- •Асветніцкая дзейнасць
- •Выдавецкая дзейнасць
- •Мае думкі
- •Цётка - Скрыпка
- •Шануйце роднае слова!
- •Мары паэта
- •Мастацкія асаблівасці
- •I стаіць яна прад панам, Як калінка тая, Што у лузе над ракою Вецер пахінае. ...Глядзіць смела, ані моргне, Ворагу у вочы.
- •Мастацкія асаблівасці
- •1 Вопрос 18 билет
- •Філасофскі змест паэмы “Сымон-музыка” (1911-1925) я.Коласа як алегарычнае ўвасабленне шляхоў нацыянальнага мастацтва. Сэнсавае напаўненне ўстаўных навел, лірычных адступленняў.
Мары паэта
3 хаціны курнай выйду. Над зямліцай Наладжу арфу я з зарніцы. Нацягну струны я з праменняў сонца, 3 яго агністых валаконцаў. У зоркі-ноты я ўглядацца буду, Паймкнецца з сэрца спеў да люду. I на пажар рубінавага ўсходу Пра лепшы лёс спяю народу. Мне будзе месяц медна-гулнай глебай, Я апрану блакіты неба. А пада мною хмары стапуць полем, I буду гімны пець аб волі. Я сэрца вырву, запалю паходняй — I запануе дзень удодні. Я вызаву маланкі з навальніцай, Віхор зайграе па зямліцы.
ПЕСНЯ (БАГДАНОВИЧ)
Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей
Сэрцы цьвёрдыя, быццам з каменьня.
Разаб’ецца аб іх слабы верш заўсягды,
Не збудзіўшы сьвятога сумленьня.
Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба зь цярпеньнем.
Як ударыш ты ім, – ён, як звон, зазьвініць,
Брызнуць іскры з халодных каменьнеў.
Змітрок Бядуля адносіцца да ліку пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры. У літаратурнай спадчыне З. Бядулі нямала крытычных і публіцыстычных твораў, прысвечаных развіццю беларускай літаратуры, культуры і тэатра. Наогул, тэматыка твораў З. Бядулі ўсеабдымная, універсальная. Яго цікавяць і чалавек у яго адвечным шляху ад нараджэння да смерці, і ягоныя думкі, і настроі, дзівосны, непаўторны свет прыроды. Усё гэта, спалучанае з глыбокім веданнем жыцця, філасофскім светапоглядам і вялікай любоўю да людзей, і надае творам пісьменніка прыцягальнасць, эстэтычную выверанасць, актуальнасць і папулярнасць.
13
Асветніцкая і літаратурная дзейнасць Сімяона Полацкага (1629 – 1680). Сілабічныя вершы як узор паэзіі стылю барока. Уплыў пісьменніка на развіцце грамадскай думкі і літаратуры ўсходнеславянскіх народаў.
Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч (сапраўднае імя) нарадзіўся ў 1629 г. На пачатку 40-х гадоў XVII ст. будучы пісьменнік быў студэнтам Кіева-Магілянскай калегіі, дзе яго настаўнікамі былі самыя славутыя кіеўскія пісьменнікі і навукоўцы таго часу — Сільвестар Косаў, Лазар Барановіч, Інакенцій Гізель, Іосіф Канановіч-Гарбацкі. Вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай, што распачалася ў 1654 г., перашкодзіла Сімяону давучыцца ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Летам 1656 г. у Полацк увайшла руская армія на чале з самім царом. Сімяону выдаўся рэдкі выпадак прадэманстраваць рускаму манарху свае літаратурныя навыкі. Вясною 1664 г. Сімяон канчаткова перабіраецца ў Маскву. Сімяон Полацкі памёр раптоўна, на пяцьдзесят першым годзе жыцця, 25 жніўня 1680.
Мову Сімяона-прапаведніка адрознівалі асаблівая манерная мудрагелістасць, шчыльная насычанасць разгорнутымі метафарамі, прыпавесцямі і «прыкладамі». Сімяон Полацкі захоўваў у сваіх вершах звыклыя функцыі антычных экфраз, што тлумачылі таямнічы сэнс выяваў, і эпіграм — рытарычных практыкаванняў на тэму (жанр экфрасіса ўжо выкарыстоўваў Ф. Скарына). Першакрыніцу можна ўказаць амаль для кожнага твора Сімяона Полацкага — гэта тэксты Святога Пісання, кнігі Арыстоцеля, Плінія Старэйшага, трактаты Айцоў Царквы, гістарычныя працы візантыйскіх навукоўцаў, «і шмат інш. Зрабіўшы навуку важным аб'ектам асэнсавання, Сімяон Полацкі рэальна стымуляваў рост духоўнай сталасці расійскага грамадства. Упершыню ў гісторыі рускай літаратуры пісьменнік выступаў з актыўнай прапагандай навуковых ведаў не з пазіцыі здзіўлення, уласцівай пабочнаму назіральніку ці неафіту, а як іх актыўны носьбіт. Хацеў “заходнюю” адукацыю. Шматлікія вобразы, скарыстаныя паэтам, маюць канкрэтныя крыніцы — ад Бібліі да антычных аўтарытэтаў і польскіх пісьменнікаў ХУІ-ХУП стст. Засвоеная і прыстасаваная Сімяонам Полацкім для славяна-моўных вершаў сістэма паэтычных жанраў была дастаткова новай для рускай літаратуры. Як паказаў праведзены аналіз шматжанравай творчасці Сімяона Полацкага, пісьменнік імкнуўся да вырашэння двуадзінай задачы — выхавання чытача набожнага і адукаванага. Ухіл, які рабіў паэт у сваёй дзейнасці на свецкія веды, «грамадзянскія навукі і мастацтвы», шмат у чым быў сугучны заўтрашняму, пятроўскаму погляду на літаратуру, паколькі імператар бачыў у кнізе галоўны шлях распаўсюджвання ведаў пра Расію. Адзінства «ўсходняга» вучыцельнага і «заходняга» асветніцкага пачаткаў, адчувальнае ў творчасці ўсходнеславянскіх гуманістаў XVI — першай паловы XVII ст. і іх паслядоўніка Сімяона Полацкага, будзе вядучым і ў творчасці прагрэсіўных усходнеславянскіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў XVIII ст.. Творы:Азбука(?),Псалтыр рыфмаваны, Гісторыя пра варлаама ды Іасафата, Рыфмалагіён.
