Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Документ Microsoft Word (7).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
152.06 Кб
Скачать

9. Выданнi рэвалюцыйных народнiкау

Перадавой грамадска-палітычнай сілай у было народніцтва. У гэты час агітацыйна-прапагандысцкую дзейнасць вяла рэвалюцыйная арганізацыя "Земля и воля", якая здолела стварыць некалькі нелегальных друкарняў і выдавала пракламацыі пад агульнай назвай "Свабода".

Пасля разгрому сялянскага паўстання 1863 г. было ўведзена ваеннае становішча. Царскае самадзяржаўе абмяжоўвала любыя спробы праяўлення вольнай грамадскай думкі. З 1884 г. было забаронена друкаванне беларускіх кніг.

Значны ўплыў на дзейнасць беларускіх народнікаў аказаў часопіс "Вперёд!", які выдаваў адзін з ідэолагаў народніцтва П.Л.Лаўроў.

Народнікамі былі заснаваны газеты "Народная воля" і "Чёрный передел", якія сталі прадаўжальнікамі справы газеты "Земля и воля".Першы мінскі нумар часопіса "Чёрный передел" выйшаў 21 мая 1881 г. пад рэдакцыяй А.П.Буланава.

Выданне ў Мінскай падпольнай друкарні рабочага лістка "Зерно" (першы нумар з'явіўся ў снежні 1880 г

Народнікі-беларусы ў Пецярбургу арганізавалі выданне часопіса "Гомон". Выйшла ўсяго два нумары першы ў пачатку 1884 г., другі15 лістапада) На яго старонках – шырокая карціна развіцця беларускага народа, што стогне пад прыгнётам самаўладдзя, буржуазіі і памешчыкаў.

10. Епархiяльныя ведамасцi

У сістэме друку Беларусі другой паловы ХІХ ст. значнае месца займаюць афіцыйныя, дзяржаўна-рэлігійныя выданні. Гэта былі газеты, часопісы, бюлетэні, штомесячнікі і штогоднікі, прысвечаныя найбольш значным падзеям духоўнага жыцця.

Старэйшай і найбольш вядомай сярод царкоўных газет былі "Литовские епархиальные ведомости", створаныя з дазволу Свяшчэннага Сінода (выдаваліся з 1863 па 1916г. у Вільні). Гэта выданне друкавалася ў выглядзе кнігі, два разы ў месяц на рускай мове.

У "Могилевских епархиальных ведомостях" (1883–1917) была надрукавана інструкцыя для наглядальнікаў духоўнай семінарыі.

"Полоцкие епархиальные ведомости" па рашэнні Свяшчэннага Сінода з 1874 па 1917г. друкаваліся ў Віцебску.

"Гродненские епархиальные ведомости" (1901–1915 гг.) Рэдакцыя пачала друкаваць вершы, нарысы, спецыяльныя маральна-этычныя матэрыялы.

Там было два адзелы:афiцыйны i неафiцыйны. У прешым навины, у другим самообразование.

11. Друк Беларусі на ўздыме дэмакратычнага руху (1885–1905 гг.)

Прагрэсіўная інтэлігенцыя імкнулася да арганізацыі легальнага, ліберальна-дэмакратычнага друку, каб праз ідэі асветы і культуры фарміраваць свядомасць людзей у новых грамадска-палітычных абставінах інтэнсіўнага развіцця капіталістычных адносін.

У гэты час была створана грамадска-літаратурная газета "Минский листок", першы нумар якой быў надрукаваны 2 красавіка 1886 г.

У Мінску 1 кастрычніка 1902 г. пачала друкавацца шырокавядомая грамадска-палітычная і літаратурная газета "Северо-Западный край". Яна прадоўжыла традыцыю "Минского листка", далейшаму выхаду якога перашкодзіла жорсткая цэнзура.

Выходзілі газеты "Белорусский голос", "Витебская жизнь", "Минское слово", "Минский голос", "Минское русское слово", "Витебское церковно-общественное слово", "Минский курьер", "Окраина". Рэдакцыі гэтых выданняў былі паслядоўнымі як у рэзкай крытыцы рэвалюцыйных сіл, так і ў абароне ўладных структур.