Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Билеты Бел.лит.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
266.32 Кб
Скачать

1 Вопрос 18 билет

У Віленскім універсітэце(1815-16) (Чачот далучаецца да філамацкага руху, узначальвае літаратурны аддзел таварыства філарэтаў. Без яго не абыходзіцца ніводная падзея ў жыцці віленскіх студэнтаў. Фрагменты яго выступленняў на пасяджэннях таварыства філаматаў даносяць да нас прывабны, высакародны воблік гэтага таленавітага юнака, патрыёта свайго краю. "Хто дбае пра грамадскае дабро, інакш кажучы пра шчасце, асвету і славу краю, хто рады прысвяціць яму самаго сябе, аддаць яму ўсе здольнасці, сілы і маёмасць – з’яўляецца сапраўдным грамадзянінам", - выказваў свае думкі Чачот.

На сходах і вечарынках студэнскай моладзі часта гучалі вершы і песні на словы Я. Чачота, выконваліся яго драматычныя сцэнкі, напісаныя адмыслова да імянінаў сяброў-філаматаў. Вельмі папулярнымі былі вершы "Што старыя за вар’яты!", "Гэй, малойцы!". Гэта паэзія маладых пачуццяў, прагі шчасця і высакародных учынкаў: "Кожны з нас айчыне Паслужыць павінен, Свету, добрым людзям – Славу так здабудзем!" ("Гэй, малой-цы").

У сваёй творчасці Чачот упершыню у паэзіі філаматаў звярнуўся да нацыянальнага фальклору як крыніцы матываў і вобразаў вялікай мастацкай сілы. У 1818-1819 гг. ён піша балады, заснаваныя на народных легендах і паданнях, узятых непасрэдна з фальклору ці з летапісных крыніц.

Паэзіях родных Чачоту мясцін падказаных сюжэты балад "Свіцязь" , "Калдычэўскі шчупак", "Мышанка". Народная легенда пра ўзнікненне возера Свіцязь на месцы згінуўшага горада натхніла трох паэтаў-філаматаў – Я.Чачота, А.Міцкевіча, Т.Зана, - і кожны стварыў сваю мастацкую версію гытай фантастычнай падзеі. "Свіцязі" А.Міцкевіча мае героіка – патрыятычнае гучанне: жыхары горада ў час варожай аблогі выбіраюць смерць, але не палон. Т.Зан, як і Я.Чачот, дае маральна- хрысціяскае вытлумачэнне трагедыі горада Свіцязь: горад правальваецца і затапліваецца за грахі яго жыхароў, за пралітую бязвінна чалавечую кроў. Прытым у баладзе Я. Чачота гэты матыў акцэнтуецца, дапаўняецца матывам продажу душы д’яблу.

Я.Чачот умела кантамінуе, спалучае у сваіх баладах розныя матывы, дасягаючы сюжэтнай разгалінаванасці твора. У баладзе "Радзівіл, або заснаванне Вільні" цікава спалучаюцца вядомыя з народнай творчасці, а таксама з летапісных крыніц і "Хронікі" М. Стрыйкоўскага легенды пра вярхоўнага літоўскага жраца Крыве-Крывейту, прароча сон Гедыміна пасля ўдалага палявання на месцы будучай Вільніі разгадку гэтага сну Ліздзейкам, ад якога пойдзе род Радзівілаў. У гэтай баладзе Я.Чачота,а таксама ў "Наваградскім замку" паэтызавалася легендарная гісторыя роднага краю.

Пазней, ужо ў 40-х гг., у сваім вершы "Леў Сапега, віленскі ваявода, гетман літоўскі" Ян Чачот звернецца да вобраза выдатнай гістарычнай асобы. Вывучаючы права ў студэнскія гады, малады Чачот зачытваўся Літоўскім Статутам, створаны пад кіраўніцтвам Льва Сапегі, ён літаральна спяваў асобныя артыкулы гэтага славутага заканадаўчага кодэкса дзяржавы, пра што пісаў сваім сябрам.