Сілабічнае вершаванне (ад гр. syllabe - склад) — сістэма вершавання, у аснове якой - раўнамернае чаргаванне аднолькавай колькасці складоў у вершаваных радках. Ужываецца пераважна ў мовах з пастаянным націскам у словах: французскай, армянскай, мовах цюркскіх народаў (націск на апошнім складзе), польскай (ня перадапошнім), чэшскай, латышскай, шведскай (на першым) і інш. Асноўнымі рытмастваральнымі кампанентамі сілабічнага вершавання, апрача аднолькавай колькасці складоў у радках (ад сямі да шаснаццаці; найбольш распаўсюджанымі былі васьмі-. дзесяці-. адзінаццаці-, дванаццаці- і трынаццаціскладовікі), з'яўляюцца: міжрадковыя паўзы, клаўзулы, рыфмы, цэзуры. Сілабічнае вершаванне сваёй дасканаласці дасягнула ў французскай і італьянскай паэзіі XІ - XІІІ стст. Адтуль яно ў XV ст. перайшло ў Польшчу. З Польшчы, у сваю чаргу, сілабічнае вершаванне на самым пачатку XVІ ст. прыйшло ў беларускую літаратуру, з'явіўшыся, побач з антычным (метрычным) вершам, адной з першых сістэм вершавання пісьмовай паэзіі Беларусі.
Творчасць Я.Купалы (1882-1942) як выразніка нацыянальна-вызваленчых імкненняў беларускага народа. Эвалюцыя паэзіі Я.Купалы дакастрычніцкага часу (зборнікі “Жалейка” 1908г., “Гусляр” 1910г., “Шляхам жыцця” 1913г.). Пашырэнне сацыяльна-філасофскіх маштабаў купалаўскай лірыкі ў міжрэвалюцыйны перыяд
Творчасць Янкі Купалы называюць летапісам жыцця, працы і барацьбы беларускага народа, квітнеючым садам, у якім сабраны самыя дарагія каштоўнасці мастацкага слова. Купала адкрыў вобраз беларускага селяніна як першаасновы народнага жыцця, маралі, духоўнай моцы народа. Першы народны паэт Беларусі, драматург, перакладчык, палымяны публіцыст, грамадскі дзеяч, Янка Купала пакінуў нам багатую спадчыну, якая ўвабрала ў сябе народныя паданні, песні, казкі, легенды, а таксама традыцыі дэмакратычнай літаратуры XIX ст.
Паэтычны дэбют паэта — верш «Мужык», надрукаваны ў 1905 г. у газеце «Северо-Западный край». Верш «стрэліў як пярун сярод яснага дня», абвяшчаючы моц і сілу народа, увасобленую ў вобразе мужыка. Купала паказвае беларуса, які працуе, «як той вол рабочы», лечыцца без доктара і «свята рэдка калі» знае, не ўмее ні чытаць, ні пісаць, зносіць лаянку і свавольства пана. Абяздолены мужык не толькі скардзіцца на прыгнёт і нядолю, але і пачынае пратэставаць супраць сваіх прыгнятальнікаў, уступае на шлях барацьбы за права быць чалавекам, за сваю чалавечую годнасць:
I кожны, хто мяне спытае, Пачуе толькі адэін крык: Што хоць мной кожны пагарджае, Я буду жыцьі — бо я мужык!
У 1908 г. у Пецярбургу выходзіць з друку першы паэтычны зборнік Я. Купалы «Жалейка», вершы якога ствараліся на самым грэбені рэвалюцыйных падзей 1905—1907 гг. Гэту рэвалюцыю паэт называў «зоркай праўды святой» і верыў, што яна знішчыць няволюбяду. У вершы «Там» (са зборніка «Жалейка» ён быў выключаны за яўна рэвалюцыйны змест) Я. Купала заклікае беларускі люд прачнуцца, прагнаць «аслепны сон» і ў адзінаЙ і нязломнай грамадзе змагацца за сваё канчатковае вызваленне. «Хай у няволі ланцугі спадуць ад грому вашых сіл!» — усклікае ў канцы верша аўтар.
Аб гістарычным праве беларусаў на сваю незалежнасць, на свабоднае развіццё беларускай мсвы вядзецца гаворка ў вершы «Ворагам Беларушчыны». Ён гучыць як водпаведзь тым, хто цураецца роднай мовы, хто бачыць беларусаў толькі цёмнымі, пакорлівымі і цярплівымі. Верай у нязломнасць духу беларускага народа і яго шчаслівы лёс напоўнены многія радкі верша. Выкрываючы ворагаў Беларусі, паэт сцвярджае: «Не пагасіць вам праўды яснаЙ: жыў беларус і будзе жыць!»
Вершы зборніка «Жалейка» прасякнуты пафасам услаўлення беларускага мужыка-працаўніка, якога паэт з павагай называе панам сахі і касы. Купала паказвае цяжкае паднявольнае становішча селяніна, які не меў хлеба, хоць працаваў з ранку да вечара, паліваючы потам і сваю вузкую палоску, і бязмежныя панскія палі:
Бацькам голад мне быў, Гадаааў і карміў, Бяда маткай была, Праца сілу дала.
