- •1. Эвалюція расійскай урадавай палітыкі ў дачыненні да беларускіх зямель у апошняй трэці XVIII - пачатку XIX стст. Вайсковая ахова тэррыторый Беларусі.
- •2. Палітыка Кацярыны II, Паўла I і Аляксандра I ў адносінах да шляхты.
- •3. Рэгуляванне адносін на вёсцы ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст. Укараненне рускага землеўладання.
- •4. Змяненні ў жыцці гарадскога насельніцтва ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст. Увядзенне мяжы яўрэйскай аседласці.
- •5. Арганізацыя кіравання і суда. Кадравая палітыка царскага ўрада ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст.
- •6. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне беларускіх зямель ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст.
- •7. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай. Умацаванне пазіцый праваслаў’я ў апошняй трэці XVIII - першай чвэрці XIX ст.
- •8. Палітыка расійскага ўрада ў дачыненні да каталіцкай царквы і Ордэна езуітаў у апошняй трэці XVIII – першай чвэрці XIX стст.
- •9. Становішча ўніяцкай царквы ў апошняй трэці XVIII – першай чвэрці XIX стст.
- •11. Развіццё прамысловасці, шляхоў зносін і гандлю ў 1801-1830 гг.
- •12. Развіццё гарадоў і мястэчак Беларусі ў 1801-1825 гг. Структура, падаткі і павіннасці гарадскога насельніцтва.
- •13. Месца Беларусі ў польскім пытанні ў першай чвэрці XIX ст.
- •14. План а.Е. Чартарыйскага аб аднаўленні Рэчы Паспалітай праз унію з Расіяй.
- •15. План к.М. Агінскага аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага.
- •16. Палітыка Напалеона ў дачыненні да беларускіх і польскіх зямель. Арганізацыя і дзейнасць камісіі Часовага Урада вкл.
- •17. Нацыянальнае пытанне ў праграмах і планах дзекабрыстаў.
- •19. Расійскае і польскае масонства на землях Беларусі.
- •20. Патаемныя арганізацыі вызваленчага накірунку ў Беларусі (“Віленская асацыяцыя”, “Нацыянальнае масонства”, “Польскае патрыятычнае таварыства”).
- •21. Студэнцкія гурткі Віленскага універсітэта (“Шубраўцы”, “Філаматы”, “Прамяністыя”, “Філарэты”, “Сармацкае племя”).
- •22. Дзекабрысты ў Беларусі. Дзейнасць таварыства “Ваенныя сябры”.
- •24. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі падчас вайны 1812г.
- •25. Акупацыйны рэжым французскіх войск у Беларусі ў 1812г. Партызанскі рух. Вынікі вайны 1812г. Для Беларусі.
- •26. Адукацыя ў Беларусі ў апошняй трэці XVIII ст. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі.
- •27. Рэфармаванне адукацыйных устаноў у Беларусі па расійскаму ўзору ў апошняй трэці XVIII ст. Дзейнасць “Камісіі па арганізацыі народных вучылішчаў”.
- •28. Канфесійныя навучальныя установы Беларусі ў апошняй трэці XVIII - пачатку XIX ст. Дзейнасць Полацкай езуіцкай акадэміі.
- •29. Рэформа асветы ў пачатку XIX ст. Дзейнасць Віленскага універсітэта і Віленскай вучэбнай акругі.
- •30. Прычыны, характар, падрыхтоўка паўстання 1830-181 гг.
- •31. Дэмакратычныя і кансерватыўныя плыні ў паўстанні 1830-1831гг., іх праграпныя патрабаванні.
- •32. Прычыны паражэння, вынікі і значэнне паўстання 1830-1831гг.
- •34. Дакладныя запіскі м.Мураўёва. Паварот ва ўрадавай палітыцы на землях Беларусі.
- •35. Палітыка ўрада Мікалая I у галіне асветы. Закрыццё Віленскага універсітэта.
- •38. Рэформы п.Кісялёва.
- •39. Сялянскія хваляванні 1830-1850 гг.
- •42. Кансерватыўная плынь у грамадска-палітычным руху на беларускіх землях у 1830-1850 гг.
- •43. Ліберальна-буржуазны рух на беларускіх землях ў 1830-1850 гг.
- •44. Навуковае вывучэнне Беларусі. Польскія і рускія навукоўцы аб Беларусі і беларусах.
- •45. Беларускае адраджэнне. Дзейнасць прадстаўнікоў беларускай навуковай школы ў 1830-1850гг.
- •46. Экспедыцыя ю.Заліўскага.
- •47. Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху. Дзейнасць тайных арганізацый “Дэмакратычнае таварыства” і “Саюз свабодных братоў.”
- •48. Прычыны адмены прыгоннага права. Падрыхтоўка сялянскай рэформы 1861 г.
- •49. Маніфест і Палажэнні 19 лютага 1861г.
- •50. Сялянскія надзелы і павіннасці згодна рэформы 1861г.
- •51. Выкупныя плацяжы згодна рэформы 1861г.
- •52. Сялянскія ўстановы. Распаўсюджванне рэформы 1861г. На дзяржаўных сялян.
- •53. Земская і гарадская рэформы.
- •54. Судовая рэформа.
- •55. Школьная рэформа.
- •56. Цэнзурная і ваенная рэформы.
51. Выкупныя плацяжы згодна рэформы 1861г.
