Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_BEL_M_UROKI_1_Ch.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
611.66 Кб
Скачать
  1. Тлумачэнне новага матэрыялу.

 Зараз мы будзем даследвадь словы. Нам неабходна перакласці назоўнікі на беларускую мову і з дапамогай слоўніка вызначыць іх род.

Крыса — пацук (м. р.).

Калоша — галёш (м. р.).

Яблоко — яблык (м. р.).

Пачка — пачак (м. р.).

Внсок — скронь (ж. р.).

Полынь — палын (м. р.).

Гармонь — гармонік (м. р.).

Кофе — кава (ж. р.).

Охапка — ахапак (м. р.).

 3 якой часцінай мовы часцей за ўсё звязаны назоўнік?

 Як яшчэ можна вызначыць род назоўніка? (Адказы.)

  1. Замацаванне новага матэрыялу.

 Пры выкананні практыкавання можна звяртацца да памяткі.

 Падбярыце да прыметніка назоўнік. Запішыце словазлучэнні. Абазначце род назоўнікаў.

Словы: высокі — ..., густы — ..., страшэнны — ..., вялікая — ..., салдацкі —..., шырокая — .... (Насып, цень, боль, шынель, гусь, далонь.)

 3 дапамогай якой часціны мовы вы вызначылі род назоўнікаў?

  1. Работа па падручніку.

Практыкаванне № 97. с. 62.

 Якія з прыметнікаў з’яўляюдца антонімамі?

  • 1 варыянт — практыкаванне 98, с. 63.

  • II варыянт — падабраць антонімы да слоў:

Шум —..., лета —дзень — ..., дабро —..., верх —..., старасць —..., радасць —....

  1. Зрокавая хвілінка.

 Прачытайце прыказкі. Растлумачце іх сэнс. Напішыце ў тым парадку, як патрабуе шыфр (гл. табл. 8, с. 65). Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце напісанне слоў у дужках.

Маленькая л..нота (да)в..лікай дарасце.

Чалавек невучоны, як тапор нет..чоны.

У гулыпая і дах (не)ц..чэ, і печ (не)п..чэ.

Гультай (за)работумазоль (за)руку.

Гультайства горш (за)хваробу.

Шыфр

  1. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

 Якога роду бываюць назоўнікі?

 Як вызначыць род назоўніка?

Што спадабалася вам на ўроку?

Што хацелі б выканаць яшчэ раз, а што — зрабіць інакш?

 Якім атрымаўся наш урок?

 Ці спраўдзіліся нашы пажаданні?

 Якія гэта словы? (Прыметнікі.)

 У чым яны дапамаглі нам на ўроку? (Вызначаць род назоўнікаў.)

 Вялікі дзякуй за работу, дзеці.

 Працягніце выказванні:

  • Я ўспомніў...

  • Мне спадабалася...

  1. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 99. с. 64.

 Прачытайце заданне да практыкавання № юо. с. 64.

 Ці ўсё зразумела?

 3 дапамогай чаго вам пагрэбна ўтварыць назоўнікі жаночага роду?

Тэма: Лік назоўнікаў

Мэта: сістэматызаваць веды вучняў пра лік назоўнікаў, адпрацоўваць уменне сярод шэрагу назоўнікаў вылучаць тыя, якія маюць толькі адзін лік: адзіночны ці множны; развіваць інтэлектуальныя здольнасці вучняў; выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускай лювы.

Ход урока

  1. Арганізадыйны момант.

 Добры дзень, дзеці! Давайце ўсміхнемся адзін аднаму. Хай такі добры настрой у нас будзе на працягу ўсяго ўрока.

  1. Праверка дамашняга задання.

Практыкаванне № юо. с. 64.

Настаўнік. Што такое назоўнік?

Якога роду бываюць назоўнікі?

Як вызначыць род назоўніка?

Што спадабалася вам на мінулым уроку?

Якая часціна мовы дапамагае вызначыць род назоўніка?

  1. Хвілінка чыстапісання.

 Выкарыстоўваючы схему, сфармулюйце заданні, каб даведацца тэму хвілінкі чыстапісання.

 Якую літару мы будзем пісаць на хвілінцы чыстапісання? (Літару «г».) Яна з’яўляецца першай у кожным слове схемы. Дайце ёй характарыстыку.

 Які парадак літар у ланцужку?

га га гааа гаааа г агг аггг

Запішыце словы, якія ў вас атрымаліся на наступным радку. Галалёд, гусеніца, газ, галіна, гітара, галубы.

Што агульнае ў гэтых слоў? (Назоўнікі.)

Абазначце род назоўнікаў.

Якое слова можа быць лішнім? (Галубы.) Чаму? (Абазначае некалькі прадметаў, а астатніяадзін прадмет.)

Як вызначылі род гэтага назоўніка?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]