- •1. Эвалюція расійскай урадавай палітыкі ў дачыненні да беларускіх зямель у апошняй трэці XVIII - пачатку XIX стст. Вайсковая ахова тэррыторый Беларусі.
- •2. Палітыка Кацярыны II, Паўла I і Аляксандра I ў адносінах да шляхты.
- •3. Рэгуляванне адносін на вёсцы ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст. Укараненне рускага землеўладання.
- •4. Змяненні ў жыцці гарадскога насельніцтва ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст. Увядзенне мяжы яўрэйскай аседласці.
- •5. Арганізацыя кіравання і суда. Кадравая палітыка царскага ўрада ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст.
- •6. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне беларускіх зямель ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст.
- •7. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай. Умацаванне пазіцый праваслаў’я ў апошняй трэці XVIII - першай чвэрці XIX ст.
- •8. Палітыка расійскага ўрада ў дачыненні да каталіцкай царквы і Ордэна езуітаў у апошняй трэці XVIII – першай чвэрці XIX стст.
- •9. Становішча ўніяцкай царквы ў апошняй трэці XVIII – першай чвэрці XIX стст.
- •11. Развіццё прамысловасці, шляхоў зносін і гандлю ў 1801-1830 гг.
- •12. Развіццё гарадоў і мястэчак Беларусі ў 1801-1825 гг. Структура, падаткі і павіннасці гарадскога насельніцтва.
- •13. Месца Беларусі ў польскім пытанні ў першай чвэрці XIX ст.
- •14. План а.Е. Чартарыйскага аб аднаўленні Рэчы Паспалітай праз унію з Расіяй.
- •15. План к.М. Агінскага аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага.
- •16. Палітыка Напалеона ў дачыненні да беларускіх і польскіх зямель. Арганізацыя і дзейнасць камісіі Часовага Урада вкл.
- •17. Нацыянальнае пытанне ў праграмах і планах дзекабрыстаў.
- •19. Расійскае і польскае масонства на землях Беларусі.
- •20. Патаемныя арганізацыі вызваленчага накірунку ў Беларусі (“Віленская асацыяцыя”, “Нацыянальнае масонства”, “Польскае патрыятычнае таварыства”).
- •21. Студэнцкія гурткі Віленскага універсітэта (“Шубраўцы”, “Філаматы”, “Прамяністыя”, “Філарэты”, “Сармацкае племя”).
- •22. Дзекабрысты ў Беларусі. Дзейнасць таварыства “Ваенныя сябры”.
- •24. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі падчас вайны 1812г.
- •25. Акупацыйны рэжым французскіх войск у Беларусі ў 1812г. Партызанскі рух. Вынікі вайны 1812г. Для Беларусі.
- •26. Адукацыя ў Беларусі ў апошняй трэці XVIII ст. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі.
- •27. Рэфармаванне адукацыйных устаноў у Беларусі па расійскаму ўзору ў апошняй трэці XVIII ст. Дзейнасць “Камісіі па арганізацыі народных вучылішчаў”.
- •28. Канфесійныя навучальныя установы Беларусі ў апошняй трэці XVIII - пачатку XIX ст. Дзейнасць Полацкай езуіцкай акадэміі.
- •29. Рэформа асветы ў пачатку XIX ст. Дзейнасць Віленскага універсітэта і Віленскай вучэбнай акругі.
- •30. Прычыны, характар, падрыхтоўка паўстання 1830-181 гг.
- •31. Дэмакратычныя і кансерватыўныя плыні ў паўстанні 1830-1831гг., іх праграпныя патрабаванні.
- •32. Прычыны паражэння, вынікі і значэнне паўстання 1830-1831гг.
- •34. Дакладныя запіскі м.Мураўёва. Паварот ва ўрадавай палітыцы на землях Беларусі.
- •35. Палітыка ўрада Мікалая I у галіне асветы. Закрыццё Віленскага універсітэта.
- •38. Рэформы п.Кісялёва.
- •39. Сялянскія хваляванні 1830-1850 гг.
- •42. Кансерватыўная плынь у грамадска-палітычным руху на беларускіх землях у 1830-1850 гг.
- •43. Ліберальна-буржуазны рух на беларускіх землях ў 1830-1850 гг.
- •44. Навуковае вывучэнне Беларусі. Польскія і рускія навукоўцы аб Беларусі і беларусах.
- •45. Беларускае адраджэнне. Дзейнасць прадстаўнікоў беларускай навуковай школы ў 1830-1850гг.
- •46. Экспедыцыя ю.Заліўскага.
- •47. Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху. Дзейнасць тайных арганізацый “Дэмакратычнае таварыства” і “Саюз свабодных братоў.”
