Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

istoria_belarusi-полное на печать

.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
08.06.2020
Размер:
432.13 Кб
Скачать

1. Прадмет вывучэння гисторыи Беларуси у кантэксте цывилизацыйнага развицця агульнарускай и еурапейскай гисторыи.

Навуковае паняцце “гісторыя” выкарыстоўваецца у некалькіх выпадках: па-першае, калі размова ідзе аб мінулым грамадства, развіцці дзяржавы і, па-другое, калі маецца на ўвазе навука, якая даследуе мінулае чалавецтва. Жыццё чалавека заусёды было звязана з грамадствам, дзяржавай, эканамічнай сістэмай, навукай і тэхнікай, культурай і сям’ёй. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне ў чалавечай дзейнасці. Жыццё і дзейнасць чалавека ў мінулым складаюць змест сусветна-гістарычнага працэсу і з’яўляюцца прадметам гістарычнай навукі.Самаадданая праца беларускага народа, матэрыяльныя і духоўныя набыткі бацькаўшчыны, войны, рэвалюцыі, гісторыя дзяржаўнасці, развіццё нацыі - усё гэта таксама з'яўляецца прадметам гісторыі нашай Айчыны. Адначасова предметам курсу з'яуляецца працэс цывілізацыйнага развіцця народаў іншых краін. Бо без гэтага немагчыма навуковае асэнсаванне месца і ролi беларусаў у агульнай гiсторыi чалавецтва.Гістарычная навука адносіцца да сістемы грамадазнаўства і выконвае важныя сацыяльныя функцыі. Першай функцыяй гісторыі, як навукі, з'яўляецца пазнавальная, альбо інтэлектуальна-развіваючая функцыя. Працэс гістарычнага пазнання грунтуецца на тэорыі гістарычнага пазнання, якой уласцівы такія якасці як сістэмнасць, упарадкаванасць, доказнасць і заканамернасць. Таму вывучэнне гісторыі развівае інтэлект асобы, яе здольнасці да самаразвіцця і самарэалізацыі ў творчай дзейнасці. Другая функцыя гісторыі -практычна-палітычная.Сутнасць гэтай функцыі заключаецца у наступным: гістарычная навука дапамагае палітыкам і дзяржаве ў выпрацоўцы збалансаванай палітыкі, накіраванай на далейшы прагрэс краіны. Палітыкам трэба памятаць, што гісторыя заўседы шматварыянтна пры выбары чалавекам дзеяння, але яна адзіна магчымая як адбыўшаяся падзея. Гісторыя, вывучаючы заканамернасці выбару, дапамагае палітыкам прымаць рашэнні на карысць усяго грамадства.Да ліку важных можна аднесці і светапоглядную функцыю гістарычнай навукі. Светапогляд асобы - гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі і месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць усе навукі, але яны заўседы абапіраюцца на высновы гістарычнай навукі, якая з'яўляецца фундаментам усяго грамадазнаўства.Рэалізацыя гісторыяй сваіх функцый забяспечваецца навуковай метадалогіяй. Метадалогія гісторыі - гэта навука аб спосабах вывучэння і тлумачэння мінулага. Асноўнае месца ў метадалогіі належыць тэорыі і прынцыпам гістарычнага пазнання. Тэорыя гістарычнага пазнання вырашае праблему сутнасці гістарычнага працэсу, абгрунтоўвае перыядызацыю гісторыі, вывучае заканамернасці грамадскага развіцця.Прынцыпы гістарычнага пазнання - гэта навуковыя сродкі, з дапамогай якіх распрацоўваюцца тэорыі і канцэпцыі гістарычнай навукі. Асноўнымі прынцыпамі метадалогіі гісторыі з’яўляюцца такія прынцыпы як аб'ектыўнасць, гістарызм, сістэмнасць і крытычнасць

.2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.