Пагарджаныя, абяздоленыя, «сляпыя і глухія» беларусы ўзняліся на барацьбу (верш «А хто там ідзе?»). Ідуць яны грамадой, несучы сваю крыўду на паказ усяму свету. Рукі іх у крыві ад непасільнай працы, на нагах лапці. Імкнуцца яны да свабоды і шчаслівай долі, хочуць «людзьмі звацца». Словы «людзьмі звацца» сёння сталі сімвалам адраджэння нашага краю. Верш гэты М. Горкі назваў нацыянальным гімнам беларусаў, пераклаўшы яго на рускую мову. Сёння выдатны твор Я. Купалы перакладзены на 82 мовы свету.
Нягледзячы на сумныя, журботныя матывы першага купалаўскага зборніка, ёсць у ім і жыццесцвярджальныя вершы, скіраваныя ў светлыя далягляды будучыні. Надзеямі на лепшае жыццё прасякнуты верш «Чаго нам трэба»:
Працай ўсё зможам, новы быт зложым, Гора затопчам сільнай нагой, Зможам нядолю, эможам няволю, Светач запалім шчасця свайго!
Другі зборнік Я. Купалы — «Гусляр» (Пецярбург, 1910 г.), у цэнтры якога вобраз гусляра з гуслямі-самаграямі. Паэт хоча ляцець «к зорам агністым, к прыволлю нябеснаму». Ён верыць у сілу народнай песні, якая павінна дапамагчы селяніну пераадолець духоўную адсталасць. У вобразе сонца (верш «Песня сонцу») аўтар бачыць вялікую сілу, здольную разбудзіць дух народа, узняць яго на змаганне супраць цёмных сіл.
У 1913 г. у Пецярбургу выдаецца трэці зборнік Я. Купалы — «Шляхам жыцця». Значнае месца ў ім займае вобраз беларускага мужыка і зямлі, на якой ён жыве. Але ж асноўная ўвага ў зборніку ўдзяляецца маладой Беларусі, якая змагаецца за права заняць ганаровае месца ў свеце.
«Ясны твар вясны» бачыцца Я. Купалу ў абліччы бацькаўшчыны (верш «Маладая Беларусь»). Радзіма — гэта ўвасабленне магутнага народа, загартаванага ў змаганні з прыгнётам. Пазт упэўнены, што ў час «буры, нягод і вялікіх надзей» Беларусь расцвіце, стане светлай казкай жыцця:
Падымайся з нізін, сакаліна сям'я, Над крыжамі бацькоў, над нягодамі; Замімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!..
Глыбокае пачуццё любові паэта да сваёй радзімы выяўляецца ў алегарычным вершы «Выйдзі...». Беларусь тут увасабляецца ў вобразе жанчыны-маці, якая пакутуе ад уціску царскага самадзяржаўя. Апранутая ў лахманы з кастры, з палыну, яна жыве пад «дзікай зімняй апекай», мерзне ад сцюжы і сіверу. Прайшоўшы цяжкія выпрабаванні, жанчына-маці не страціла веры ў хуткае адраджэнне. Паэт заклікае яе «скінуць зімовы рабскі сон» і выйсці насустрач вясне — свабодзе, шчасцю, светлай будучыні:
Ясна, святочна ў красы ўбярыся, Птушкай свабоднай сягні ў вышыну, 3 сонцам злучыся, эорамі йскрыся, Песняй распейся, славай акрыйся. Выйдзі спаткаці вяснуі
Радзіма для Я. Купалы — і рэчка «з плытнікамі Нёман», і «пушчы Белавежскай гоман», і праталіны «вольнага прадвесня»... Глыбокая прывязанасць да роднай зямлі, еднасць з ёй асабліва абвастраюцца, калі паэт знаходзіцца далёка ад родных мясцін.
Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні, — На чужое неба ўжо гляджу сягоння. Але думкай, сэрцам толькі вас я энаю, Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю. I няма на свеце так вялікай меры, I няма на свсце так каваных дзвсраў, Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі — Беларусь са мною разлучыць пасмеліі
Лірыка Я. Купалы прасякнута любоўю да сваёй зямлі, захапленнем яе прыгажосцю. У вершы «Лета» паэт стварае цудоўны малюнак беларускай прыроды: .
Лета ты, лета прыгожа-квяцістае, Колькі ты ўносіш аздобы з сабойі
Чаруюць сваім хараством, напаўняюць душу радасным пачуццём каласістыя шнуры збожжа, ранішні ўзыход сонца, пах травы над ракой. Любуючыся прыгожа-квяцістым летам, Я. Купала выказвае думку аб пакутах народа, яго цяжкай долі:
Эх, каб, здаецца, ды шчасце да гэтагаі Эх, каб, здасцца, менш гора і слёз!..
Лепшыя ўзоры пейзажнай лірыкі Я. Купалы — вершы «Явар і каліна», «Дзве таполі», «Жніво», «Адцвітанне». Паэт паказвае прыроду ў цеснай сувязі з народнай працай, якую ён паэтызуе ў вершы «Жняя». Гераіня верша — простая сялянская дзяўчына. 3 вянком на галаве яна велічна ідае па полі, песняй услаўляючы жніво. Аўтар, захоплены працай дзяўчыны, параўноўвае яе з царыцай, з сонцам, з усім самым цудоўным і прыгожым:
А яна — царыца — Весела, шчасліва Карануе песняй Залатое жніва.
Захапляючыся хараством прыроды, паэт ніколі не забываў пра народ. Шмат слёз, крыві і пакут прынеслі беларусам першая сусветная і грамадзянская войны.
14
Сацыяльна-гістарычныя ўмовы развіцця духоўнай культуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIII ст. Звужэнне сферы ўжывання старабеларускай мовы, ананімны характар мастацкай творчасці, заняпад літаратурных жанраў. Роля фальклору ў захаванні нацыянальнага менталітэту ў гэты перыяд.
