныя члены сказа.

 Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар. Чаму?

 Назавіце назоўнікі. Вызначце іх род, лік.

  1. Х вілінка чыстапісання.

 Падбярыце аднакаранёвыя словы да запісаных слоў.

 Падбярыце сінонімы да слоў «завіруха», «завея».

Пісьмо па памяці.

Белая завея завывае звонка.

Толькі зелянее надракой сасонка.

 Падкрэсліце назоўнікі, абазначце іх род і лік.

  1. Тлумачэнне новага матэрыялу.

Сёння мы працягнем назіраць за назоўнікамі. Мы павінны даведацца, як змяняюцца назоўнікі.

  1. Работа па падручніку.

Чытанне падказкі спадарыні Граматыкі.

Што заўважылі?

 Чаму адно і тое ж слова (назоўнік) мае розныя канчаткі?

 Прачытайце словазлучэнні, якія ў вас атрымаліся.

 Якія пытанні паставілі да слова «камень»?

 Як змяняецца назоўнік? (Па пытаннях.)

 Змяненне назоўнікаў па пытаннях называецца змяненнем па склонах, або скланеннем.

Чытанне правіла на с. 70.

2) Фізкультхвілінка.

* *

Зайцы ў лесе робяць хаты,

Мох падносяць зайчаняты.

Ім мядзведзь дапамагае —

Ён пляцоўку расчышчае:

Будзе тут дзіцячы сад

Для маленькіх зайчанят.

VI. Замацаванне новага матэрыялу.

  1. Работа па падручніку.

a)практыкаванне 112,с. 70

 Пра каго гаворыцца ў тэксце?

 Што вы даведаліся пра лісу?

б) Практыкааанне 113,с. 70 — вусна.

Знаёмства з назвамі склонаў назоўнікаў на беларускай мове.

в) Практыкаванне № Ц4. с. 71 — чытаць па ролях.

 На якія пытанні адказваюць назоўнікі ў назоўным, родным, давальным, вінавальным, творным і месным склонах?

 Які склон заўсёды ўжываецца без прыназоўніка?

 Чым месны склон адрозніваецца ад усіх астатніх?

  1. Састаўленне табліцы.

  1. Работа па падручніку.

Чытанне падказкі спадарыні Граматыкі.

б) Практыкаванні 116, 117 — па варыянтах.

I варыянт — практыкавашіе-116 с. 73.

II варыянт — драктыкаванне117, с. 74.

  1. Работа па групах.

1-я група — пры спісванні ўставіць замест кропак назоўнік «сасна»; змяніць яго ў адпаведнасці з пытаннямі; вызначыць яго склон.

У лесе расла (што?) ... . Каля (чаго?) ... прытулілася бярозка. (На чым?) ... у дупле знайшла сабе прытулак вавёрка. А пад (чым?) ... вожык зрабіў сабе норку. Злосны вецер налятае на (што?) ... . Але (чаму?) ... гэта не шкодзіць. Моцна трымаецца (што?) ... за зямлю сваімі карэннямі.

2-я група — замест кропак у дужках паставіць патрэбныя склонавыя пытанні; запісаць, што атрымалася.

Назоўны: (...) школьнік, (...) школа.

Родны: няма (...) школьніка, (...) школы.

Давальны:рады (...) школьніку, (...) школе.

Вінавальны: бачу (...) школьніка, (...) школу.

Творны: задаволены (...) школьнікам, (...) школай.

Месны: пісалі аб (...) школьніку, сустрэўся ў (...) школе.

VII.Вынікі ўрока. Рэфлексія.

 Як змяняюцца назоўнікі?

 Як вызначыць склон назоўніка?

 Якія пьгганні ставяцца да неадушаўлёных назоўнікаў?

 Звернемся да дэвізу нашагаўрока. (Паўтараюць.)

 Што вы адчуваеце ў канцы нашага занятку?

  1. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № п8. с. 74.

Тэма: Скланенне назоўнікаў

Мэта: замацаваць паняцце «скланенне»; вучыць дзяцей запамінаць назвы склонаў і склонавых пытанняў;развіваць інтэлектуальныя здольнасці вучняў; выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

* *

За парты зноў паклікаў нас

Званок — жаўрук вясёлы.

Дзень добры, родны светлы клас!

Дзень добры, маці-школа!

 Вызначце тып тэксту. (Вершаваны.)

 Знайдзіце словы-рыфмы.

 Знайдзіце звароткі ў сказах.

 Растлумачце лексічнае значэнне слова «жаўрук».

 Назавіце назоўнікі ў гэтым тэксце, вусна вызначце іх род.

II. Праверка дамашняга задання.

1) Работа па варыянтах.

