- •1.Старажытнае летаписнае слова
- •2.Беларускае летапiсане I публiцыстыка 19-20
- •4. Публiцыстыка Адраджэння. Эпоха Скарыны.
- •5. Першыя беларусскiя выданнi
- •6. Стварэнне губернскiх газет
- •7.Ревалюцыйны друк
- •8. Сiстэма перыядычнага друку пасля рэформы 1861 года
- •9. Выданнi рэвалюцыйных народнiкау
- •10. Епархiяльныя ведамасцi
- •11. Друк Беларусі на ўздыме дэмакратычнага руху (1885–1905 гг.)
- •12. Друк Беларусі ў час рэвалюцыі 1905–1907 гг.
- •13. "Наша ніва"
- •14. Беларускі друк у час лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •15. Беларускі друк у арганізацыі барацьбы з белапалякамі
- •16. Белорусская печать в период немецкой оккупации.
- •17. Газеты «Белорусская правда», «Савецкая Беларусь» у час разгрому белапалякаў. Стварэнне ссрб.
- •18. Беларускі друк ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі.
- •19. Беларуская літаратурная перыёдыка.
- •20. Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі.
- •21. Беларускі друк у перыяд калектывізацыі і індустрыялізацыі.
- •22. Стварэнне і развіццё беларускага радыё.
- •23. Друк беларускай дыяспары.
- •24. Адлюстраванне планаў пабудовы сацыялізму.
- •25. Рабселькораўскі рух у Беларусі.
- •26. Друк Заходняй Беларусі.
- •27. Стварэнне інфармацыйнай службы БелТа.
- •28. Тематика и проблематика “Нашей Доли”.
- •29. Печать Беларуси 1896-1904 гг.
- •30. Газета “Северо-Западный край”.
- •31. Роль губернестких газет в истории белорусской журналистики.
1.Старажытнае летаписнае слова
Кнігапісанне на Беларусі ўзнікла ў Х ст., як вынік эвалюцыі славянскай культуры феадальнай эпохі. Грамадскае жыццё таго часу характарызавалася высокім узроўнем развіцця гаспадаркі, горадабудаўніцтва, унутранага і знешняга гандалю. Былі ўзведзены велічныя помнікі: Полацкі сабор Сафіі (1066), Ефрасінніна царква ў Полацку (1156) і інш. Вусная народная творчасць: быліны, 14 прымаўкі і прыказкі, фальклорнае песеннае мастацтва і музыка стваралі аснову для ўзнікнення твораў арыгінальнай літаратуры.
Асноўным старажытным летапісным творам з'яўляецца "Аповесць мінулых гадоў" (пачатак ХІІ ст.). Аўтар засяроджвае ўвагу на найбольш важных падзеях, піша пра жыццё і дзейнасць асветнікаў Кірылы і Мяфодзія, заснаванне Кіева і рассяленні славянскіх народаў.
Вяршыня старажытнага славянскага літаратурнага мастацтва – "Слова аб палку Ігаравым", напісанае ў XII ст. невядомым аўтарам
2.Беларускае летапiсане I публiцыстыка 19-20
На беларускіх землях распаўсюджвалася кананічная літаратура, а таксама хронікі, летапісы, хаджэнні, вядомыя яшчэ з часоў Кіеўскай Русі. Гэта стварыла падставы для шырокага развіцця пісьменнасці на тэрыторыі Беларусі. З тых часоў да нашых дзён дайшлі звесткі аб Полацкім летапісе ХІІ ст., Смаленскім летапісе XIV–XV ст., ёсць меркаванні пра існаванне Пінскага, Навагрудскага і інш. летапісных помнікаў. Асаблівую значнасць маюць агульнабеларускія летапісы пазнейшага часу (XV–XVI ст.), якія адлюстроўваюць гістарычныя падзеі ВКЛ і напісаны на беларускай мове пераважна мясцовымі аўтарамі. Гэтыя летапісы – арыгінальны пласт беларускага пісьменства, выдатныя помнікі айчыннай гісторыі і літаратуры.
Вяршыняй старажытнага беларускага летапісання з'яўляецца Беларускі ІІІ летапіс, ці "Хроніка Быхаўца" аўтар расказвае аб узнікненні горада Навагрудка.
4. Публiцыстыка Адраджэння. Эпоха Скарыны.
Пасля Люблінскай уніі 1569 г.31, калі на Беларусі і Украіне фактычна пачалася эканамічная і палітычная экспансія польскіх феадалаў, культура, быт, асвета ўсходніх славян аказаліся пад пагрозай знішчэння. У гэтых умовах палітычнай барацьбы з'явілася на Беларусі аналітычная літаратура. Гэта былі палемічыя творы, таленавітая публіцыстыка віднейшых прадстаўнікоў беларускай культуры эпохі Адраджэння.
Працягвала інтэнсіўна развівацца кнігадрукаванне. Выдавалася рэлігійна-палемічная, палітычная і маральна-філасофская, вучэбная літаратура. У 1586 г. выходзіць "Граматика славянського языка, у 1596 "Граматика словенска" і "Лексіс" Лаўрэнція Зізанія, і ў 1619. Творчасць Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, Л.Зізанія, М.Сматрыцкага і іншых прадстаўнікоў беларускага гуманізму і Адраджэння займаюць вядучае месца ў літаратурным працэсе.
Нарадзіўся Францыск Скарына, сын Лукі Скарыны, у Полацку каля 1490г. – буйным грамадска-палітычным і культурным цэнтры старадаўняй Беларусі.
Асабліва значны перыяд дзейнасці Ф.Скарыны працякаў на радзіме. У 1520 г. ён стварыў у Вільні друкарню і ў 1525 г. надрукаваў там шырока вядомыя кнігі "Апостал" і "Малую падарожную кніжыцу"
Глыбокія філасофскія ідэі Ф.Скарыны былі дакладна сфармуляваны ў яго публіцыстыцы. Адметныя яе рысы – лагічнасць, лаканічнасць, доказнасць у аналізе рэчаіснасці.
