- •Феномен мовы і паняцце соцыуму.
- •Паняцце мовы. Асноўныя рысы мовы
- •Канцэпцыі паходжання мовы.
- •4. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •Паняцце “білінгвізм”, віды і аспекты білінгвізму
- •Паняцце інтэрферэнцыі. Віды руска-беларускай інтэрферэнцыі.
- •7.Паходжанне і гістарычныя карані беларускай мовы.
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету.
- •Лёс беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім
- •10.Беларуская мова ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •13. Тэрміналагічная лексіка і яе асаблівасці.
- •14.Паняцце пра стылістыку і функцыянальныя стылі.
- •16.Групы справавой дакументацыі і культура іх афармлення.
- •Культура падрыхтоўкі і афармлення справавых лістоў.
- •18.Кампазіцыя справавога ліста (ліст-просьба, ліст-адмова).
- •Правілы справавой перапіскі.
- •5. Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •6. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
Феномен мовы і паняцце соцыуму.
Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Для таго каб існаваць, людзі павінны дамаўляцца паміж сабою, што дасягаецца пры дапамозе мовы. Мова ўзнікае з патрэбы грамадства і рэалізуецца ў грамадстве, мова – гэта сацыяльная, або грамадская, з’ява.
Слова “соцыум” паходзіць з лацінскага socium – ‘згуртаванне, аб’яднанне людзей’. Галоўная функцыя мовы – быць сродкам зносін у грамадстве. Уявіць сабе існаванне, а тым больш развіццё грамадства без мовы проста немагчыма. М.В. Ламаносаў параўноўваў грамадства без мовы з раскіданымі часткамі машыны, інакш кажучы, з рэчамі, годнымі хіба што на металалом. Мова, у сваю чаргу, узнікае, жыве, развіваецца, удасканальваецца толькі сярод людзей. Для таго каб быць сродкам зносін, мова павінна выказваць усё, што мы ведаем пра навакольны свет, грамадства, пра сябе і нават пра саму мову. Таму ў моўных сродках замацоўваецца шматвяковая праца чалавецтва ў пазнанні свету. Мова не проста сродак зносін, але і помнік духоўнай працы мінулых пакаленняў.
Паняцце мовы. Асноўныя рысы мовы
Тэрмін “мова” выкарыстоўваецца і для абазначэння сродку зносін пэўнай этнічнай групы людзей: беларуская мова, руская мова, англійская мова і г.д. На свеце існуе некалькі тысяч моў.
Без мовы не існуе ні адна нацыя, ні адзін народ, яна з’яўляецца істотнай адзнакай этнічнага калектыву. Мова аб’ядноўвае прадстаўнікоў дадзенага народа і з’яўляецца яго адметнай адзнакай, гэта найбольш каштоўны скарб народа. Пачуццё адзінства мовы – адзін з асноўных кампанентаў нацыянальнай свядомасці.
Толькі чалавеку ўласціва валоданне мовай. Існуе шмат вызначэнняў сутнасці мовы. Адным з самых распаўсюджаных лічыцца наступнае: мова – гэта сістэма гукавых, знакавых і лексіка-граматычных сродкаў, прызначаных для зносін паміж людзьмі ў грамадстве.
Асноўнымі рысамі мовы з’яўляюцца:
1) знакавасць – г.зн. мова перадаецца праз пэўныя знакі (літары, іерогліфы і інш.), якія існуюць у кожнай мове і ўтвараюць знакавую сістэму;
2) сістэмнасць – мова складаецца з вялікай колькасці адзінак і правіл іх спалучэння, якія ўтвараюць сістэмы – фанетычную, марфемную, лексічную, марфалагічную, сінтаксічную;
3) сацыяльны характар – мова перш за ўсё сацыяльная з’ява, бо мове чалавек павінен навучыцца ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у самага здольнага, але ізаляванага дзіцяці. Гэта значыць, без грамадства мова існаваць не можа Мова ў аднолькавай ступені ўласціва ўсім людзям, абслугоўвае іх і выкарыстоўваецца імі раўнапраўна, незалежна ад іх сацыяльнага паходжання, але ў адпаведнасці з іх здольнасцямі, выхаваннем, адукацыяй.
4) зменлівасць (дынамічнасць) – у працэсе функцыянавання мова дастасоўваецца да таго, што патрэбна калектыву яе носьбітаў, таму мова няспынна развіваецца і самарэгулюецца: узнікаюць новыя словы, граматычныя сродкі, знікаюць або адыходзяць у пасіўны запас старыя сродкі. Змены адбываюцца на ўсіх моўных узроўнях, пачынаючы з літар і заканчваючы тэкстам.