Фармацыйны падыход К.Маркса (1818 — 1883). Вядомы нямецкі мысліцель і грамадскі дзеяч сфармуляваў канцэпцыю матэрыялістычнага тлумачэння гісторыі. Паводле тэорыі К.Маркса, прагрэс чалавецтва ажыццяўляецца ў выглядзе заканамерных змен пяці асноўных грамадска-эканамічных фармацый (першабытна-абшчынная, рабаўладальніцкая, феадальная, капіталістычная, камуністычная). Пераход да новай фармацыі, адпаведна гэтай мадэлі, ажыццяўляецца ў выніку сацыяльных рэвалюцый. Фармацыйны падыход у гістарычным пазнанні пераадолеў многія недахопы ідэалістычнаіі метадалогіі, сцвердзіў прынцыпы гістарычнай заканамернасці і дэтэрмінізму, пашырыў ідэі адзінства чалавецтва і беспераныннага грамадскага прагрэсу. Усё гэта мела спачатку станоўчы эфект. Разам з тым гэты падыход утрымліваў і шэраг недахопаў. Па-першае, К.Маркс зыходзіў з монаварыянтнасці (адналінейнасці) гістарычнага развіцця. Аднак не ўсе краіны паўтараюць фармацыйны ход еўрапейскіх краін. К.Маркс сам усведамляў шматстайнасць свету і казаў, што некаторыя краіны адносяцца да так званага «азіяцкага спосабу вытворчасці». Па-другое, фармацыйны падыход абсалютызуе ў гісторыі класавую барацьбу, насілле. Па-трэцяе, рашаючае значэнне ў тлумачэнні гістарычных падзей ён надаваў аб'ектыўным фактарам, а асноўнаму творцу гісторыі - чалавеку - адводзіў другарадную ролю. Па-чацвёртае, калі фармацыйны падыход абгрунтоўвае непазбежнасць усталявання камуністычнай фармацыі, ён дэманструе ўласны ўтапізм. Вопыт СССР і былых краін сацыялістычнага лагеру яскрава паказаў утапізм гэтай ідэі. Паводле фармацыйнага прынцыпу у гісторыі Беларусі выдзяляюць наступныя перыяды: першабытнаабшчынны лад (100-40 тыс.г.да н.э.-7ст.н.э.) феадальнае грамадства (9ст.-1861г.) перыяд капіталізму(1861-1917гг.) эпоха сацыялізму(з 1917г.) Урэшце рэшт, фармацыйны падыход у гісторыі не вытрымаў праверкі часам і ўступіў месца больш навукова абгрунтаванаму падыходу - цывілізацыйнаму. Сутнасць і паходжанне цывілізацыйнага падыходу. У аснову гэтага падыходу кладуцца не вытворчыя адносіны, як пры фармацыйным падыходзе, а чалавек у сукупнасці яго запатрабаванняў, здольнасцей, волі і ведаў. Рост матэрыялыіых і духоўных патрэб чалавека якраз і служыць штуршком для грамадскага прагрэсу. Ужо першыя прафесійныя гісторыкі Герадот (481-425 гг. да н.э.), Палібій (201-120 гг. да н.э.), Сыма Цянь (145-86 гг. да н.э.), аль-Біруні (973-1050 іт) імкнуліся падаць гісторыю сваіх краін у сувязі з гісторыяй усяго вядомага ім сусвету. Новы, цывілізацыйны падыход у тлумачэнні гістарычнага працэсу пачаў складвацца ў XVIII ст., задоўга да з'яўлення марксаўскай тэорыі. Яго заснавальнікамі можна лічыць французскіх філосафаў-асветнікаў Ж.-Ж. Русо, Ф. Вальтэра, Д. Дзідро. Аднак канчатковае афармленне новага метаду адбылося ў канцы XIX - пачатку XX ст. Вывучэнне гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый патрабуе вызначэння зместу паняцця «цывілізацыя». Цывілізацыя (ад лац. сіуіііз - грамадзянскі, дзяржаўны) - адно з пай-важнеіішых паняццяў для абазначэння зменлівасці і разнастайнасці ў развіцці чалавецтва. Яно мае шмат значэнняў. У сучаснай літаратуры, напрыклад, існуе больш за 100 вызначэнняў: сінонім культуры, ступень грамадскага развіцця пасля эпохі варварства, узровень грамадскага развіцця на пэўнай стадыі грамадска-эканамічнай фармацыі і інш. Пры аналізе гісторыі «па вертыкалі» (ад старадаўніх да нашых часоў) пад цывілізацыяй разумеецца пэўны этап грамадскага развіцця, звычайна больш высокі ў адносінах да папярэдняга. У XIX ст., у адпаведнасці з тэорыяй грамадскага прагрэсу Л. Моргана (1818-1881), паняццем «цывілізацыя» характарызавалася вышэйшая (трэцяя) стадыя сацыякультурнага развіцця. ІІершы этап