- •1. Эвалюція расійскай урадавай палітыкі ў дачыненні да беларускіх зямель у апошняй трэці XVIII - пачатку XIX стст. Вайсковая ахова тэррыторый Беларусі.
- •2. Палітыка Кацярыны II, Паўла I і Аляксандра I ў адносінах да шляхты.
- •3. Рэгуляванне адносін на вёсцы ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст. Укараненне рускага землеўладання.
- •4. Змяненні ў жыцці гарадскога насельніцтва ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст. Увядзенне мяжы яўрэйскай аседласці.
- •5. Арганізацыя кіравання і суда. Кадравая палітыка царскага ўрада ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст.
- •6. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне беларускіх зямель ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст.
- •7. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай. Умацаванне пазіцый праваслаў’я ў апошняй трэці XVIII - першай чвэрці XIX ст.
- •8. Палітыка расійскага ўрада ў дачыненні да каталіцкай царквы і Ордэна езуітаў у апошняй трэці XVIII – першай чвэрці XIX стст.
- •9. Становішча ўніяцкай царквы ў апошняй трэці XVIII – першай чвэрці XIX стст.
- •11. Развіццё прамысловасці, шляхоў зносін і гандлю ў 1801-1830 гг.
- •12. Развіццё гарадоў і мястэчак Беларусі ў 1801-1825 гг. Структура, падаткі і павіннасці гарадскога насельніцтва.
- •13. Месца Беларусі ў польскім пытанні ў першай чвэрці XIX ст.
- •14. План а.Е. Чартарыйскага аб аднаўленні Рэчы Паспалітай праз унію з Расіяй.
- •15. План к.М. Агінскага аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага.
- •16. Палітыка Напалеона ў дачыненні да беларускіх і польскіх зямель. Арганізацыя і дзейнасць камісіі Часовага Урада вкл.
- •17. Нацыянальнае пытанне ў праграмах і планах дзекабрыстаў.
- •19. Расійскае і польскае масонства на землях Беларусі.
- •20. Патаемныя арганізацыі вызваленчага накірунку ў Беларусі (“Віленская асацыяцыя”, “Нацыянальнае масонства”, “Польскае патрыятычнае таварыства”).
- •21. Студэнцкія гурткі Віленскага універсітэта (“Шубраўцы”, “Філаматы”, “Прамяністыя”, “Філарэты”, “Сармацкае племя”).
- •22. Дзекабрысты ў Беларусі. Дзейнасць таварыства “Ваенныя сябры”.
- •24. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі падчас вайны 1812г.
- •25. Акупацыйны рэжым французскіх войск у Беларусі ў 1812г. Партызанскі рух. Вынікі вайны 1812г. Для Беларусі.
- •26. Адукацыя ў Беларусі ў апошняй трэці XVIII ст. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі.
- •27. Рэфармаванне адукацыйных устаноў у Беларусі па расійскаму ўзору ў апошняй трэці XVIII ст. Дзейнасць “Камісіі па арганізацыі народных вучылішчаў”.
- •28. Канфесійныя навучальныя установы Беларусі ў апошняй трэці XVIII - пачатку XIX ст. Дзейнасць Полацкай езуіцкай акадэміі.
- •29. Рэформа асветы ў пачатку XIX ст. Дзейнасць Віленскага універсітэта і Віленскай вучэбнай акругі.
- •30. Прычыны, характар, падрыхтоўка паўстання 1830-181 гг.
- •31. Дэмакратычныя і кансерватыўныя плыні ў паўстанні 1830-1831гг., іх праграпныя патрабаванні.
- •32. Прычыны паражэння, вынікі і значэнне паўстання 1830-1831гг.
- •34. Дакладныя запіскі м.Мураўёва. Паварот ва ўрадавай палітыцы на землях Беларусі.
- •35. Палітыка ўрада Мікалая I у галіне асветы. Закрыццё Віленскага універсітэта.
- •38. Рэформы п.Кісялёва.
- •39. Сялянскія хваляванні 1830-1850 гг.
- •42. Кансерватыўная плынь у грамадска-палітычным руху на беларускіх землях у 1830-1850 гг.
- •43. Ліберальна-буржуазны рух на беларускіх землях ў 1830-1850 гг.
- •44. Навуковае вывучэнне Беларусі. Польскія і рускія навукоўцы аб Беларусі і беларусах.
- •45. Беларускае адраджэнне. Дзейнасць прадстаўнікоў беларускай навуковай школы ў 1830-1850гг.
- •46. Экспедыцыя ю.Заліўскага.
- •47. Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху. Дзейнасць тайных арганізацый “Дэмакратычнае таварыства” і “Саюз свабодных братоў.”
- •48. Прычыны адмены прыгоннага права. Падрыхтоўка сялянскай рэформы 1861 г.
- •49. Маніфест і Палажэнні 19 лютага 1861г.
- •50. Сялянскія надзелы і павіннасці згодна рэформы 1861г.
- •51. Выкупныя плацяжы згодна рэформы 1861г.
- •52. Сялянскія ўстановы. Распаўсюджванне рэформы 1861г. На дзяржаўных сялян.
- •53. Земская і гарадская рэформы.
- •54. Судовая рэформа.
- •55. Школьная рэформа.
- •56. Цэнзурная і ваенная рэформы.
49. Маніфест і Палажэнні 19 лютага 1861г.
19 лютага 1861г. Аляксандр II маніфест і зацвердзіў ухваленыя Дзяржаўным саветам праекты “Палажэнняў” аб адмене прыгону ў Расіі, якія атрымалі сілу закону. У маніфесце былі выкладзены асноўныя пачаткі рэформы. Адмена прыгону абвяшчалася добраахвотным ахвяраваннем і дабрадзействам дваранства. Адначасова сялянам настойліва ўнушалі думку пра абавязак падпарадкавання ўладам і выканання прызначаных павіннасцей.
