Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_BEL_M_UROKI_1_Ch.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
611.66 Кб
Скачать
  1. Работа ў парах.

  • Напішыце ў кожным радку замест кропак чацвёртае слова, якое б адносілася да трэцяга так, як другое да першага.

Небаптушка, рака — ...

Чалавеквусны, слон —...

Заяцкапуста, свіння — ...

Ураччалавек, ветэрынар — ...

  • Да якой часціны мовы адносяцца гэтыя словы?

  • Назавіце назоўнікі, якія адказвагоць на пытанні «хто?», «пгго?».

  • Успомніце з рускай мовы, на якія тры групы можна падзяліць назоўнікі ў залежнасці ад таго, да якога граматычнага роду яны адносяцца.

  1. Дыдактычная гульня «Знайдзі сваёмесца».

Настаўнік называе назоўнікі. Калі да назоўніка можна паставіць словы «ён», «мой», то да дошкі выходзіць вучань першага рада, «яна», «мая» — другога рада, «яно», «маё» — трэцяга рада.

Словы: жанчына, мужчына, дзіця, кніга, падручнік, парасон, птушка, надвор’е, дрэва, літара, дождж, сонца, сукенка, капялюш.

  • Мы падзялілі словы на тры групы ў залежнасці ад таго, да якога граматычнага роду яны належаць. Як называецца кожны граматычньг род? Назавіце на рускай мове.

Практыкаванне № 88. с. 56. Выконваецца самастойна.

  1. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

 Дапоўніце сказы:

  1. Назоўнік — ... мовы.

  2. Назоўнікі абазначаюць ... і адказваюць на пытанні...,....

  3. На пытанне «што?» адказваюць назоўнікі, якія абазначаюць ... .

  4. На пытанне «хто?» адказваюць назоўнікі, якія абазначаюць ... .

  • Дапоўніце выказванні:

  • Я навучыўся...

  • Я ведаю...

  • Я хацеў бы...

  1. Дамашняе заданне.

Практыкаванне 89,с. 57. Правіла.

Тэма: Род назоўнікаў

Мэта: выпрацоўваць уменні вызначаць род назоўнікаў; вучыць правільнаму выкарыстанню ў мове назоўнікаў, род якіх не супадае з родам назоўнікаў у рускай мове; развіваць арфаграфічную піпьнасць; выхоўваць цікавасць да беларускай мовы.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой на ўрок.

  • * *

Урок бадзёра пачынаем,

А я вам поспехаў жадаю.

Будзем дружна працаваць,

Будзем веды набываць.

  1. Праверкадамашяягазадання.

Практыкаване № 89. с. 57.

 Якой часцінай мовы з’яўляюцца гэтыя словы?

  • Назавіце назоўнікі, якія адказваюць на пытанне «хто?».

  • Назавіце назоўнікі, якія адказваюць на пытанне «што?».

  1. Арфаграфічная хвілінка.

 Знайдзіце «лішнія» словы, і вы даведаецеся, якую літару мы будзем пісаць на хвілінцы чыстапісання.

Словы: лы(ж, ш)ка, стру(ж, ш)ка, сырае(ж, ш)ка, кні(ж, ш)ка, сце(ж, ш)ка, пера6е(ж, ш)ка, слу(ж, ш)ка, 6ро(ш, ж)ка, мо(ш, ж)ка.

  • Што агульнага ў гэтых словах? (Усе гэтыя словы назоўнікі.) «Лішнія» словы «брошка» і «мошка», бо ў іх гук [ш] абазначаецца літарай «ш», а ў іншых словах — літарай «ж».

  • Дайце характарыстыку гуку [ш].

  • Якія галосныя пішуцца пасля гэтай літары?

  1. Хвілінка чыстапісання.

 Да якой часціны мовы адносяцца гэтыя словы? (Назоўнікі.)

  • Якія словы можна падставіць да гэтых назоўнікаў? (Ен мой; яна мая; яно маё.)

  • Складзіце са слоў прыказку. Растлумачце яе сэнс. Запішыце, абазначце, якой часцінай мовы з’яўляецца кожнае слова ў сказе.

Шыла, схаваеш, не, мяшку, ў.

  • Якія словы называюцца назоўнікамі?

  • Якія назоўнікі адказваюць на пытанне «хто?», а якія — на пытанне «што?»?

Фізкультхвілінка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]