Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_BEL_M_UROKI_1_Ch.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
611.66 Кб
Скачать
  1. Работа са скорагаворкай.

Галубыя галубы гулялі ў галубятні.

 Знайдзіце арфаграмы.

Запішыце скорагаворку па памяці. Разбярыце сказ па членах сказа. Абазначце часціны мовы. Абазначце род назоўнікаў.

  1. Фізкультхвілінка.

  1. Тлумачэнне новага матэрыялу.

Мы ўжо ведаем з рускай мовы, што назоўнікі могуць называць адзін прадмет або некалькі.

Прачытайце словы, запісаныя на дошцы.

Словы: аловак. сшыткі, крэсла, алоўкі, сшытак, крэслы.

Якой часцінай мовы яны з’яўляюцца?

Раздзяліце назоўнікі на дзве групы.

Аловак Алоўкі

Крэсла Крэслы

Сшытак Сшыткі

Чаму менавіта так вы аб’ядналі назоўнікі па групах?

Назоўнікі, якія абазначаюць адзін прадмет, знаходзяцца ў форме адзіночнага ліку і ўвайшлі ў першую групу.

Якія назоўнікі ўвайшлі ў другую групу? (Назоўнікі множнага ліку.)

 Па якой прымеце вы аб’ядналі гэтыя назоўнікі?

Назоўнікі, якія абазначаюць некалькі прадметаў, знаходзяцца ў форме множнага ліку.

Прачытайце словы парамі.

Як змяніліся назоўнікі?

Змяненне назоўнікаў па ліках — гэта друтая граматычная прымета назоўнікаў.

Выдзеліце канчаткі назоўнікаў.

Што змяняецца ў назоўніках пры змяненні іх па ліках? (Канчаткі.)

Састаўленне схемы.

  1. Замацаванне новага матэрыялу.

  1. Работа па падручніку.

Чытанне падказкі спадарыні Граматыкі с. 64.

а) Практыкаванне 101, с. 64 - вусна

б) Практыкаванне 102. с. 65.

1 варыянт — практыкаванне103. с. 66.

II варыянт — практыкаванне 104 с. 66.

  1. Фізкультхвілінка.

 Я буду называць назоўнікі. Калі назаву назоўнік адзіночнага ліку, вы нахіляецеся ўперад, рукі — назад. Калі пачуеце назоўнік множнага ліку, прагніцеся назад, рукі — перад сабой.

Словы: дом, дамы, горад, гарады, вуліца, вуліцы, загадкі, загадка, дзіця, дзеці.

  1. Работа па падручніку.

а) Практьгкаванні № 105. с. 66 і № 106. с. 67 — самастойна (на выбар).

Чытанне падказкі спадарыні Граматыкі.

б) Практыкаванні № 107, 108. с. 68 — па варыянтах.

І варыянт — практыкаванне № 107. с. 68.

2 варыянт – практыкаванне 108, с. 68

в) Практыкаванне № 109. с. 68 — вусна.

  1. Работа па групах.

1-я група — скласці і запісаць сказы з дадзеных слоў; выдзеленыя назоўнікі змяніць, як патрабуе сэнс; абазначыць род і лік назоўнікаў.

Рыхтуюцца, восенню, вырай, у, птушка.

Чубатыя, сініца. па, галінах, скачуць.

Пралятаюць, шумам, з, драздоў, чарадка.

Сціхнуць, птушыныя, песня. у лесе, у, полі.

Доўгі, птушак, і, цяжкі, шляхі. чакае.

2-я група — запісаць сказы, устаўляючы ў іх прапушчаныя словы, якія знаходзяцца ў табліцы 9.

Табліца 9

-Сказы:

1. Шпакоўнягэта ... для птушак.

2..гэта дом для сабакі.

3Вулейгэта дом ... .

4Сальніцагэта... для солі.

5Хлебніцагэта посуд ....

  1. ..гэта посуд для масла.

Падкрэсліце вядомыя арфаграмы.

Вызначце род і лік назоўнікаў.

  1. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

 Як змяняюцца назоўнікі?

Што абазначаюць назоўнікі адзіночнага ліку?

Што абазначаюць назоўнікі множнага ліку?

Што змяняецца ў назоўніках пры змяненні ліку?

Што вы даведаліся пра назоўнікі: малако, цукар, цішыня, цемра і інш.?

Што вы даведаліся пра назоўнікі, якія ўжываюдца толькі ў множ- мым ліку? (Немогуць быць аднесены ні даякога граматычнага роду.)

У кожнага на парце ляжыць сонейка. Калі ў вас добры настрой, на- малюйце яму ўсмешку, абыякавы — рысачку, дрэнны — дугу. Падыміце свае сонейкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]