Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Документ Microsoft Word (7).doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
152 Кб
Скачать
☆

5. Першыя беларусскiя выданнi

Выдадзеная ў 1760 г. першая на тэрыторыі Беларусі газета "Кур'ер Віленскі" ("Kurier Wileński") праіснавала даволі працяглы час (да 1916 г.)

У 1776 г. адбылася яшчэ адна падзея ў развіцці перыядычнага друку на Беларусі: пачала друкавацца "Gazeta Grodzieńska" ("Газета Гродзенская") на польскай мове.

У 1792 г. (лістапад-снежань) у Гродне друкавалася газета "Wiаdomosci Grodzieńskie" ("Гродзенскія ведамасці"), якая выходзіла два разы на тыдзень і змяшчала мясцовыя афіцыйныя паведамленні.

У 1812 г. (з ліпеня па снежань) у Мінску выходзіла "Czasowa gazeta мinskа" ("Часовая мінская газета") на польскай мове, два разы на тыдзень, на шасці старонках.

"Wiadomości Brukowe" ("Вулічныя весці"), якая выдавалася штотыднёва ў Вільні на польскай мове з 1816 па 1822 г. і стала адным з першых сатырычных выданняў на Беларусі.

У Вільні ў 1841–1851 гг. на польскай мове друкаваўся літаратурны і грамадска-палітычны часопіс "Athenaeum" ("Атэнэум")

6. Стварэнне губернскiх газет

Важным этапам у стварэнні перыядычнага друку стаў 1838 г., калі згодна з пастановай царскага ўрада ў пяці гарадах Беларусі пачалі друкавацца "…Губернские ведомости". Мэта гэтых афіцыйных выданняў была вельмі вузкая: "прадстаўленне ўсім і кожнаму зручнейшага сродку атрымліваць у патрэбны час звесткі аб пастановах і распараджэннях губернскага начальства

Минские губернские ведомости

Витебские губернские ведомости

Могилевские губернские ведомости

Виленские губернские ведомости

Гродненские губернские ведомости

Два отдела: офиц, неофиц. В первом официальные указы, во втором различные научные трактаты, достижения культуры и т.д

7.Ревалюцыйны друк

У сярэдзіне ХІХ ст. у Расійскай імперыі склаліся непераадольныя сацыяльна-эканамічныя супярэчнасці паміж феадальным і буржуазным укладамі. Гэта прывяло да адмены ў 1861 г. прыгоннага права і абуджэння палітычнай свядомасці грамадства, узнікнення прагрэсіўных рухаў і арганізацый, дэмакратычных газет і часопісаў.

Доўгі час беларускія журналісты і вучоныя марна дабіваліся дазволу на адкрыццё часопіса "Вязанка"

Напярэдадні паўстання 1863 г. вялася падрыхтоўчая работа па стварэнні ў Магілёве (1860 г.) часопіса "Белорусский вестник"

У Віцебску праектавалася выданне штотыднёвай газеты "Будильник"

Адозвы, пракламацыі, лістоўкі, нават брашуры ў нейкай меры замянілі перыядычныя выданні, якія не атрымалі дазволу на выхад у свет. Сярод апошніх вершаваная “Гутарка старога дзеда", напісаная ў пачатку 1861 г. і стаўшая папулярнай з-за даволі рэзкай і трапнай крытыкі царскага самаўладдзя.

– газета "Мужыцкая праўда", сем нумароў якой было надрукавана ў 1862 г. пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага.

1863 г. польская газета "Вольны голас" у Лондане

"Сцяг свабоды", якую выдаў 1 студзеня 1863 г. на польскай мове віленскі Літоўскі рэвалюцыйны камітэт

У 1864 г. у Кёнігсбергу выйшла пяць нумароў падпольнай газеты "Голас з Літвы"

8. Сiстэма перыядычнага друку пасля рэформы 1861 года

Пасля рэформы 1861 г. у Беларусі актывізаваў сваю дзейнасць дзяржаўны расійскі друк. Ставілася задача супрацьпаставіць дэмакратычнаму руху моцную плынь афіцыйнай інфармацыі, каб "прымірыць мяцежнікаў" на Беларусі і Украіне.

Пасля таго, як была страчана магчымасць выдання часопіса "Друг народа", было вырашана выдаваць часопіс "Русское чтение", які ні па форме, ні па зместу і нават па мове не мог выклікаць супярэчнасцей з боку ўлады.

У ліпені 1862 г. у Кіеве, дзе і быў надрукаваны першы нумар "Вестника Юго-Западной и Западной России"

Iдэалогія часопіса выражалася ў актыўнай прапагандзе праваслаўя і абароны яго ад каталіцкай экспансіі, а другі накірунак дзейнасці рэдакцыі – выказванне адданасці і вернасці ўсіх народаў, у тым ліку і Паўночна- Заходняга краю, царскаму трону і самаму манарху.

Аднак усё ж неабходна аддаць належнае рэдакцыі "Вестника Западной России", якая друкавала шмат матэрыялаў па краязнаўству, этнаграфіі і гісторыі Украіны, Беларусі і Літвы. Асабліва многа артыкулаў аб Беларусі стала выходзіць пасля пераводу рэдакцыі з Кіева ў Вільню ў 1864 г

Дэмакратызацыя друку ў Беларусі была падтрымана расійскімі выданнямі. З 1866 па 1918 г. у Пецярбургу друкаваўся часопіс ''Вестник Европы''