Рэцэнзія
Падрыхтаваны да выдання дапаможнік з'яўляецца вынікам двухгадавой працы гуртка беларускай мовы "Мова дзяцей". Кураторка гуртка - Алеся Аўласевіч - аб'яднала свой досвед працы ў выглядзе метадычных рэкамендацый. Дапаможнік будзе карысны пры правядзенні мерапрыемстваў для тых, хто хоча навучаць дзяцей у вобласці беларускай мовы і практыкаваць нефармальны падыход у навучанні.
Праца вельмі актуальная і сваечасовая, бо ў школах і дзіцячых садках не атрымоўваецца задаволіць патрэбнасць вучняў і вучаніц у беларускай мове. Дапаможнік складаецца з планаў мерапрыемстваў для дзяцей рознага ўзросту: 3-6 гадоў і 8-12 гадоў. Кожны план заняткаў змяшчае мэты, якія будуць дасягнуты ў ходзе ўрока. У ім таксама ўказаны матэрыялы, якія неабходныя для яго правядзення і спасылкі на крыніцы. Практыкаванні, прадстаўленыя ў дапаможніку, могуць быць выкарыстаны не толькі ў нефармальнай, але і ў фармальнай адукацыі.
Заняткі нацэлены на павялічэнне слоўнікавага запасу беларускай мовы ўдзельнікаў і ўдзельніц, пашырэнню іх светапогляду. Апісаныя ў дапаможніку практыкаванні камбінуюць адукацыю і гульні, узмацняя цікавасць да беларускай мовы і культуры. З дапамогай нетрадыцыйных метадаў навучання дзеці і іх бацькі, якія назіраюць за ходам мерапрыемстваў і негалосна становяцца ўдзельнікамі і ўдзельніцамі, убіраюць дэмакратычныя каштоўнасці, даведваюцца пра правы чалавека і набываюць навыкі крытычнага мыслення.
Шмат якія практыкаванні накіраваны на распазнаванне стэрэатыпаў вакол людзей розных сацыяльных груп, развіццё гендэрнай адчувальнасці, вырашэнне канфліктаў. Напрыклад, казка "Чырвоная Кепка" з'яўляецца інверсіяй папулярнай казкі "Чырвоная Каптурок", у якой жаночыя ролі мяняюцца на мужчынскія і наадварот. З дапамогай такой казкі дзеці вучацца крытычна асэнсоўваць прыманую інфармацыю. Гульні жа на знаёмства пабудаваны на пошуку адрозненняў і падабенства паміж удзельнікамі і ўдзельніцамі. Такія гульні вучаць дзяцей павазе адзін да аднаго, салідарнасці і спагадзе. Асобна варта адзначыць імкненне аўтаркі да выкарыстання фемінітываў - жаночых формаў назоўнікаў, якія абазначаюць прафесіі або род занятасці, што спрыяе павелічэнню бачнасці жанчын у публічнай сферы.
У цэлым, праца Алесі Аўласевіч у поўнай меры адпавядае сваёй мэты: яна можа стаць выдатным вучэбным дапаможнікам, з якога можна чэрпаць ідэі і натхненне для заняткаў беларускай мовай з дзецьмі.
Сцерына Ганна, гендарная даследвальніца
Пачатак занятка, гульні на знаёмства
Алеся, ананас, Амстэрдам
Кожны з ўдзельнікаў прадстаўляе сябе з дапамогай трыяды: імя, страва/ежа, горад. Усе тры словы павінны пачынацца з той жа літары, што і імя. Пажадана не паўтарацца.
Пошук агульнага
Група дзеліцца на пары, два чалавекі шукаюць агульныя прызнакі, падабенствы. Потым пары аб'ядноўваюцца ў чацвёркі з той жа мэтай. Працэс можа не спыняцца, пакуль уся група цалкам не знойдзе агульныя падабенствы.
Назіранне
Без словаў група становіцца ў шэраг па нейкім прызнаку: па росце, па дню народзінаў, па колеру вачэй, па ўзросце, па колеру валасоў, па памеру рук, ног, па даўжыні валасоў. Прааналізаваць наколькі гэта было скаладана.
Агульны нацюрморт
Папрасіць дзяцей прынесці з дому па адным прадмеце, якім ім вельмі падабаецца і мае асаблівае значэнне. Удзельнікі паказваюць прадмет і тлумачаць начэнне важнасці прадмета. Пасля ўсіх выступаў пакладзіце прадметы ў адно месца, стварыце нацюрморт. Разам пашукайце падабенствы і адрозненні.
Чырвоны каптурок
Вельмі вечела праходзіць у старэйшай групе. У першым варыянце гульні можна замяніць усе мужчынскія ролі на жаночыя і наадварот. У другім паспрабаваць не ўжываць словы, дзе ёсць літара "ў". Кшталту, замяняць "воўк" на "злы звер" і г. д. Калі нехта ўжывае слова з "ў", то аповед казкі пачынаецца з пачатку.
Стэфанія - сціплая
Назваць імя і прыметнік, які пачынаецца з той жа літары, што і імя. Паўтарыць у канцы ўсе імёны і прыметнікі.
Чалавек-павук
Прапанаваць дзецям назваць тое імя, якім яны бы хацелі, каб іх называлі падчас занятку. Часта ўдзельнікі называюць герояў мультфільмаў.
Мяне завуць і я....
Пастаўце стулья ў кола. Станьце ў цэнтр, назавіце сваё імя і скажыце нешта пра сябе (у мяне ёсць котка, я піша левай рукой, я не люблю кашу, я люблю какаву...). Тыя, для каго гэта таксама падыходзіць павінны памяняцца месцамі і перасесці на інш стул, а той, хто застаўся без стула становіцца ў цэнтр, кажа імя і нешта пра сябе.
