Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел. мова ответы на вопросы.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
57.37 Кб
Скачать
  1. Канцэпцыі паходжання мовы.

Вырашэнне праблемы паходжання мовы цалкам з’яўляецца гіпатэтычным. Усе канцэпцыі паходжання мовы з’яўляюцца толькі гіпотэзамі.

1. Біблейская канцэпцыя. Па Бібліі, носьбітам слова з’яўляецца Бог. Бог надзяліў людзей здольнасцю да мовы, якую яны выкарысталі для наймення рэчаў. Ідэя боскага паходжання мовы праходзіць праз усю гісторыю мовазнаўства.

2. Гукапераймальная канцэпцыя. Зарадзілася ў нетрах стара-жытнагрэчаскай філасофіі. Паводле гэтай канцэпцыі, мова ўзнікла ў выніку пераймання (імітацыі) гукаў прыроды: шуму ветру, шапацення лісця, спеву птушак, крыку звяроў – чалавекам і яго органамі, якія з цягам часу ўдасканальваліся і сталі здольнымі выконваць дадатковую да біялагічных функцый функцыю маўлення.

3.Выклічнікавая канцэпцыя. Гэта гіпотэза старажытнагрэчаскіх мудрацоў звязвае паходжанне мовы з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыццё самога чалавека (сапенне, кашаль, крыкі, хрып, гукі, выкліканыя пачуццём болю, радасці, абурэння і г.д.). Ад гэтых гукаў і бярэ пачатак членападзельная мова.

4. Тэорыя грамадскага дагавору. Паводле гэтай тэорыі, мова ўзнікла ў выніку калектыўнага пагаднення: першабытныя людзі дамовіліся паміж сабой даваць пэўныя назвы прадметам і з’явам навакольнага асяроддзя.

5. Тэорыя працоўных выкрыкаў. Гэта тэорыя прапанавана ў 19 ст. французскім вучоным Л. Нуарэ і нямецкім вучоным К. Бюхерам. Сутнасць яе ў тым, што мова ўзнікла з выкрыкаў, якія суправаджалі калектыўную працу. Гэтыя выкрыкі палягчалі і арганізоўвалі працоўныя дзеянні першабытных людзей.

6. Матэрыялістычная тэорыя. Меркаванні вучоных-матэрыялістаў пра ўзнікненне мовы грунтуюцца на жыцци нашых продкаў. Асноўным фактар - фарміраванне чалавека сучаснага выгляду і станаўленне яго членападзельнай мовы як сродку зносін і мыслення, лічыцца сумесная праца людзей.

7. Тэорыя Ч. Дарвіна створана ў 19 ст. Гэта тэорыя паходжання чалавека ад пэўнага віду чалавекападобнай малпы. У працэсе эвалюцыі ў яго ўзнікла мова.

4. Функцыі мовы ў грамадстве.

Функцыя – гэта прызначэнне мовы і роля, якую выконвае мова ў жыцці чалавека і грамадства.

1. Камунікатыўная функцыя – ад лац. communicatio ‘сувязь, зносіны’ – функцыя зносін паміж людзьмі. Паходжанне мовы звязана з яе галоўнай функцыяй – камунікатыўнай.

2. Намінатыўная, або функцыя называння. Праз гэту функцыю ажыццяўляецца адлюстраванне ўзаемаадносін чалавека з навакольным светам.

3. Функцыя адлюстравання. Унутраная, ідэальная частка мовы, яе змест непасрэдна ўваходзіць у свядомасць чалавека, кола яго думак, пачуццяў і звязана з псіхікай чалавека – яго ўнутраным светам.

4. Пазнавальная функцыя. Чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, класіфікуюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы.

5. Экспрэсіўная функцыя – заключаецца ў тым, што мова з’яўляецца галоўным спосабам выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека.

6. Эстэтычная функцыя. Эстэтычная функцыя мовы ўвасабляецца ў мастацкай літаратуры, сцэнічным маўленні, красамоўстве.

7. Апелятыўная функцыя. З дапамогай пэўных моўных сродкаў адрасант уздзейнічае на адрасата і выказвае пажаданне, просьбу, загад, каманду (схадзі, падай, прынясі, стаяць!).

8. Фатычная функцыя (ад лац. for, fatus sum, fariгаварыць’). Гэта функцыя ажыццяўляецца накіраванасцю на кантакт.Мэта- падтрымка камунікацыі (дыялога), што праяўляецца праз выкарыстанне слоў і выразаў тыпу ага, ну.

9. Метамоўная функцыя – гэта функцыя тлумачэння. тыпу ВТНУ – гэта вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова.

10. Гістарычная функцыя. Мова з’яўляецца помнікам працы ўсіх пакаленняў людзей, з яе дапамогай адбываецца фіксацыя ўсіх дасягненняў чалавецтва.

11. Этнічная функцыя. Мова – гэта адна з асноўных прыкмет этнасу, галоўны фактар захавання нацыянальнай самасвядомасці.