У пераходны перыяд ад сярэдневечча да новага часу сфарміраваўся беларускі тып рэнесанснай культуры, узніклі перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы, літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Рэнесансная культура ў рэчышчы еўрапейскага працэсу саступіла месца культуры барока, якая раскрылася на Беларусі ў дзвюх разнавіднасцях – усходнеславянскай, якая сфарміравалася на аснове сінтэзу мясцовай культуры і заходнееўрапейскага ўплыву і чыстай заходнееўрапейскай, носьбітамі якой на Беларусі былі каталіцкія ордэны. Значны ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі. аказалі рэлігійныя працэсы (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія), пазнейшы эканамічны заняпад і палітычны крызіс.
З канца ХVІ ст. у еўрапейскай літаратуры і мастацтве вылучаецца стыль барока, які бярэ сабе на ўзбраенне каталіцкая царква ў барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі. Ён характарызуецца кантраснасцю, параднасцю, рухавасцю формы, апеляцыяй да пачуццяў, супярэчлівасцю, метафарычнасцю. У літаратуры гэта праяўляецца ў з’яўленні "высокай" паэзіі, адметным прадстаўніком якой становіцца паэт і драматург, кнігавыдавец, асветнік і грамадскі дзеяч С. Полацкі (1629-1680). Найбольш значнымі яго творамі сталі зборнікі паэтычных твораў "Ветроград многоцветный" і "Рифмологион". Новай для беларускай паэзіі стала палітычная сатыра ("Прамова Мялешкі", "Ліст да Абуховіча"), якая высвятляе заганы тагачаснага грамадства.
Жанрава-стылістычная эвалюцыя паэм Я.Купалы. Шлях ад ранніх паэм (“Зімою”, “Нікому”, “Адплата кахання”) да драматызаваных паэм (“Адвечная песня”, “Сон на кургане”). Фальклорны каларыт твораў.
Ідэйна-эстэтычная аснова канфлікту ранніх купалаўскіх паэм «Зімою», «Нікому», «Адплата кахання»,
Усе яны прасякнуты пафасам адмаўлення грамадскіх адносін, заснаваных на прыгнечанні. Выбар персанажаў адпавядаў прынцыпу сацыяльнага кантрасту. Прадстаўнікі простага народа, надзеленыя высокімі чалавечымі якасцямі — шчырасцю, па- чуццём годнасці, супрацьстаяць беечалавечнасці прыгоннікаў — жор- сткасці, цынічнасці i разбэшчанасці паноў i ix асяроддзя. Канфлікт паэм меў выразна класавыя рысы. Існуе думка, што раннія паэмы Янкі Купалы недасканалыя ў сэнсе крышталізацыі «паэмнага» мыслен- ня аўтара, маюць чыста бытавую сюжэтную канву i ў пэўнай ступені з'яўляюцца аналагамі «Жалейкі»1. У даным выпадку «паэма шукае сва- іх шляхоў, становячыся то фальклорнай легендай, то бытавым апа- вяданнем. Ёй яшчэ не хапае канфлікту — абагульненага, такога, які б стаў адначасова i думкай, i пафасам твора»2. Думаецца, што дас- ледчык у такой ацэнцы быў праў, хаця канфлікт паэм меў ужо ула- сцівую рамантычным творам драматычную напружанасць, суадня- сенне прыватных, бытавых момантаў канфлікту з агульначалавечымі эстэтычнымі прынцыпамі рамантызму, прынамсі, з катэгорыяй свабоды. Па прызнанні Купалы, сюжэты яго ранніх паэм былі падказаны самой рэчаіснасцю.
ЗИМОЮ Якія стылістычныя сродкі выкарыстоўвае аўтар, каб стварыць ат- масферу чакання нечага незвычайнага ў рамантычным творы? Ад- ным з ix з'яўляецца рамантычнае запытанне, якое адразу акрэслівае становішча цэнтральнага персанажа. З такога запытання на фоне жудаснага зімовага пейзажу, пагібельнага для чалавека, пачынаецца паэма «Зімою»: Хто гэткі шалёны ў такую завею Пакінуў хацінку, ў дарогу пайшоў? Аж жудка на сэрцы, душа ажно млее: 31. Там з дзіцем кабета пляцецца дамоў! (5, 8) Наяўнасць падобных пытанняў вядзе ў глыбіню рамантычных тра- дыцый, да «байранаўскага» тыпу паэмы, настройвае на незвычай- насць абставін, пры якіх з'яўляецца герой, далучае да нейкай таям- ніцы, служыць прадвеснікам трагедыі. На стварэнне іменна такога настрою накіравана i апісанне прыроды, якое нібы прадвызначае лёс чалавека. Па прызнанні Купалы, паэма «Зімою» — з тых твораў, сюжэт якіх быў падказаны паэту рэчаіснасцю. Паэма была закончана 1 лютага 1906 г., але надрукавана яна значна пазней — у 1920.
Любоўны матыў у рамантычнай паэме i ёсць тая ciла, якая рухае канфлікт. Гэты матыў характэрны для ранніх паэм «Зімою», «Нікому», «Адплата кахання». Для герояў гэтых твораў каханне — найвышэйшая каштоўнасць быцця. Яно надае сэнс жыццю i паўнату пачуццям. Гэта адзіная рэальнасць, дзе чалавек можа быць шчаслівым, дзе свет яму ўяўляецца цэласным, сувязі ў ім — нічым не парушанымі. Такое каханне Ганны i Цімоха, Алены i Тамаша, Зосі i Янкі да завязкі канфлікту.
