- •Лекцыя 1. Будова і функцыі расліннай клеткі
- •1. Агульная характарыстыка клеткі. Термін клетка прапанаваў у 1665 годзе англічанін Роберт Гук. Клетка – cytos (грэц); cellula (лат).
- •2. Будова і функцыі кампанентаў клеткі.
- •Функцыі рыбасомаў: сінтэз малекул бялку з амінакіслот па зададзенай праграме. Яны знаходзяцца ў пластыдах, ядры, цытаплазме.
- •Функцыі: транспартная; дзяленне клеткі на адсекі (кампартменты); месца сінтэзу бялкоў (шурпаты), ліпідаў (гладкі рэтыкулюм).
- •3. Структура і функцыі мембран.
- •4. Раздражняльнясть і рэакцыя клеткі на знешняе ўздеянне.
2. Будова і функцыі кампанентаў клеткі.
Клетачная структура |
Функцыі |
Клетачная абалонка |
Абарона клеткі ад механічнага пашкоджання; падтрыманне формы і размераў клеткі; служыць апорай для расліны. З’яўляецца катыёнаабменнікам і ўдзельнічае ў працэсах абмену і паглынання рэчываў клеткай. |
Ядро |
Захаванне і перадача спадчыннай інфармацыі. Кіраванне жыццядзейнасцю клеткі |
Пласціды бясколерныя: -амілапласты, -лейкапласты, -олеапласты. афарбаваныя: -хларапласты, -хромапласты. |
сінтэз крухмалу, бялку, алею;
фотосінтэз; утрымліваюць пігменты. |
Мітахондрыі |
Дыханне |
Вакуоль |
Расцягванне клеткі, падтрыманне тургару. Назапашванне рэчываў, змяшчэнне прадуктаў абмену. |
Рыбасомы |
Сінтэз малекул бялку |
Эндаплазматычны рэтыкулюм (сетка) |
Транспартная; дзяленне клеткі на адсекі (кампартменты); месца сінтэзу бялкоў. |
Апарат Гольджы (дыктыясомы + пузыркі Гольджы) |
Сінтэз рэчываў у дыктыясомах і транспартаванне у пузырках за межы пратапласту. |
Цытаплазматычны матрыкс |
Сувязь паміж арганеламі; месца сінтэзу шэрагу рэчываў. |
Клеткавая абалонка фарміруецца пры дзяленні клетак. Спачатку з’яўляецца сярэдняя пласцінка потым на яе наслайваецца першасная клеткавая абалонка. У клетак драўніны на першаснай утвараецца другасная абалонка.
У абалонцы можна выдзеліць дзве фазы: першая – структурны кампанент (цэлюлоза), другая – матрыкс (геміцэлюлоза, пекцін). У невялікай колькасці прысутнічаюць бялкі і ліпіды.
Склад першаснай клетачнай абалонкі: цэлюлоза – 30 %, геміцэлюлоза 40, пекцін каля 20, ліпіды – 10 %.
Другасная клетачная абалонка фарміруецца шляхам наслаення слаёў цэлюлозы (складае каля 90%). Яна не адкладываецца на поравых палях. Другасная абалонка клетак драўніны (сасудаў і трахеідаў) падвяргаецца адраўненню – ў ёй накопліваецца лігнін. У клетках кары адбываецца акаркавенне – накопліваецца суберын. Пры акаркавенні клетачная абалонка не прапускае паветра і ваду.
Мінералы клетачнай абалонкі – Si, CaCО3.
Праз поры з адной клеткі ў другую праходзяць цяжы пратапласту, і дзякуючы гэтаму пратапласт адной клеткі злучаецца з пратапластам другой клеткі. Цяжы пратапласту называюцца плазмадэсмамі, іх колькасць да 30 штук на 100 мкм2.
Адзіная сістэма злучаных плазмадэсмамі пратапластаў клеткі называецца сімпласт. Адзіная сістэма клетачных абалонак і міжклетнікаў – апапласт.
Міжмалекулярныя прамежкі (паміж фібрылаў) у фазе клетачнай абалонкі называюцца свабоднай прасторай.
Функцы клетачнай абалонкі:
Ахова клеткі ад механічнага пашкоджання.
Падтрыманне формы і размераў клеткі.
Служыць апорай для расліны.
З’яўляецца катыёнаабменнікам і ўдзельнічае ў працэсах абмену і паглынання рэчываў клеткай.
Ядро пакрыта дзвюма мембранамі. Знешняя мембрана паступова пераходзіць у эндаплазматычную сетку. У мембране маюцца поры.
Функцыі: захаванне ў храмасомах на малекулах ДНК спадчыннай інфармацыі, перадача яе даччыным клеткам; кантроль жыццядзейнасці клеткі шляхам вызначэння таго, якія бялкі ў дадзены момант неабходна сінтэзаваць.
Пласціды. Ёсць два віды пласцід: бясколерныя – амілапласты, лейкапласты, олеапласты – сінтэз крухмалу, бялку, алею; афарбаваныя – хларапласты – фотосінтэз; хромапласты – утрымліваюць пігменты.
Мітахондрыі. Структуры якія выконваюць функцыю дыхання клеткі.
Вакуолі. Вакуоля – гэта частка клеткі, якая абмежавана мембранай (тонапласт) і запоўнена клетачным сокам. Рост клеткі ажыцяўляецца за кошт павелічэння вакуоляў. Склад : вада, солі (іёны), цукры, бялкі, арганічныя кісліны, рэчывы другаснага абмену, антыцыяны.
Функцыя вакуоляў: рост клеткі шляхам расцягвання; падтрыманне тургару (ціску); назапашванне рэчываў; змяшчэнне прадуктаў абмену і растварэнне складаных рэчываў.
Рыбасомы. Рыбасомы – гэта безмембранная структура. Рыбасомы складаюцца з бялоку і РНК у суадносінах прыкладна 1:1.