Надзельную зямлю сяляне набывалі на аснове “Палажэння аб выкупе”, агульнага для ўсёй Расійскай імперыі. Вартасць надзелу па выкупу вылічвалі шляхам капіталізацыі аброку з 6% гадавых. Атрыманы такім чынам капітал пры штогоднім абароце прыносіў суму ранейшага гадавога аброку і дадатковую суму на пагашэнне выкупнога капіталу і на выдаткі па выкупной аперацыі. Апошнюю праводзіла дзяржава, якая выдавала сялянам выкупную пазыку. Пры згодзе сялян на выкуп, каліяны атрымлівалі поўны надзел, гэта пазыка складала 80% выкупной сумы, пры паменшаным надзеле – 75%. Астатнюю частку выкупной сумы (20-25%) сяляне павінны былі выплаціць памешчыку наяўнымі пры заключэнні выкупнога пагаднення. Пры выкупе ўсяго надзелу па аднабаковым патрабаванні яго такой даплаты не патрабавалася. Адзначаныя 75-80% выкупной сумы, за вылікам даўгоў, што ляжалі на маёнтку, у 1861-1863гг. выдавалі памешчыкам аднаразова дзяржаўнымі 5%-мі банкаўскімі білетамі і выкупнымі пасведчаннямі. Пазней з 1863 па 1871 г., у сувязі з паўстаннем у Беларусі і Літве і выплатай кантрыбуцыйнага збору мясцовымі памешчыкамі гэту суму дзяржава штогод давала ім наяўнымі, у памеры вылічанага гадавога, 5,5%-га даходу з надзельных зямель сялян, пераведзеных на выкуп. Затым яна паступова зноў была заменена выкупной сумай, якую выдавалі дзяржаўнымі крэдытнымі паперамі. Выкупную пазыку сяляне абавязаны былі пагашаць на працягу 49 гадоў штогоднімі плацяжамі ў памеры 6% выкупнога доўгу.
Фактычна выкуплялася не зямля, а феадальныя паншчынная і аброчная павіннасці сялян на карысць памешчыка. Не надзельная зямля, а душавы пазаземляробчы “заработак” іх з’яўляўся крыніцай выкупных плацяжоў. Яны мелі характар феадальных падушных збораў.
Суаднісіны так званых выкупных цэн на зямлю з мясцовымі рыначнымі яе цэнамі былі розныя. У пяці заходніх губернях сярэдняя цана дзесяціны зямлі па выкупу вагалася ад 7 рублёў да 20 рублёў, а цана яе на мясцовым зямельным рынку ў 1863-1872гг. – у сярэднім ад 6 да 15 рублёў у залежнасці ад губерні. У Віленскай і Гродзенскай губернях выкупны кошт дзесяціны надзелу ў сярэднім быў на 18-30% ніжэйшы за прадажны, што было абумоўлена як больш высокім рыначным коштам зямлі, так і меншымі памерамі аброку, пакладзенага ў аснову выкупной сумы. Нягледзячы на меншы памер цаны зямлі па выкупу ў параўнанні з рыначным коштам яе ў гэтым рэгіёне, сяляне і тут значна пераплацілі за свае надзелы ў сувязі са шматгадовым спагнаннем дзяржавай высокіх 6% па выкупной пазыцы.
52. Сялянскія ўстановы. Распаўсюджванне рэформы 1861г. На дзяржаўных сялян.
Агульнае палажэнне 19 лютага 1861г. вызначала новы парадак кіравання сялянамі на ніжэйшым узроўні. Згодна яму на сялянскіх землях уводзіліся новыя адміністрацыйныя адзінкі – сельскія грамады і воласці, з выбарнымі службовымі асобамі. Як правіла, тыя сяляне, што раней жылі на землях памешчыка, складалі адну сельскую грамаду, якая на сходзе выбірала сельскага старасту і. па меры неабходнасці, іншых службовых асоб. Сельскія старасты падпарадкоўваліся валасному праўленню, улада якога пашыралася на сялян вёсак, што адносіліся да аднаго царкоўнага прыходу. На валасных сходах старасты і выбраныя ад сельскай грамады – па адным ад 10 дамоў, выбіралі валаснога старшыню і яго памочнікаў тэрмінам на тры гады.
Колькасць жыхароў у воласці – не менш чым 300 і не больш чым 2000 рэвізскіх душ мужчынскага полу. Найбольшая адлегласць населенага пункта ў воласці да валаснога цэнтра не павінна перавышаць 13 вёрст.
Сельскія старасты і валасныя праўленні загадвалі галоўным чынам раскладкай і зборам подацей і кантралявалі выкананне сялянамі павіннасцей. Органы сельскай улады выкрнвалі і некаторыя адміністрацыйныя і паліцэйскія функцыі: аб’яўлялі сялянам законы і распараджэнні ўлад, сачылі за парушэннямі грамадскага парадку. За спраўнае выкананне павіннасцей і выплату падаткаў сяляне адказвалі на падставе кругавой парукі.
Стараста меў права пакараць вінаватага за нязначныя правіннасці: прызначыць на грамадскую працу тэрмінам да двух дзён, а таксама штраф да аднаго рубля, арышт да двух сутак. Ён штогод выбіраўся на валасным сходзе. Валасному суду падлягалі маёмасныя спрэчкі паміж сялянамі на суму да 100 рублей, а таксама нязначныя правіннасці сялян. Ён мог пакараць вінаватага грамадскай працай да шасці дзён, арыштам да сямі дзён, грашовым спагненнем да трох рублёў, розгамі да 20 удараў.
Уся выбарная адміністрацыя сельскага самакіравання атрымлівала далаванне ў памерах, вызначаных грамадой. Апрача таго, яна пазбаўлялася ад натуральных павіннасцей і цялесных пакаранняў, а валасны старшыня і члены яго сям’і (да ваеннай рэформы) – ад рэкруцкай павіннасці.
Сяляне і іх грамадскія ўстановы падпарадкоўваліся агульным губернскім і павятовым упраўленнем.