У паэме «Нікому», канфлікт якой пабудаваны на адмаўленні права першай шлюбнай ночы ў часы прыгону, пратэст героя выражаны бур- на, актыўна. Ніякага прымірэння i кампрамісу быць не можа. Атры- маўшы ў пана згоду на шлюб, Тамаш i Алена святкуюць вяселле, але ўрываецца панская дружына i патрабуе маладую ў панскі палац. Абураны Тамаш устае на абарону каханай i кахання: Гэй, скажыце шэльмы, Кату свайму там: Не дам яму жонкі, На ганьбу не дам. Хоць згнію ў астрозе Ці ў віры на дне, — Няхай жа не будзе Hi пану, ні мне! (5, 28) Прыняўшы імгненнае рашэнне, герой забівае сякерай сваю жон- ку, абараніўшы такім чынам яе ад ганьбы. Закаваны ў кайданы i са- сланы ў Сібір, Тамаш неўзабаве памірае. У вырашэнні канфлікту ў да- ным выпадку героя адрозніваюць не нейкія высокія духоўныя якасці, але здольнасць да пратэсту, да перамогі над абставінамі нават кош- там жыцця. Тыповасць рамантычнага канфлікту i яго развязкі выра- жана ў тым, што яны падпарадкаваны адной задачы: паказаць гэты пратэст, гэты бунт супраць насілля (апусцім той момант, якім жахлі- вым нялюдскім чынам ён быў здзейснены). Маральнасць учынку Тамаша можа характарызавацца з двух супрацьлеглых бакоў. З ад- наго боку, Тамаш — абаронца ўласнай годнасці i годнасці сваёй жон- кі. Ён не можа дапусціць яе ганьбавання. Ён пратэстуе супраць звя- рынага права прыгонніка, i ў такім выпадку яго бунт выступае ў гера- ічным арэоле, што i магло стаць асновай для рамантычнага канф- лікту. З другога боку, Тамаш — забойца, які ігнаруе ўсялякае разуменне гуманнасці, паставіўшы гонар вышэй за жыццё, прычым — жыццё не ўласнае, а жыццё іншага чалавека. Такім чынам, бунтуючы супраць права прыгонніка на годнасць Алены, Тамаш супрацьпаставіў яму сваё права не толькі на яе годнасць, але i на яе жыцце, што фактычна выглядае не менш дзікім, чым улада прыгонніка. Аднак аналіз учынку Тамаша ў гэтым кірунку вымагае рэалістычнага мастацкага падыхо- ду, што не ўваходзіла ў задачу паэта i не вымагалася на той час пат- рэбамі літаратурнага развіцця. Важна было паказаць абуджэнне асо- бы ў чалавеку, пратэст супраць насілля ў любой яго праяве, нават звя- занай таксама з насіллем. Гэта магчыма было зрабіць у рамантычнай мастацкай форме.
У паэме «Адплата кахання» пачуццё аб'ядноўвае людзей з двух са- цыяльна-антаганістычных лагераў: шляхцянку Зосю i «мужыцкага сына» Янку. Каханне само па сабе нараджае прыгажосць i гармонію усіх рэчаў i з'яў у вачах закаханых, i для ix, натуральна, не існуе кла- савай розніцы. Аднак закон класавай іерархіі жорстка помсціць за яго ігнараванне. Брат Зосі, пан Лаўчынскі, даведаўшыся аб каханні пане- нкі i мужыка i адчуўшы сябе асабіста зняважаным, прымае рашэнне забіць Янку. Унутраны маналог пана Лаўчынскага дае ўяўленне аб тым, якая бура пачуццяў пануе ў душы эгаістычнага атожылка знатнага роду: Як можна? шляхцянка — род панскі, косць з косці — З мужыцкай крывёю змяшаціся хоча! На свет паказаці не будзе як вочаў. Той Янка, хамула, паненку абыме... О! Смерць яго ўперад з зямлі гэтай прыме! (5, 45) Аслеплены жаданнем помсты, Лаўчынскі падпальвае пуню, дзе спаў Янка. Для Зосі страта каханага была ўнутранай катастрофай, якую немагчыма перажыць, паколькі без каханага жыццё для яе губ- ляла ўсе фарбы, рабілася бессэнсоўным i жахлівым. Адзіным выйсцем з такой сітуацыі была смерць, i Зося канчае жыццё самагубствам. «Смерць цэнтральнага персанажа... ёсць свайго роду прызнанне не- вырашальнасці сітуацыі»1,— піша Ю. У. Манн, разглядаючы формы развязкі рамантычнага канфлікту.
