Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы история Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
125.44 Кб
Скачать

35. Палітыка ўрада Мікалая I у галіне асветы. Закрыццё Віленскага універсітэта.

Беларуская навучальная акруга праіснавала да 1850г., калі навучальныя ўстановы Беларусі зноў былі падзелены паміж Віленскай і Пецярбургскай навучальнымі акругамі. У гэты перыяд праводзіліся ў жыццё патрабаванні мікалаеускага школьнага статута 1828г. Ён зафіксаваў існаванне трохступеннай сістэмы сярэдняй адукацыі, але больш жорстка, чым раней, замацоўваў саслоўны прынцып адукацыі. Гімназіі прызначаліся толькі для дваранства і чыноўніцтва, павятовыя вучылішчы – для мяшчан, купцоў і рамеснікаў, прыходскія – для ніжэйшых саслоўяў.

Гэта сістэма была прыстасавана для рускага грамадства. Яна не ўлічвала асаблівасці Беларусі, дзе большую частку мяшчан і купцоў складалі прадстаўнікі яўрэйскага насельніцтва, для якога былі не прыдатнымі хрысціянскія навучальныя ўстановы, а вялікая колькасць шляхты не мела сродкаў і магчымасцей аддаваць дзяцей у гімназіі. Да таго ж у той час пачалося планавае знішчэнне прыкляштарных вучылішч. Многія малалетнія беларускія шляхціцы вымушаны былі задавальняцца набыццём адукацыі ў прыходскіх і бясплатных ланкастарскіх школах разам з аднадворцамі і мяшчанамі ці карыстацца паслугамі танных хатніх настаўнікаў, такіх жа бедных, як і іх вучні. У 1830 – 1840гг. рабіліся спробы перавесці павятовыя вучылішчы на танную ланкастарскую сістэму, а ў 1839г. была закрыта Віцебская настаўніцкая семінарыя.

Менавіта русіфікацыя асветы на беларускіх землях складала галоўную мэту дзейнасці расійскіх улад у адносінах да мясцовых навучальных устаноў. Русіфікатарскія павевы закранулі і прыватныя школы Беларусі, у тым ліку і вельмі папулярныя тады жаночыя пансіёны. Абавязковым патрабаванне да ўладальнікаў пансіёнаў было валоданне рускай мовай. У 1840-1850гг. улады паспрабавалі ўсталяваць кантроль над дзейнасцю шматлікіх яўрэйскіх рэлігійных навучальных устаноў. У час царавання Мікалая I рускае заканадаўства, абмежавальнае ў сваёй аснове, у адносінах да яўрэяў стала яшчэ больш жорсткім і рэпрысіўным. Галоўнай прычынай такіх адносін расійскай дзяржавы да іншавернага іудзейскага насельніцтва з’яўлялася яго культурная ізаляванасць і самаізаляванасць, якія павінны былі быць ліквідаваны. Ва ўрадавых колах быў распрацаваны маштабны план карэннага рэфармавання традыцыйнай яўрэйскай адукацыі. Ён не толькі прадугледжваў стварэнне дзяржаўных навучальных устаноў для яўрэяў з напаўсвецкімі праграмамі навучання, а, па сутнасці, пасягаў на асновы традыцыйнай яўрэйскай рэлігійнай асветы, з якой. На думку афіцыйнага Пецярбурга, неабходна было выцесніць – ні больш, ні менш вывучэнне Талмуда.

Пасля таго як Чартарыйскі быў адхілены ад кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі, яго пасаду заняў прадстаўнік афіцыйнага Пецярбурга Навасільцаў. У навучальных установах Віленскай акругі было пашырана вывучэнне рускай мовы, гісторыі і літаратуры. Школы і вучылішчы Магілёўскай і Віцебскай губерняў былі перададзены ў падпарадкаванне Пецярбургскай навучальнай акругі і перайшлі на рускую мову выкладання. У хуткім часе яны вылучіліся ў асобную Беларускую навучальную акругу. Разгром паўстання 1830-1831гг. прыспешыў “карэннае вырашэнне” праблем, звязаных з Віленскай навучальнай акругай. У 1832г. бліскучы Віленскі універсітэт быў закрыты як “рассаднік вальнадумства”, а замест яго ў Вільні былі створаны медыка-хірургічная і духоўная рымска-каталіцкая акадэміі.