чалавечай гісторыі атрымаў назву «дзікасць». Тады першабытныя людзі жылі родамі і карысталіся каменнымі прыладамі працы. «Варварства» - другі этап гістарычнага развіцця чалавецтва; які пачынаўся з вынаходніцтва ганчарнай вытворчасці. I нарэшце, трэцяя стадыя - «цывілізацыя» - пачыналася ў выніку так званай «неалітычнай рэвалюцыі», падчас якой адбыўся пераход ад прысвойваючай (збіральніцтва, палявапне, бортніцтва, рыбалоўства) да вырабляючай гаспадаркі (земляробства, жывёлагадоўля). Аднак найбольш важнымі прыкметамі сфарміраванай цывілізацыі лічацца ўтварэнне дзяржавы і ўзнікненне пісьменнасці. У Беларусі паўнавартаснае цызілізаванае жыццё пачалося з IX ст., калі былі створаны першыя дзяржавы-княствы (Полацкае, Турава-Пінскае). Пры вывучэнні гісторыі «па гарызанталі» (параўнаўчы аналіз мінулага нацый, дзяржаў, кантынентаў у адны і тыя ж эпохі) пад цывілізацыяй разумеюцца вялікія, якасна розныя і самадастатковыя грамадствы, размешчаныя ў розных кутках сусвету. Эпоха рамантызму першай паловы XIX ст. выявіла разнастайнасць культур і нораваў розных народаў, адметнасці іх гістарычпага развіцця. Расійскі сацыёлаг і публіцыст М. Данілеўскі (1822-1885) у працы «Расія і Еўропа» (1869) адмаўляў існаванне адзінага чалавецтва і адзінай цывілізацыі. Ён прызнаваў у якасці рэальных суб'ектаў гісторыі толькі асобныя пароды з іх самабытнымі цывілізацыямі, якіх налічыў 11 тыпаў. Такі падыход стау асабліва прадукцыйным для этнографаў, а таксама гісторыкаў, якія займаліся параўнаўчым аналізам гісторыі розных краін і пародаў. Аднак да гэтага часу няма агульнапрыпятых крытэрыяў вылучэння лакальных цывілізацый. Таму ў залежнасці ад даследчыцкіх задач вучоныя ўжываюць лакалыты тэрмін «цывілізацыя» ў сэнсе - асобны народ ці супольіасць народаў, асобная краіна, асобная культура, асобны кантынент і нават зямная цывілізацыя ў адрозненне ад гіпатэтычных пазазямных. У апошні час усе цывілізацыі прынята дзяліць на два вялікія класы - традыцыйныя і тэхнагенныя. Цывілізацыі першага тыпу характарызуюцца натуральнасцю, залежнасцю ад прыроды і запаволенасцю тэмпаў сацыяльпага развіцця. Цывілізацыі другога тыпу пачалі ўзнікаць у Еўропе ў XV -XVII стст., па меры ўваходжання ў жыццё людзей дасягненняў навукі і тэхнікі. Пры ўмове вылучэння асобнаіі усходнеславянскай цывілізацыі Беларусь, безумоўна, трапляе ў яе склад. У XX ст. і на сучасным этапе пры вывучэнні гісторыі пераважае камбінаваны падыход да разумення цывілізацыі, які прапапаваў англійскі гісторык і сацыёлаг А. Тойнбі (1889-1975). Сусветная гісторыя разглядаецца ім як сукупнасць цывілізацый (канкрэтных грамадстваў, лакалізаваных у часе і прасторы). Ён налічвае ў свеце 13 самастойных цывілізацый, якія праходзяць адны і тыя ж фазы. Тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага тэзіса было дадзена ў працах нямецкага філосафа і гісторыка О. Шпенглера (1880-1936) у пачатку XX ст. На прыкладзе культуры ён даказваў, што яна ў сваім развіцці праходзіць усе асноўныя стадыі жыццёвага цыклу -нараджэнне, росквіт, заняпад; інакш - прыроднага цыклу - вясна, лета, восень, зіма. Такой жа думкі прытрымліваўся і расійскі да-следчык Л. Гумілёў. У гістарычным працэсе англійскі гісторык А.