Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы история Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
125.44 Кб
Скачать

1. Эвалюція расійскай урадавай палітыкі ў дачыненні да беларускіх зямель у апошняй трэці XVIII - пачатку XIX стст. Вайсковая ахова тэррыторый Беларусі.

Далучаную да Расійскай тэрыторый Беларусь царызм зусім не ведаў і не разумеў. Расійскае грамадства так сама мела вельмі цьмянае разуменне аб Беларусі. Хістанне ў адносінах да Беларусі бачна ў змяненні тэрміналогіі. Так разуменне Кацярыны II праглядаецца ў надпісу на медалі аб далучэнні да Рускай дзяржавы частак Беларускіх зямель пасля двух падзелаў “Отторженая возвратив”. У афіцыйных актах гэтыя землі называліся “Присоединённые от Польши губернии. Наши западные губернии принадлежавшие ранее Польше”. Павел I і Аляксандр II ставіліся да беларускіх зямель як да сваіх польскіх правінцый. Галоўнымі задачамі расііскай ўрадавай палітыкі былі:

1. Інтэграванне і русіфікацыя беларускіх зямель.

2. Выкараненне польскага нацыянальнага руху.

Згодна з тэорыяй: Масква - трэці Рым. Масква ўзяла на сябе функцыю аб’яднання ўсіх праваслаўных народаў пад эгідай рускага цара, вызваленне іх ад каталіцкага прыгнёту. Адсюль канцэпцыя вызвалення заходніх зямель ад прыгнётаў палякаў і каталіцкай царквы. Пасля падзела Рэчы Паспалітай мерапрыемствы ўсіх расійскіх імператараў былі накіраваны на тое каб “вярнуць гэтаму краю былы рускі выгляд, заслонены чужымі новаўвядзеннямі і парадкамі”. У рэальнай палітыцы гэтая ідэя знайшла адлюстраванне ў русіфікацыі.

Палітыка расійскага ўрада ў адносінах да Беларусі была лагічнай для заваёўнікаў і галоўнымі сродкамі яе выступалі: 1. канфіскацыя, каланізацыя зямель; 2. дэпартацыя, ссылка найбольш актыўных элементаў; 3. сутыкненне інтарэсаў сялянства, шляхты, мяшчанства; 4. уладкаванне агульнай сістэмы кіравання і суда; 5. распаўсюджванне рускай сістэмы адукацыі; 6. умацаванне дзяржаўнага веравызнання.

Валоданне зямлёй у той час было галоўнай асновай незалежнасці любога государства “Зямля ёсць глеба, фундамент, моц нацыі, маці яе давольства, карміліца дзяцей. Пакуль землі рускія будуць у руках палякаў мы не будзем мець магчымасці развівацца ў Заходняй Русі”. Два шляхі захвата зямель: 1. Канфіскацыя - пазбаўленне шляхты зямель і палей, польскай прапаганды; 2. секвестр - здача маёнтка на часовае кіраванне казне, якая магла завершыцца або канфіскацыяй, або вяртаннем абратна шляхцічу, ці магнату. Механізм канфіскацыі і секвестра пачаў існаваць пасля першага падзела Рэчы Паспалітай. Кацярына II сваім указам ад 16 жніўня 1772г. папярэдзіла ўладальнікаў, што маёнткі застануцца ў землеўладальнікаў пасля прысягі Рассіі. Кацярыне не прысягалі Радзівілы, Агінскія, Чартарыйскія, Сапегі, Салагубы. Усяго было канфіскавана 51 уладанне са 100 000 сялян. Акрамя шляхецкіх зямель канфіскацыі падлягалі старасцінскія землі. Усе забраныя землі раздаваліся рускім генерам, фаварытам, санаўнікам і губернатарам. Буйнейшымі землеўладальнікамі сталі: Румянцев, Пацёмкін, Заладоўскі, граф Захар Чернышоў. Раздачу зямель прадоўжыў Павел I, а за ім і Аляксандр I. Павел I вярнуў маёнткі Патоцкаму, а Аляксандр I Тызенгаўзеру. Раздача зямель была накіравана на русіфікацыю, на ўнясенне расійскага элемента ў зямельную ўласнасць. У заходніх беларускіх губерніях было раздана каля 1/3 часткі ўсіх сялян, 9% - рускія памешчыкі.

У Беларусі пракаціліся хвалі ссылак і дэпартацый, якія адбываліся пасля разгрому барскай канфедэрацыі. Пасля 1,2 і 3 падзелаў Рэчы Паспалітай і пасля паўстання Т.Касцюшкі адкрылася гісторыя польскай і беларускай ссылкі барскай канфедэрацыі. Адсылалі ў Казань, Арэнбург. Сімбірск. У 1773г. яны былі амнісціраваны. Пасля 1793г. даведаліся аб Сібіры. 20 чэрвеня 1795г. выйшаў іменны ўказ з прысудам удзельнікаў паўстання. Усіх паўстанцаў падзялілі на 11 катэгорый. Першыя 6 катэгорый, гэта тыя, якія далі прысягу Расіі пасля першага падзела і парушылі яе. Іх высылалі ў Табольскую, Іркутскую і Архангельскую губерніі. А да 5 іншых належылі тыя жыхары, хто яшчэ не прысягаў Рассіі, але іх залічылі ў ворагі айчыны і ссылалі ў Арлоўскую, Разанскую і Тамбоўскую губерніі. У 1796г. кацярынаслаўскі губернатар Зубаў прапанаваў перасяліць на землі далучаныя ад крымскіх татар усю дробную шляхту з Беларусі. Разлічвалі выслаць 100 000 чалавек. Кацярына II зацвердзіла 5 чэрвеня 1796г. “указ аб высалке”, але Кацярына II памерла.

