Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_BEL_M_UROKI_1_Ch.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
611.66 Кб
Скачать
  1. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

  • Што такое аснова?

  • Што такое канчатак?

  • Як вызначаецца канчатак?

  • Калі пішуцца прыстаўкі раз- (рас-), уз- (ус-), з- (с-), ад-, аб-, пад-, над-?

  • Працягніце выказванні:

  • Я навучыўся...

  • Я даведаўся...

  • Магу расказаць пра...

  1. Дамашняе заданне.

Разабраць па саставу словы: падказка, прыдарожны, ляснік, трубка, загадка. Скласці і запісаць тры сказы з гэтымі словамі.

Тэма. Вызначэнне канчатна і асновы слова. Правапіс прыставак без- ( бяз-) , бес- (бяс-). не- (ня-)

Мэта: адпрацоўваць уменні адрозніваць формы спова ад аднакаранёвых слоў, вызначаць канчатак і аснову слова; сістэматызаваць веды вучняў пра правапіс галосных е (я) у прыстаўках; вучыць утвараць аднакаранёвыя антпонімы з дапамогай прыставак; развіваць інтэлектуальныя здольнасці вучняў; выхоўваць цікавасць да роднай мовы.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  • 3 якім наетроем вы прыйшлі наўрок?

  • Чаго чакаеwе ад урока?

  1. Хвілінка чыстапісання.

  • Склады пераблыталіся, перастаўце іх так, каб атрымаліся словы. Запішыце словы, абазначце, да якой часціны мовы яны адносяцца.

  • Складзіце і запішыце сказ з любым словам. Падкрэсліце дзейнік, выказнік, абазначце часціны мовы.

  1. Арфаграфічная хвілінка.

  • Дзеці, раскрыйце дужкі і запішыце словы правільна. Выдзеліце прыстаўкі і падкрэсліце прыназоўнікі. Разбярыце сказы па членах сказа.

Жыта (за)каласілася. Навальніца (на)ляцела (на)лес. Лівень патокамі (па)нёсся (па)зямлі.

  1. Тлумачэнне новага матэрыялу.

  • Сёння на ўроку мы будзем вызначаць аснову і канчатак слоў, пазнаёмімся з правапісам прыставак.

  • Як знайсці канчатак?

  • Змяніце словы па пытаннях. Вызначце канчатак і аснову наступ- ных слоў.

(Хто? Што?) стол птушка дрэва кніга

(Каго? Чаго?)

(Каму? Чаму?)

(Каго? Што?)

(Кім? Чым?)

(А6 кім?А6 чым?)

  • Разгледзьце табліцу «Правапіс прыставак». Як пішуцца прыстаўкі без- (бяз-), бес- (бяс-)?

  • бес- (бяс-) — перад літарамі, якія абазначаюць глухія зычныя гукі.

  • без- (бяз-) — перад літарамі, якія абазначаюць звонкія зычныя гукі.

  • Як змяняецца галосная ў прыстаўках? (Галосная ў прыстаўках можа змяняцца наяў залежнасці ад націску.)

Фізкультхвілінка.

  1. Замацаванне новага матэрыялу.

  • Якая прыстаўка часцей за ўсё надае супрацьлеглы сэнс назоўнікам? (Не- (ня-).)

  • Калі пішацца прыстаўка не-, а калі ня-?

  1. Калектыўная работа.

Гульня «Рэдактар».

Замяніць дадзеныя пары слоў сінанімічнымі.

  1. Здагадлівы — не'здагадлівы (кемлівыня'кёмлівы).

  2. Смелы — ня’смёлы (храбрыбяс'страшны).

  3. Таленавіты — бяз'дарны (здольныШЬдольны).

  1. Работа ў парах.

Падбярыце антонімы з прыстаўкамі без- (бяз-), бес- (бяс-) да наступных прымегнтаў: валасаты, каляровы, літасцівы, вінаваты, крытты, слаўны, галасісты, рагаты, шумны, пладавіты, вусаты, насаты, снежны.

  1. Дыферэнцыраваная работа «Хто больш». Работа па групах.

1-я група — прыдумаць і напісаць словы з прыстаўкамі без- (бяз-), бес- (бяс-), з- (с-), раз- (рас-), уз- (ус); растлумачыць правапіс прыставак.

2-я група — прыдумаць словы з прыстаўкамі не- (ня-), аб-, ад-, над-, пад-; растлумачыць правапіс прыставак.

  1. Самастойная работа.

Разабраць словы па саставу.

I варыянт II варыянт

начнік вугалёк

пералесак заснежаны

прыгарадны пасадка

настольны масточак

марожанае рачулка

тыграня пясочак

  1. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

  • Растлумачце правапіс прыставак без- (бяз-), бес- (бяс), не- (ня-).

  • Ці дасягнулі вы таго, што чакалі ад урока?

Закончыце выказванні:

Я навучыўся...

Я даведаўся...

Магу расказаць пра...

  1. Дамашняе заданне.

ГІрыдумаць і запісаць словы з прыстаўкамі без- (бяз-), бес- (бяс), не- (ня-).

Тэма: Назоўнік як часціна мовы (агульныя звесткі)

Мэта: сістэматызаваць веды вучняў пра лексіка-граматычныя прыметы назоўнікаў; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; выхоўваць пачуццё патрыятызму.

Ход урока

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]