Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыя4. Транспірацыя і рух вады па расліне.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
75.78 Кб
Скачать

10

Лекцыя 4.

Транспірацыя і рух вады па расліне План:

  1. Транспірацыя і яе фізіялагічная роля.

  2. Рэгуляванне транспірацыі.

  3. Рух вады па расліне.

1. Транспірацыя і яе фізіялагічная роля.

Транспірацыя – гэта выпарванне вады наземнымі органамі расліны. Галоўным органам, які выпарвае ваду з’яўляецца ліст.

Выпарванне вады гэта вымушаны працэс, вынік прыстасавання ліста да фотасінтэзу: вялікая плошча, паглынанне святла пігментамі (ліст награваецца), вялікая ўнутраная паверхня, наяўнасць вусцейкаў. Такая структура ліста спрыяльная і для выпарвання вады.

Вада выпарваецца вусцейкамі і праз куцікулу (куцін + воск) Разлічаюць вусцейкувую і куцікулярную транспірацыю. Суадносіны паміж вусцейкавай і куцікальнай транспірацыяй складаюць у маладога ліста 1:1 (куцікула не сфарміравалася), у старога ліста 10:1.

Вусцейкі – гэта ўтварэнні эпедэрміса, якія складаюцца з двух замыкальных клетак і вусцейкавай шчыліны паміж імі. Колькасць вусцейкаў у расліны неаднолькавая, яна вагаецца ад 50 да 500 штук на сантыметр квадратны (хвоя звычайная – 100, агурок – 600). Плошча ўсіх вусцейкаў складае 1-3 % ад агульнай плошчы ліста. Праз вусцейкі пранікаюць унутр і выдзяляюцца кісларод і вуглекісліна. Асноўная роля вусцейкаў газаабмен пры дыханні і пры фотасінтэзе, праз іх таксама выдзяляецца вадзяная пара.

Транспірацыя гэта фізіялагічны працэс, які ідзе ў тры этапы:

  1. Выпарванне вада са сценак клетак мезафілу ў міжклетнікі.

  2. Дыфузія малекул вады з ліста ў навакольнае асяроддзе (залежыць ад адкрыцця вусцейкаў).

  3. Дыфузія малекул ад паверхні ліста далей ў паветра.

Выпарванне вады адбываецца, калі тэмпература выпаральнай паверхні большая, чым паветра, таму транспірацыя ідзе і пры 100%-й вільготнасці. Рухальнай сілай вады з ліста ў паветра з’яўляецца градыент воднага патэнцыялу ў сістэме ліст – паветра (пры нізкай адноснай вільготнасці п можа дасягаць -100 мПа = 1000 атм; кл = –0,5 - –1,5 мПа = 15 атм).

Выпарванне вады праз вусцейкі ідзе з вялікай эфектыўнасцю. Вусцейкі агульнай плошчай 1 – 3 % ад плошчы ліста здольны выпарваць да 50% ад колькасці вады, якая выпарваецца з адкрытай воднай паверхні, роўнай па плошчы лісту. Гэта тлумачыцца эфектам краявой дыфузіі. Сутнасць яго заключаецца ў тым, што выпарванне вады ў цэнтры і з краю воднай паверхні неаднолькавае (з краю выпарванне ідзе больш эфектыўна, таму што лягчэй ідзе дыфузія малекул вады з-за меньшага насычэння паветра вадзяною параю). У сувязі з гэтым выпарванне вады з адтулін прапарцыянальна даўжыні іх акружнасці, але не плошчы. Вялікая колькасць малых адтулін мае большую агульную даўжыню акружнасці, чым адна, роўная ім па плошчы паверхня.

Н2О Н2О

У працэсе транспірацы расходуецца ад 99,5 да 99,8 % вады, паглынутай каранямі (дрэва – 200-400 л/дзень, хваёвы маладняк – 5000 т/га за в.п.).

Расліна многа расходуе вады марна, таму што для фотасінтэзу неабходна трымаць адкрытымі вусцейкі. Транспірацыя, па К.А.Ціміразеву, – гэта “непазбежнае зло”. У кожны момант свайго жыцця расліна сутыкаецца з супярэчнасццю: сінтэзаваць пажыўныя рэчывы і траціць ваду, адчуваючы яе недахоп, ці захоўваць ваду і мець недахоп пажыўных рэчываў. Вырашэнне гэтай супярэчнасці адбываецца шляхам рэгулявання вусцейкавай транспірацыі ў залежнасці ад знешніх умоў: пры дастатковай колькасці вады вусцейкі адкрываюца і адначасова працякаюць абодва працэсы, пры недахопе – вусцейкі закрываюцца, што вядзе да запавольвання як фотасінтэзу, так і транспірацыі.

Роля транспірацыі (фізіялагічная):

  1. Забяспячэнне энэргетычна выгаднага транспар-тавання мінеральных іёнаў і іншых рэчываў з кораня.

  2. Дзякуючы транспірацыі ахалоджваецца лісце (да 7 град).