- •Асветніцкая дзейнасць
- •Выдавецкая дзейнасць
- •Мае думкі
- •Цётка - Скрыпка
- •Шануйце роднае слова!
- •Мары паэта
- •Мастацкія асаблівасці
- •I стаіць яна прад панам, Як калінка тая, Што у лузе над ракою Вецер пахінае. ...Глядзіць смела, ані моргне, Ворагу у вочы.
- •Мастацкія асаблівасці
- •1 Вопрос 18 билет
- •Філасофскі змест паэмы “Сымон-музыка” (1911-1925) я.Коласа як алегарычнае ўвасабленне шляхоў нацыянальнага мастацтва. Сэнсавае напаўненне ўстаўных навел, лірычных адступленняў.
Філасофскі змест паэмы “Сымон-музыка” (1911-1925) я.Коласа як алегарычнае ўвасабленне шляхоў нацыянальнага мастацтва. Сэнсавае напаўненне ўстаўных навел, лірычных адступленняў.
«Сымон-музыка» — ліра-эпічная паэма Якуба Коласа, напісаная ў 1911—1925 гадах і ўпершыню выдадзеная ў 1925 годзе ў Менску. У творы аўтар разважае над шляхамі разьвіцьця нацыянальнага мастацтва і над трагічным лёсам таленту з народа[1][2]. Праз прызму галоўнага героя Я. Колас спрабуе выявіць істотныя рысы сьветаразуменьня і сьветаадчуваньня беларускага працоўнага сялянства[3]. Паэма ўяўляе сабой жывую сэрыю адбіткаў беларускае сялянскае псыхікі і адлюстраваньнем літаратурна-эстэтычных
«Сымон-музыка» займае адметнае месца ў нашай літаратуры, літаратуры традыцыйна сялянскай, вясковай. Героем яе з'яўляецца мастак, музыка-самародак, для якога шырокі навакольны свет — гэта свет гукаў, таемных чароўных вобразаў. Пісьменнік даследуе працэс творчасці, паказвае нараджэнне майстра.
Пазначаныя вялікім талентам асобы заўсёды выключэнне. У іх сваё жыццё, часта далёкае ад таго, якім жывуць людзі звычайныя. Пра адметнасць творцы гаварыў Янка Купала вобразамі Гусляра (паэма «Курган») і Данілкі (драма «Раскіданае гняздо»), Гэтую адметнасць падкрэслівалі песняры новага часу Язэп Пушча (паэма «Сады вятроў»), Максім Танк (паэма «Люцыян Таполя»).
У паэме Якуба Коласа многія сітуацыі пераклікаюцца з творамі Купалы. Так, яго музыку таксама прымушае князь весяліць сваіх гасцей. Сымон грае на скрыпцы, а пасля пераводзіць гукі музыкі на словы, выказваючы блізкую да Гусляровай думку:
Князь магутны, асвячоны, Скарбы ў князя незлічоны; Аднаго ж і князь не можа, ...Князь не мае волі-ўлады Вольнай думцы даць парады. Думка ходзіць, дзе захоча: Ад зямлі да зор і сонца Няма думкам забаронцы. Думка праўду кажа ў вочы I вялікім і малому — Гора будзе твайму дому!
Князь не карае музыку за дзёрзкасць так, як гэта адбываецца ў паэме Купалы. Сымон пакараны па-іншаму, больш цывілізаванымі сродкамі: менавіта пасля балю пан Галыга адмаўляе яму ў навучэнні нотнай грамаце («Вось затым сама прырода вас пускае слепаком, каб з вас менша была шкода»).
Узростам, паводзінамі Сымон блізкі Данілку («Раскіданае гняздо»). Данілка таксама быццам лішні ў сям'і, адзіны яго занятак і інтарэс — скрыпачка, якую ён майструе на працягу амаль усяго дзеяння. Купала не паказвае, што хлопчыка ўшчуваюць і «выхоўваюць» так, як Сымонку. Аднак пра многае гаворыць згадка ў творы, што першую Данілкаву скрыпачку бацька пасек.
Якуб Колас раскрывае складаныя ўзаемаадносіны мастака і народа. Неразуменне, нават непрыманне таго асяроддзя, дзе нарадзіўся, Сымон будзе адчуваць не толькі ў дзяцінстве. Так, дзед Даніла не разумее, навошта хлопцу навука.
Кінь ты, хлопча, абэцадлы! Лепей плюнь на іх, эге ж! Кнігі розум сушаць, падлы: У сухоты ты ўпадзеш! —
гаворыць ён Сымону. Маці наказвае Ганне «пільнавацца» не вандроўніка, жабрака, а «гаспадарскага сына».
У сваёй масе народ не дарос пакуль да разумення Сымонавай музыкі, яму патрэбны «кадрылі», «кавалі». Сымона ж вабіла іншае. Яшчэ жывучы з бацькамі,
Біў ён больш на лад маркотны, Дзе пакутаю зямлі Аддаваўся спеў гаротны, Слёзы жаласці цяклі, I дзе чуўся жаль, уціскі, Крыўда, гора бедака...
Проста весяліць сваім граннем п'яных сялян у Шлёмавай карчме ці выпешчаных паноў і паненак у Князевым замку Сымон, ніці душы якога злучалі «гук пярунаў з немым голасам цішы», не хацеў.
Разам з тым Сымон нарадзіўся ў сялянскім асяроддзі і выступае выразнікам яго інтарэсаў і памкненняў. У замку ён ні на хвіліну не забываецца «якога роду-племені»,вачыма селяніна аглядаючы і ацэньваючы багацці князя.Там, у замку, ён выразна зразумеў свае жыццёвае прызначэнне:
Песні будзе ён складаць, Ён людзей дабром атуліць, Каб палёгку людзям даць.
Сімвалічнай з'яўляецца сцэна ў творы, калі дзед Курыла аддае Сымонку самае дарагое, што набыў за свае доўгае жыццё, — скрыпку, а сам памірае. Дзед з'яўляецца носьбітам народнага мастацтва. Сымон, абапіраючыся на гэтае мастацтва, павінен ісці далей, дасягнуць новага, больш высокага ўзроўню і ўздымаць да яго народ. Музыка праходзіць шляхі, вядомыя таленавітым самавукам з народа — жабрацтва, карчма, панскі палац, — але ніводзін з іх яго не задавальняе, ён не адчувае сябе свабодным.
Яго шлях складаны і нязведаны, па якім ідуць адзінкі. У першапачатковым варыянце паэмы Якуб Колас паказваў, што таленавіты чалавек з народа абавязкова знойдзе свой шлях. Пазней Сымонаў лес паўстаў як шчаслівае выключэнне. Ва ўмовах паднявольнага жыцця, у штодзённай барацьбе за кавалак хлеба цяжка нарадзіцца і ацалець свабоднаму мастацтву, таму паэт пісаў:
Колькі талентаў звялося, Колькі іх і дзе ляжыць, Невядомых, непрызнаных, Неаплаканых нікім, Толькі ў полі адспяваных Ветру посвістам глухім!
