- •1. Эвалюція расійскай урадавай палітыкі ў дачыненні да беларускіх зямель у апошняй трэці XVIII - пачатку XIX стст. Вайсковая ахова тэррыторый Беларусі.
- •2. Палітыка Кацярыны II, Паўла I і Аляксандра I ў адносінах да шляхты.
- •3. Рэгуляванне адносін на вёсцы ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст. Укараненне рускага землеўладання.
- •4. Змяненні ў жыцці гарадскога насельніцтва ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст. Увядзенне мяжы яўрэйскай аседласці.
- •5. Арганізацыя кіравання і суда. Кадравая палітыка царскага ўрада ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст.
- •6. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне беларускіх зямель ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст.
- •7. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай. Умацаванне пазіцый праваслаў’я ў апошняй трэці XVIII - першай чвэрці XIX ст.
- •8. Палітыка расійскага ўрада ў дачыненні да каталіцкай царквы і Ордэна езуітаў у апошняй трэці XVIII – першай чвэрці XIX стст.
- •9. Становішча ўніяцкай царквы ў апошняй трэці XVIII – першай чвэрці XIX стст.
- •11. Развіццё прамысловасці, шляхоў зносін і гандлю ў 1801-1830 гг.
- •12. Развіццё гарадоў і мястэчак Беларусі ў 1801-1825 гг. Структура, падаткі і павіннасці гарадскога насельніцтва.
- •13. Месца Беларусі ў польскім пытанні ў першай чвэрці XIX ст.
- •14. План а.Е. Чартарыйскага аб аднаўленні Рэчы Паспалітай праз унію з Расіяй.
- •15. План к.М. Агінскага аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага.
- •16. Палітыка Напалеона ў дачыненні да беларускіх і польскіх зямель. Арганізацыя і дзейнасць камісіі Часовага Урада вкл.
- •17. Нацыянальнае пытанне ў праграмах і планах дзекабрыстаў.
- •19. Расійскае і польскае масонства на землях Беларусі.
- •20. Патаемныя арганізацыі вызваленчага накірунку ў Беларусі (“Віленская асацыяцыя”, “Нацыянальнае масонства”, “Польскае патрыятычнае таварыства”).
- •21. Студэнцкія гурткі Віленскага універсітэта (“Шубраўцы”, “Філаматы”, “Прамяністыя”, “Філарэты”, “Сармацкае племя”).
- •22. Дзекабрысты ў Беларусі. Дзейнасць таварыства “Ваенныя сябры”.
- •24. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі падчас вайны 1812г.
- •25. Акупацыйны рэжым французскіх войск у Беларусі ў 1812г. Партызанскі рух. Вынікі вайны 1812г. Для Беларусі.
- •26. Адукацыя ў Беларусі ў апошняй трэці XVIII ст. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі.
- •27. Рэфармаванне адукацыйных устаноў у Беларусі па расійскаму ўзору ў апошняй трэці XVIII ст. Дзейнасць “Камісіі па арганізацыі народных вучылішчаў”.
- •28. Канфесійныя навучальныя установы Беларусі ў апошняй трэці XVIII - пачатку XIX ст. Дзейнасць Полацкай езуіцкай акадэміі.
- •29. Рэформа асветы ў пачатку XIX ст. Дзейнасць Віленскага універсітэта і Віленскай вучэбнай акругі.
- •30. Прычыны, характар, падрыхтоўка паўстання 1830-181 гг.
- •31. Дэмакратычныя і кансерватыўныя плыні ў паўстанні 1830-1831гг., іх праграпныя патрабаванні.
- •32. Прычыны паражэння, вынікі і значэнне паўстання 1830-1831гг.
- •34. Дакладныя запіскі м.Мураўёва. Паварот ва ўрадавай палітыцы на землях Беларусі.
- •35. Палітыка ўрада Мікалая I у галіне асветы. Закрыццё Віленскага універсітэта.
- •38. Рэформы п.Кісялёва.
- •39. Сялянскія хваляванні 1830-1850 гг.
- •42. Кансерватыўная плынь у грамадска-палітычным руху на беларускіх землях у 1830-1850 гг.
- •43. Ліберальна-буржуазны рух на беларускіх землях ў 1830-1850 гг.
- •44. Навуковае вывучэнне Беларусі. Польскія і рускія навукоўцы аб Беларусі і беларусах.
- •45. Беларускае адраджэнне. Дзейнасць прадстаўнікоў беларускай навуковай школы ў 1830-1850гг.
- •46. Экспедыцыя ю.Заліўскага.
- •47. Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху. Дзейнасць тайных арганізацый “Дэмакратычнае таварыства” і “Саюз свабодных братоў.”
- •48. Прычыны адмены прыгоннага права. Падрыхтоўка сялянскай рэформы 1861 г.
- •49. Маніфест і Палажэнні 19 лютага 1861г.