- •48. Прычыны адмены прыгоннага права. Падрыхтоўка сялянскай рэформы 1861 г.
- •49. Маніфест і Палажэнні 19 лютага 1861г.
- •50. Сялянскія надзелы і павіннасці згодна рэформы 1861г.
- •51. Выкупныя плацяжы згодна рэформы 1861г.
- •52. Сялянскія ўстановы. Распаўсюджванне рэформы 1861г. На дзяржаўных сялян.
- •53. Земская і гарадская рэформы.
- •54. Судовая рэформа.
- •55. Школьная рэформа.
- •56. Цэнзурная і ваенная рэформы.
12. Развіццё гарадоў і мястэчак Беларусі ў 1801-1825 гг. Структура, падаткі і павіннасці гарадскога насельніцтва.
Асноўныя зрухі ў жыцці беларускіх гарадскіх паселішчаў былі звязаны са змяненнем адміністрацыйнага статуса. Адпаведна законам Расійскай імперыі яе гарады падзяляліся на губернскія, павятовыя і так званыя заштатныя. У залежнасці ад катэгорыі горад атрымліваў адпаведную сістэму гарадскога кіравання і належны статус.
На тэрыторыі Беларусі царызм сустрэўся са з’явай, не вядомай расійскаму гарадскому жыццю з канца XVIII ст., - існаваннем прыватнаўласніцкіх гарадоў. Спробы прыватных уладальнікаў, у асноўным новых, наладзіць эканамічнае жыццё падуладных гарадскіх пунктаў мелі частковы поспех. Царскія ўлады праводзілі палітыку выкупу ў казну прыватнаўласніцкіх гарадоў, у першую чаргу тых, якія сталі афіцыйнымі адміністрацыйнымі адзінкамі. Гэта не заўсёды супадала з інтарэсамі іх уладальнікаў, якія імкнуліся захаваць магчымасць выкарыстоўваць феадальныя метады эксплуатацыі падуладных гараджан, што адмоўна адбівалася на гарадскім жыцці. Як правіла, казна пры выкупе кампенсавала былому ўладальніку горада суму прыбытку ад яго. Да канца 30-х гг. XIX ст. толькі 5 з 43 гарадоў Беларусі заставаліся прыватнаўласніцкімі.
Разам з горадам істотную ролю ў эканамічным жыцці Беларусі адыгрывалі мястэчкі. Ад вёсак іх адрознівала права на вядзенне гандлю, рамёстваў і кірмашную дзейнасць: ад гарадоў – адсутнасць сістэмы гарадскога самакіравання і гарадскіх правоў для местачковага насельніцтва.
Асноўнымі пастаяннымі катэгорыямі гараджан былі купцы і мяшчане. Паводле расійскага заканадаўства пасля рэформы 1775г. купецтва абкладвалася дзяржаўнымі падаткамі ў форме гільдзейскіх плацяжоў замест падушнага падатку. Гільдзейскія плацяжы ў памеры 1% ад абвешчанага капіталу плаціліся індывідуальна, без грамадскай раскладкі.
Мяшчане пасля рэформы 1775г. засталіся пры старой сістэме абкладання: яны выплачвалі падвоены падушны падатак. Дадаткова да падушнага збору па ўказах 1816 і 1818 гг. збіраліся грошы на ўладкаванне шляхоў зносін. Для мяшчан існавалі і натуральныя павіннасці: фурманкавыя, дарожныя, кватэрны пастой і інш. У гэтым іх становішча амаль што не адрознівалася ад сялянскага. Раз-пораз такія павіннасці пераводзіліся на грошы і гараджане ад іх адкупаліся.
Пасля 1775г. купецтва атрымала вызваленне ад пастаўкі рэкрутаў. Мяшчане не мелі такой ільготы і неслі рэкруцкую павіннасць аднолькава з сялянамі. Рамеснікі былі падзелены на цэхі.
Яўрэйскае насельніцтва гарадоў і мястэчак Беларусі да 1844г. падначальвалася кагалу, які ведаў усімі гаспадарчымі і адміністрацыйнымі справамі яўрэйскай абшчыны. Існавалі і дадатковыя падаткі для яўрэяў.
13. Месца Беларусі ў польскім пытанні ў першай чвэрці XIX ст.
