- •1.Старажытнае летаписнае слова
- •2.Беларускае летапiсане I публiцыстыка 19-20
- •4. Публiцыстыка Адраджэння. Эпоха Скарыны.
- •5. Першыя беларусскiя выданнi
- •6. Стварэнне губернскiх газет
- •7.Ревалюцыйны друк
- •8. Сiстэма перыядычнага друку пасля рэформы 1861 года
- •9. Выданнi рэвалюцыйных народнiкау
- •10. Епархiяльныя ведамасцi
- •11. Друк Беларусі на ўздыме дэмакратычнага руху (1885–1905 гг.)
- •12. Друк Беларусі ў час рэвалюцыі 1905–1907 гг.
- •13. "Наша ніва"
- •14. Беларускі друк у час лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •15. Беларускі друк у арганізацыі барацьбы з белапалякамі
- •16. Белорусская печать в период немецкой оккупации.
- •17. Газеты «Белорусская правда», «Савецкая Беларусь» у час разгрому белапалякаў. Стварэнне ссрб.
- •18. Беларускі друк ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі.
- •19. Беларуская літаратурная перыёдыка.
- •20. Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі.
- •21. Беларускі друк у перыяд калектывізацыі і індустрыялізацыі.
- •22. Стварэнне і развіццё беларускага радыё.
- •23. Друк беларускай дыяспары.
- •24. Адлюстраванне планаў пабудовы сацыялізму.
- •25. Рабселькораўскі рух у Беларусі.
- •26. Друк Заходняй Беларусі.
- •27. Стварэнне інфармацыйнай службы БелТа.
- •28. Тематика и проблематика “Нашей Доли”.
- •29. Печать Беларуси 1896-1904 гг.
- •30. Газета “Северо-Западный край”.
- •31. Роль губернестких газет в истории белорусской журналистики.
19. Беларуская літаратурная перыёдыка.
Развіццё перыядычнага друку ў Беларусі аказала ўплыў на станаўленне літаратуры і мастацтва. У газетах і часопісах друкаваліся творы
беларускіх пісьменнікаў. Некаторыя газеты выпускалі літаратурныя дадаткі. «Савецкая Беларусь» друкавала двухтыднёвы літаратурна-мастацкі часопіс «Радавая рунь» (1924 г.), «Беларуская вёска» – «Чырвоны сейбіт» (1926–1928 гг.). Супрацоўнікамі многіх рэдкцый былі паэты і празаікі. 2) Беларускую літаратуру «высокага мастацкага гатунку» прадстаўлялі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны і інш. Таму выхад у снежні 1922 г. першага нумара «Полымя» – часопіса літаратуры, палітыкі, культуры, эканомікі і публіцыстыкі, стаў адметнай з’явай у культурным жыцці рэспублікі. І ў жніўні 1923 г. пачаў выдавацца часопіс «Маладняк». Гэта яшчэ адна адметнаяя старонка ў беларускай літаратуры і гісторыі перыядычнага друку. Часопіс стаў цэнтрам аднайменнага літаратурнага грамадскага аб’яднання. 3) Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Максім Лужанін, Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Аркадзь Куляшоў, Платон Галавач, Уладзімір Дубоўка, Алесь Гурло, Андрэй Александровіч, Міхась Чарот і многія іншыя маладыя таленты «прарасталі» у «Маладняку». Ідэйнай платформай маладой пісьменніцкай арганізацыі былі абвешчаныя ідэалы Кастрычніцкай рэвалюцыі аб стварэнні грамадства сацыяльнай справядлівасці – на пазіцыях бальшавіцкай партыі і камсамола ўздзельнічаць у будаўніцтве сацыялізму. 3) Маладнякоўцы актыўна супрацоўнічалі з газетамі і друкавалі там нетолькі вершы, апавяданні, але і дасылалі ў рэдакцыю інфармацыю і заметкі, былі рабселькорамі, пастаяннымі іх аўтарамі. Многія маладнякоўцы пазней станавіліся вядомымі журналістамі і публіцыстамі. Дзейнасць «Маладняка», а з 1924 г. «Усебеларускага аб’яднання пісьменнікаў і паэтаў» адыграла сваю значную ролю ў развіцці беларускай літаратуры, культуры выхавання творчай інтэлігенцыі ў асяроддзі беларускай моладзі даваеннай пары.
20. Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі.
Партыйны і савецкі друк быў разлічаны на розныя слаі насельніцтва. Асаблівая ўвага ўдзялялася абмеркаванню праблем працоўных, рабочых і сялян. ЦК КП(б)Б неаднаразова звяртаў увагу рэдкалегій газет «Звезда», «Савецкая Беларусь» і іншых выданняў на неабходнасць паглыбленага вывучэння чытацкай аўдыторыі і рэкамендаваў шырока адлюстроўваць праблемы выхавання моладзі.
«Звезда», «Савецкая Беларусь», губернскія і павятовыя газеты друкавалі спецыяльныя маладзёжныя старонкі, а камсамольская арганізацыя рэспублікіімкнулася выпускаць свае перыядычныя выданні. Пачынаўся працэс станаўлення беларускага маладзёжнага друку савецкага перыяду. а) «Факел коммунизма» (2 сакавіка 1919 г). ён заклікаў моладзь да абароны заваёў рэвалюцыі. Калі варожыя войскі падышлі да Вільні, 50% ад усёй колькасці камсамольцаў пайшлі на фронт. б) «Красная молодёжь» (1919 г. 13 красавіка) в) «Молодой горн» (студзень 1920 г) Рэдкалегія бачыла сваю задачу ў палітычным маральна-этычным выхаванні моладзі, стварэнні камсамольскіх ячэек і арганізацыі іх працы ў мірных умовах. Многа месца часопіс удзяляў сялянскай моладзі, расказваў аб арганізацыі камун, калектыўнай апрацоўцы зямлі. г) «Юный пахарь» (1922 г.) Назва газеты адлюстроўвала мэты новага выдання: аб’яднаць моладзь вёскі для выканання задач сацыялістычнага будаўніцтва. Гэта была своеасаблівая школа гаспадарчых ведаў.