Паэма «Сымон-музыка» мае арыгінальную пабудову. У ёй арганічна пераплялося рэальнае, звычайнае, з незвычайным, рамантычна прыўзнятым. Да апошняга належыць, напрыклад, уздзеянне Сымонавай музыкі на людзей і прыроду:
Льюцца гукі ў лясной цішы Срэбраплынным ручайком; Лес замер, стаіць, не дыша, Не варушачы лістком; Прыпынілі спевы птушкі — Скрыпцы ім не ўзяць у тон...
З дапамогай музыкі Сымон вяртае да жыцця Ганну.
Вялікая нагрузка падае ў паэме на лірычныя адступленні, у якіх гучыць як захапленне прыгажосцю роднага краю, так і роздум над самымі рознымі жыццёвымі з'явамі. Некаторыя з іх маюць форму алегарычных прытчаў, нагадваюць «казкі жыцця» Якуба Коласа.
Тры раздзелы паэмы пачынаюцца з сімвалічнай ці алегарычнай прытчы, якая звязана з лесам героя. Жыццё Сымонкі ў роднай сям'і (першы раздзел) асацыіруецца з «лістом на дрэве», які марна гіне, бо непадобны на іншых. Гісторыяй блукаючага промня аўтар гаварыў пра складанасць пошукаў творцам свайго шляху (другі раздзел). Сэнс прытчы пра агонь (пачатак чацвёртага раздзела) у тым, што мастак не можа існаваць сам па сабе, ён творыць для людзей:
Гарэў агонь, былі тут людзі, Вянок плялі яму з галін. Цяпер загас ён тут адзін.
Паглыбляюць змест твора ўстаўныя часткі — песня аб званах, казкі пра варону-хвальбону, заняпалы дубок, пра лілею і пташыну-песняра і інш.
поглядаў паэта на ролю мастацтва ў жыцьці народа
21
Творчы білінгвізм У. Сыракомлі як адна з асаблівасцяў літаратурнага працэсу Беларусі ў ХІХ ст. Беларускія вершы У. Сыракомлі. Жанр гутаркі ў творчасці пісьменніка.
Сыракомля - беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык і краязнаўца. Мовамі ягоных твораў былі польская і беларуская (билингвизм). Творчасьць Уладзіслава Сыракомлі прыкметна паўплывала на фармаваньне беларускай літаратуры новага часу. Уладзіслаў Сыракомля шырока вядомы ў славянскім свеце як аўтар лірычных вершаў і паэм, народных гутарак, гісторыка-літаратурных даследаванняў, фальклорных прац і перакладаў з лацінскай мовы. Сваё літаратурнае крэда пісьменнік выразна акрэсліў ў наступных радках: «Не я пяю - народ Божы…» Не я пяю - народ Божы Даў мне ў песні лад прыгожы, Бо на сэрцы маю путы І з народам імі скуты. На вялікі жаль, самага каштоўнага для нас у спадчыне «вясковага лірніка» Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча), напісанага ім па-беларуску, амаль не захавалася. Да нас дайшлі толькі два вершы: «Добрыя весці» і «Ужо птушкі пяюць усюды...». Аднак беларускамоўны верш «Добрыя весці», які распаўсюджваўся ў падпольным друку і рукапісах, дае поўнае ўяўленне пра светапогляд паэта-патрыёта. Яго мара — вольныя людзі на вольнай зямлі: Зямля ты наша, зямля ты святая, Радзі нам збожжа ды судзі пажаць, — Не прыйдзе вораг з маскоўскага краю На магазын наша зерне браць! Першы верш У. Сыракомлі "Паштальён" з'яўляецца пераказам гісторыі з жыцця старога селяніна, пачутай аўтарам у адзін кірмашовы дзень у Міры. Першаму твору Уладзіслава Сыракомлі наканавана было нарадзіцца двойчы. Праз чвэрць стагоддзя верш стаў надзвычай папулярнай песняй "Когда я на почте служіл ямщіком...". Падзагаловак верша "Паштальён" - "народная гутарка" - як бы прадвызначаў асноўны жанр паэтычных твораў У. Сыракомлі, героямі якіх сталі селянін, араты, шляхціц, лірнік, фурман, грабар, цясляр, жабрак. У гутарках і вершах "Хадыка", "Доля", "Груган", "Крук", "Жніўная песня", "Нядзеля", "Лялька" аўтар паказаў не толькі галечу, беднасць і бяспраўнае становішча працоўных людзей, але і іх высокія маральныя якасці, унутраную прыгажосць, сумленнасць, высакароднасць, дабрыню. Паэт параўноўвае сябе з вясковым лірнікам, які ў любай старонцы, "святой Літве сваёй" будзе "граць людзям", дапамагаць ім у цяжкім жыцці: Сэрца, жыцце я аддаць гатовы, Пяю табе, мой народ шарачкбвы, Толькі з табой спадзяванні злучаю, Смутак і радасць, хвіліны адчаю. Многія творы вясковага лірніка прасякнуты абвостраным пачуццём любові да бацькоўскай зямлі.
Шырыня ахопу жыццевых з’яў у лірычным зборніку М.Багдановіча (1891-1917) “Вянок” (1913). Філасофія ўзаемаадносін чалавека і прыроды ў цыкле вершаў “У зачараваным царстве” і “Старая Беларусь”. Вобразы беларускай міфалогіі і іх асэнсаванне ў рэчышчы адраджэнскай ідэі.
Вянок — адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў М.Багдановіча, выдадзены ў 1914 годзе, класічны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрства. Зборнік змяшчаў 92 вершы і 2 паэмы, размешчаныя на 120 старонках, якія былі аб'яднаныя па цыклах: «У зачарованым царстве», «Згукі Бацькаўшчыны», «Старая Беларусь», «Места», «Думы», «Вольныя думы», «Старая спадчына», «Мадонны». «Вянок» намаганнямі «Нашай нівы» быў выдадзены ў пачатку 1914 года ў віленскай друкарні Марціна Кухты. Назва “У зачараваным царстве”, якую паэт даў 1-му цыклу, дакладна раскрывае яго асаблівасці. Мы сапраўды знаходзімся ў “зачараваным царстве”, дзе рэальнасць і выдумка цесна пераплятаюцца. Пабудаваны цыкл на матывах язычніцкай міфалогіі старажытных беларусаў. Чытаеш гэтыя вершы і перад табой як бы паўстае беларуская зямля са сваім хараством і таямніцамі, старымі барамі, цёмнымі пушчамі з адвечным гаспадаром лесуном, глыбокія вадаёмы з уладаром вадзянікам і дочкамі русалкамі. Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай, І гадамі грэюся – сплю на дне ракі. Твар травой аблутана, бытчым павучынай, Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі. (З верша “Вадзянік”) М. Багдановіча першым з паэтаў прынёс у беларускую літаратуру лірыку кахання. Шэдэўрам з’яўляецца раманс “Зорка Венера”, размешчаны як ні дзіўна, у канцы 1-га цыкла “У зачараваным царстве”. Музыку раманса напісаў Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі педагог і публіцыст. Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прывяла… Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла. Як высока |
|
|
|
|
ўздымаецца паэтычны талент М. Багдановіча у цыклах ”Старая Беларусь “ і “Места”. Пра Беларусь паэт шмат ведаў ад бацькі, вопытнага этнографа, ад родных цётак, якія ў Ніжнім Ноўгарадзе стварылі невялікую “беларускую калонію”, ад гімназічных настаўнікаў, нарэшце з дзясяткаў кніг, бо ўжо ў старэйшых класах паэт чытаў “Нашу ніву”, іншыя беларускія выданні. Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. У лірыцы Багдановіча вялікая колькасць лесуноў, вадзянікаў, русалак, ёсць “пан Падвей”, змяіны цар і іншыя героі беларускай міфалогіі. Заўважым, амаль усе міфалагічныя героі апанаваны безнадзейным сумам, безвыходнасцю: Брыдзець, пахіліўшысь панура, Лясун на раздоллі дарог. Абшарпана старая скура, Зламаўся аб дзерава рог… Спяшыць ён дайсці да трасіны: Там – мяккія, цёплыя мхі. А тут толькі плачуць асіны Ды б’юцца галіны альхі. |
22
Вершы В. Каратынскага на беларускай мове. Выкарыстанне ў іх рамантычнай сімволікі. Вобраз селяніна ў паэме “Таміла”.