- •50. Сялянскія надзелы і павіннасці згодна рэформы 1861г.
- •51. Выкупныя плацяжы згодна рэформы 1861г.
- •52. Сялянскія ўстановы. Распаўсюджванне рэформы 1861г. На дзяржаўных сялян.
- •53. Земская і гарадская рэформы.
- •54. Судовая рэформа.
- •55. Школьная рэформа.
- •56. Цэнзурная і ваенная рэформы.
22. Дзекабрысты ў Беларусі. Дзейнасць таварыства “Ваенныя сябры”.
Беларусь была таксама арэнай дзейнасці дзекабрыстаў. Пасля паўстання Сямёнаўскага палка ў Пецярбургу (1820г.) на заходнюю ўскраіну імперыі былі перадыслацыраваны гвардзейскія часці, у якіх служылі будучыя дзекабрысты А.Бястужаў-Марлінскі, М.Лунін, А.Адоеўскі, К.Рылееў, М.Мураўёў і інш. У 1821 г. быў напісаны “мінскі варыянт” Канстытуцыі, аўтарам якога быў кіраўнік “Паўночнага таварыства” М.Мураўёў. Дзекабрыстамі быў распрацаваны “Бабруйскі план”, згодна з ім трэба было арыштаваць Аляксандра I пад час смотру войскаў у Бабруйскай цытадэлі. Гэта дало б штуршок дзяржаўнаму перавароту ў імперыі. Але дрэнная падрыхтоўка сарвала выкананне плана. У лютым 1826 г. прапаршчык С.Трусаў (член таварыства “Злучаных славян”) спрабаваў узняць паўстанне Палтаўскага палка Барысаўскага гарнізона.
Дзекабрысты і члены мясцовых польскіх тайных таварыстаў спрабавалі наладзіць супрацоўніцтва. Адной з тэм перагавораў было вызначэнне межаў паміж будучымі свабоднымі Польшчай і Расіей. Так, дзекабрысты згадзіліся на перадачу Беларусі Польскай дзяржаве.
Філамат М.Рукевіч, які ў 1823г. за недахопам улік быў адпушчаны на волю, стаў адным з арганізатараў у мястэчку Бранск Беластоцкага павета тайнага таварыства “Ваенныя сябры”. У ім былі аб’яднаны афіцэры Літоўскага корпуса, мясцовая шляхта і чыноўнікі, вучнёўская моладзь. Таварыства мела тры ступені: “Ваенныя сябры” – кіраўнік таварыства і афіцэры; “Згода” – грамадзянскія асобы і “Заране” – вучні Свіслацкай і Беластоцкай гімназіі. Мэта таварыства была вызначана як “дабрабыт усяго грамадства”. Кіраўнікі “Ваенных сяброў” раней належалі да навагрудскай масонскай ложы “Вузел адзінства”, з членамі якой быў добра знаёмы А.Міцкевіч. 24 снежня 1825г. члены суполкі “Ваенныя сябры” капітан К.Ігельстром спрабаваў ініцыяваць адмову ад прысягі Мікалаю I батальёна Літоўскага корпуса, але спроба аказалася няўдалай. Удзельнікі выступлення былі пакараны высылкай у Сібір і на Каўказ.
24. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі падчас вайны 1812г.
У ноч на 12 (24) чэрвеня пачалася параправа войскаў праз Нёман. Адразу быў заняты г. Коўна. 17 (29) чэрвеня 2-армія Баграціёна выступіла з Ваўкавыска праз Навагрудак у напрамак Мінска з мэтай злучэння з 1-й арміяй. Яна адыходзіла з баямі і сутычкамі каля вёсак Вароны, Закрэўшчына, Гудзевічы, мястэчак Вішнева і Карэлічы. Каля мястэчка Мір 27-28 чэрвеня казакі генерала Платава зрабілі засаду, у якую трапілі тры палкі польскай дывізіі Ражнецкага. 26 чэрвеня (8 ліпеня) войскі французскага маршала Даву занялі Мінск. Маршал даву з Мінска накіраваўся ў напрамку Барысава. Гэта перакрывала шлях 2-й арміі на Віцебск, дзе планавалася злучэнне расійскіх армій. Баграціён накіраваў войска праз Нясвіж-Слуцк- Бабруйск на Магілёў. 3 (15) ліпеня каля мястэчка Раманава яго казакі ўступілі ў бой з французскай конніцай, у выніку якога былі знішчаны два палкі непрыяцеля. 1-я расійская армія прайшла праз Свянціны да Дрысенскага лагера, дзе была ўжо 26 червеня (8 ліпеня). Але агляд лагераў паказаў, што ён не закрывае шлях ні на Пецярбург, ні на Маскву. 3 (15) ліпеня Барклай дэ Толі выступіў з Дрысы да Віцебска. 13 (25) ліпеня 2-гі пяхотны корпус на чале з генерал Остэрманам-Талстым уступіў у бой з французскай кавалерыяй каля мястэчка Астроўна. На наступны дзень расійскія войскі стрымлівалі націск французаў каля в. Кукавячына. Пераканаўшыся ў немагчымасці злучыцца ў Віцебску з Баграціёнам, Барклай дэ Толі загадаў войску адыходзіць да Смаленска, куды павінна была прыбыць і 2-я расійская армія. Перапрвіўшыся каля Бабруйска праз Бярэзіну, войска Баграціёна накіравалася да Магілёва, аднак 8 (20) ліпеня маршал Даву заняў горад. Праз некалькі дзён каля в. Салтанаўка і мястэчка Дашкаўка (паблізу Магілёва) адбыліся баі. Расійскаму ар’ергарду пад камандаваннем генерала Раеўскага ўдалося затрымаць французаў, што дазволіла Баграціёну з асноўнымі сіламі пераправіцца каля Новага Быхава праз Дняпро. Затым 2-я армія праз Чэрыкаў і Мсціслаў адышла да Смаленска.
