Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_BEL_M_UROKI_1_Ch.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
611.66 Кб
Скачать

IX.Самастойная работа

Практыкаванне № 60, с. 37.

  • Прачытайце тэкст. Што апісваецца ў тэксце? (Акіян.)

  • На каго падобны акіян? (На жывую істоту.)

  • Дакажыце гэта словамі тэкста. (Ён дыхае, кідаецца, яго хвалі равуць, кідаюцца, распытюцца, адыходзяць, скалы стаяць на варце, не пускаюць.)

  • Словы ўжыты ў пераносным значэнні.

  • Дайце загаловак тэксту. Чаму такі загаловак вы выбралі?

  • Спішыце, пастаўце знакі прьшынку гіаміж аднароднымі членамі сказа.

Калектыўная праверка.

  • Прачытайце выразна напісаны вамі тэкст. 3 якой інтанацыяй вы прачыталі сказы з аднароднымі членамі? (Інтанацыя пералічэння.)

Растлумачце правапіс косак.

3) Работа па групах.

Практыкаванне № 61, с. 37.

Клас дзеліцца на 6 груп. Кожная з іх складае сказ з аднароднымі членамі да аднаго малюнка.

X. Вынікі ўрока. Рэфлексія

  • Чаму мы сёння навучыліся на ўроку? (Ставіць коскі паміж аднароднымі членамі сказа.)

  • Што патрэбна зрабіць, каб правільна паставіць коскі? (Знайсці аднародныя члены сказа.)

  • Што спадабалася вам на ўроку?

  • Што выклікала найбольшыя цяжкасці? (Адказы.)

XI.Дамашняе заданне

Практыкаванне 62, с. 39

Тэма: Словы, якія злучаюць аднародныя члены сказа

Мэта: фарміраваць уяўленне пра спосабы злучэння аднародных членаў сказа, выпрацоўваць уменне знаходзіць у сказе аднародныя члены, правільна вызначаць спосаб іх злучэяня (здапамогай слоў «і», «але», ці без іх); развіваць маўленне і творчыя здольнасці вучняў; выхоўваць любоў да роднай мовы.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  • 3 якім настроем вы пачынаеце ўрок? Чаго вы чакаеце ад яго?

Арфаграфічная размінка.

  • * *

Шумя..ь па-асенняму

Пушч.. і бор;

На дрэвах кустах —

З..л..цісты (у, ў)бор.

Заможная вос.нь

Прыйшла (у, ў)калгас

Дарамі б..гатымі

Радуе нас.

  • Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку, растлумачце іх правапіс.

  1. Х вілінка чыстапісання.

  • Падабярыце аднакаранёвыя словы да слова «яблык». (Яблынька, яблычны, яблыневы.)

  • Разбярыце іх па саставу.

  • У словах «яблык» і «яблынька» абазначце колькасць гукаў і літар, дайце характарыстыку зычных гукаў.

  1. Слоўнікавая работа.

— Адгадайце загадкі, напішыце адгадкі.

1 Кропкамі — вочкі, 2. Зялёны чубок,

ружовыя шчочкі, тонкі хвасток,

тонкія сарочкі — крутлы і гладкі —

лёгкае адзенне. Ну і парода!

3 маленькім агурочкам Шчочкі ягоныя

проста аб’ядз енне! надта чырвоныя.

(Бульба.) (Бурак.)

Закаціўся пад плот, 4. Летам я — рагатая,

лёг у баразёнцы — восенню — хвастатая.

паласаты жывот Хоць і горкая зусім,

грэецца на сонцы. ды патрэбная ўсім.

(Гарбуз.) (Цыбуля.)

  • Як адным словам можна назваць запісаныя словы? (Агародніна.)

  • Дапішыце яшчэ некалькі слоў на гэтую тэму. (Бульба, бурак, гарбуз, цыбуля, агурок, морква, капуста, часнок і г. д.)

  1. Тлумачэнне новага матэрыялу.

  • Тэму ўрока вызначце самастойна пасля выканання наступнага задання.

Заданне: скласці сказы да схем, выкарыстоўваючы запісамыя словы.

  1. Дзе? што робяць? што?, што? і што?.

  2. Калі? што робяць? што?, а калі?што?.

  3. Што? якая?, але якая?.

Прыкдадыыя сказы да схем:

  1. У агародзе растуць буракі, бульба і агуркі.

  2. Улетку збіраюць часнок, а ўвосень — моркву.

  3. Цыбуля горкая, але карысная.

  • Знайдзіце ў запісаных сказах аднародныя члены сказа. Што злучае ў сказе аднародныя члены? (Злучнікі «/», «а», «але».)

  • Як стаяць знакі прыпынку?

  • Вызначце тэму сённяшняга ўрока. (Адказы.)

  • Сёння на ўроку мы будзем выпрацоўваць уменне знаходзіць у сказах аднародныя члены, правільна вызначаць спосаб іх злучэння (з дапамогай слоў «і», «але», «а» ці без іх) і ўжываць знакі прыпынку пры іх.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]