Культурна – асветніцкая дзейнасць філаматаў і іх літаратурная творчасць садзейнічалі абуджэнню гістарычнай памяці паняволеннага краю.

Эвалюцыя драматургічнай творчасці Я. Купалы (“Паўлінка” (1912), “Раскіданае гняздо” (1913), “Тутэйшыя” (1922). Жанравыя асаблівасці, праблематыка п’ес, іх філасофскі змест, характары персанажаў.

Самая першая рыса майстэрства любой п'есы заключаецца ва ўмельстве аўтара выбраць спецыфічны, востры канфлікт, правесці яго паслядоўна з пачатку і.да канца, так, каб ён запомніўся нам, чытачам і гледачам, калі пастаўлены спектакль

Камедыя «Паўлінка» напісана ў 1912 г. у Акопах. Усе галоўныя персанажы твора мелі сваіх прататыпаў, «падгледжаных» Я. Купалам сярод сяброў і знаёмых. Пры стварэнні камедыі Я. Купала пэўным чынам абапіраўся на вопыт папярэднікаў В. Дуніна-Марцінкевіча і К. Каганца. «Паўлінка» праблемна, вобразна пераклікаецца з «Пінскай шляхтай» (зацятая абарона шляхетнасці, непаразуменне бацькоў і дзяцей), з «Модным шляхцюком» (імкненне бацькі мець за зяця «хлопца шляхецкага заводу», высмейванне грэблівых адносін да народнай культуры).

Пераканаўча, дасціпна Купала абмаляваў быт беларускай засцянковай шляхты, стварыў адметныя яркія характары Сцяпана Крыніцкага і яго жонкі Альжбеты, Пранцыся Пустарэвіча і Агаты, Адольфа Быкоўскага. За знешняй нескладанасцю, традыцыйнасцю для беларускай літаратуры канфлікту — бацькі хочуць мець за зяця не таго, каго выбрала дачка — Купала паказаў няпростыя сацыяльныя і псіхалагічныя стасункі паміж людзьмі свайго часу (а дзесьці нават і пазачасавыя).

Аўтар «Паўлінкі» гаварыў пра неразуменне, непрыманне селянінам новага. Нават калі яно тычылася імкнення бачыць усіх людзей роўнымі, жыць з дабром і справядлівасцю ў сэрцы, — такія ідэі прапаведуе Якім Сарока. Пра драматызм становішча вясковага інтэлігента, які з'яўляецца чужым у родным асяроддзі. Настаўніка не паважае і не любіць Крыніцкі, не разумее яго, нават бачыць у ім «франта» сялянская моладзь. Адзначаючы памкненні засцянковай шляхты да культуры, аўтар «Паўлінкі» са скрухой паказваў перавернутасць іх уяўленняў «пра шляхетнасць» і «панскасць». Крыніцкі лічыць культурным не інтэлігентнага, адукаванага Сароку, а фанабэрыстага Быкоўскага, з яго знешнімі атрыбутамі «панскіх паводзін».

Цікавым, поўным жыцця атрымаўся вобраз галоўнай гераіні Паўлінкі, вясёлай, дасціпнай, разумнай вясковай дзяўчыны. Яна любіць бацькоў, баіцца трапіць на язык людзям, зрабіўшы штосьці не так, і разам з тым рашуча змагаецца за асабістае шчасце. Паўлінка заяўляе Агаце: «...Я свайго такі даб'юся або згіну, каб і следу не засталося». Гераіню твора можна лічыць у поўнай ступені ахвярай патрыярхальнай адсталасці, заскарузласці светабачання бацькі. Камедыя заканчваецца на драматычнай ноце: Якім арыштаваны па даносу Крыніцкага, Паўлінка, пачуўшы пра гэта, «як сноп, валіцца на зямлю».

Даследчыкі, найперш сучасныя (напрыклад, П. Васючэнка) гавораць пра «другі план» у купалаўскім творы, пра сімвалічнае прачытанне вобразаў. Цэнтральнымі тут становяцца вобразы-сімвалы Маладой і Старой Беларусі, іх дыялектычнае адзінства і ўзаемавыключэнне.