Па спосабу вырашэння канфлікту раннія паэмы Купалы падзя- ляюцца на дзве групы. У адных смерць цэнтральнага персанажа сім- валізуе сабой непазбежнасць, выкліканую невырашальнасцю канф- лікту паміж асобай i ўсім грамадскім ладам жыцця («Зімою», «Калека», «У піліпаўку», «За што?»). У іншых смерць героя выступае як неаб- ходнасць у выніку невырашальнасці канфлікту («Нікому», «Адплата кахання»), У першым выпадку лёсы герояў зламаны магутнай варо- жай сілай усталяванага ладу, яны бязвінныя ахвяры яго. Гэтыя воб- разы звязаны з мастацкім адмаўленнем рэчаіснасці, аднак пратэст супраць яе ўвасоблены не ў ix саміх, a ў аўтарскіх адносінах да апісанага здарэння. Героі такіх твораў сімвалізуюць у большай меры ідэю ахвярнасці, чым ідэю барацьбы, бунту. Іншая справа паэмы «Ні- кому» i «Адплата кахання», дзе смерць з'яўляецца вынікам канфлікту. Яны пазбаўлены матыву прымірэння i вытрыманы ў духу рамантыч- нага максімалізму. Рамантычны максімалізм выражаецца ў катэга- рычным «або-або», калі свядома выключана магчымасць хоць якога кампрамісу. Выбар для героя практычна заўсёды зводзіцца да альтэр- натывы: свабода як магчымасць кіравацца ў сваіх учынках сваімі жаданнямі або смерць. Або усё — або нічога. Паміж гэтымі крайнімі кропкамі — змаганне, якое можа быць больш або менш працяглым
У ранніх купалаўскіх паэмах паняцце ідэалу звязваецца з прыватнымі, «хатнімі» мэтамі. Вызначальным момантам з'яўляецца матыў кахання, а крушэнне яго яшчэ не разгортваецца ў свядомасці героя ў катастрофу ўсяго светапарадку. Якім уяўляецца ідэал «мужыцкаму сыну» Янку ў паэме «Адплата кахання», мы даведваемся з яго сну: Вось Янка шчаслівы, ўжо гора не знае, За жонку ўжо Зосю прыгожую мае, Ужо ў новай хацінцы яна гаспадара, A ў стайні ржэ конікаў сыценькіх пара; Саха валоў рослых, чатыры каровы Скубецца на лузе... (5, 47)
Ідэал у даным выпадку напоўнены канкрэтным зместам, ён не вы- ходзіць за межы патрыярхальнага сямейнага быту. Відавочная зазем- ленасць ідэалу сведчыць пра тое, што вобраз Янкі не мае дастатковай рамантычнай напоўненасці, a з'яўляецца хутчэй падсвечваннем рамантычнага вобраза Зосі. Канфлікт у ранніх паэмах Купалы яшчэ не валодае філасофска- рамантычнай перспектывай. Асабісты лёс героя, яго сацыяльная трагедыя не далучаны яшчэ да гістарычных «судеб мира», але пошукі ў гэтым кірунку ўжо вяліся Купалам. Філасофска-рамантычная перспектыва прадугледжвала пашырэнне межаў лірычнай споведзі,. наданне вобразам маштабнасці, увасабленне ў асобным чалавечым лёсе гістарычнага лёсу народа. Разам узятыя, раннія паэмы Я. Купалы ўспрымаюцца як цэласная ідэйна-эстэтычная з'ява, што адпавядала пэўнаму этапу ў творчай эвалюцыі паэта. Іменна ў ix адбывалася крышталізацыя паэмнага мыслення Купалы. Карыстаючыся мастацтвазнаўчай тэрміналогіяй, раннія купалаўскія паэмы можна назваць эскізамі ў параўнанні з будучымі манументальнымі творамі.
«Адвечвая песня» — гэта першы драматычны твор Я. Купалы, напісаны вершам. У структурным плане ён складаецца з 12 раздзелаў-праяў, якія даволі поўна раскрываюць жыццё чалавека ад нараджэння да смерці. На хрэсьбіны сялянскага сына злятаюцца цені Жыцця, Долі, Бяды, Холаду і Голаду, якія даюць хлопчыку імя Мужык. Цень Жыцця прарочыць нованароджаваму, што ён стане царом прыроды: «ён будзе ўсіх чыста дужэй, ён будзе ўсіх чыста мудрэй». На самай жа справе лёс чалавека склаўся інакш. Мужык становіцца пакутнікам, ахвярай варожых сацыяльных сіл, якія зрабілі яго гаротным, цёмным і бяспраўным. У апошняй сцэне над магілай узнімаецца цень Мужыка, якому хочацца даведацца аб падзеях, што адбыліся пасля яго смерці. Але яго зноў чакае расчараванне: няма «сцежкі к прасвету», усё «чахне без сіл». У такой сітуацыі для Мужыка лепш быць у магіле, чым жыць. I таму ён усклікае: «Раскрыйся нанова магіла: страшней цябе людзі і свет».
Галоўным героем паэмы «Сон на кургане» (1910) з'яўляецца Сам — бунтар-адзіночка, які хоча змяніць, перайначыць жыццё. Згубіўшы ў лесе дарогу, ён прылёг на кургане. Вакол яго сабраліся русалкі і ў фантастычва-казачным плане паказалі «казку долі» яго. Гэта казка — страшны сон, сімвал безвыходнасці, бездапаможнасці ў барацьбе. Дарэмнымі аказаліся яго імкненні знайсці ў руінах старога замка скарбы. Вакол Сама — змрочныя варожыя сілы (увасабленне рэакцыі), ахвярай якіх ён становіцца. Дзеянне ў паэме паступова пераходзіць у рэальнае жыццё. Сам накіроўваецца ў родную вёску, дзе здараецца пажар. Яго абвінавачваюць у падпале; па сведчанні аднавяскоўцаў, Сам быццам бы бег са смолкай, саломай і сякерай з мэтай падпаліць воласць. Безумоўна, пажар — алегарычны вобраз рэвалюцыі 1905 г. Далейшае жыццё Сама яшчэ больш трагічнае: за рэвалюцыйную дзейнасць ён трапляе ў турму і ў Сібір, памірае яго жонка, а сын, здрадзіўшы бацькоўскаму запавету, перакідваецца ў варожы стан. На прыкладзе Сама Я. Купала хацеў паказаць не толькі асабістую драму рэвалюцыянера-адраджэнца, але і цяжкі, пакутлівы шлях беларускага народа да свайго самавызначэння, да найвялікшага скарбу — свабоды і незалежнасці
У драматычных паэмах Янкі Купалы "Адвечная песня" і "Сон на кургане" ў найбольш канцэнтраваным выглядзе выявіліся элементы трагічнага: трагедыя духоўна актыўнай і крытычна думаючай асобы, адчужэнне паміж героем і народам, супярэчлівы разлад мары з жыццём, жорсткасць рэчаіснасці, здольнай забіць у чалавеку ўсё чалавечае. Паэма "Адвечная песня" ў структурным плане складаецца з 12 раздзелаў-праяў, якія даволі поўна раскрываюць жыццё чалавека ад нараджэння да смерці. На хрэсьбіны сялянскага сына злятаюцца цені Жыцця, Долі, Бяды, Холаду і Голаду, якія даюць хлопчыку імя Мужык. Цень Жыцця прарочыць нованароджанаму, што ён стане царом прыроды:
На самой жа справе лёс чалавека склаўся інакш. Мужык становіцца не царом, а пакутнікам, ахвярай варожых сацыяльных сіл, якія зрабілі яго гаротным, цёмным і бяспраўным. У пошуках кавалка хлеба герой твора ўладкоўваецца на працу ў лесе і там гіне пад спілаванай ім жа сасной. У апошняй сцэне над магілай узнімаецца цень Мужыка, якому хочацца даведацца аб падзеях, што адбыліся пасля яго смерці. Але яго зноў чакае расчараванне: няма "сцежкі к прасвету", усё "чахне без сіл". У такой сітуацыі для Мужыка лепш быць у магіле, чым жыць. І таму ён усклікае: "Раскрыйся нанова магіла: страшней цябе людзі і свет".