Тойнбі, у адрозненне ад марксісцкіх грамадска-эканамічных фармацый, вылучае некалькі цывілізацыйных стадый: аграрна-традыцыйная (рабаўладальніцкае і феадалытае грамадства), індустрыяльная (капіталізм), постіндустрыяльная, ці інфармацыйная, якая ўзнікла ў другой палове XX ст. пад уплывам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Відавочна, што разнастайнасць па гарызанталі (у прасторы) спалучаецца, такім чынам, у яго вучэнні са зменлівасцю па вертыкалі (у часе). Аўтарскае вызначэнне цывілізацыі. Такім чынам, цывілізацыя пры комплексным і ўсебаковым да яе падыходзе будзе азначаць вялікія самадастатковыя грамадствы (супольнасці людзей), якія маюць агульныя каштоўнасці, ментальнасць, ідэалы, выпрацавалі характэрныя і ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканоміцы, культуры і якія ў працэсе сваёй эвалюцыі пра-ходзяць стадыі ўзнікнення, станаўлення, росквіту, надлому і гібелі. Новы цывілізацыйны падыход да вывучэння мінулага мае шэраг пераваг: прыдатны да гісторыі кожнай краіны або групы краін; арыентуе на пазнанне гісторыі як шматварыянтнага працэсу; у той жа час забяспечвае разуменне цэласнасці і адзінства чалавечай гісторыі; нарэшце, надае важную ролю ў грамадскім развіцці чалавечаму фактару і тым сапраўды як бы «ачалавечвае» гісторыю. Цывілізацыйны падыход да вывучэння беларускай гісторыі дазволіць паказаць яе як неразрыўную частку адзінай сусветнай гісторыі ва ўзаемадзеянні і ўзаемасувязі з гісторыямі іншых народаў. Аднак адсутнасць надзейных крытэрыяў у тыпалагізацыі цывілізацыіі патрабуе ад гісторыка пры вьгкарыстанні цывілізацыіінага падыходу высокага майстэрства. Паводле цывілізацыйнага прынцыпу у гісторыі Беларусі выдзяляюць наступныя перыяды: старажытнасць (100-40тыс.г.да н.э.-5ст.н.э.) сярэднія вякі(6-15ст) новы час(16ст.-1918г.) сучасны перыяд, або найноушая гісторыя.

2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Существует два основных подхода к изучению истории - формационный и цивилизационный. Для начала нужно разобраться в том, чем отличаются данные подходы.Формационный подход был разработан К. Марксом и Ф. Энгельсом. Смысл его состоит в закономерной смене общественно-экономических формаций. Они исходили из того, что материальная деятельность людей всегда выступает в форме конкретного способа производства. Способ производства - это единство производительных сил и производственных отношений. Производительные силы включают в себя предмет труда, средство труда и человека. Производительные силы - это содержание способа производства, а производственные отношения - форма. С изменением содержания меняется и форма. Это происходит через революцию. И соответственно меняют друг друга различные социально - экономические формации. Согласно этим формациям выделяются стадии развития общества: первобытно-общинное, рабовладельческое, феодальное, капиталистическое, коммунистическое.Цивилизационный подход основным критерием подразумевает духовно-культурную сферу. Понятие цивилизация имеет много разных значений. Сколько авторов - столько и трактовок этого понятия. И следовательно эти авторы выделяют разное количество цивилизаций, по разному классифицируют государство. В общем же характерно отрицание единства человеческой истории, всеобщих исторических закономерностей

3 Перыядызацыя сусветнай гісторыі и гисторыи Беларуси.

Паводле агульнагістарычнай перыядызацыі першабытнага ладу час фарміравання чалавека і грамадства прынята называць перыядам першабытнага чалавечага статку, альбо праабшчыны, які саступае месца сваяцкай абшчыне. Аднак шырэй ужываецца археалагічная перыядызацыя, паколькі найбольш выразным паказчыкам узроўню развіцця чалавечай дзейнасці лічацца матэрыялы, з якіх вырабляліся прылады працы. На гэтай падставе перыядызацыя гісторыі першабытнага грамадства выглядае наступным чынам: каменны век (да канца ІІІ – пач. ІІ тыс. да н. э.), век медзі і бронзы (пач. ІІ тыс. – VIII–VII стст. да н. э.) і жалезны век (VIII–VII стст. да н. э. – V ст. н. э.). У сваю чаргу каменны век падзяляюць на палеаліт (старажытнакаменны – да адступлення ледавіка), мезаліт (сярэднякаменны – ІХ – V тыс. да н. э.) і неаліт (V – пач. ІІ тыс. да н.э.).