Трагікамедыя «Тутэйшыя» (1922) доўгія дзесяцігоддзі лічылася супярэчлівым і слабым у ідэйна-мастацкіх адносінах творам. Быццам народны пясняр у нечым не разабраўся і чагосьці не змог пераканаўча паказаць.

У «Тутэйшых» выявілася тая ж трывога Купалы за лес Бацькаўшчыны, народа што і ў вершах «На сход!», «Час!», «Свайму народу», «Беларускія сыны» і інш. Толькі форма была абрана іншая — пра набалелае, сур'ёзнае пісьменнік гаварыў сродкамі камічнага.

Дзеянне ў трагікамедыі адбываецца ў вельмі складаны перыяд для нашага народа, калі Беларусь стала арэнай змагання паміж Захадам і Усходам, калі адна акупацыя змянялася другой (Аленка гаворыць пра бацьку, што ён акупантаў «возіць, возіць, ды ніяк вывезці не можа»). За няпоўныя два гады, што ўзноўлены ў творы, чатыры разы мянялася ўлада.

Персанажы твора, аднак, у гэтых гістарычных падзеях не ўдзельнічаюць. Ніхто з іх не абараняе тую ці іншую ўладу са зброяй у руках, не прызнае за сваю. Акрамя Дамы, Пана, Спраўніка, якіх, нібы восёнскія апалыя лісты з месца на месца бязмэтна ганяе вецер часу, усе яны застаюцца дома. Могуць толькі з'язджаць у вёску і зноў вяртацца ў горад, як Здольнік і бацька з дачкой Гарошкі.

Дом, у якім жывуць героі Купалы (у шырокім сэнсе — гэта ўся Беларусь, у вузкім — кватэра Мікіты Зноска, дзе адбываюцца амаль усе падзеі твора), няўтульны і ненадзейны. Ды і жыхары яго мала падобныя на гаспадароў. Сімвалічны ў гэтым сэнсе пачатак чацвёртай дзеі, дзе Гануля сядзіць на вузлах і вяжа панчоху.

Разам з тым Купала акцэнтуе ўвагу на іншай трагедыі народа, трагедыі «тутэйшасці». Яна выявілася ў недастаткова развітай самасвядомасці, пасіўнасці, абыякавасці, што ператварыла людзей у старонніх назіральнікаў уласнага лесу, у бязвольную інертную масу, якая не здольна заявіць пра свае правы.

Усе персанажы п'есы, незалежна ад таго, станоўчыя яны ці адмоўныя, пазначаны гэтай нацыянальнай бядой, што падкрэсліваецца ўжо назвай твора. Слова «тутэйшы» нейкі час было амаль адэкватна слову «беларус» (калі апошняе афіцыйна забаранялася і не адно пакаленне вырасла, не ведаючы, як завецца родны край). Аднак у першыя дзесяцігоддзі XX ст. сітуацыя карэнным чынам змянілася. Ад беларуса гісторыя запатрабавала не толькі любові да сваёй зямлі і хаты, да простай «тутэйшай» мовы, але ўсведамлення сябе, як народа са сваёй гісторыяй, культурай, адметным складам характару і светабачання.

У п'есе Купала вывеў прадстаўнікоў розных сацыяльных груп тагачаснага грамадства — ад настаўніка і вучонага да абарванца. I ўсе яны высвечваюцца адносінамі да свайго, роднага.

Свядомымі беларусамі ў камедыі з'яўляюцца Янка Здольнік і Аленка. Яны не толькі ведаюць, якога «роду-племені», але і займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю — збіраюцца вучыць іншых. Аднак і іх закранула хвароба «тутэйшасці». Яна выявілася ў аднабаковасці жыццёвых памкненняў, пэўнай унутранай самаізаляванасці герояў. Ці зможа Янка Здольнік стаць настаўнікам для людзей, павесці іх за сабой, калі нават цесць Лявон Гарошка, які ў цэлым вельмі добра ставіцца да Янкі, не заўсёды разумее яго заклікі і памкненні. Ад Аленкі можна чакаць яшчэ меншага, бо яна пакуль толькі вучаніца. Такім чынам у вобразах Янкі Здольніка і Аленкі Купала выявіў недастаткова высокі ўзровень падрыхтаванасці нацыянальна свядомай інтэлігенцыі да будаўніцтва сваёй дзяржавы.

