Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_BEL_M_UROKI_1_Ch.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
611.66 Кб
Скачать
  1. Замацаванне новага матэрыялу.

  1. Работа па падручніку.

  • Прачытайце правіла на с. 41. Якія пытанні можна задаць, прачытаўшы тэкст правіла?

Пытанні да правіла;

  1. Як могуць быць звязаны паміж сабой аднародныя члены сказа?

  2. Перад якім злучнікам коска не ставіцца?

  3. Перад якімі злучнікамі заўсёды ставіцца коска?

Практыкаванне.№-б5, с. 41 — вусна.

  • Разгледзьце малюнкі. Адкажыце на пытанні практыкавання.

  1. Фізкультхвілінка.

  2. Работа па падручніку.

а) Практыкаванне 64, с. 40.

Адказаць на пытанні падручніка. Запісаць па памяці дзве загадкі на выбар.

б) Практыкаванне № 67. с. 42.

  1. Самастойная работа па варыянтах.

  • I варыянх —1—2 сказы.

  • II варыянт — 3—4 сказы.

  1. Работа па групах з выкарыстаннем рознаўзроўневых заданняў.

  • 1-я група — вярнуць «згубленае».

Учора мы былі ў звярынцы. Бачылі слана тыгра мядзведзя ваўка. У вальерах ляталі папугаі дразды дзятлы снегіры. Птушкі спявалі свісцелі трашчалі кожная на свой лад.

  • 2-я група — замяніць выдзеленыя словы аднароднымі членамі.

Дзеці пасадзілі ў садзе дрэвы.

У лесе школьнікі збіралі ягады.

На лузе раслі кветкі.

  • з-я група — практыкаванне «Ты — пісьменнік».

Скласці сказы з аднароднымі членамі, выкарыстоўваючы наступныя словы: гулялі, ліса, гусі, куры, качкі, заквахталі, падкралася, уцякла, зашыпелі, схапіла, закракалі.

  1. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

  • Пры дапамозе якіх злучнікаў могуць злучацца аднародныя члены сказа?

  • Калі патрэбна ставіць коску ў сказах з аднароднымі членамі?

  • 3 якім настроем вы закончылі ўрок?

  • Ці збыліся вашы надзеі?

  1. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 68. с. 42. Правіла

Тэма: Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі

Мэта: фарміраваць уяўленне пра пастаноўку знакаў прыпынку паміж аднароднымі членамі сказа, калі яны злучаны злучнікамі «і», «а», «але» ці без злучнікаў; выпрацоўваць уменне расстаўляць знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі; вучыць будаваць сказы з прапанаваных слоў; развіваць маўленне і творчыя здольнасці вучняў; выхоўваць зацікаўленасць да прыроды роднага краю.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік жадае вучням поспехаў і добрага настрою на ўроку.

  1. Узаемаправерка дамашняга задання.

Практыкаванне № 68. с. 42.

  1. Арфаграфічная размінка.

  • * *

(На)збірала арэха..

Пя..ь м..хоў і па..меха

(На)суш..ла грыбо..

Аж дванаццаць к..рабоў

(На)цягала мышак горку

Працавітая... (вавёрка).

  • Адгадайце загадку. Чаму вы лічыце, што загадка пра вавёрку?

  • Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Растлумачце свой выбар.

  • Назавіце аднародныя члены сказа, якімі членамі сказа яны з’яўляюцца?

  1. Тлумачэнне новага матэрыялу.

  • Сёння на ўроку мы будзем выпрацоўваць уменне расстаўляць знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі, калі яны злучаны злучнікамі «і», «а», «але» ці без злучнікаў; будаваць сказы з прапанаваных слоў.

  1. Хвлінка чыстапісання.

  • ГІадбярыце аднакаранёвыя словы. (Вавёрачка, вавёрчына.)

  1. Развіццё маўлення.

  • Што вы ведаеце пра гэтага звярка?

  • Дзе жыве? (Улесе, парку.)

Чымхарчуецца? (Арэшкаліі, высушанымі ягадамі і грыЬчмі.)

Як вавёрка рыхтуецца да зімы? (Адказы.)

Вывешваецца малюнак з выявай вавёркі. Вучням даецца заданне апісаць звярка па плане:

1. ІІІубка.

2.Хвост.

3.Вочы.

4.Вушы.

5.Зубы.

6. Звычкі.

Прапануюцца «дапаможныя» словы і словазлучэнні:

1. Шэрая або рыжая.

2. Пушысты і вялікі.

3.Маленькія, як пацеркі.

  1. Вострыя, рухомыя, з пэндзлікамі на канцах.

  2. Моцныя і вострыя.

  3. Вёрткая, жвавая, працавітая.

  • Прачытайце атрыманы тэкст. Які гэта тэкст? (Тэкст-апісанне.) Чаму? (Адказы.)

  • Назавіце сказы з аднароднымі членамі. Якія знакі прыпынку паставілі? Чаму? (Адказы дзяцей.)

  1. Работа па падручніку.

Практыкаванне 72, с. 44.

  • Прачытайце тэкст. Гэта тэкст-апавяданне ці тэкст-апісанне? Што яшчэ новае вы даведаліся пра вавёрку? Выпішыце сказы з аднароднымі членамі, пастаўце дзе патрэбна коскі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]