4. Гисторыяграфия гисторыи беларуси. Прынята лічыць, што першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося ў прамежку часу 100 – 40 тыс. гадоў назад. Такая недакладнасць у вызначэнні тэрміну тлумачыцца перш за ўсё тым, што ў старажытнасці беларускія землі былі заняты ледавіком. Ледавіковая эпоха пачалася каля 500 тыс. гадоў таму назад і скончылася толькі ў ІХ тысячагоддзі да н. э. Пры гэтым ледавік не знаходзіўся на адным месцы; ён рухаўся ў залежнасці ад змены клімату з поўначы на поўдзень і наадварот. У адносінах да Беларусі вучоныя вылучаюць наступныя найбольш моцныя зледзяненні: бярэзінскае (500 – 350 тыс. гадоў назад), дняпроўскае (300–110 тыс. гадоў назад) і паазерскае (90–83 тыс. гадоў назад). Археолагамі былі знойдзены прылады працы (востраканечнікі, скрэблы, рубілы) найстаражытнейшых людзей на поўдні Беларусі каля вёсак Клеявічы і Абідавічы; даціруюцца яны перыядам каля 40 тыс. гадоў назад. Дакладна вядома, што на беларускія землі пранікае чалавек сучаснага фізічнага тыпу (каля 40–10 тыс. гадоў назад). Менавіта homo sapiens належаць стаянкі ля вёсак Юравічы (больш за 26 тыс. гадоў назад) і Бердыж (больш за 23 тыс. гадоў назад), што на Гомельшчыне

.5.Крыницы вывучэння гисторыи Беларуси.

Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц. Да ліку асноўных можна аднесці археалагічныя, пісьмовыя і этнаграфічныя крыніцы. Археалагічныя крыніцы даюць уяўленне аб жыцці чалавека таго часу, калі не было пісьменнасці. Пісьмовыя крыніцы - летапісы Старажытнай Русі, беларускія летапісы і хронікі: «летапіс Быхаўца», «летапісец Красінскага»,«Патрыяршы летапісец» «летапіс Аўраамкі», «Хроніка вялікіх князеў Літоўскіх», «Баркалабаўскі летапіс», Літоўская метрыка; статыстычныя зборнікі, матэрыялы перапісаў і г.д. - з'яуляюцца асновай беларускай гістарычнай навукі і складаюць яе фундамент.Да дадатковых гістарычных крыніц можна аднесці вусную народную творчасць - быліны, казкі, песні, прыказкі і прымаўкі, дзе змяшчаецца багаты матэрыял аб жыцці беларусаў; лінгвістычныя крыніцы - мову, назвы гарадоў і паселішч, мясцовасцей і г.д., што таксама да дапамагае высветліць многія старонкі нашай гісторыі.Гісторыя XX ст. адлюстравана ў пісьмовых крыніцах і дакументах органаў улады, у перыядычным друку, мастацкай літаратуры, мемуарах, кінафотадакументалістыцы.

6 Пачатак рассялення славян на тэрыторыи Беларуси и славянизацыя балтау.Старажытнарусская народнасць. У VI ст. да н. э. ўпершыню з’яўляюцца пісьмовыя дадзеныя пра тагачасных жыхароў беларускіх зямель. Іх пакінуў старажытнагрэчаскі аўтар Герадот. Падчас працы над сваім творам “Гісторыя” ён наведаў краіну качавога народа скіфаў у Паўночным Прычарнамор’і, дзе збіраў звесткі аб барацьбе скіфаў з персідскім царом Дарыем. Разам з тым, ён пакінуў нататкі пра іншыя народы Усходняй Еўропы, у тым ліку пра неўраў, якія, на думку сучасных даследчыкаў, жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Герадот пісаў: “У неўраў звычаі скіфскія. За адно пакаленне да паходу Дарыя ім прыйшлося пакінуць сваю краіну з-за змеяў. Таму што не толькі іх асабістая зямля нарадзіла шмат змеяў, але яшчэ больш іх напала з пустыні знутры краіны. Вось чаму неўры былі вымушаны пакінуць сваю зямлю і пасяліцца сярод будзінаў. Гэтыя людзі, магчыма, чараўнікі. Бо скіфы і эліны, якія жывуць сярод апошніх, сцвярджаюць, што кожны неўр штогод на некалькі дзён ператвараецца ў ваўка, а потым зноў прымае чалавечае аблічча. Мяне гэтыя байкі, канешне, не