Пасіўнымі носьбітамі беларускасці выступаюць Гануля Зносчыха і Лявон Гарошка. Яны прытрымліваюцца адвечных звычаяў, родная мова для іх такая ж натуральная з'ява, як хлеб і паветра. Разам з тым Зносчыха і Гарошка асобы сузіральныя, ні ў што не ўмешваюцца (скажа Мікіта маці гаварыць з яго гасцямі «ў нос, культурна», і будзе старацца Гануля патрапіць, называючы Даму «мадама музей»).

Мікіта Зносак — вобраз прыстасаванца, ідэя для якога нічога не значыць. Ён адарваўся ад сваёй мовы, культуры і як кожны рэнегат усё чужое лічыць лепшым і прыгажэйшым. (Зносак з захапленнем гаворыць нават пра «выхаванасць» паноў палякаў, якія знялі з яго фрэнч і боты). Пры змененых абставінах Мікіта Зносак паспрабуе прыстасавацца і да нацыянальнай палітыкі, пачне шукаць «беларускага асэсарства», ды карысці ад яго дзейнасці на роднай глебе, як, дарэчы, і на глебе чужой, будзе вельмі мала.

Зносак займае цэнтральнае месца ў трагікамедыі, з чаго вынікае, што прыстасавальніцтва Купала бачыў як тыповую рысу ў характары народа. Высмейваючы свайго героя, паказваючы, у які нерат завяла Зносака «вельмі простая лінія жыцця», пісьменнік жыў клопатам пра будучыню нацыі, пра яе ўнутраную здольнасць абараняць сябе, самазахавацца.

Дама, Пан, Поп, Спраўнік не толькі чужыя ўсякай ідэі, але і абсалютна апатычныя, абыякавыя, не здольныя ні да якога самаруху.

Урэшце Усходні і Заходні вучоны, гэр Спічыні гэта «ворагі беларушчыны», да вобразаў якіх не аднойчы звяртаўся Купала-паэт. Пазіцыя іх ваяўніча антыбеларуская. Аднак, і яны не аднекуль прыблукалі на нашу зямлю, а нарадзіліся і выраслі тут. Нават гэр Спічыні, які мае выразнае «замежнае» прозвішча, мясцовы.

Асаблівасцю твора з'яўляецца тое, што адны персанажы выявіліся як адметныя, паўнакроўныя характары (Мікіта Зносак, Гануля, Лявон Гарошка, Янка Здольнік, Аленка, Наста Пабягунская, Спічыні), другія з'яўляюцца вобразамі абагульненымі, дзесьці нават умоўнымі (Поп, Дама, Пан, Стражнік, Заходні і Усходні вучоны), роля трэціх — чыста службовая, функцыянальная (Абарванец, Чырвонаармеец, Начальнік патруля, Немец, Грамадзянін).

Сюжэт драмы «Раскіданае гняздо» (1913) быў падказаны аўтару рэчаіснасцю. Купала, сын арандатара, добра ведаў жыццё такіх сялян-чыншавікоў, як Зяблік, і па ўласнаму вопыту, і па вопыту іншых. Дзед Купалы сутыкнуўся з такой жа несправядлівасцю, што і герой.

Аднак паказаць драму сялянскай сям'і, якая павінна пакінуць абжыты дзядамі і прадзедамі кут, толькі адна з пастаўленых Купалам у творы мастацкіх задач. Побач з гэтым аўтар гаворыць пра пошукі Беларусі шляху да новага жыцця. Пра яго думаюць, мараць амаль усе героі п'есы, уяўляючы новае, шчаслівае жыццё па-рознаму. Сымон звязвае яго са справядлівасцю, з працай на ўласнай зямлі, Зоська — з казачнай краінай, дзе цвітуць прыгожыя кветкі і спяваюць райскія птушкі, Данілка — з магчымасцю граць на скрыпачцы для ўсіх людзей, Марыля — са спакоем і лагоднасцю. Пошукі шляхоў да новай Беларусі — другі, сімвалічны план прачытання драмы «Раскіданае гняздо».