Так званае польскае пытанне ўзнікла пад час падзелу Рэчы Паспалітай. Для Рассіі яно існавала с пятроўскіх часоў, калі і ўвайшло ў праграмму Расійскай знешняй палітыкі. Расійскія ўлады падтрымлівалі тыя бакі жыцця Рэчы Паспалітай, якія паслаблялі яе дзяржаўны механізм. Так расійскі гісторык Гарызонтаў сцвярджае: “з пункту гледжання унутранай палітыкі Расіі польскае пытанне зводзіцца да ўсеабдуманай, да пераўтварэння поглядаў ў вернападданых Расіі”. Галоўным зместам польскага пытання з’яўляецца сцвярджэнне канстытуцыі ад 3 мая 1791г. “Быць вольным ад ганебнай перавагі чужым загадам”. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай загінула польская дзяржава, але не загінулі палякі. У вельмі папулярнай з 1774г. песні польскіх легіянераў у Італіі (мазурка Дамброўскага) сцвярджаецца, што яшчэ Польшча не загінула пакуль мы жывем, што чужая моц выбіла - шашкай адаб’ём. Польская палітычная думка была прасягнута ідэяй суверэнітэта. У выніку ліквідацыі Польшчы, адбылася дэнацыяналізацыя, што стала сур’ёзнай пагрозай самаго існавання палякаў. Галоўнай ідэяй было аднаўленне Рэчы Паспалітай. Аднак Рэч Паспалітая складалася з двух частак: з Польшчы і Літвы (ВКЛ), з’яўлялася канфедэрацыяй, а не едіным цэлым. Таму жаданае адраджэнне Польшчы ў межах 1772г. федэратыўны характар Рэчы Паспалітай добра разумеў ідыёлаг польскага руху Гуга Калантай. Ён гэта сцвярджаў ў праэкце рэформы “Палітычнае права польскай нацыі альбо арганізацыя кіравання Рэчы Паспалітай” 1791г. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Літва і Беларусь сталі губерніямі Расіі. Беларуская шляхта акаталічаная і апалячаная ў большасці, цягнулася да Польшчы. Але сярод беларускай шляхты панавалі ідэі аб аднаўленні не толькі Рэчы Паспалітай, але і ВКЛ. Ажыцяўленне бачылася ў сумеснай барацьбе разам з польскай шляхтай. Як вынік: узмацненне паланізацыі, якая актыўна падтрымлівалася папячыцелем Віленскай акругі Адамам Чартарыйскім. Але была і другая шляхта пра якую піша Гуга Калантай у “Апошнім папярэджанні Польшчы” 1791г. Гэтая другая группа беларускай шляхты страціла агульны інтарэс і праяўляла слабыя намаганні цягнуцца да Рэчы Паспалітай. Яна больш імкнулася да Расіі, за тое, што Расія пазбаўляла беларускія правінцыі ад няшчасця і прыгнёту, вяртала край у спакой. У польскім нацыянальным руху існавалі 2 тэндэнцыі: 1 адкрытае ці тайнае - супраціўленне палітычным ці ўзброеным шляхам; 2 легальная - неўваходзячы непасрэдна ў сферу палітыкі, барацьба, мэтай якой з’яўляецца ўсебаковае аб’яднанне грамадства. Але межы паміж гэтымі тэндэнцыямі былі расплыўчатымі і прыхільнікаў не трэба супрацьпастаўляць. Арыентаваліся то на Францыю, то на Расію. Да 1813г. першанствавала французкая арыентацыя. З 1805г. польская ідэя ў палітыцы Напалеона займала важнае месца. Так у прамове ад 18 лістапада 1806г. да польскіх дэпутатаў у Берліне: “ніколі Францыя не прызнавала падзелаў Польшчы, бо ніколі гэты падзел з яе інтарэсамі не сагласовываўся. Скора аб’яўлю вашу незалежнасць у Варшаве”. Паўтарыў гэтую думку 28 лістапада 1806г. 7 ліпіня 1807г. у Тынзіце руска-французкая дамова аб саюзе. У час перамоў закраналі польскае пытанне. Аляксандр I атрымаў Беластоцкую вобласць, а на астатніх землях – герцагства Варшаўскае. У 1807г. герцагству Варшаўскаму Напалеон дараваў канстытуцыю. Ідэі канстытуцыі напалохалі Расію. У 1809г. шла падрыхтоўка да заключэння Франка-Рускай канвенцыі да Польшчы. Міністр Шампані 10 кастрычніка 1809г. накіраваў ліст міністру Румянцеву, у якім пісаў, што Напалеон гаворыць: “штобы словы Польшча і палякі зніклі не толькі з усіх дакументаў, але і з гісторыі”. Пры гэтым Аляксандр I выказаў пажаданне, што ніколі больш не ўзнікне пытанне аб аднаўленні Польшчы. Напалеону патрэбна была не адноўленая Польшча, а толькі армія і польская база для разгортвання наступленняў у Еўропе. Аляксандр I пасля стварэння герцагства Варшаўскага усімі сіламі імкнуўся перацягнуць палякаў на свой бок.