Закон аб адмене прыгону складаўся з “Агульнага палажэння”, мясцовых “Палажэнняў” аб уладкаванні дваровых людзей, выкупе, губернскіх і павятовых па сялянскіх справах установах, а таксама дадатковых правілаў, што тычыліся асобных групп насельніцтва.
У “Агульным палажэнні” былі выкладзены правілы для ўсіх губерняў Расійскай імперыі, дзе меліся прыгонныя. Яно вызначала асабістыя і маёмасныя правы сялян, парадак кіравання і выканання імі казённых, земскіх і грамадскіх павіннасцей.
Мясцовыя “Палажэнні” вызначалі парадак надзялення сялянства зямлёй і выканання павіннасцей за карыстанне ёю. У Беларусі рэформа праводзілася паводле агульных узаконенняў і двух мясцовых “Палажэнняў”. На Магілёўскую і Віцебскую губерніі распаўсюджвалася мясцовае “Палажэнне” для губерняў “вялікарасійскіх, наварасійскіх і беларускіх”. У Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губернях дзейнічала асобнае мясцовае “Палажэнне”.
Мясцовыя “Палажэнні” аддавалі перавагу “добраахвотным пагадненням” сялян з памешчыкамі аб памерах надзелаў і павіннасцей. Калі ж такое было немагчыма, уступалі ў сілу пэўныя іх нормы, вызначаныя гэтымі “Палажэннямі”. У апошнім выпадку велічыня надзелаў і павіннасцей сялян на ўсходзе і захадзе Беларусі вызначалася на аснове розных прынцыпаў.
Мясцовыя “Палажэнні” рэгламентавалі сервітутныя правы сялян адносна карыстання панскім лесам, агульным вадапоем, прыгонам для жывёлы і г.д. На ўсёй тэрыторыі Беларусі памешчыкі не абавязаны былі адпускаць сялянам будаўнічы лес. У тых маёнтах, дзе да рэформы сялянам давалі паліва, яны маглі атрымліваць яго за асобную плату або павіннасці на працягу дзевяці гадоў пасля адмены прыгону.
Праводзячы адрэзкі, адмежаванне і развярстанне агульных і цераспалосных зямельных угодзяў, памешчыкі мелі магчымасць забіраць у сялян лепшыя ворныя землі, сенажаці, пашу, вадапоі, што выкарыстоўвалася для іх закабалення. У выніку “Палажэнні” 19 лютага 1861г. абумовілі рост абеззямелення сялянства, пралетарызацыю яго асноўнай масы.
50. Сялянскія надзелы і павіннасці згодна рэформы 1861г.
Мясцовыя “Палажэнні” аддавалі перавагу “добраахвотным пагадненням” сялян з памешчыкамі аб памерах надзелаў і павіннасцей. Калі ж такое было немагчыма, уступалі ў сілу пэўныя іх нормы, вызначаныя гэтымі “Палажэннямі”. У апошнім выпадку велічыня надзелаў і павіннасцей сялян на ўсходзе і захадзе Беларусі вызначалася на аснове розных прынцыпаў.
Паводле мясцовага “Палажэння” для рускіх, паўднёваўкраінскіх і ўсходнебеларускіх губерняў, у Віцебскай і Магілёўскай губерняў, як і ў цэнтральных рэгіёнах Расіі, быў устаноўлены душавы зямельны надзел. Для кожнай мясцовасці былі ўведзены вышэйшая і ніжэйшая яго нормы. У гэтых месцах Беларусі памеры вышэйшага душавога надзелу па асобных паветах вагаліся ад 4 да 5,5 дзесяціны, ніжэйшага – ад 1,3 да 1,8 дзесяціны. Калі дарэформенны надзел перавышаў вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак зямлі на сваю карысць. У выпадку, калі ў памешчыка заставалася менш за 1/3 агульнай плошчы ўгодзяў маёнтка, ён мог утрымаць за сабой да трэці ўсіх прыдатных зямель. Са згоды сялян землеўласнік атрымаў права памяншаць надзел да чацвяртнога, што даваўся бязвыплатна.
За сялянамі павінны былі захоўвацца надзельныя землі, якімі яны карысталіся да рэформы. Аднак гэтыя выключна важныя артыкулы закону часта ігнараваліся. Скарачэнне памераў надзелаў, абеззямеленне сялянства перад адменай прыгону і пры ўвядзенні Палажэнняў ва Усходняй Беларусі практыкавалася ў значных памерах.
Паводле мясцовага “Палажэння” для Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і часткі Віцебскай губерняў, за сялянскай грамадой замацоўваліся надзельныя землі, якія знаходзіліся ў пастаянным карыстанні сялян на 19 лютага 1861г. Аднак калі памер надзелу быў вышэйшы за інвентарны ці ў памешчыка заставалася менш чым 1/3 угоддзяў маёнтка, праводзілася адпаведная адрэзка сялянскай зямлі. Разам з тым дарэформенны надзел не мог быць паменшаны больш чым на 1/6 частку. Паколькі сялян адводзілася зямля, што лічылася за імі на момант абнародавання рэформы, то ўзаконьвалася абеззямеленне сялянства памешчыкамі, якое ўзмоцнена праводзілася з увядзеннем абавязковых інвентароў панскіх маёнткаў і з падрыхтоўкай адмены прыгону прыняло ў многіх мясцовасцях гэтага рэгіёна масавы характар. Надзелы, дадзеныя сялянам згодна з мясцовым “Палажэннем”, у мностве панскіх уладанняў былі ўрэзаны, скарачаліся.
