- •1. Эвалюція расійскай урадавай палітыкі ў дачыненні да беларускіх зямель у апошняй трэці XVIII - пачатку XIX стст. Вайсковая ахова тэррыторый Беларусі.
- •2. Палітыка Кацярыны II, Паўла I і Аляксандра I ў адносінах да шляхты.
- •3. Рэгуляванне адносін на вёсцы ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст. Укараненне рускага землеўладання.
- •4. Змяненні ў жыцці гарадскога насельніцтва ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст. Увядзенне мяжы яўрэйскай аседласці.
- •5. Арганізацыя кіравання і суда. Кадравая палітыка царскага ўрада ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст.
- •6. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне беларускіх зямель ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст.
- •7. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай. Умацаванне пазіцый праваслаў’я ў апошняй трэці XVIII - першай чвэрці XIX ст.
- •8. Палітыка расійскага ўрада ў дачыненні да каталіцкай царквы і Ордэна езуітаў у апошняй трэці XVIII – першай чвэрці XIX стст.
- •9. Становішча ўніяцкай царквы ў апошняй трэці XVIII – першай чвэрці XIX стст.
- •11. Развіццё прамысловасці, шляхоў зносін і гандлю ў 1801-1830 гг.
- •12. Развіццё гарадоў і мястэчак Беларусі ў 1801-1825 гг. Структура, падаткі і павіннасці гарадскога насельніцтва.
- •13. Месца Беларусі ў польскім пытанні ў першай чвэрці XIX ст.
- •14. План а.Е. Чартарыйскага аб аднаўленні Рэчы Паспалітай праз унію з Расіяй.
- •15. План к.М. Агінскага аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага.
- •16. Палітыка Напалеона ў дачыненні да беларускіх і польскіх зямель. Арганізацыя і дзейнасць камісіі Часовага Урада вкл.
- •17. Нацыянальнае пытанне ў праграмах і планах дзекабрыстаў.
- •19. Расійскае і польскае масонства на землях Беларусі.
- •20. Патаемныя арганізацыі вызваленчага накірунку ў Беларусі (“Віленская асацыяцыя”, “Нацыянальнае масонства”, “Польскае патрыятычнае таварыства”).
- •21. Студэнцкія гурткі Віленскага універсітэта (“Шубраўцы”, “Філаматы”, “Прамяністыя”, “Філарэты”, “Сармацкае племя”).
- •22. Дзекабрысты ў Беларусі. Дзейнасць таварыства “Ваенныя сябры”.
- •24. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі падчас вайны 1812г.
- •25. Акупацыйны рэжым французскіх войск у Беларусі ў 1812г. Партызанскі рух. Вынікі вайны 1812г. Для Беларусі.
- •26. Адукацыя ў Беларусі ў апошняй трэці XVIII ст. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі.
- •27. Рэфармаванне адукацыйных устаноў у Беларусі па расійскаму ўзору ў апошняй трэці XVIII ст. Дзейнасць “Камісіі па арганізацыі народных вучылішчаў”.
- •28. Канфесійныя навучальныя установы Беларусі ў апошняй трэці XVIII - пачатку XIX ст. Дзейнасць Полацкай езуіцкай акадэміі.
- •29. Рэформа асветы ў пачатку XIX ст. Дзейнасць Віленскага універсітэта і Віленскай вучэбнай акругі.
- •30. Прычыны, характар, падрыхтоўка паўстання 1830-181 гг.
- •31. Дэмакратычныя і кансерватыўныя плыні ў паўстанні 1830-1831гг., іх праграпныя патрабаванні.
- •32. Прычыны паражэння, вынікі і значэнне паўстання 1830-1831гг.
- •34. Дакладныя запіскі м.Мураўёва. Паварот ва ўрадавай палітыцы на землях Беларусі.
- •35. Палітыка ўрада Мікалая I у галіне асветы. Закрыццё Віленскага універсітэта.
- •38. Рэформы п.Кісялёва.
- •39. Сялянскія хваляванні 1830-1850 гг.
- •42. Кансерватыўная плынь у грамадска-палітычным руху на беларускіх землях у 1830-1850 гг.
- •43. Ліберальна-буржуазны рух на беларускіх землях ў 1830-1850 гг.
- •44. Навуковае вывучэнне Беларусі. Польскія і рускія навукоўцы аб Беларусі і беларусах.
- •45. Беларускае адраджэнне. Дзейнасць прадстаўнікоў беларускай навуковай школы ў 1830-1850гг.
- •46. Экспедыцыя ю.Заліўскага.
- •47. Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху. Дзейнасць тайных арганізацый “Дэмакратычнае таварыства” і “Саюз свабодных братоў.”
- •48. Прычыны адмены прыгоннага права. Падрыхтоўка сялянскай рэформы 1861 г.
- •49. Маніфест і Палажэнні 19 лютага 1861г.
- •50. Сялянскія надзелы і павіннасці згодна рэформы 1861г.