Вінцэсь Каратынскі — адзін з нямногіх паэтаў, хто выбіўся «ў людзі» з прыгонных сялян. Сапраўднае яго прозвішча — Каратай. Каратынскім стаў ён, калі атрымаў вольную. Нарадзіўся ў вёсцы Селішча Наваградскага павета. Адукацыю набываў пры дапамозе добрых людзей, у асноўным самастойна. Вельмі памагло Каратынскаму ў жыцці знаёмства з Уладзіславам Сыракомлем, які адразу заўважыў і прыласкаў здольнага сялянскага хлопца. У 1850 г. вясковы лірнік запрасіў яго да сябе ў Залуча. Вінцэсь Каратынскі стаў Сыракомлевым памочнікам-сакратаром. За пісьменніцкае пяро Вінцэсь Каратынскі ўзяўся пад уплывам і пры непасрэднай падтрымцы свайго настаўніка Уладзіслава Сыракомлі, творы якога ён перапісваў для друку. Першы верш «Над калыскай» (на польскай мове) ён напісаў і апублікаваў ў 1856 г.
Запаліла ночка Зорныя агні. Спі, мая дачушка, Любая, засні.
Над тваёй калыскай Буду я спяваць, Пра ката і мышку Казачку казаць.
Вунь высока зорачка Золатам блішчыць, А мая дачушка Штосьці ўсё не спіць.
З-за хмурынкі месячык Беленькі ідзе, За сабою зорачак Карагод вядзе.
Пасля пісаў на польскай і беларускай мовах. Уладзіслаў Сыракомля нават меў намер выдаць сумесна са сваім вучнем беларускія вершы ў адной кнізе. Але аўтары не змаглі пераадолець тыя бар’еры, што стаялі перад беларускім словам. Сёння невядома, якія беларускія вершы меліся яны ўключыць у супольны зборнік. Далей асобным выданнем выйшаў найбольш значны твор Вінцэся Каратынскага — паэма «Таміла», у цэнтры якой — вобраз беларускага селяніна Тамілы, праз які аўтар хацеў паказаць жыццё беларускай вёскі таго часу. В. Каратынскі з вялікім спачуваннем апісвае трагічную гісторыю селяніна. Таміла пахаваў сына і жонку, застаўся на старасці з клопатам пра малалетніх унукаў. Няшчасці сыплюцца на старога адно за другім, выйсця ён не знаходзіць. Пісьменнік паказвае ненадзейнасць, крохкасць сялянскага шчасця. У маладыя гады Таміла лічыўся самым багатым гаспадаром ў вёсцы: Хата, як шклянка, ў каморы даволі, Стог на прыгуменні, валоў два найлепшых. Дастатак і гаспадарка сплылі, як і маладосць, сіла, прыткасць. Малюючы вобраз Тамілы, пісьменнік ішоў ад праўды жыцця, паводле слоў самога аўтара «вывеў на сцэну народ такім, які ёсць…». Пра нядолю свайго народа В. Каратынскі вымушаны быў гаварыць няродным словам, бо роднае заставалася занядбаным. Надрукаваць твор на беларускай мове ў сярэдзіне XIX ст. было амаль немагчымым. Сваю мову, свой шматпакутны народ, сваю родную старонку В. Каратынскі любіў горача і аддана. Пра гэта беларускамоўныя вершы паэта. Лірычнаму герою элегіі «Туга на чужой старонцы», адарванаму ад радзімы, здаецца «чоран цэлы свет». У думках ён пераносіцца ў родныя мясціны, дзе ўсё бачыцца поўным прыгажосці і шчасця. Ён называе сябе сірацінай, бо ў чужой старане, «як кол адзін», туга п'е яго кроў. Адарвалі сіраціну Ад сваёй зямлі, Даўшы розум, хараміну, Шчасця не далі, —
Вобраз беларуса-адраджэнца – лірычнага героя паэзіі М. Багдановіча (“С.Е. Палуяну”, “Даўно ўжо целам я хварэю”, “Санет”, “Пагоня”, “Страцім-лебедзь” і інш.). Праблемы жыцця і смерці, сэнсу чалавечага існавання
С.Е. Палуяну
Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.
Хоць свет i людны, i шырокі,—
Ты быў, як месяц, адзінокі.
Красу, i светласць, i прастор
Шукаў — і, ад усіх далёкі,
Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.
“Даўно ўжо целам я хварэю”
Даўно ўжо целам я хварэю, І хвор душой, — І толькі на цябе надзея, Край родны мой! У родным краю ёсць крыніца Жывой вады. Там толькі я змагу пазбыцца Сваей нуды. Калі-ж у ім умру — загіну, — Не жалюсь я! Ня будзеш цяжкая ты сыну Свайму, земля. Там хоць у гліне, хоць у брудзе, Там пад зямлёй, Найдуць мае слабые грудзі Сабе спакой.
САНЕТ
Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Над хвалямі сінеючага Ніла, Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла: Ў гаршку насення жменю там знайшлі.
Хоць зернейкі засохшымі былі, Ўсё ж такі жыццёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясновай збожжа на раллі.
Вось сімвал твой, забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засьне, А ўперад рынецца, маўляў, крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
Пагоня
Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, — Ўспомню Вострую Браму сьвятую I ваякаў па грозных канях.
Ў белай пене праносяцца коні, — Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
У бязьмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі — гады. Вы за кім у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясьліся За тваімі дзяцьмі уздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон?
Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, Маці-Краіна! Не усьцішыцца гэтакі боль... Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь!..
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
“Страцім-лебедзь
Не анёл у трубу уструбіў -
З хмары бог старому Ною гаварыў:
"Поўна з краем чаша гневу майго
На людскія грахі ды бясчыннасці.
