Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік2017па правядзенні заняткаў Мова дзяцей.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
6.71 Mб
Скачать

Гульні для размінкі

Вузлы

Дзеці становяцца ў кола, заплюшчваюць вочы і бяруцца за рукі. Вядоўца паварочвае дзяцей, каб запутаць і зрабіць вузлы. Сказаць удзельнікам адкрыць вочы і паспрабаваць распутацца, але пры гэтым не разнімаць рукі.

Прывітанне, што робіш?

Удзельнікі дзеляцца па парах. Адзін задае пытанне: "Прывітанне, што робіш?", а другі без словаў паказвае нейкае дзеянне: малюе, танча, шые і г. д., а той, хто задае пытанне павінене здагадацца што адбываецца.

Колы

Дзеці становяцца ў кола. Кожны абірае сабе іншага ўдзельніка заняткаў, але нікому гэтане кажа і аббягае тры кола вакол яго. Лепей праводзіць на вуліцы, праходзіць вельмі весела і хаатычна.

Кот Катафей

Вядоўца гульні кот, астатнія мышы. Паміж удзельнікамі адбываецца размова:

- У стозе мышы ёсць?

- Ёсць!

Мышы ката баяцца?

- Не баяцца!

- А я, кот Катафей, разганю ўсіх мышэй!

Кот ловіць мышак. Той, каго кот спаймаў становіцца вядоўцам гульні.

Арэхі як людзі

Даць кожнаму па грэцкаму арэху і прапанаваць дзецям запомніць арэх, паглядзець на ўсе дробязі. Пасля гэтага ўсе арэхі складаюцца ў пакунак і кладуцца на стол. Задача дзетак знайсці свой арэх. Спытаць ці было гэта лёгка? Растлумачыць, што не гледзячы на тое, што арэхі падобныя, але ў іх ёсць асаблівыя дробязі, па якім можна знайсці арэх. Гэтак жа і людзі: падобныя, але вельмі розныя і са сваімі асаблівасцямі.

Балонік

Гульні з балонікамі сталі самымі ўлюбёнымі ў наведвальнікаў заняткаў. Мы станавілісь у кола і перадавалі яго на хуткасць пад музыку. Пакуль балонік у паветры тады можна бегаць і прыгаць, але калі ён на падлозе трэба замерці на месцы.

Касманаўт

Дзеці садзяцца ў кола. Мы будзем запускаць касманаўта ў Космас. Падкажыце, а які чалавек можа быць касманаўтам? Яна ці ён якімі якасцямі валодае? Усе мы - гэта ракета, мы пачынаем ціха-ціха казаць "у-у-у", але пастыпова павялічваць моц нашага голасу і падымацца са стулаў.

Рэфлексія, адзнака занятку

Голуб

Вядоўца паказвае, што нешта трымае ў рукох, гэта можа быць выдуманы голуб. Трымаць трэба акуратна і казаць што падабалася на занятку і чаму ён важны. пасля гэтага перадаць іншаму ўдзельніку. Калі ўсе скажуйць, то адпусціць голуба ў неба, то б ок лепей выйсці на вуліц разам з дзецьмі і выпусціць яго на волю.

Надвор'е

Падрыхтаваць выявы сонейка, хмаркі, вясёлкі і прапанаваць дзецям прыклеіць іх на ватман. Спытаць дзяцей дзе іх выява, што яна значыць. З пачатку дзеці клеяць тое, што сапраўды адпавядае іх настрою, а потым ім падабаецца сам працэс і яны пачынаюць прыклеіваць рэшткі ўсіх малюнкаў.

Тры кветкі

Падрыхтаваць тры выявы кветкі і пакласці на падлозе, прапанаваць дзеткам стаць матылькамі і сесці на кветку. Растлумачыць, што ружа значыць, што на занятку я шмат вывучыў/вывучыла. Валошка - было шмат цікавага, але не ўсё зразумела, а рамонак - было не цікава, хачу дамоў.

Сонца

Намаляваць тры колы з розным настроем: вясёлы, абыякавы, сумны. Прапанаваць дзецям прыклеіць прамень да таго сонейка, што адпавядае настрою.

Вясёлка

Вазьміце колер, што вам падабаецца. Гэта можа быць колер, які падобны на ваш настрой. Усе разам мы можам зрабіць нашую вясёлку. Якіх колераў тут шмат? Чаму ты ўзяла/узяў гэты колер? Тлумачэнне колераў па колерах Люшэра: Ружовы, памаранчавы - радасць; Чырвоны - нервовасць, агрэсія, узрушаны стан; Сіні - пасіўнасць, стомленасць; Зялёны - актыўнасць; Насычаны зялёны - бездапаможнасць; Жоўты - прыемны настрой; Фіялетавы - трывожны стан, амаль расчараванне; Шэры - замкнёнасць, засмучэнне; Чорны - пратэст, адмаўленне; Карычневы - пасіўнасць, няўпэўненасць, неспакой.