- •51. Выкупныя плацяжы згодна рэформы 1861г.
- •52. Сялянскія ўстановы. Распаўсюджванне рэформы 1861г. На дзяржаўных сялян.
- •53. Земская і гарадская рэформы.
- •54. Судовая рэформа.
- •55. Школьная рэформа.
- •56. Цэнзурная і ваенная рэформы.
38. Рэформы п.Кісялёва.
З 40-х гг. ХІХ ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, перарастае ў крызіс. У сельскай гаспадарцы ён выявіўся ў рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, у абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльных канфліктаў.
У гэтых умовах урад праводзіць рэформы, мэтай якіх было захаваць сістэму феадальнага землеўладання, падняць прыбытковасць памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, ураўняць гаспадарчы ўзровень сялян. Аўтарам адной з рэформ быў граф Кісялёў – кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, прыхільнік абмежавання прыгоннага права.
Рэформа дзяржаўнай вёскі пачалася з перабудовы яе апарату кіравання. Дагэтуль агульнакіраўнічыя функцыі былі сканцэнтраваны ў Дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей Міністэрства фінансаў. З 1 студзеня 1836г. яны перадаваліся новаму Міністэрству дзяржаўных маёмасцей, першым міністрам якога быў назначаны Кісялёў. У Расіі ўводзілася чатырохярусная сістэма мясцовага кіравання, а ў Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня – акруга – сельская ўправа. У выніку рэформы Кісялёва абшчына ў Беларусі была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору.
Другой часткай рэформы Кісялёва з’яўлялася палітыка “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі. Прадугледжвалася арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў і масавых эпідэмій, падзяжу жывёлы і высокай смяротнасці людзей. Акрамя гэтага, ставілася пытанне аб арганізацыі пачатковага навучання дзяцей дзяржаўных сялян, аказання медыцынскай дапамогі, правядзення розных агранамічных мерапрыемстваў, актывізацыі гандлю, развіцця сістэмы страхавання, барацьбы з п’янствам. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі быт цалкам за кошт сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў.
Трэцяя і галоўная частка рэформы Кісялёва – люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. Гэта было мерапрыемства, якое ставіла тры мэты: дакладны ўлік дзяржаўных маёмасцей, выраўноўванне гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннаснага прыгнёту, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўных сялян.
У працэсе люстрацый у Беларусі знішчаюцца фальваркова-прыгонная сістэма і сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя сяляне паскоранымі тэмпамі пераводзяцца на пазямельны аброк. З фальварковых зямель ім былі зроблены прырэзкі да надзелаў.
Адмова ад фальваркова-прыгоннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян на аброк з’явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна-прагрэсіўны характар. Агульная плошча надзельнага фонду ў выніку рэформы Кісялёва павялічылася на 10,73 %. І хоць гэта мала што змяніла ў забяспечанасці сялян зямлёй (за гады рэформы колькасць рэвізскіх душ узрасла на 38,5 %), але затое было некалькі ўраўнавана становішча сялян, знізіўся іх павіннасны прыгнёт. Асабліва значныя перамены адбыліся ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх сялян. Прынцыповае значэнне мелі правы ўступлення ў шлюб, бацькоўскія і апякунскія правы, правы атрымання спадчыны і ўласнасці, правы на занятак гандлем і промысламі.
З 1840г. Кісялёў пачаў займацца падрыхтоўкай інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. Памешчыкі рашуча сталі на абарону сваёй уласнасці. Паступова рэфармісцкія памкненні “Асобага камітэта па справах заходніх губерняў” пачалі прыглушацца. У выніку інвентарная рэформа, праведзеная ў памешчыцкай вёсцы, была значна менш радыкальнай.
Інвентарная рэформа некалькі паслабіла павіннасны прыгнёт сялян шляхам увядзення ў памешчыцкіх маёнтках абавязковых інвентароў па адзіных правілах. Яна, па сутнасці, мала што змяніла ў становішчы сялян. У адрозненне ад дзяржаўнай вёскі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкай засталіся многія ранейшыя павіннасці: паншчына (штодзённая), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Агульны памер павіннасцей складаў 1/3 частку валавога даходу з надзелу.
Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання – аб сялянскім землекарыстанні. Сцвярджалася толькі, што сялянскія надзелы не павінны змяншацца, але гэта з самага пачатку не было замацавана заканадаўча. Толькі 14 мая 1855г. Аляксандр ІІ зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у якіх вызначаўся мінімальны сялянскі надзел у 4,75 дзесяціны на рэвізскую душу, а паншчына – 3 дні ў тыдзень.
У цэлым рэформы 30–50-х гг. мелі дваранскую накіраванасць. Прынцыпы рэфармавання дзяржаўнай вёскі былі прызнаны памешчыкамі занадта радыкальнымі, а сацыяльна-прававое становішча памешчыцкіх сялян змянілася мала. Феадальная ўласнасць засталася некранутай.
