- •1.Старажытнае летаписнае слова
- •2.Беларускае летапiсане I публiцыстыка 19-20
- •4. Публiцыстыка Адраджэння. Эпоха Скарыны.
- •5. Першыя беларусскiя выданнi
- •6. Стварэнне губернскiх газет
- •7.Ревалюцыйны друк
- •8. Сiстэма перыядычнага друку пасля рэформы 1861 года
- •11. Друк Беларусі на ўздыме дэмакратычнага руху (1885–1905 гг.)
- •9. Выданнi рэвалюцыйных народнiкау
- •10. Епархiяльныя ведамасцi
- •12. Друк Беларусі ў час рэвалюцыі 1905–1907 гг.
- •13. "Наша ніва"
- •14. Беларускі друк у час лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •15. Беларускі друк у арганізацыі барацьбы з белапалякамі
- •16. Белорусская печать в период немецкой оккупации.
- •17. Газеты «Белорусская правда», «Савецкая Беларусь» у час разгрому белапалякаў. Стварэнне ссрб.
- •18. Беларускі друк ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі.
- •19. Беларуская літаратурная перыёдыка.
- •20. Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі.
- •21. Беларускі друк у перыяд калектывізацыі і індустрыялізацыі.
- •22. Стварэнне і развіццё беларускага радыё.
- •23. Друк беларускай дыяспары.
- •24. Адлюстраванне планаў пабудовы сацыялізму.
- •25. Рабселькораўскі рух у Беларусі.
- •26. Друк Заходняй Беларусі.
- •27. Стварэнне інфармацыйнай службы БелТа.
- •28. Тематика и проблематика “Нашей Доли”.
- •29. Печать Беларуси 1896-1904 гг.
- •30. Газета “Северо-Западный край”.
- •31. Роль губернестких газет в истории белорусской журналистики.
12. Друк Беларусі ў час рэвалюцыі 1905–1907 гг.
Рэвалюцыя 1905 г. пачынала новую эпоху развіцця грамадства. На змену аўтарытарнай форме капіталістычнага ўладкавання ў Расіі прыходзілі дэмакратычныя прынцыпы палітычнага і эканамічнага жыцця. Пасля абнародавання царскага маніфеста ад 17 кастрычніка 1905 г. былі пераадолены ўсе забароны для арганізацыі легальнага друку.
Мінская арганізацыя РСДРП у 1906 г. падпольна выпусціла тры нумары газеты "Минский летучий листок". Гродзенская сацыял-дэмакратычная ваенная арганізацыя 25 красавіка 1906 г. надрукавала газету "Солдатская воля".
У Гомелі з лютага 1905 г. па 1906 г. выдавалася газета "Труд", у рэдакцыю якой перайшлі супрацоўнікі закрытага "Северо-Западного края".
Літаратурная газета "Голос провинции", якая выходзіла з сакавіка 1906 г. у Мінску.
Прадаўжэннем дзейнасці гэтых выданняў стала грамадска-палітычная і літаратурная газета "Окраина", якая выходзіла з ліпеня 1906 г. у Мінску.
Першы нумар легальнай штотыднёвай газеты "Наша доля" на беларускай мове выйшаў 1 верасня 1906 г.(першае беларускае выданне). Значную ролю ў рэдакцыі выконвалі браты І. і А. Луцкевічы, паэтэса А.Пашкевіч (Цётка) і інш. Упершыню ў газеце выступіў К.М.Міцкевіч, які пад псеўданімам Якуб Колас надрукаваў верш "Наш край".Рэдакцыя выступіла на баку рэвалюцыйных нацыянальных сіл і, як указвалася ў перадавым артыкуле першага нумара, была разам з народам. Ідэя змагання за сацыяльную справядлівасць была галоўнай у новай беларускай публіцыстыцы і фактычна стала асновай эстэтыкі ў рэалістычнай беларускай літаратуры. "Наша доля" рашуча асуджала рэпрэсіўную, каланіяльную палітыку ўлад і заклікала чытачоў, народныя масы да рашучых выступленняў супраць прыгнёту.
13. "Наша ніва"
Першы нумар легальнай газеты "Наша ніва" выйшаў у Вільні 10 лістапада 1906 г. У склад рэдакцыйнай калегіі ўваходзілі Я.Купала, В.Ластоўскі, Я.Драздовіч, А.Луцкевіч, І.Луцкевіч.
Газета пачала барацьбу дэмакратычных сіл за нацыянальнае і дзяржаўнае самавызначэнне беларускага народа.
"Наша ніва" можна падзяліць на тры характэрныя перыяды:
1906–1910 гг. – ішло затуханне рэвалюцыйных выступленняў і ўзмацненне рэпрэсій з боку ўладных структур, апрабаванне сацыяльна-палітычнай дзейнасці дэмакратычнага друку ў новых умовах росту нацыянальнай свядомасці.
1910–1914 гг. – рэдакцыя канчаткова перайшла на пазіцыю вызначэння нацыянальнага развіцця беларускага грамадства на аснове народна-дэмакратычнай ідэалогіі і агульначалавечых маральна-этычных прынцыпаў.
1914–1915 гг. – "купалаўскі" перыяд – самы карысны і прадуктыўны ў дзейнасці рэдакцыі.
Рэдакцыя "Нашай нівы" разгарнула выдавецкую дзейнасць. З 1910 г. яна выпускала "Беларускі каляндар", разлічаны на вясковага чытача. У 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел газеты быў ператвораны ў самастойны часопіс "Саха". У той жа час у Мінску пры падтрымцы нашаніўцаў выходзіў літаратурны месячнік для моладзі "Лучынка". Яны ўдзельнічалі таксама ў выпуску грамадска-палітычнага альманаха "Маладая Беларусь", які арганізавала ў 1912 г. суполка "Загляне сонца і ў наша ваконца!"(Эпiмах-Шыпiла)