Вось надойдзе часіна суворая.
Лінуць з неба залівы бязмерныя
I абмыюць ад бруду смуроднага
Ўсю зямлю яны, белы-вольны свет".
Пачынаў тут Ной будаваць каўчэг
З таго дзерава ліванскага.
Ўшыркі гэтаму каўчэгу - сто лакцёў,
А ўдаўжкі - болей тысячы.
Ды узяў туды Ной і птах і звяроў,
Каб не звёўся іх род з зямлі.
Ды не плыў к яму з мора сіняга
Страцім-лебедзь - горды, моцны птах.
Яго звычаі - арліныя,
Яго ўцехі - сакаліныя;
Пер'і-пер'ечкі бялеюцца
Ды на золку агнявеюцца.
У яго ў крыле - трыста тры пяра:
Узмахне крылом - быццам бор шуміць,
Узмахне другім - што мяцель гудзіць.
Як учнуць дажджы, - пацякла вада,
Разлілася горш ад павадка.
Затапіла ўсе лугі-лагі,
Ўсе лугі-лагі, ўсе лясы-бары;
Уздымаецца вышэй ад гор.
Птахі ў небе стаяй лётаюць,
Енчаць жаласна, ад нуды крычаць,
Выглядаюць стуль прытулачку.
А па ўсёй зямлі толькі хвалі б'юць,
Толькі хвалі б'юць белай пенаю.
Ды па іх дужы, смелы плавае
Страцім-лебедзь - горды, моцны птах.
Узмахне крылом - быццам бор шуміць,
Узмахне другім - як мяцель гудзіць.
I населі тут на лебедзя
Птахі дробныя ўсёй стаяю.
Лебедзь з сілы выбіваецца,
Птушкі ажна усцяшаюцца.
Дзень ён плавае, другі-трэці дзень,
На чацвёрты стаў прасіць-маліць:
"Вы ўзляціце хоць на час які,
Выбіваюся з астатніх сіл.
Дайце вы грудзям, гэй, вальней ўздыхнуць!
Дайце вы крылам, гэй, шырэй ўзмахнуць!"
Не паслухалі птахі лебедзя.
Пацямнела у яго ў вачах,
Крыллі ўрэшце надламаліся,
Галава ў ваду апусцілася.
I пайшоў на дно мора сіняга
Страцім-лебедзь - моцны, горды птах.
Ад усіх цяпер патомкі ёсць,
Ды няма адных - Страцімавых.
Богданович - белорусский поэт, публицист, литературовед, переводчик; классик белорусской литературы, один из создателей белорусской литературы и современного литературного белорусского языка. «Погоня» — одно из самых темпераментных и драматических произведений поэта. Автор обращается к героическим страницам белорусского прошлого (заглавный образ — литовский великокняжеский, признаваемый как белорусский национальный герб «Погоня»), призывает защищать свою Мать-Страну. Слова поэта были положены на музыку белорусского музыкального ансамбля «Песняры», белорусского мужского хора под управлением Николая Равенского, камерного мужского хора «Уния» и др.. Ў белай пене праносяцца коні, - Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. (любоу да радзимы) Таксама, у паэмах Багдановича ёсть пошук нацыянальнага эпасу: гераічнага — «Максім і Магдалена», «Страцім-лебедзь». «Страцім-лебедзь» — гэта паэтызацыя біблейскага міфу пра лебедзя, паводле якой адзін толькі Страцім-лебедзь адмовіўся ад Ноева каўчэга, сам уступіў у адзінаборства са стыхіяй патопу, аднак трагічна загінуў, бо не ў сіле аказаўся ўтрымаць птахаў, што абселі яго, ратуючыся ад патопу. Хоць сам Страцім-лебедзь гінуў, але даваў жыццё іншым птахам. У міфе асуджалася непакорнасць, Багдановіч жа яе ўслаўляў. Ён увесь час разважае на тэму жыцця і смерці , шукае сэнс |
|
|
|
|
чалавечага жыцця. Тема смерти у Максима прошла через всю его творческую жизнь. «Амур и грустный и красивый стоит с повязкой на глазах у склепа…» Поэт верил в вечную жизнь. Стихотворение «На кладбище» имеет могучую силу, как сама смерть. Стихотворения «Думы», «Свободные думы» Максима Богдановича насыщены христианским спокойствием, чувством божественного бессмертия. Он постоянно общается со звёздами, с небом, глядит ввысь, не под ноги. Самый сильный стих по силе воздействия «Прыйдзецца, бачу, пазайздросьціць бяздольнаму Марку». |
23
Гісторыя напісання зборніка апавяданняў Я. Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Вобраз Беларусі ў творы.
У 1844—1846 выдаў свой галоўны твор — празаічны зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» (т. 1—4, на польскай мове, гравуры Р. Жукоўскага), асобныя часткі якога раней друкаваліся ў часопісе «Rubon» («Рубон»). Матэрыяльную дапамогу ў выданьні кніг Яна Баршчэўскага аказаў віленскі пісьменьнік А. Здановіч. Па невядомых прычынах ня выйшлі падрыхтаваныя аўтарам 5-ы і 6-ы тамы. Творы, сабраныя ў зборніку «Шляхціц Завальня…», напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклёру. Ян Баршчэўскі выкарыстаў сюжэты казак і легендаў «дзікага паўночнага боку Беларусі», апаэтызаваў родныя мясьціны, у тым ліку «велізарнае возера Нешчарда, накшалт затокі», каля якога знахадзілася вёска Мурагі, дзе прайшло яго дзяцінства. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» (па-польску: Szlachcic Zawalnia, czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach) — няскончаны празаічны зборнік Яна Баршчэўскага, выдадзены ў 1844—1846 гг. у чатырох кнігах. У «Шляхціцы Завальні» пісьменьнік закранае ўсё кола пытаньняў, зьвязаных зь беларускай нацыянальнай думкай. Ім робіцца спроба геаграфічнага апісаньня краю, яго гісторыі і эканамічнага стану. З большай паўнатой Ян Баршчэўскі падае своеасаблівасьці нацыянальнага характару беларуса, яго сьветапогляду і нутранага боку душы. Кампазыцыйна «Шляхціц Завальня» складаецца з трыццаці васьмі частак: апавяданьняў-прыпавесьцяў, устаўных навэлаў, лірычных адступленьняў і ўспамінаў, зьвязаных паміж сабой асобай слухача і камэнтатара апавяданьняў шляхціца Завальні. У зборнику Аўтар апісвае прыроду Полацкага, Невельскага і Себежскага паветаў, апавядае пра мясцовыя звычаі. Прыгадвае старажытную легенду, якая тлумачыць паходжанне назвы гары Магіла Княжа. Некалі там стаяў горад, які захапіў волат Княжа з хеўрай разбойнікаў, але пазней чума ў выглядзе чорнага шара знішчыла Княжа і яго дружыну. Аўтар апісвае, як на поўначы Беларусі ладзяць кірмашы, спраўляюць вяселлі і святкуюць Купалу.
