Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_BEL_M_UROKI_1_Ch.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
611.66 Кб
Скачать

VI.Тлумачэнне новага матэрыялу.

Якім, на ваш погляд, павінен быць сапраўдны сябар? Як вы разумееце выраз: «Яны сябруюць так, што іх вадой не разліць»?

Прыкладныя адказы дзяцей:

Усё дзеляць напапалам, спачатку думаюць пра сябра, а потым пра сябе; разам гуляюць, працуюць.

Ці з'яўляемся мыў класе сябрамі? (З'яўляемся.)

Калі мы ўсе сябры, давайце збяром грыбы разам. Які ў нас атрымаецца сказ? Запішам яго.

Мы сабралі баравікі, падбярозавікі, махавікі, лісічкі, сыраежкі.

Параўнаем запісаныя сказы. Чым яны падобныя, чым адрозніваюцца? (Адказы дзяцей.)

Падабенства:

  • Сказы пра тое, як дзеці збіраюць грыбы.

  • У кожным сказе ёсць дзейнік, выказнік, даданыя члены сказа.

Адрозненне:

  • У першых двух сказах адзін даданы член сказа, у апошнім — некалькі.

Пастаўце пытанні да даданых членаў сказа. (Сабралі (што?) баравікі; сабралі (што?) лісічкі; сабралі (што?) падбярозавікі і г. д.)

Што вы заўважылі? (Даданыя члены сказа адказваюць на адно пытанне і адносяцца да аднаго слова.)

1) Работа з правілам.

− Прачытайце правіла на с. 31.

Як называюць даданыя члены сказа ў апошнім сказе? (Аднародныя члены сказа.)

− Прачыайце правіла ўголас і пастаўце два пытанні да правіла.

Напры лад:

        1. Якія члены сказа называюцца аднароднымі?

        2. Якія члены сказа могуць быць аднароднымі?

2)Фізкультхвілінка.

3) Работа па падручніку.

Практыкаванне №48. с. 30 — вусна.

− Разгледзьце малюнкі.

Пытанні да першага малюнка

− Ці можам гэтых дзяцей назваць сябрамі? Чаму?

Прачытайце, як іх завуць. Які сказ складзены пра гэтых дзяцей. Назавіце аднародныя члены сказа.

Якімі членамі сказа яны з'яўляюцца? Абгрунтуйце свае адказы.

пытанні да друтога малюнка:

− Прачытайце надпіс да другога малюнка. Назавіце аднародныя члены сказа.

Адкажыце, якімі членамі сказаяны з'яўляюцца.

Пытанні да трэцяга малюнка аналагічныя, як да 1-га і 2-га.

VII.Замацаванне новага матэрыялу.

Работа па варыянтах.

Практыкаванне № 51. с. 32.

      1. варыянт— выпісаць сказы з аднароднымі галоўнымі членамі сказа.

      2. варыянт — выпісаць сказы з аднароднымі даданымі членамі сказа.

Узаемаправерка.

VII. Рэфлексія.

Гульня па групах.

Кожная група атрымлівае карткі з малюнкамі.

1-я група — садавіна.

2-я група — агародніна.

3-я група — жывёлы.

4-я група — кветкі.

Складзіце сказы з аднароднымі членамі сказа, ужываючы назвы прадметаў, адлюстраваных на малюнках, так, каб у першым гэтыя словы былі галоўнымі членамі сказа, а ў другім — даданымі. Запішыце складзеныя сказы.

На дошцы запісаны словы: смяяцца, радавацца, крычаць, сумаваць, плакаць, скакаць, турбавацца, адпачываць, працаваць, ганарыцца.

Прачытайце словы. Якой часцінай мовы яны з'яўляюцца? Дапоўніце сказ гэтымі словамі, каб яны адлюстроўвалі ваш настрой пасля ўрока:

Мне хочацца...

Прыкладныя адказы вучняў:

  • Мне хочацца смяяцца, радавацца, скакаць, ганарыцца сабою.

  • Мне хочацца сумаваць, плакаць, турбавацца, I г, д,

Ці ёсцьу агрыманых сказах аднародныя члены сказа? (Настаўнік звяртае ўвагу на адказы дзяцей.)

IX. Дамашняе заданне.

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі

Мэта: фарміраваць уменне знаходзіць у сказе аднародныя члены (галоўныя і даданыя), развіваць сказы з дапамогай аднародных членаў, суадносіць сказ з яго схемай;садзейнічаць развіццю вуснага і пісьмовага маўленші вучняў, выхаванню патрыятызма, любві і павагі да роднага краю.

Ход урока

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]