У тыя ж дні 3-я армія генерала Тармасава пачала наступленне на поўнач і ўступіла ў Гродзенскую губерню. 15 (27) ліпеня яна атакавала праціўніка каля Кобрына, дзе знаходзіліся саксонскія войскі на чале з генералам Кленгелем. У ходзе бою ён быў захоплены ў палон. Затым расійскія войскі занялі Пружаны. 31 ліпеня (12 жніўня) адбыўся бой пад Гарадзечна. Улічваючы перавагу сіл непрыяцеля Тармасаў адступіў ў Валынскую губерню.
У верасні-лістападзе 1812г. тэрыторыя Беларусі зноў стала арэнай баявых дзеянняў асноўных сіл расійскай і французскай арміі. Галоўнай мэтай расійскага камандавання ў гэты час з’яўлялася акружэнне і знішчэнне рэшткаў “Вялікай арміі” Напалеона ў раёне верхняга і сярэдняга цячэння ракі Бярэзіны. У цэнтры стратэгічных разлікаў абодвух бакоў апынуўся Барысаў.
У пачатку верасня на Валынь перамясцілася Дунайская армія адмірала Чычагова і злучылася з 3-й арміяй Тармасава. Аб’яднаныя расійскія арміі пад камандаваннем Чычагова перайшлі ў наступленне і 30 верасня (12 кастрычніка) занялі Брэст. Па загаду з Пецярбурга, Чычагоў праз Пружаны і Слонім накіраваўся на Мінск, пакінуўшы ў Брэсце вайсковую групу Остэн-Сакена. Актыўнымі дзеяннямі яна затрымала карпусы Ранье і Шварцэнберга, што дазволіла Чычагову адарвацца ад іх. 1 (13) лістапада ён пераправіўся праз Нёман. Войскі праціўніка былі разрозненыя і нешматлікія. Затрымаць Чычагова яны не змаглі і адступілі да Барысава. 4 (16) лістапада расійскія войскі без бою занялі Мінск. 9 (21) лістапада Чычагоў з боем узяў Барысаў. У пачатку кастрычніка ў раёне Полацка пачаў наступленне і корпус Вітгенштэйна. Пасля паражэнняў пад Полацкам і Чашнікамі яны адступілі ў раён мястэчка Чарэя (Сенненскі павет). У пачатку лістапада ў межы Беларусі вярнуліся галоўныя сілы Напалеона, якія адступалі з Масквы па спустошанай Смаленскай дарозе. 9 (21) лістапада Напалеон пакінуў Оршу і накіраваўся на Барысаў, загадаўшы корпусу Удзіно заняць мястэчка Бобр, выйсці ў авангард французскай арміі і выбіць Чычагова з Барысава. Корпус Віктора атрымаў заданне перакрыць шлях войску Вітгенштэйна, якое з Лепельскага павета накіроўвалася на злучэнне з Чычаговым. Гэтыя загады Удзіно і Віктор выканалі. Войскі Напалеона непасрэдна праследаваў казацкі корпус генерала Платава. З флангаў на іх пастаянна нападалі партызаны. Асноўныя сілы расійскай арміі на чале з Кутузавым рухаліся паралельна Смаленскай дарозе, але на некалькі дзесяткаў кіламетраў на поўдзень. 14 (26) лістапада пачаўся пераход найбольш бяздольных французскіх часцей, праз Беразіну. Збіць французаў з подступаў да мастоў не ўдалося нават асноўным сілам Чычагова. Пераправа працягвалася пад шквальным агнём расійскіх гармат да раніцы 17 (29) лістапада, калі па загаду Напалеона масты былі ўзарваны. Яны адступілі на Вільню праз Зембін – Плешчаніцы – Маладзечна (тут адбыўся бой). 28 лістапада (10 снежня) французскія войскі былі выбіты з Вільні расійскімі войскамі на тэрыторыю Прусіі