Урбаністычная тэма ў творчасці М. Багдановіча як першага гарадскога паэта. Праблемна-тэматычная навізна цыкла вершаў “Места”. Вобраз Вільні.
Цикл «Места» складаецца з фекальки частак: уступ, у вильни, завируха и две сьмерци. ВОбраз Вильни: Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!… А завернеш у завулак — ён цесны, крывы; Цёмны шыбы глухіх, старасьвецкіх будынкаў;… Ціша тут. Маўчаліва усталі — і сьняць У небі копулы, брамы, байніцы і шпіцы;…. Ліхтарняў сьвет у сіняй вышыне... Вітрыны... морэ вывесак... як плямы Аннонсы і плакаты на сьцяне…. А дальш — за радам касс, ламбардаў, банкаў, — Агні вакзала.. павадка хурманкаў... Віры людзей... сіпяшчы паравоз ….. Урбаністычная тэма ўваходзіла ў беларускую дарэвалюцый-ную паэзію таксама зборнікам "Вянок". Санет "У Вільні" раз-гортваў шырокую карціну капіталізаванага горада. Выпісваю-чы дэталёва ўсё характэрнае, што спарадзіў у горадзе пасляфе-адальны час, Багдановіч спыняўся і перад хлопцамі, "суюшчымі рэкламы", разносчыкамі, што "крычаць ля кожнай кра-мы", "радам кас, ламбардаў, банкаў", але паэта прываблівала іншае - "грук, гоман, гул", якія тут "ракой імкнуць", "агні вак-зала, павадка фурманкаў", "віры людзей", "зялёны семафор", "заводаў коміны над цьмой нябес". Паэт адкрываў сапраўды адметную прыгажосць горада, які для яго, як і для іБрусава, быў перш за ўсё "чарователь неустанный", "неслабеющий магнит". I на вуліцах горада Багдановіч не забываў аб горы "палёў, лясоў, капцоў, магіл", "дзе круціць завіруха", "дзе ўсё бушуе глуха". Толькі адзін верш аб горадзе поўны ў Багдановіча нічым не асмужанага захаплення - верш "Завіруха". На першым плане ў ім - захапленне гукамі, што спраўляе пан Падвей - вецер, б'ючы "ў бубны дахаў", гарцуючы з "дзікім хмелем", "сп'яне-лай мяцеллю". Урачыстасць стыхіі як бы заглушае боль, спа-роджаны сацыяльнымі кантрастамі горада.
24
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1807 – 1884) і яго асветніцкая дзейнасць. “Ідылія” (1846) як выяўленне гуманістычнага пафасу ранніх твораў аўтара. Пропаведзь маральнага ўдасканалення чалавека ў творы.
Вінцэ́нт-Яку́б Ду́нін-Марцінке́віч (4 лютага 1808, фальварак Панюшкавічы — 29 сьнежня 1884, Люцінка) — клясык беларускае літаратуры, адзін з пачынальнікаў новае беларускае літаратуры й драматургіі, паэт, тэатральны й грамадзкі дзяяч. Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзейнасьць пачаў з опэрных лібрэта, першыя зь якіх не захаваліся. У 1846 годзе ў Вільні надрукаваны яго драматычны твор «Сялянка» («Ідылія»; пастаноўка ажыцьцёўлена ў Менску ў 1852 годзе). У 1850-я гады стварыў шэраг паэтычных твораў, вершаваных аповесьцей і апавяданьняў — «Вечарніцы» і «Гапон» (1855), «Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857), «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы, расказы Навума» (напісана ў 1857 годзе). Пісаў таксама творы на польскай мове: «Благаславёная сям’я» і «Славяне ў ХІХ ст.» (1856). У 1859 годзе пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арганізаваў тэатральную трупу — першы беларускі тэатар, які наладжваў спэктаклі ў Люцінцы, а таксама ў Менску, Бабруйску і іншых месцах. У 1860-я — 1870-я гады напісаў камэдыі «Пінская шляхта» і «Залёты». Значная частка яго твораў, у тым ліку камэдыі, ня ўбачылі сьвету пры жыцьці аўтара. Распрацаваў у беларускай літаратуры новыя жанры: вершаваная аповесьць і апавяданьне. Таксама лічыцца пачынальнікам беларускай нацыянальнай драматургіі.
Сам аўтар, які быў душою аматарскага калектыву і ўдзельнічаў у многіх яго пастаноўках, з сімпатыяй адносіўся да герояў "Ідыліі". Менавіта ў гэтым спектаклі ён бліскуча выконваў ролю селяніна Навума - самабытнага, яркага і таленавітага чалавека, захавальніка духоўных традыцый. Гэта роля прынесла В. Дуніну-Марцінкевічу вядомасць і папулярнасць і як акцёру, і як пісьменніку. Пазней імя і прозвішча любімага вобраза сталі літаратурным псеўданімам аўтара. У аснове сюжэта п'есы - актуальная для таго часу праблема ўзаемаадносін селяніна і пана. Падзеі адбываюцца ў маёнтку Кароля Лятальскага - легкадумнага маладога пана, які большую частку часу праводзіць у забавах, прыемных вандроўках, "лётаючы" па свеце. Вярнуўшыся з Францыі ў свой спадчынны маёнтак, Лятальскі з жахам думае аб тым, як можна жыць у гэтым нецывілізаваным краі сярод мужыкоў. У хуткім часе ён сустрэўся з "прыгоннай сялянкай" Юліяй і закахаўся ў яе. Пад уплывам сустрэч з Юліяй і яе бацькам герой п'есы па-іншаму пачынае глядзець на прыгонных сялян, лічачы, што ў іх добрыя сэрцы і што яны здольныя на высокія пачуцці і высакародныя ўчынкі. Лятальскі прапануе дзяўчыне руку і сэрца, клянецца быць клапатлівым бацькам для сялян. "Хачу іх любіць, і каб яны мяне любілі...", - усклікае ён. У канцы п'есы высвятляецца, што Юлія - пераапранутая паненка, якая сваімі дзеяннямі вырашыла змяніць погляды Лятальскага на сялян і свой край. П'еса заканчваецца сцэнай заручын маладых людзей. В. Дунін-Марцінкевіч, такім чынам, паказвае перараджэнне памешчыка-франкамана ў гуманнага, добразычлівага пана, які ўжо не прагне паездкі за мяжу, а хоча жыць на ўлонні прыроды сярод сялян. На фоне любоўнай ідыліі Лятальскага і Юліі В. Дунін-Марцінкевіч змог разгарнуць шырокую карціну жыцця ў прыгоннай вёсцы, стварыць каларытныя, самабытныя і праўдзівыя характары прадстаўнікоў народа.
Інтымная лірыка М. Багдановіча. Вобраз Мадонны як увасабленне ідэалу чалавечай красы, як рэнесансны ідэал паэта (нізка “Каханне і смерць” у зб. “Вянок”). Музычныя творы на словы Багдановіча.