могуць упэўніць; тым не менш пра тое кажуць і нават клятвенна сцвярджаюць гэта”. Як бачым, звесткі Герадота выглядаюць загадкава і нават фантастычна. Аднак і ў іх можна знайсці рацыянальнае зерне. Яшчэ на пачатку ХХ ст. на Беларусі былі распаўсюджаны культ хатніх вужоў, казкі і легенды пра вогненных змеяў і пярэваратняў-ваўкалакаў. Такім чынам, мы можам прасачыць пэўную сувязь паміж культурай старажытных насельнікаў Беларусі і іх паслядоўнікаў. Найбольш старажытныя пісьмовыя згадкі аб славянах (вендах) датуюцца І – ІІ ст. н.э. У канцы V – пачатку VI ст., калі пачынаецца рассяленне славян з Вісла- Одэрскага міжрэчча, іншыя народы называюць іх антамі, склавенамі. На беларускія 4 землі яны трапляюць з тэрыторыі Паўночнай Украіны ў VI – VII стст. н.э. Іх рассяленне стала вынікам апошняга этапу так званага “вялікага перасялення народаў”. Прычынамі перасялення маглі быць перанаселенасць месцаў першаснага пасялення, а таксама ваенныя сутыкненні з іншымі плямёнамі і народамі. Да IX ст. славянскія плямёны занялі большую частку тэрыторыі Беларусі. Толькі на паўночным захадзе захаваліся балцкія плямёны літвы, латгалаў, яцвягаў і інш. Той факт, што многія знойдзеныя археолагамі балцкія паселішчы VI–VIII стст. былі спалены, сведчыць пра тое, што славяне прыйшлі на землі Беларусі як заваёўнікі. У раёнах свайго рассялення славяне часткова выціснулі балтаў, часткова знішчылі, астатнія рэшткі былі асіміляваны. Адной з формаў асіміляцыі з’яўляліся шлюбы паміж славянамі-мужчынамі і захопленымі ў палон балцкімі жанчынамі. Менавіта жанчыны займаліся выхаваннем дзяцей і перадавалі ім у спадчыну рэшткі сваёй традыцыйнай культуры. Гэты працэс працягваўся даволі доўгі перыяд, асабліва на поўначы Беларусі. Такім чынам, балцкая культура таксама ўвайшла ў паўсядзённае жыццё мясцовых славян. Славяне, падобна іх папярэднікам, жылі ў вялікіх сем’ях. Сем’і складалі сваяцкую абшчыну (род). Род распараджаўся зямлёй вакол паселішча і большасцю прыладаў працы. Абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Але меліся і значна большыя аб’яднанні – саюзы плямён. “Аповесць мінулых гадоў”, першы летапісны звод усходніх славян, успамінае да дваццаці падобных аб’яднанняў на тэрыторыі Усходнееўрапейскай раўніны. З іх да тэрыторыі сучаснай Беларусі маюць адносіны саюзы плямён крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў. Крывічы (палачане) насялялі басейн Заходняй Дзвіны і верхняга Падняпроўя, радзімічы – Пасожжа, а дрыгавічы – Палессе і цэнтральную частку Беларусі. На базе гэтых племянных аб’яднанняў і ўтварыліся пазней першыя на беларускіх землях дзяржаўныя ўтварэнні, каторыя ў летапісах называюцца “княжэннямі”. Рэлігія славян гэтага перыяду ўяўляла сабой паганства (язычніцтва) – рэлігійныя вераванні, абрады і святы, выпрацаваныя на працягу стагоддзяў да з’яўлення монатэізму – веры ў адзінага Бога. Сярод багоў славянскага пантэона пераважалі звязаныя з земляробствам і жывёлагадоўляй Пярун, Дажджбог, Хорс, Вялес, Стрыбог, Цёця, Ярыла, Купала, Жыцень; увасабленні “культу продкаў” – Род і Рожаніца, а таксама шматлікія духі (вадзянік, дамавік, лесавік, багнік і г. д.). Важнае месца ў паселішчах усходніх славян займалі язычніцкія свяцілішчы – капішчы, у якіх праходзілі рэлігійныя абрады, памінальныя трызны, прыносіліся ахвяры (нават чалавечыя). Усе сферы чалавечага жыцця закранала язычніцкая магія. Пры пахаванні быў распаўсюджаны абрад трупаспальвання. Святы і абрады пераважна звязваліся з цыклам земляробчых работ. Старажытнарусская народнасть.