Героі яе вымушаны шукаць выйсця з рэальнага становішча, у якім апынулася сям'я пасля адмовы Паніча аддаць зямлю ў арэнду на новы тэрмін і самагубства гаспадара. Гэты, больш просты, рэалістычны план твора звязаны таксама з вызначэннем шляху. У кожнага героя ён аказаўся сваім, адметным — і вялікая дружная сям'я Зяблікаў распалася. Марыля з малымі дзецьмі і Данілкам надзяваюць жабрацкія торбы, Сымон і Зоська ідуць на Сход, па Бацькаўшчыну. Але гэта толькі напрамкі, бо не супадаюць шляхі Марылі і Данілкі (з рознымі думкамі і мэтамі яны кіруюцца ў белы свет), і вельмі непадобныя Сымон і Зоська, каб ісці адным шляхам. Сымон вырашэнне праблем чалавечага жыцця звязвае з сілай, барацьбой, што падкрэсліваецца аўтарам сімвалічнай дэталлю — герой на працягу амаль усяго дзеяння не разлучаецца з сякерай. Зоська свет чалавечых узаемаадносін спрабуе будаваць на каханні і дабрыні (яе сімвал у творы — кветкі).

Аўтар нібыта прызнае раўназначнасць усіх шляхоў, якія выбіраюць героі, прынамсі, сам не вылучае ніводзін як правільны. Так, жыццё жорстка карае даверлівасць і летуценнасць Зоські, але і Сымон нічога не дамагаецца, не можа адстаяць роднае гняздо.

Тупіковы шлях, як паказвае Купала, гэта шлях Лявона Зябліка, які спадзяваўся з дапамогай закона вярнуць зямлю. Смерць героя сведчыць, што тут шукаць ужо няма чаго. Стары існуючы лад не можа па-справядлівасці вырашыць грамадскія і сацыяльныя праблемы і ніяк не стасуецца з будучыняй Беларусі.

Істотную ролю ў творы іграе вобраз Вялікага Сходу. П. Васючэнка паказвае няслушнасць ранейшай трактоўкі гэтага сімвалічнага вобраза, адзначаючы, што «ў купалаўскай сімволіцы рэвалюцыя звязана з інакшым шэрагам вобразаў, паміж якімі — завіруха, пажар... Вялікі Сход — не помста і не бунт; каб трапіць на яго, Сымон і Зоська мусяць пайсці ў процілеглую старану ад пажару... На Сходзе будзе вырашацца лёс Бацькаўшчыны, лес мільёнаў, але дзеля таго на ім патрэбна прысутнасць кожнага, а не жменькі бунтаўнікоў, мсціўцаў».

«На сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход», — пакліча Купала «аграблены, закованы народ» у 1918 г., пасля дзвюх прайшоўшых рэвалюцый (верш «На сход!»).

Я. Купала вылучаў «Раскіданае гняздо» сярод іншых п'ес. «Я памру, але «Раскіданае гняздо» зойме яшчэ на сцэне свае пачэснае месца і загаворыць на поўны голас. Я ўклаў у гэтую п'есу лепшае, што было ў маёй паэзіі і прозе», — пісаў народны паэт.

17

Творчае супрацоўніцтва Я. Чачота з А. Міцкевічам. Уплыў фальклорных сюжэтаў і

вобразаў на творы беларускай тэматыкі ў паэзіі А. Міцкевіча (паэмы “Рыбка”, “Свіцязь”, “ Свіцязянка”, “Пані Твардоўская”, “Пан Тадэвуш”).

