Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_BEL_M_UROKI_1_Ch.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
611.66 Кб
Скачать

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Пажаданне вучням поспехаў, плённай і сумленнай працы, добрага настрою.

  1. Арфаграфічная хвілінка.

Гульня «Эстафета».

В ыходзячы па адным ад кожнай з трох каманд, вучні на дошцы запісваюць дзеясловы з прыстаўкамі. За правільна запісанае слова налічваецца і бал, за хуткасць — і бал дадаткова. Запісваючы слова, вучань павінен растлумачыць правапіс прыстаўкі.

  1. Хвілінка чыстапісання.

  • Падбярыце аднакаранёвыя словы. Выдзеліце корань, канчатак. Спішыце сказ, устаўце прапушчаныя літары.

Сасне не страшныя ні м..ро.., ні сп.кота, ні ве..ер.

  • Абазначце канчаткі ў словах.

  1. Тлумачэнне новага матэрыялу.

Спачатку настаўнік праводзіць апытванне па ўжо вядомым матэрыяле.

  • Назавіце часткі слова.

  • Што такое корань?

  • Што называецца прыстаўкай? Для чаго яна служыць?

  • Што называецца суфіксам? Для чаго ён служыць?

  • Што называецца канчаткам? Для чаго ён служыць?

  • Сёння мы пазнаёмімся з часткай слова — асновай слова.

  • Спішыце словы. Абазначце ў іх канчаткі.

Зерне, прырода, старонка, гняздо, галлё, вяселле, кашуля, клён, возера, эскімо, аловак.

  • Выдзеліце частку слова без канчатка — Гэта аснова слова.

  • Запомніце! Аснова слова — частка слова без канчатка.

Фізкультхвілінка.

  1. Замацаванне новага матэрыялу.

—Дзеці, зараз вам неабходна будзе прачытаць прапанаваныя тэксты, вызначыць аднакаранёвыя словы. Затым спішыце тэкст, у выдзеленых словах абазначце канчатак і аснову.

І варыянт

Асаку каса касіла, асака касу прасіла:

  • Не касі мяне, каса. згіне ўся мая краса. (X. Ляшкевіч.)

ІІ варыянт

Сёння досвіткам Аўсей злавіў аўсянку ў аўсе.

Быў авёс расяны зранку — у расе ўся аўсянка. (К. Камейша.)

  • Што такое аснова слова?

  • Як выдзеліць аснову слова? (Змяніць форму слова, выдзеліць канчатак, потым абазначыць частку слова без канчатка. Гэта і ёсць аснова слова.)

Работа па групах.

  • 3 якіх частак можа складацца аснова слова? Складзіце па схемах словы:

1-я група — спісаць, разабраць словы па саставу, карыстаючыся раней вызначаным парадкам разбору слова па саставу.

Прыпалкі, абвестка, падгор’е, згустак, прыпынак, падвячорак, нескладуха, пералаз.

2-я група — адказаць на пытанні адным словам, адказы запісаць, разабраць словы па саставу.

  • Хто будуе дамы? (Будаўнік.)

  • Хто працуе ў калгасе? (Калгаснік.)

  • Хто працуе ў шахце? (Шахцёр.)

  • Хго піша апавяданні? (Пісьменнік.)

  • Хго іграе на цымбалах? (Цымбаліст.)

  • Хто водзіць паязды? (Машыніст.)

  • Хто водзіць самалёт? (Лётчык.)

  1. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

Якую частку слова і чаму можна назваць «сувязным»? (Канчатак. Гэта частка слова служыць для сувязі слоў у сказах.)

  • Ці існуюць словы без канчаткаў? (Існуюць. Напрыклад, нязмен- ныя словы.)

  • Ці сустракалі вы словы без асноў? (Не.)

  • Што такое аснова слова? (Частка слова без канчатка.)

  • Яквыдзеліць аснову? (Змяніць форму слова, выдзеліць канчатак, по- тым абазначыць частку слова без канчатка. Гэта і ёсць аснова слова.)

  • Што вас асабліва зацікавіла сёння на ўроку?

  • Вы добра папрацавалі, дзякуй за ўрок. Мне было вельмі цікава і зусім няцяжка працаваць з вамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]