Творчасць Максіма Багдановіча - гэта цэлае жыццё. У зборніку "Вянок" выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. Значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. Каханне - пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца раманс "Зорка Венера". Ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты |
|
|
|
|
разлучаных сэрцаў: Глянь іншы раз на яе, - у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае... Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе... Сімвалам кахання ў рамансе выступае Венера. У цыкле вершаў "Мадонны", прысвечаным Ганне Какуевай, М. Багдановіч увасобіў сваё разуменне вобраза мадонны - ідэала высокай красы, жаноцкасці, хараства, дабрыні і чалавечнасці. Паэт знаходзіць рысы мадонны ў вобліку вясковай васьмігадовай дзяўчынкі ("У вёсцы") і гераіні вершаванага апавядання "Вераніка". Паэтычным эпілогам да "Веранікі" з'яўляецца верш "Ізноў пабачыў я сялібы...", лірычны герой якога вяртаецца ў тыя мясціны, дзе прайшлі яго маладыя гады, дзе пазнаў ён першае каханне. "Там сцены мохам параслі", у садзе ўсё зарасло травою. І толькі адзіны надпіс "Вераніка", выразаны калісьці на ліпе, напамінаў аб былым шчасці: Чым болі сходзіць дзён, начэй, Тым імя мілае вышэй. Многия творы Богдановича пераклали на музыку: “Астры”. Песня на словы Максіма Багдановіча для дзіцячага хору і фартэпіяна. Музыка А. Туранкова. “Вераніка”. Песня на словы Максіма Багдановіча. Музыка І. Лучанка. “Завіруха”. Песня на словы Максіма Багдановіча. Музыка Э. Тырманд. “Зорка Венера”. Раманс на словы Максіма Багдановіча. Музычная апрацоўка С. Палонскага для двухгалоснага хору з фартэпіяна. “Ночь”. Верш Максіма Багдановіча ў перакладзе К. Цітова. |
25
Паэтызацыя творчых сіл народа ў вершаваных аповесцях В. Дуніна-Марцінкевіча “Гапон” і “Халімон на каранацыі”. Паступовы адыход ад рамантычнага этнаграфізму.
Першыя творы В. Дунiна-Марцiнкевiча былi вытрыманы ў духу сентыменталiзму. Для iх характэрна iдэалiзаванае адлюстраванне жыцця вёскi, пiльная ўвага да душэўных перажыванняў герояў, заклiк да чалавечнасцi, стварэнне вобразаў добрых памешчыкаў. Аб гэтым сведчыць i раннi твор пiсьменнiка — паэма "Гапон". Заснаваная на праўдзiвым здарэннi, паэма раскрывае калiзii кахання маладога селянiна Гапона да Кацярыны. Складаецца твор з 4 раздзелаў-песень, у якiх раскрываюцца разнастайныя аспекты жыцця герояў. Найбольш яркi — першы раздзел, дзе апiсваецца вечарынка ў карчме. Сярод прысутных найбольш вылучаецца Гапон, "зух дзяцiна", якi ўмее не толькi хораша танцаваць, але i "пастаяць за сваiх": ён не хаваецца, а з калом у руках баронiцца ад аканомавых паслугачоў. Гэтым учынкам В. Дунiн-Марцiнкевiч падкрэслiў смеласць, рашучасць характару Гапона, яго ўменне выступiць у абарону сяброў i сваёй чалавечай годнасцi. У другiм раздзеле, iдэя якога выказана эпiграфам "над сiратою бог з калiтою", расказваецца пра жыццё Кацярыны пасля таго, як Гапона за бунт, непакору i агiтацыю сярод сялянскай моладзi супраць рэкрутчыны аддалi ў салдаты. Працавiтую, кемлiвую, здольную дзяўчыну ўпадабаў аканом — заядлы прыгоннiк, хлуслiвы i амаральны чалавек. Пра паклёп на Гапона, узведзены бессаромным аканомам, даведваецца старая панi. Яна выганяе аканома з маёнтка i здае яго ў рэкруты, а Кацярыну забiрае ў двор пакаёўкай, дзе тая навучылася чытаць i пiсаць. У наступных раздзелах расказваецца пра Гапона, прыродны розум, дасцiпнасць якога дазволiлi яму — сыну прыгоннай сялянкi — даслужыцца да афiцэра i стаць па сутнасцi дваранiнам. Гэтым самым В. Дунiн-Марцiнкевiч заклiкаў сялян не ўхiляцца ад воiнскай службы, паказваў, што кожны сумленны i працавiты чалавек можа дасягнуць высокiх чыноў i званняў. Вярнуўшыся дамоў, герой паэмы просiць у панi блаславення на шлюб. Панi дае сваю згоду: А панi - не панi, мацi! Маўляў роднаму дзiцяцi, Прыгожы пасаг дала, Радасна слёзку ўранiла, Маладых благаславiла, Сама к вянцу павяла. Дабро, такiм чынам, перамагае зло. Заканчваецца паэма сцэнай вяселля, якое аўтар апiсвае дасканала, вельмi каларытна i падрабязна.
Паэтычная культура М. Багдановіча і яго роля ва ўзбагачэнні жанравых формаў і рытмаў беларускай лірыкі. Вобразна-выяўленчая палітра вершаў, мастэрства гукавой інструментоўкі. Традыцыі сусветнай літаратуры ў творчасці пісьменніка. Вобраз паэта ў літаратуры, музыцы, мастацтве.
Максим Богданович создал много прекрасных образцов гражданской, пейзажной, философской лирики; написал ряд любовных стихов, посвящённых Анне Кокуевой. Лирика Богдановича тесно связана с устной народной поэзией, национально-освободительными идеями, проникнута любовью к трудовому народу. Несмотря на то, что Богданович владел белорусским языком не безупречно, он сознательно приобщал его к достижениям стихотворной формы (особенно в области строфики) и художественного стиля, осуществлённым в античной и западно-европейской литературах, в чём имел большой успех. Кроме того он оставил немало подражаний и переводов. Богданович впервые в белорусской литературе применил такие формы как сонет, триолет, рондо, верлибр и другие классические стихотворные формы. Стихотворение «В Вильне» стало первым примером жанра городской поэзии в новой белорусской литературе. По его произведениям ставились театральные постановки, писались песни на его стихи!
26
Сатырычна-выкрывальны змест “Пінскай шляхты” (1866) і “Залётаў” (1870) В. Дуніна-Марцінкевіча . Рост драматургічнага майстэрства пісьменніка. Роля і значэнне творчасці пісьменніка ў развіцці беларускай паэзіі, драматургіі, тэатра.