 У сваёй паэзіі ён стварыў вобраз радзімы ў шырокім і самым высокім патрыятычным сэнсе. Ён апеў і ўславіў родны кут, дарагія сэрцу краявіды і вобразы, па сутнасці стварыў культ беларускага пейзажу і прыроды бацькоўскага краю. У гэтай сувязі нельга не пагадзіцца з назіраннямі наконт таго, што Адам Міцкевіч "заўсёды ў захапленні спыняўся... перад краявідамі родных мясцін" (Алег Лойка), што ён "у "Пане Тадэвушы" або "Свіцязанцы" проста моліцца на беларускі пейзаж, хоць называе яго "Літва" (Богдан Скарадзінскі). Для яго ўласціва пранікнёнае эстэтычнае сузіранне прыроды і яе глыбокае адчуванне.    У пейзажах Адама Міцкевіча яскрава і маляўніча адлюстраваны прыродна-ландшафтны воблік прынёманскага краю, увасоблена лучнасць паэтавай душы з роднымі краявідамі. Сістэма пейзажных вобразаў у Міцкевічавай творчасці — разгалінаваная, шматахопная. Раскрыццё духоўнай повязі паэта з усёй гэтай сістэмай вобразаў і матываў прыроды — надзвычай вялікая і шырокая тэма, якая, як думаецца, яшчэ чакае свайго цэласнага і скурпулёзнага вывучэння. Прычым трэба заўважыць, што яго пейзажы паўстаюць не толькі як фонавыя застаўкі ці элементы кампазіцыі, а адыгрываюць вельмі важную ідэястваральную функцыю, маюць эстэтычную самакаштоўнасць і нярэдка змяшчаюць у сабе натурфіласофскае ўспрыманне навакольнага свету.    У паэтычнай сістэме мыслення Адама Міцкевіча пейзажным вобразам, увогуле прыродзе належыць ключавая, нават першачарговая роля. Пра гэта красамоўна гавораць шматлікія лірычныя, а таксама і эпічныя творы паэта. Скажам, без прыродаапісанняў цяжка ўявіць паэму "Пан Тадэвуш", як, зрэшты, і ўласнабеларускае ліра-эпічнае палатно — "Новую зямлю" Якуба Коласа. Пейзаж Адама Міцкевіча — жыватворны працэс светаадлюстравання, пра што сведчыць пастаянны зварот паэта да вобразаў і з'яў навакольнай прыроды і іх мастацкае ўвасабленне — вобразаў лесу, пушчы, ручая, бярозы, сонца, кургана... Але, бадай, цэнтральнае месца ў яго сістэме мастацкага мыслення займаюць вобразы-топасы ракі Нёман і возера Свіцязь.

 Глыбокая духоўная пародненасць у Адама Міцкевіча з возерам Свіцязь, яго ваколіцамі. Па сутнасці Свіцязь — гэта асобная арыгінальная старонка яго творчасці, з якой звязаны найперш такія творы, як "Свіцязь""Свіцязянка", "Рыбка". Вобраз Свіцязі таксама выступае як топас і сімвал паэтавай малой радзімы, увасабляе таямніча-загадкавы свет яе прыроды. Цікава, што Адам Міцкевіч пры першапублікацыі балады "Свіцязянка" сам патлумачыў феномен існавання незвычайнага возера ў сваіх родных мясцінах: "Свіцязь — вялікае і прыгожае возера ў Наваградскім павеце. Ёсць чуткі, што на яго берагах з'яўляюцца ўндзіны, або вадзяныя німфы, якія народ называе свіцязянкамі". Вобраз Свіцязі намаляваны ў рамантычна-легендарным ключы. Міцкевіч на фальклорна-міфалагічны лад паэтызуе падзеі на возеры, заснаваныя на народных паданнях. Тым не менш зачын балады "Свіцязянка" мае прывязку да рэальнай пейзажнай прасторы: Што гэта за хлопец з поглядам ветлым Поруч са стройнай дзяўчынай Крочыць павольна пад месяцам светлым Берагам Свіцязі сіняй?    Возера паўстае перад намі як пракаветнае і дзівоснае месца, адухоўлена-казачны свет.    Самая вобразна-маляўнічая карціна свіцязянскага краявіду створана ў баладзе "Свіцязь". Возера ўспрымаецца паэтам часткай космасу, яно зліваецца з небам як адно цэлае:

Не знаеш — з-пад ног, можа, гэта шкляная  Ідзе аж да неба дарога  Ці неба шкляное скляпенне схіляе  Табе аж пад ногі! I той, другі, бераг убачыць не ў сілах — З вышынямі возера зліта. Нібыта вісіш ты на птахавых крылах  У нейкім бяздонні блакіту!