У паэме, такім чынам, асуджаецца тагачасная рэчаіснасць, дзе чалавеку лепш памерці, чым цягнуць ярмо адвечнай пакуты і прадаўжаць спрадвечна-трагічны кругазварот жыцця. Галоўным героем паэмы "Сон на кургане" з'яўляецца Сам — рамантычна настроены праўдашукальнік, бунтар-адзіночка, які хоча змяніць, перайначыць жыццё, але не ведае канкрэтных шляхоў да здзяйснення намечанага: "хаджу і блуджу я ўжо колькі гадзін, і, дзе ні ступлю я, не бачу пуцін". Згубіўшы ў лесе дарогу, ён прылёг на кургане. Вакол яго сабраліся русалкі і ў фантастычна-казачным плане паказалі "казку долі" яго. Гэта казка — страшны сон, сімвал безвыходнасці, бездапаможнасці ў барацьбе.
Дарэмнымі аказаліся яго імкненні знайсці ў руінах старога замка скарбы. Вакол Сама — змрочныя варожыя сілы (увасабленне рэакцыі), ахвярай якіх ён становіцца. Дзеянне ў паэме паступова пераходзіць у рэальнае жыццё. Сам накіроўваецца ў родную вёску, дзе здараецца пажар. Ён бег ратаваць ахопленую пажарам вёску, але яго абвінавацілі ў падпале; па сведчанні аднавяскоўцаў, Сам быццам бы бег са смолкай, саломай і сякерай з мэтай падпаліць вёску. Безумоўна, пажар — алегарычны вобраз рэвалюцыі 1905 г. Далейшае жыццё Сама яшчэ больш трагічнае: за рэвалюцыйную дзейнасць ён трапляе ў турму і Сібір, памірае яго жонка, а сын, здрадзіўшы бацькоўскаму запавету, перакідваецца ў варожы стан. На прыкладзе Сама Я. Купала хацеў паказаць не толькі асабістую драму рэвалюцыянера-адраджэнца, але і цяжкі, пакутлівы шлях беларускага народа да свайго самавызначэння, да найвялікшага скарбу — свабоды і незалежнасці.
Паэмы Янкі Купалы "Адвечная песня" і "Сон на кургане" насычаны ўмоўнымі персанажамі, дэманічнымі і міфічнымі фігурамі. Праз сімвалічныя і фантастычныя карціны паэт паказвае тыпова рамантычную, пазбаўленую гістарычнай канкрэтнасці карціну жыцця ў буржуазным грамадстве з яго бесчалавечнымі, варожымі законамі і парадкамі.
15
Тэатральнае жыцце на Беларусі ў ІІ палове ХVIII ст. Нараджэнне камедыі (Школьная драма. Інтэрмедыя. Лялечны театр “Батлейка”). Асветніцкія ідэі ў камедыі Каэтана Марашэўскага “Камедыя”.
Неад'емнай часткай культурнага жыцця тагачаснага беларускага грамадства, найперш гарадскога, быў тэатр. У гарадах і мястэчках актыўна дзейнічалі прыватныя тэатральныя трупы, якія працавалі на камерцыйнай аснове. З'явіліся сталыя гарадскія тэатры з прафесійнымі акторскімі калектывамі. Яны далучылі шырокае кола насельніцтва да набыткаў сусветнай драматургіі. У шляхецкім, чыноўніцкім і афіцэрскім асяроддзі вялікай папулярнасцю карыстаўся аматарскі тэатр. Тэатральнае жыццё ў гэты перыяд было двухмоўным - польска-расійскім. Царскі ўрад імкнуўся ўзмацніць кантроль над тэатрамі.
Адным з першых на Беларусі стала батлейка – народны лялечны тэатр, вядомы яшчэ з ХVІ ст. Яе рэпертуар складаўся з 2 частак – кананічнай і свецкай. Прадстаўленне гэтага своеасаблівага "тэатра аднаго акцёра" складалася з песень, танцаў, дыялогаў і маналогаў. У ХVIІІ ст. з развіццём школьнай адукацыі і драматургіі асобую ролю набывае школьны тэатр. У ім ставіліся п’есы як рэлігійнага і гістарычнага зместу, так і інтэрмедыі – кароценькія п’ескі на беларускай ці польскай мове, пантамімы, танцы, што выконваліся паміж дзеямі спектакля. Вядомы 24 дэкламацыі С. Полацкага, напісаныя ім для тэатраў брацкіх школ. Галоўным героем інтэрмедый стаў разумны і дасціпны беларускі селянін. У 1787 г. на змену традыцыйнай школьнай інтэрмедыі прыходзяць першыя драмы, напісаныя на беларускай народнай мове – "Камедыя" К. Марашэўскага і "Лекар міжволі" М. Цяцерскага.
«Камедыя» Каэтана Марашэўскага
Новыя, асветніцкія тэндэнцыі выявіліся ў спачуванні Селяніну, у праўдзівым адлюстраванні жыцця беларускага сялянства. Галоўны герой твора скардзіцца ў адным з маналогаў: «Мала што кроўю не пацею, аж не пакуль кавалак хлеба зараблю. Земля ўжо неўражайнай стала. Дужо многа наклапацішся і нагаруешся, пакуль не ўродзіць. Усё нам напроціў ідзець. Усё нам на нешчасьце...»