Вінцэ́нт-Яку́б Ду́нін-Марцінке́віч (4 лютага 1808, фальварак Панюшкавічы — 29 сьнежня 1884, Люцінка) — клясык беларускае літаратуры, адзін з пачынальнікаў новае беларускае літаратуры й драматургіі, паэт, тэатральны й грамадзкі дзяяч. Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзейнасьць пачаў з опэрных лібрэта, першыя зь якіх не захаваліся. У 1846 годзе ў Вільні надрукаваны яго драматычны твор «Сялянка» («Ідылія»; пастаноўка ажыцьцёўлена ў Менску ў 1852 годзе). У 1850-я гады стварыў шэраг паэтычных твораў, вершаваных аповесьцей і апавяданьняў — «Вечарніцы» і «Гапон» (1855), «Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857), «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы, расказы Навума» (напісана ў 1857 годзе). Пісаў таксама творы на польскай мове: «Благаславёная сям’я» і «Славяне ў ХІХ ст.» (1856). У 1859 годзе пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арганізаваў тэатральную трупу — першы беларускі тэатар, які наладжваў спэктаклі ў Люцінцы, а таксама ў Менску, Бабруйску і іншых месцах. У 1860-я — 1870-я гады напісаў камэдыі «Пінская шляхта» і «Залёты». Значная частка яго твораў, у тым ліку камэдыі, ня ўбачылі сьвету пры жыцьці аўтара. Распрацаваў у беларускай літаратуры новыя жанры: вершаваная аповесьць і апавяданьне. Таксама лічыцца пачынальнікам беларускай нацыянальнай драматургіі. Пінская шляхта — гэта гарэзьлівая, сьмешная і, адначасова, вельмі пазнавальная гісторыя на тэму жыцьця мясцовай беларускай шляхты. Ў ёй апавядаецца пра фанабэрыстых і пыхлівых дробных шляхцюкоў, якія па свайму матэрыяльнаму становішчу ды ладу жыцьця, не на шмат адрозьніваюцца ад сялянаў. Але, нягледзячы на тое, яны для сябе лічаць найвялікшай абразай, калі іх хтосьці называе «мужыкамі». І пры ўсёй іх фанабэрыстасьці яны баяцца начальства, тых хто мае над імі ўладу. У сваёй п’есе Дунін-Марцінкевіч высьмейвае царскі суд, бюракратызм і хабарніцтва чыноўнікаў, якія самі ж і парушаюць усе магчымыя законы, якія яны прадстаўляюць, ды выносяць абсурдныя прыгаворы.
Жанр п'есы «Пінская шляхта» аўтар вызначыў як фарс-вадэвіль. Рысы гэтых жанравых форм (шаржыраваны, гратэскавы паказ персанажаў, адкрытыя самахарактарыстыкі, нечаканасці, што падпільноўваюць герояў, устаўныя куплеты і рамансы) у творы прысутнічаюць. Аднак бытавы канфлікт, характэрны для вадэвілю, у п'есе В. Дуніна-Марцінкевіча перарастае ў сацыяльны.
Пісьменнік едка высмейвае царскі суд. Тыя, хто павінен ахоўваць законы і строга іх прытрымлівацца, першымі ж іх парушаюць. Народ даўно заўважыў здольнасць чыноўнікаў выкарыстоўваць законы ў сваіх інтарэсах. Стары кавалер Куторга, які ў п'есе сыпле прыказкамі і прымаўкамі, на словы Ціхона Пратасавіцкага, што асэсар абдзярэ як ліпку, гаворыць: «Вот дзіва, —на то ён і асэсар! Заўваж толькі — у яго і рукі даўжэй, як у другіх людзей. Ты ведаеш яго прыпавесць: чырвонае — белае ўсё перадзелае». Добра вывучыўшы норавы і звычкі служкаў самадзяржаўя, просты люд разам з тым можа ад іх хіба што адкупіцца, але не абараніцца. Горкая іронія гучыць у спевах Куторгі:
Гдзе ўнадзіцца юрыста, Вымеце хату дачыста.
Сатырычнымі фарбамі пісьменнік малюе таксама вобразы шляхты, найперш Ціхона Пратасавіцкага і Івана Цюхай-Ліпскага. Для гэтых людзей, якія ні адукацыяй, ні звычаямі, ні ладам жыцця не адрозніваюцца ад сялян, найвялікшая абраза, калі хто назаве «мужыком». Зганьбаваны Ліпскім шляхецкі гонар Пратасавіцкі бароніць кулакамі. У канцы п'есы аналагічна дзейнічаюць Альпенскі і Статкевіч. Пісьменнік смяецца над пыхлівасцю правінцыяльнай шляхты, для якой каштоўнасцю здаецца не чалавечая прыстойнасць і годнасць, а забабонны гонар, прыналежнасць да пэўнага саслоўя.
Востры сацыяльны канфлікт у п'есе не здымаецца штучнай перамогай дабра над злом, што назіралася ў ранейшых творах В. Дуніна-Марцінкевіча. Кручкоў мірыць Пратасавіцкага і Ліпскага. Аднак з ім ніяк не стасуецца роля мудрага і справядлівага бацькі (ці начальніка), які вучыць розуму сваіх дзяцей. Яго словы — «Вы думаеце, што мне міла паняверыць кроў шляхецкую? Я ж сам шляхціц, вам родны, але што рабіць? Служба — не дружба» — няшчырыя. Кручкоў не толькі нахабны, але і двулікі чалавек, які з карысцю для сябе выкарыстоўвае заганы і слабасці іншых. У апошнім акце п'есы ён сам зводзіць шляхціцаў, каб праз нейкі час зноў правесці «харошае жніво».
«Вострае і смелае выкрыццё адмоўных з'яў, паспяховы подступ да аналітычнага раскрыцця і індывідуалізацыі чалавечых характараў даюць поўнае права назваць гэты твор сатырычнай камедыяй, а яе аўтара — заснавальнікам беларускай камедыёграфіі», — лічыць В. Жураўлёў.
27
Уплыў паўстання К. Каліноўскага (1863-1864) на фарміраванне светапогляду Францішка Багушэвіча (1840-1900). Прадмовы пісьменніка да зборнікаў “Дудка беларуская”, “Смык беларускі” як мастацкі маніфест нацыянальнага адраджэння.