Такога народа не было. Яго прыдумалі расейскія гісторыкі. Да тэрмінаў «древнерусский народ», «единый русский народ» яны звярталіся кожнага разу, калі ўзнікала патрэба апраўдаць імперскую палітыку Масквы, што імкнулася ўсякімі шляхамі давесці сваё нібыта гістарычнае права на Беларусь і Ўкраіну. У мінулыя стагоддзі, апраўдваючы экспансію і панаванне над беларусамі і ўкраінцамі, яны заўзята прапагандавалі канцэпцыю існавання «трех племен единого русского народа - великорусов, малоросов и белорусов». У савецкія часы, калі беларускі і ўкраінскі народы юрыдычна набылі сваю дзяржаўнасць, гэтая канцэпцыя была прыстасаваная да новых абставінаў. Яна трансфармавалася ў тэзіс пра існаванне «древнерусской народности как колыбели трех братских народов», якія неўзабаве мусілі, паводле камуністычнай дактрыны, зліцца ў «новую общность», што па сутнасці азначала асіміляцыю. А што ж было ўзапраўды? Калісьці, з VІІ-VІ стагоддзяў да Нараджэння Хрыстова землі Ўсходняй Эўропы былі заселеныя рознымі народамі: на тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі балты, Украіны - скіфа-сарматы, Расеі (ад Каспія па Волзе да Карэліі) - вугра-фіны. У VІ-VІІ стагоддзях па Нараджэнні Хрыстовым на гэтыя абшары са сваёй прарадзімы ў Вісла-Одэрскім міжрэччы і заходнім Беларускім Палессі прыйшлі славяне. Вынікам іх змешвання з мясцовымнасельніцтвам сталася зараджэнне новых народаў - беларусаў, украінцаў, расейцаў. У залежнасці ад таго, з кім зліваліся славяне, фармаваліся і новыя мовы, традыцыі, менталітэт. На этнічнай тэрыторыі Беларусі рассяліліся некалькі славянскіх плямёнаў: крывічы (Віцебшчына, Смаленшчына, Пскоўшчына, Віленшчына, часткова Меншчына і Гарадзеншчына), дрыгавічы (цэнтральная Беларусь і паўночнае Палессе), радзімічы (Магілеўшчына, Гомельшчына, заходняя Браншчына), валыняне (Берасцейшчына). Аб'яднаўшыся, крывічы і дрыгавічы ў Х стагоддзі стварылі магутную дзяржаву - Полацкае княства, якое стала ядром беларускай нацыі. Усведамленне старажытнымі беларусамі сваёй адметнасці фіксуецца летапісамі аж з Х стагоддзя ў вядомай аповесці пра Рагнеду. А такая характэрная асаблівасць беларускай мовы, як «дзеканне», адзначаецца яшчэ на пачатку Х стагоддзя арабскім пісьменнікам Аль-Масуд'і (Абун Хасан Ібн-Хусейн) у слове «эль людзіна», якое было саманазовам нашых прашчураў. Увогуле, на думку прафесара В.Мартынава, дыялект, на якім пабудавана беларуская мова, узнік вельмі даўно, яшчэ на пачатку 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым (а не ў ХІV стагоддзі, як прывыклі сцвярджаць). А так званы «древнерусский язык» - гэта не прамова трох усходнеславянскіх моваў, а проста кніжная старабалгарская (а дакладней - старамакедонская) мова ва ўсходнеславянскім варыянце. Першы вядомы помнік беларускага пісьменства налічвае ўжо болей за 1000 гадоў. Гэта надпіс «Гороушна» на глінянай пасудзіне, знойдзенай археолагамі пад Смаленскам. Таксама Х стагоддзем датуецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава, сына Рагнеды. Гэта найстаражытнейшыя помнікі пісьменства не толькі ў Беларусі, але на ўсім абшары Ўсходняй Эўропы. Тое, што некаторымі называецца «Древнерусское государство», строга кажучы, ніколі не існавала. Шматлікія спробы кіеўскага князя Ўладзіміра ў канцы Х стагоддзя зброяй аб'яднаць усе ўсходнеславянскія землі ўрэшце скончыліся няўдачай. Полацкая зямля ў зацятай барацьбе адстаяла сваю незалежнасць.