У расійскай палітыцы на тэрыторыі Беларусі можна вылучыць некалькі перыядаў: 1. Екацярыненскі (а) 1772-1794гг., б) 1795-1796гг.); 2. Паўлаўска-Аляксандраўскі (а) 1796-1801гг, б) 1801-1812гг, 1812-1825гг.); 3. Мікалаеўскі (а) 1825-1830гг, б) 1830-1855гг.); 4. Праўленне Аляксандра II (1855-1863гг.). Кацярына II у сваёй палітыцы адносна беларускіх зямель падкрэслівала, што не ўзяла ні пяді чужой зямлі, а толькі вярнула «исконно русские земли». Кацярына II імкнулася да зліцця зямель, але рабіла гэта асцярожна і паступова. І толькі пасля падаўлення паўстання 1794г. пачала прадаўжаць палітыцу больш настойліва. Паўлаўска-Аляксандраўскаму перыяду былі характэрны паланафінскія тэндэнцыі. Павел I і Аляксандр I лічылі Беларускі край польскімі правінцыямі і адпаведна гэтаму будавалі сваю палітыку. Палітыку спачування польскай справе працягваў і Аляксандр I асабліва да вайны 1812г. Пасля вайны змянілася матэвацыя адносін да беларускіх зямель і кансерватыўная плынь перамагла ліберальную. Палітыка Аляксандра I была дваістай і хісталася ад думкі аднавіць ВКЛ да замыслаў цалкам яго абрусіць. Такім чынам палітыка расійскага самадзяржаў’я на беларускіх землях не была адназначнай і просталінейнай, а залежыла ад поглядаў пануючага манарха.

Вайсковая ахова беларускіх зямель.

Пагранічная ахова далучаных зямель разглядалася з пазіцыі замацавання тут пастаяннай аховы граніцы. Руская армія з часоў Пятра I камплектавалася па тэрытарыяльнай сістэме і таму перад Расіяй стаяла задача вызначыць месца ў гэтых адносінах. Кіраваць ваеннымі справамі было даручана начальніку ваеннай камісіі Захару Чарнышову. І задачу акупацыі набытай прасторы стаў выконваць асобны корпус (10384 чалавекі), які складаўся з 9 лёгкіх каманд, 24 пяхотных рот, 15 эскадронаў, 1000 казакоў. 3 верасня 1772г. корпусам камандаваў генерал Крычеўскі. У межах сваіх губерній кожны губернатар распараджаўся войскамі. Згодна штату 1772г. пры губернатарскай канцылярыі утваралася спецыяльная ваенная экспедыцыя з 16 чалавек. Захаваная ахова межаў набывала для Расіі тым большае значэнне, што некалі беларускія землі давалі прытулак рускім уцекачам і праз іх праходзілі важнейшыя шляхі, завозілася кантрабанда. Ад шкодных уплываў імперыю павінны былі засцерагаць фарпосты (Магілёўская губернія – 439 фарпостаў). Вёўся мытны нагляд. Кожны губернатар меў пры сябе 132 чалавекі (роту салдат на чале з капітанам). Пры кожным павятовым праўленні 35 чалавек (вайсковая каманда). Галоўнымі апорнымі пунктамі выступалі гарнізоны. Захар Чарнышоў загадаў пабудаваць 6 крэпасцей. Пагранічная ахова была ўскладзена на гарнізонныя батальёны палявыя арміі, якія былі выстаўлены ў Дынабургу, Полацку, Віцебску, Рагачове. Асноўнай страявой адзінкай расійскай арміі з’яўляўся полк. З 1711г. ён камплектаваўся па губерніях. З 1772-1782гг. у беларускіх губерніях былі размешчаны 43 палкі (73000 чалавек). З’яўленне беларускіх вайсковых адзінак звязваецца з ініцыятывай прэзідэнтаў ваеннай калегіі Чарношова і Пацёмкіна. З 1775г. у сувязі з заключэннем міру з Рэчу Паспалітай у Беларусь быў выведзены Пецярбургскі легіён (10 дывізій і 3 корпуса). У 1775г. была утворана беларуская дывізія. У 1784г. Кацярына II даручыла Пацёмкіну сфарміраваць адну імператарскую і 6 шляхецкіх харугваў. У 1790г. пасля заключэння міру са Швецыяй ў Беларусь для перафаміравання было выведзена 28 палкоў (інтэрвенскі корпус, які прыймаў удзел у 2 і 3 падзелах Рэчы Паспалітай). У 1795г. акупацыйна-ахоўныя задачы на былых землях Рэчы Паспалітай выконвалі 192000 расійскіх салдат.