Франці́шак Бэнэды́кт Багушэ́віч (21 сакавіка [ст. ст. 9 сакавіка] 1840 — 28 красавіка [ст. ст. 15 красавіка] 1900) — беларускі паэт, адзін з інсургентаў падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў. Прадстаўнік грамадзкае думкі Беларусі, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе клясык; псэўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава. Літаратурная творчасьць і грамадзкая дзейнасьць Ф. Багушэвіча абуджалі нацыянальную самасьвядомасьць беларусаў. Яго ідэйная спадчына зьявілася фундамэнтам ідэалёгіі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX стагодзьдзя. Увосень 1891 ў Кракаве выходзіць першы зборнік паэта «Дудка беларуская» пад псэўданімам Мацей Бурачок. Пры жыцьці паэта пад псэўданімамі былі надрукаваныя вершаваны зборнік «Смык беларускі» (Познань, 1894) і апавяданьне «Тралялёначка» (Кракаў, 1892). Калиноуски создавал революционные гурткі в Гродненской и Виленской губерниях. В 1862 он стал во главе Комитета движения, позже ставшего Литовским провинциальным комитетом восстания. Восстание поддерживали такие знаковые для Беларуси фигуры, как Ф. Богушевич, В. Дунин-Марцинкевич, Н. Орда, З. Минейко. У творчасьці Ф. Багушэвіча таленавіта спалучаныя гісторыка-філязофскае і мастацкае асэнсаваньне лёсу беларускага народу, ва ўвесь голас гучаць матывы нацыянальнага адраджэньня. Палітычнае і грамадзкае крэда паэта найбольш выразна выказанае ў прадмове да зборніка «Дудка беларуская», дзе выкладзеныя погляды на беларускую мову як на мову «нам ад Бога даную», «для нас сьвятую». Ф. Багушэвіч лічыў мову «адзежай душы», асновай існаваньня нацыі, клікаў шанаваць родную мову, «каб не ўмерлі». У прадмове акрэсьленыя вехі гісторыі краю з часу ВКЛ, у якім Беларусь была «як тое зярно ў гарэху», прыблізна вызначана яе тэрыторыя («ад Вільні да Мазыра, ад Віцебска за малым не да Чарнігава, дзе Горадня, Менск, Магілёў, Вільня і шмат іншых мястэчак і вёсак…»). У публіцыстычных прадмовах (напрыклад, да зборніка «Дудка беларуская») і праграмных вершах Ф. Багушэвіча выказаныя асноватворныя прынцыпы ідэалёгіі нацыянальнага вызваленьня. Праблему мовы ён вылучае як асноўную праблему нацыянальнага жыцьця, лічыў нацыянальную мову найважнейшай формай выяўленьня духоўнасьці народу, найбольш устойлівай, асноўнай прыкметай нацыі.
Інтымная лірыка М. Багдановіча. Вобраз Мадонны як увасабленне ідэалу чалавечай красы, як рэнесансны ідэал паэта (нізка “Каханне і смерць” у зб. “Вянок”). Музычныя творы на словы Багдановіча. (24 билет)
28
Асэнсаванне Ф. Багушэвічам значэння нацыянальнай інтэлігенцыі ў працэсе жыццядзейнасці народа (вершы “Не цурайся”, “Калыханка”). Шматжанравасць і багацце матываў творчай спадчыны Ф.Багушэвіча.).
Франці́шак Бэнэды́кт Багушэ́віч (21 сакавіка [ст. ст. 9 сакавіка] 1840 — 28 красавіка [ст. ст. 15 красавіка] 1900) — беларускі паэт, адзін з інсургентаў падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў. Прадстаўнік грамадзкае думкі Беларусі, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе клясык[3]; псэўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава. Літаратурная творчасьць і грамадзкая дзейнасьць Ф. Багушэвіча абуджалі нацыянальную самасьвядомасьць беларусаў. Яго ідэйная спадчына зьявілася фундамэнтам ідэалёгіі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX стагодзьдзя. Вытокі творчасьці Ф. Багушэвіча ў грамадзкім жыцьці Беларусі, цесна зьвязаныя з фальклёрам, а таксама з найлепшымі эстэтычнымі традыцыямі славянскай паэзіі. Увосень 1891 ў Кракаве выходзіць першы зборнік паэта «Дудка беларуская» пад псэўданімам Мацей Бурачок. Пры жыцьці паэта пад псэўданімамі былі надрукаваныя вершаваны зборнік «Смык беларускі» (Познань, 1894) і апавяданьне «Тралялёначка» (Кракаў, 1892). Багатая і разнастайная яго спадчына ў жанравых адносінах: паэма («Кепска будзе!»), вершаванае апавяданьне, блізкае формай да гутарак («У астрозе», «Быў у чысцы», «Свая зямля»), публіцыстычны маналёг («Мая душа», «Дурны мужык, як варона»), філязофскі роздум («Праўда», «Думка»), верш-прысьвячэньне («Яснавяльможнай пані Арэшчысе»), байка («Воўк і авечка»), сатыра («Праўдзівая гісторыя аб замучаным дукаце»), апрацоўка народнай казкі («Хцівец і скарб на сьвятога Яна») і інш. Ф. Багушэвічу належаць і першыя ў беларускай літаратуры празаічныя творы. Апавяданьні «Сьведка», «Палясоўшчык», «Дзядзіна» зьместам і формай зьвязаныя з народнай гумарэскай; «Тралялёначка» бліжэй да літаратурнай традыцыі, тут увасобленае расслаеньне беларускай вёскі, вясковыя багацеі, што прыйшлі на зьмену радавітым панам.. У творчасьці Ф. Багушэвіча таленавіта спалучаныя гісторыка-філязофскае і мастацкае асэнсаваньне лёсу беларускага народу, ва ўвесь голас гучаць матывы нацыянальнага адраджэньня. Палітычнае і грамадзкае крэда паэта найбольш выразна выказанае ў прадмове да зборніка «Дудка беларуская», дзе выкладзеныя погляды на беларускую мову як на мову «нам ад Бога даную», «для нас сьвятую». Ф. Багушэвіч лічыў мову «адзежай душы», асновай існаваньня нацыі, клікаў шанаваць родную мову, «каб не ўмерлі». Галоўны герой у літаратурнай спадчыне пісьменьніка — селянін, таму аўтар «надзвычай сьмела і зь непараўнальнай дасканаласьцю стылізаваў мову сваіх твораў пад мову апавядальніка селяніна, дасягаючы пры гэтым глыбокага адзінства формы і зьместу» [19]. Мастак цалкам прытрымліваецца народнай эстэтыкі слова, імкнецца да максымальнай сэнсавай самастойнасьці кожнай моўнай адзінкі. Вось, напрыклад, некаторыя дзеясловы: Каб жыта ўдалося («Мая дудка») КАЛЫХАНКА (КАРОТКИ ЗМЕСТ) У народных калыханках маці, люляючы і супакойваючы дзіця, далучала яго да народных ідэалаў, жадала шчаслівай долі. Гераіня верша «Калыханка» гэтаксама, клапоцячыся пра лёс сына, раскрывае свае спадзяванні і надзеі і ў марах бачыць яго «панам ці вялікім капітанам». 2. Да выгод, якія можа набыць сын, стаўшы «панам ці вялікім капітанам», можна аднесці тое, што ён будзе добра матэрыяльна забяспечаны і таму пачастуе маці «мядком сытным, блінком мякенькім падсітным, піражком і з начынкай, верашчачкай гарачынькай...». 3-за пасады сына і маці, хоць і простая салдатка, будзе мець павагу ад людзей: «А ўсякі шапку здыме, як дазнаецца аб сыне». Але названыя пасады могуць прынесці і страты, якія нават перавысяць выгоды: Людцоў Божых будзеш біці, Цяжка будзе ў свеце жыці. Маці добра ведае, што сын здрадзіць свайму народу, стане ворагам родных і блізкіх, калі адрачэцца сваіх каранёў, будзе зняважліва адносіцца да бедных людзей. Самым страшным ўяўленнем маці стала тая сітуацыя, калі яе сын адкажацца ад яе і людзі яго «будуць клясці, як ліхога, прасіць смертанькі ад Бога».