7.Фармираванне беларускага этнасу у14-18ст.эканамичныя и рэлигийныя фактары. Прыход славян на беларускія землі супаў з пачаткам хуткага разлажэння родаплемянных адносін і фарміравання феадальнага ладу. Прычынамі таму былі ўсё больш імклівы падзел працы, хуткае развіццё эканамічных стасункаў, а таксама войны, якія ўзвысілі магчымасці правадыроў племені – князёў і вузкага кола набліжаных да іх ваяроў – баяр і дружыннікаў. Сваяцкая абшчына паступова саступіла месца суседскай (мір, грамада і г. д.). Абшчыннае землекарыстанне з’яўлялася асноўнай прыкметай абшчыннага эканамічнага ўклада, які існаваў на ўсходнеславянскіх землях ра-зам з рабаўладальніцкім і феадальным. Абшчына супольна карысталася зямлёй, лесам, вадаёмамі, лугам; сумесна збіралася даніна. Мясцовая знаць імкнулася захапіць абшчынныя ці пакуль незанятыя землі ў прыватную ўласнасць і абкладалі абшчыннікаў данінай, якая паступова перарастала ў феадальную рэнту. Прыватныя землі насілі назву вотчын. У Х ст. ўзгадваюцца княскія вотчыны, у ХІ–ХІІ стст. – баярскія і манастырскія. Працавалі на феадальных землях рабы (халопы) ці залежныя ад гаспадара сяляне – закупы, радовічы і ўдачы. Закупы сяліліся на землях феадала і атрымлівалі ад яго своеасаблівы крэдыт – купу. Звычайна яна магла складацца з розных прыладаў працы, хатняй жывёлы і г.д. Радовічы заключалі з маёмаснікам зямлі спецыяльны дагавор – рад. Пакуль закуп не выплочваў купу, а радовіч не адпрацоўваў рад, ён залежаў ад феадала. Удачы часова працавалі на гаспадара. Большасць сялян-абшчыннікаў (смерды) пакуль захоўвалі асабістую свабоду, працавалі на абшчынных землях і плацілі раз у год князю даніну толькі прадуктамі сельскай і лясной гаспадаркі (палюддзе). Толькі ў ХІ–ХІІ стст. гэтая надзвычай марудная форма эксплуатацыі пачала паступова выціскацца грашовымі выплатамі і данінай – прадуктамі вытворчасці. Аснову тагачаснай эканомікі складала земляробства. Сяляне вырошчвалі жыта (яравое і азімае), пшаніцу, ячмень, проса, боб, гарох, лён, каноплі і іншыя культуры. У некаторых землях паша знаходзілася недалёка ад паселішчаў. Але таксама былі распаўсюджаны лясныя аблогі і высекі. Лядна-агнявое земляробства паступова саступае месца пашаннаму. Галоўнай ворнай прыладай з’яўляецца драўлянае рала з металічным наральнікам, якое павольна замяняецца драўлянай жа сахой. У немалой ступені развіццю вытворчасці садзейнічаў гандаль. Праз тэрыторыю Беларусі па рэках Заходняя Дзвіна і Днепр ішоў буйны гандлёвы шлях са Скандынавіі ў Візантыю (“з вараг да грэкаў”), па рэках Сож і Прыпяць – з Каспія ў Заходнюю Еўропу. Гандляры карысталіся грошамі – арабскімі, пазней заходнееўрапейскімі срэбранымі манетамі і срэбранымі ці залатымі зліткамі – грыўнямі. З Захаду на беларускія землі паступалі срэбра, металы і металічныя прылады працы, а таксама якасная зброя. З Усходу і Поўдню – ткані- ны, віно, соль, ювелірныя 6 вырабы і г. д. З мясцовых зямель вывозіліся рабы, прадукты лясной гаспадаркі, асабліва пушніна, рамесныя вырабы. Цэнтрамі рамяства і гандлю з’яўляліся гарады. Па летапісных звестках ужо ў IX ст. існаваў горад Полацк (862 г.), у Х – Віцебск (947 г.), Тураў (980 г.) і Заслаўе (985 г.), у ХІ – Браслаў (1065 г.), Брэст (1017 г.), Друцк (1001 г.), Лагойск (1078 г.), Мінск (1067 г.) і г. д. Гарады мелі моцныя абарончыя збудаванні. У найбольш умацаванай частцы (дзядзінцы) жылі князь, баяры і дружыннікі. Вакол дзядзінца будаваўся пасад. Яго жыхарамі былі рамеснікі і гандляры. Гараджане, як і сяляне, аб’ядноўваліся ў абшчыны. Збор гараджан (веча) вырашаў самыя важкія пытанні. Так, Тураўскае веча выбірала епіскапа. Ад імя Полацкага веча падпісваліся міжнародныя дамовы. У 1151 г. па яго рашэнні з горада быў выгнаны князь Рагвалод і запрошаны мінскі князь Расціслаў. Але праз сем гадоў веча выгнала Расціслава і зноў запрасіла Рагвалода. У 1161 г., пасля паражэння ад мінскага князя Валадара, Рагвалод быў вымушаны збегчы ў Друцк, бо палачане былі настроены супраць няўдалага князя. Гарадская гаспадарка яшчэ ў значнай ступені заставалася аграрнай. Недалёка ад гарадоў знаходзіліся палеткі і выпасы для жывёлы. Гараджане трымалі авечак, кароў, коз, свіней, гусей і г. д. Яны мелі сады і агароды. Сацыяльная арганізацыя раннефеадальнага грамадства выглядала наступным чынам: Аднак кантроль над гандлёвымі шляхамі працяглы час знаходзіўся ў руках іншаземцаў. Напрыклад, радзімічы да Х ст. выплачвалі даніну прыкаспійскаму народу – хазарам