Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыя1. Будова і функцыі расліннай клеткі.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
137.93 Кб
Скачать

Лекцыя 1. Будова і функцыі расліннай клеткі

План:

  1. Агульная характарыстыка клеткі.

  2. Будова і функцыі кампанентаў клеткі.

  3. Структура і функцыі мембран.

  4. Раздражняльнясть і рэакцыя клеткі на знешняе ўздеянне.

1. Агульная характарыстыка клеткі. Термін клетка прапанаваў у 1665 годзе англічанін Роберт Гук. Клетка – cytos (грэц); cellula (лат).

Клеткі расліны характарызуюцца разнастастай-насцю і падабенствам. Так, клеткі маюць разнастайныя памеры – 10-100 мкм, форму – парэнхімныя, празенхімныя. Разнастайнасць клетак абумоўлена іх функцыянальнай спецыялізацыяй. Усяго ў пакрытанасенных каля 80 тыпаў клетак, з якіх складаецца 30-40 тыпаў тканак і 10-15 органаў. У чалавека, для параўнання, больш за 100 тыпаў клетак.

Падабенства клетак асабліва праяўляецца на малекулярным узроўні. У склад іх арганічных рэчываў уваходзяць адны і тыя ж хімічныя элементы. Клеткі падобныя таксама і ў будове – маюць аднолькавыя субклеткавыя структуры. Гэта дае магчымасць скласці агульную класіфікацыю клеткавых структур.

Класіфікацыя клетачных структур:

А) клетачная абалонка;

Б) пратапласт;

В) эргастычныя рэчывы.

Комплексы пратапласту: ядро і цытаплазма.

Арганэлы і структуры цытаплазмы:

  1. 2-мембранныя арганэлы: пласціды, мітахондрыі.

  2. 1-мембранныя арганэлы: пераксісомы, гліяксісомы, вакуолі.

  3. Эндамембранная сістэма: эндаплазматычная сетка, апарат Гольджы.

  4. Цытакаркас: мікратрубачкі і мікрафіламенты.

  5. Безмембранныя структуры – рыбасомы.

Падабныя паміж сабой таксама клеткі раслін і жывёл. Гэта разнавіднасці аднаго асноўнага тыпу структурнай адзінкі.

Раслінныя клеткі ў адрозненне ад жывёльных маюць:

  • Цвёрдую цэлюлозную абалонку.

  • Пластыдную сістэму (лейкапласты, хрома-пласты, хларапласты, цытапласты). Гэта абумоўлена аўтатрофным жыўленнем раслін.

  • Вялікую цэнтральную вакуоль (для падтрымання тургарнага ціску).

У клетках раслін няма цэнтрыёляў – структур, якія утвараюцца пры дзяленні клетак. Раслінная клетка расце расцягваннем.

Усе раслінныя клеткі з’яўляецца ў працэсе мітозу ў мерыстэмах. Працягласць жыцця ад некалькіх гадзін (каранёвыя валаскі) да некалькіх месяцаў і гадоў.

Хімічны склад: арганічныя рэчывы, неарганічныя (вада – да 90%, мінеральныя іёны – да 1%). Каля 99% сухой масы складаецца з 6 элементаў: С,Н,О,N,P,S.

Арганічныя рэчывы клеткі:

  • рэчывы асноўнага абмену – утвараюцца ва ўсіх жывых клетках (бялкі, ліпіды, вугляводы і інш.);

  • рэчывы другаснага абмену.

Класіфікацыя рэчываў другаснага абмену:

Групы рэчываў па хімічнай будове

Трывіяльныя назвы

Прыклады рэчываў

Азотазмя-шчальныя

Алкалоіды

Марфін (мак), хінін, нікацін.

Безазоцістыя фенольныя злучэнні

Таніны (дубіль-ныя рэчывы);

Флаваноіды;

Лігнін

Танін (дуб, сумах, чай)

Антацыяны (кветкі)

Клетачная абалонка (драўніна)

Вытворныя ізапрэну (ізапрэноіды)

Эфірныя алеі, тэрпены

Камфара, алеі кветак, лісця, ігліцы (эукаліпт, піхта), караціноіды, кампаненты жывіцы, латэкс

Цукраспірты

Гліказіды

Амігдалін (міндаль), саланін (бульба), сапанін (ландыш)

Большасць рэчываў другаснага абмену выконваюць ахоўную функцыю. Па гэтай уласцівасці выдзяляюцца наступныя зборныя групы рэчываў:

Жывіца – прадукт жыццядзейнасці хваёвых раслін, складаецца з смаляных кіслот і тэрпенавых вуглевадародаў.

Фітанцыды (Б.П.Токін, 1928 г.) хімічна неаднародная група рэчываў, якія пагубна ўздзейнічаюць на іншыя арганізмы (мікробы, насякомыя). Уключаюць прадстаўнікоў з усіх груп рэчываў другаснага абмену.

Усе арганічныя рэчывы можна класіфікаваць па функцыях, якія яны выконваюць: канстытуцыйныя – гэта рэчывы з якіх будуецца арганізм раслін (белкі, вугляводы, ліпіды); запасныя – гэта рэчывы, якія запасаюць энергію (вугляводы, ліпіды, бялкі); транспартныя – гэта растварымыя вугляводы (цукроза, амінакісліны); рэгулятарныя – бялкі (ферменты); ахоўныя – бялкі, тэрпеноіды, гліказіды.