Запісаць словы, змяніўшы іх лік.

1 варыянт: у адзіночным ліку, II варыянт — у множным ліку.

I варыянт: землі, сосны, рэкі, дні, агуркі, сёстры.

II варыянт: звер, кот, дом, боб, воўк, леў.

 Якімі правіламі вы карысталіся? (е,ёя; о, э а; дз.)

  1. Карткі для індывідуальнай работы на этапе праверкі дамашняга задання.

Запісаць назоўнікі ў 3 слупкі.

Мыш, нара, вожык, ліса, мядзведзь, воўк, ягня, яйка, яшчарка, янот, нсень, заяц, дрэва, сабака, барсук, пяро, алень, вавёрка, лось, дупло.

Запісаць словы-антонімы, вызначыць іх род.

Шум (м. р.)цішыня (ж. р,).

Холад

Лета

Дзень

Дабро

Верх

III. Хвілінка чыстапісання.

3 гэтай літары пачынаюцца назвы 3-х месяцаў года, у кожнай пары года па 1-м месяцы, акрамя вясны. Пра якія месяцы ідзе гаворка? (Люты, ліпень, лістапад.)

 3 гэтай літары пачынаюцца назвы ляснога звера (з памяншальна- ласкальным суфіксам) і грыбоў. (Лісічка.) Якія гукі можа абазначаць гэтая літара? Дайце ім характарыстыку.

 Растлумачце лексічнае значэнне кожнага слова.

 Разбярыце па саставу словы «лісяняты», «лісічка».

 Складзіце і запішыце сказ са словам «ліса».

Рыжая лісіца схавалася ад паляўнічых у нары.

 Разбярыце сказ па членах сказа і часцінах мовы.

 Вызначыце род і лік назоўнікаў.

  1. Тлумачэнне новага матэрыялу.

Практыкаванне № 112. с. 70.

 Прачытайце тэкст. Пра каго ў ім гаворыцца? (Адказы.) Як вы здагадаліся?

 Запішыце тэкст, устаўляючы слова «ліса».

 Што змянілася ў слове? Чаму?

 Што такое скланенне?

Фізкультхвілінка.

V. Замацаванне новага матэрыялу.

1) Праца па табліцы.

 Колькі склонаў у беларускай мове? Назавіце іх.

 Назавіце склонавыя пытанні і словы-памочнікі.

 Які склон не мае прыназоўнікаў?

Праскланяйце словы: і-ы рад — брат; 2-гі рад — сястра; 3-ці рад — сонца. (Па аднаму вучню кожнага рада працуюць каля дошкі.)

Практыкаванне № 116. с. 73—74. Вусна вызначыць склон назоўнікаў.

2)Самастойная работа. Работа па групах.

1-я група — практыкаванне № 117. с. 74 — па ўмове практыкавання.

2-ягрупа — практыкаванне № 111. с. 69—70 — чатыры сказы калектыўна.

 Вызначаем склон назоўнікаў.

3)«Вузельчыкі на памяць».

 Падрыхтуйце адказы на пытанні:

      1. Што такое скланенне?

      2. Колькі склонаў у беларускай мове? Назавіце іх.

      3. Як вызначыць склон назоўніка? (С. 75.)

VI. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

 Вызначце адным словам сваю працу, працу сяброў і настаўніка.

Дзякуй вам за плённую працу.

VII. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 118. с. 74—75.

Тэма: Складанне тэксту па серыі малюнкаў

Мэта: пашыраць лексічны запас вучняў; выпрацоўваць уменне правільна складаць тэкст; выхоўваць чуллівыя адносіны да прыроды, пачуццё гумару.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант. Псіхалагічная хвілінка.

Гульня «Ланцужок пажаданняў».

Дзеці па чарзе жадаюць адзін аднаму поснехау, плённай працы, добрага настрою на ўроку і г. д.

II. Паэтычная хвілінка.

* *

Ве(ц, т)ер вестку (у, ў)лес прынёс:

Хутка (за)трашчыць м,.роз.

Птушак запытаў, зв..роў,

(Да)зімы хто як гатоў.

Сн..гірам, шчыглам, сініцам

(У)б..ры (у, ў)жо (не)с..дзіцца.

(Па)л..целі (да)лю(д, дз)ей,

Дзе ц..плей і вес..лей.

 Пра што гаворыцца ў тэксце?

 Вызначце тэму ўрока па гэтым вершы.

 Пра якіх птушак прачыталі?

 Якіх яшчэ птушак можна сустрэць зімой?

 Як ім жывецца? Куда яны ляцяць?

 Што мы можам зрабіць для іх? (Адказы.)

 Зараз мы будзем складаць тэкст па серыі малюнкаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]