Здаецца, Селянін Дзёмка развенчваецца і асуджаецца. Чорт у адпаведнасці з фальклорам тройчы спакушае Селяніна і той тройчы парушае дадзенае слова. Аднак ва ўсіх трох выпадках Дзёмка робіць гэта, імкнучыся дапамагчы іншым, дзецям, братам, Пакутніку. Толькі ад Пакутніка ён дачакаўся паразумення і падтрымкі. Дзёмка сваімі гуманным! паводзінамі нібы абвергнуў самога сябе, даказаў, што ўсё залежыць ад чалавека, а не ад боскай наканаванасці.
Дзёмка не толькі пабіўся аб заклад з Чортам, але і пераадолеў свой страх перад ім, нават спрабуе таго перахітрыць. Ён баіцца пекла і ў адным з апошніх маналогаў каецца, што жыў не так, як трэба. Але яго любоў да зямнога жыцця, «грэшнага» і «неразумнага», мацнейшая. Да апошняй хвіліны ён змагаецца з Чортам за жыццё. А калі той усё ж цягне Селяніна ў пекла, Дзёмка крычыць: «Квасу! дайце мне квасу!» Аўтар гэтым хацеў падкрэсліць не закончаную грэшнасць героя твора, а яго жыццялюбства. Што таксама выяўляла новы погляд на чалавека.
Селянін, Чорт, Карчмар — традыцыйныя персанажы школьнай драмы, аднак кожнага з іх аўтар паспрабаваў «ажывіць», надзяліць індывідуальнымі рысамі.
Галоўны герой п’есы, селянін Дземка, вельмі незадаволены сваім лесам. Ен працуе ад зары да зары, але не бачыць вынікаў гэтай працы, бо яны дастаюцца іншым. Будучыня здаецца герою безвыходнай. Ва ўсіх няшчасцях Дземкі вінават пан, які не лічыць сялян за людзей, а таксама карчмар-арандатар, які ашуквае і спойвае прыгонных. Але Дземка ўсе ж перакананы, што прычына ўсіх яго бядот – грэх Адама. Чорт, які выступае перад героем у вобліку паніча, тут жа абвяргае такія абвінавачванні: Адам проста не мог утрымацца ад спакусы, бо чалавек слабы і бязвольны па сваей натуры. Вось і ен, Дземка, наўрад ці зможа прамаўчаць хаця б з паўгадзіны. Заключаецца заклад на Дземкаву душу. У адпаведнасці з фальклорнымі прынцыпамі чорт тройчы спакушае селяніна, а селянін тройчы парушае дадзенае слова. На першы погляд, ва ўсіх выпадках перамог чорт. Але па сутнасці ў маральных адносінах перамогу атрымаў Дземка. Ва ўсіх трох выпадках ен свядома парушаў маўчанне па сваей высакароднасці, бескарысліва прыходзячы на дапамогу іншым. Усе, аказваецца, залежыць толькі ад чалавека, ад яго ўнутраных якасцей. Такая чыста асветніцкая канцэпцыя “Камедыі” была палемічна скіравана супраць сярэдневяковай схаластыкі, якая даказвала прадвызначанасць усіх дзеянняў. «Камедыя» напісана ў адпаведнасці з канонамі класіцысцкай эстэтыкі: захавана адзінства часу, месца і дзеяння, адчуваецца рацыяналістычная зададзенасць. Але аўтар імкнецца ў схематычныя вобразы ўдыхнуць жыцце: перад намі ўжо жывы чалавек, надзелены складанымі пачуццямі, станоўчымі і адмоўнымі якасцямі.
Героіка-рамантычныя паэмы Я.Купалы “Курган”, “Магіла льва”, “Бандароўна” як вышэйшае дасягненне нацыянальнага беларускага ліра-эпасу дакастрычніцкага часу (замалёўкі прыроды; канфлікт і характары герояў твора).
КУРГАН
У пачатку твора апісваецца старажытны курган. З ім звязана наступнае паданне.
Шмат гадоў назад «на гары на крутой» стаяў «белы хорам», у якім жыў князь «недаступны і грозны». Ён «спуску і ласкі не знаў непакорам».
Аднойчы была ў князя вялікая бяседа. На вяселле князевай дачкі з'ехалася шмат знатных гасцей. На трэці дзень «князь прыдумаў адну для дружыны пацеху-забаву», загадаў паклікаць старога гусляра.
Пасадзілі гусляра «на ганку, між клёнаў і ліп». Невыдумная світка — убор на плячах, Барада, як снег белы — такая, Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі-баі. Князь загадвае гусляру іграць: Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям — Поўны гуслі насыплю дукатаў; Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам — Канапляную возьмеш заплату.
Заіскрыліся вочы гусляра і заплакалі пад яго рукамі «струны жывыя». Гусляр гаворыць, які ні моцны князь, а дум ланцугамі не скуе. Ён нагадвае князю, колькі людзей стогнуць і плачуць вакол яго харомаў і ў лёхах пад імі. На золаце князя блішчыць чалавечая кроў, а брыльянты — «цёртая сталь ад кайданаў».
Князь нейкі час маўчаў, думаючы, як пакараць гусляра. Загадаў: Узяці старца і гуслі жыўцом у зямлю! Знае хай, хто тут пан: я — ці неба!
Закапалі старога гусляра. «Не часалі дамоўкі яму сталяры, не заплакалі бліжнія вочы». А хорам князя «гудзеў, не маўчаў, шалы, музыка ў такт рагаталі».
На тым месцы, дзе быў закапаны гусляр, вырас дуб. Людзі кажуць, што раз у год выходзіць з кургана з гуслямі Дзед I ўсё нешта пяе, што жывым не паняць, I на месяц глядзіць, як сам, белы. Калі б хто зразумеў тую песню, то не зазнаў бы гора ніколі.
