Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыя4. Транспірацыя і рух вады па расліне.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
75.78 Кб
Скачать

Паказчыкі транспірацыі:

  • Інтэнсіўнасць транспірацыі. Ітр = мг Н2О/дм2*гдз.

  • Эканамічнасць транспірацыі – паказвае якая частка вады ў працэнтах ад агульнай колькасці вады, якая ўтрымліваецца ў расліне, транспіруецца за адну гадзіну.

Ітр = мг Н2О * 100% / М(Н2О) * гдз.

  • Прадукцыйнасць транспірацыі – паказвае, якая колькасць мг арганічнага рэчыва ўтвараецца ў расліне ў разліку на адзін мг транспіраванай вады.

  • Транспірацыйны кафіцыент – паказвае колькі вады расходуецца на адзін мг утваронага рэчыва.

2. Рэгуляванне транспірацыі.

У пэўных знешніх умовах паглынанне вады каранямі не кампенсуе яе расход на транспірацыю. Для прадухілення гібелі ад высыхання, расліна памяншае транспірацыю шляхам зачынення вусцейкаў – адбываецца вусцейкавая рэгуляцыя транспірацыі. Пры зачыненні вусцейкаў на 50 % транспірацыя практычна не змяняецца, а пры поўным зачыненні – транспірацыя змяняецца на 90%. У спрыяльных умовах вусцейкі адкрываюцца для фотасінтэзу.

Зачыненне і адчыненне вусцейкаў – гэта рух вусцейкаў (адзін з відаў рухаў у расліне). Сілай, якая забяспечвае рух вусцейкаў з’яўляецца тургарны ціск (патэнцыял) у замыкальных клетках. Калі тургарны ціск расце – вусцейкавыя адтуліны адчыняюцца і наадварот. Адсюль – тургарны рух. Працэс змянення шырыні вусцейкавых адтулін рэгулюеца вонкавымі фактарамі: вільготнасць глебы, святло, цяпло, СО2 і інш.

Рух вусцейкаў у адказ на змяненне колькасці вады ў расліне называецца гідраактыўнай рэакцыяй вусцейкаў. Зніжэнне воднага патэнцыялу расліны (павелічэнне воднага дэфіцыту) вядзе да закрывання вусцейкаў. Гэта рэакцыя накіравана на прадухіленне празмерных страт вады раслінай. Пры павелічэнні воднага патэнцыялу вусцейкі адчыняюцца.

У спрыяльных умовах водазабяспячыння на святле вусцейкі адкрываюцца – фотаактыўная рэакцыя вусцейкаў. Мэта – забеспячэнне фота-сінтэзу. З наступленнем цемнаты вусцейкі закры-ваюцца. Пры недахопе вады гідраактыўная рэакцыя дамініруе над фотаактыўнай.

Механізм фотаактыўнай рэакцыі. На святле ў замыкальных клетак вусцейкаў, якія ўтрымліваюць хларапласты, адбываеца фотасінтэз. У выніку СО2 паглынаецца і зніжаецца кісліннасць клетачнага соку. Гэта ініцыіруе дзейнасць ферментаў, якія сінтэзуюць яблычную кісліну (малат). Накапленне цукру пры фотасінтэзе і малату вядзе да павышэння тургарнага ціску і да адчынення вусцейкаў на святле.

Механізм руху вусцейкаў.

t

h Н2О

Фотасінтэз

Абвадненне

СО2 АБК

МАЛАТ P К+,Cl-

(асматычны ціск)

АБК (абсцызавая кісліна) – фітагармон.

Механізм гідраактыўнай рэакцыі. Пры зніжэнні воднага патэнцыялу клетак расліны ў час засухі прыкладна на 0,2 МПа ў ёй утвараецца (сінтэзуецца) АБК (гармон). Гэты гармон актывізуе дзейнасць іённых насосаў, якія параносяць іёны калію і хлору з замыкальных клетак у навакольныя клеткі эпедэрмісу. У выніку асматычны ціск у замыкальных клетках зніжаецца, зніжаецца тургарны ціск і вусцейкі зачыняюцца.