   Тут гарманічна паяднана зямное і касмічнае. Трапна заўважыў Уладзімір Конан, што ў гэтым творы возера Свіцязь — "люстэрка райскага Неба". Свіцязь паўстае як царства першароднай красы, як таямніца космасу. Паэт, зрэшты, запрашае "глянуць на возера зблізку". Свіцязянскае ўлонне зноў жа паказана праз прызму міфа-паэтычнага светаадлюстравання, яно зачароўвае сустрэчай са звышнатуральным, загадкавым, невядомым.    Вобраз Свіцязі, упершыню паэтычна адкрыты і апеты Адамам Міцкевічам, якраз і прываблівае часта ўвагу таму, што "Адам Міцкевіч у палон узяты быў Свіцяззю" (Хута Берулаў), і яго імя стала неадлучным ад гэтага пейзажнага вобраза-топаса. Возеру Свіцязь прысвяцілі свае радкі Андрэй Вазнясенскі, Уладзімір Лучук, Ян Лехань, Хута Берулаў і інш. Шэраг твораў нарадзіўся ў выніку паездак пісьменнікаў на Свіцязь. Янка Брыль згадвае, што ён неаднойчы як сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў "бываў... над святым возерам з рознымі міжнароднымі, а найчасцей польскімі пісьменніцкімі групамі". Свіцязь Міцкевіча-паэта прыцягвае да сябе, яна адзін са своеасаблівых геаграфічных цэнтраў літаратурнага свету.    Аналіз пейзажных вобразаў Нёмана і Свіцязі пераконвае нас у тым, што гэтыя гідронімы сталі асновай выяўлення любові паэта да навагрудскай прыроды, сваёй радзімы, яскрава характарызуюць яе топіку, а таксама даюць уяўленне пра глыбокую духоўнасць і ментальнасць паэта. 

Аднак найбольш разгорнута і ярка пейзажная карціна прынямоння ўвасоблена ў паэме "Пан Тадэвуш", і яна не можа не ўразіць пачуццём глыбокага замілавання, жывапіснай вобразнасцю і грацыёзнасцю фарбаў. Паэт пераносіцца ў думках "на Айчыны ўлонне":

...У край лясных узгоркаў і лугоў духмяных, Шырока над блакітным Нёмнам разасланых, Да каляровых ніў, дзе жыта серабрыцца, I залачоная калышацца пшаніца, Дзе грэчка, быццам, снег, свірэпка, як бурштын, I дзяцельнік гарыць румянцамі дзяўчыны".

Асветніцкія тэндэнцыі ў паэзіі Я. Чачота 30-40-х гадоў (у зборніку 1919 г. “Песні жальбы”). Роздум аб лёсе народа і радзімы ў вершах першых паслярэвалюцыйных \

Часть вопроса 16 билета 1 вопрос

Я. Чачота (пасля вяртання з ссылкi) характарызуецца пiльнай увагай паэта-фалькларыста да беларускай народнай песеннай творчасцi. На працягу прыкладна 10 гадоў ён сабраў i выдаў у Вiльнi 6 кнiг "сялянскiх песенак" (тры з iх перакладзены на польскую мову, а астатнiя апублiкаваны ў арыгiнале, на беларускай мове). Побач з народнымi песнямi ў кнiгах змяшчалiся прыказкi, прымаўкi, фразеалагiзмы, уласныя вершы аўтара. У гэтых творах паэт з павагай пiсаў пра беларускую мову i яе носьбiтаў — сялян. Так, у прадмове да кнiгi "Сялянскiя песенькi з-над Нёмана" даследчык зазначае: "Сяляне нашы, люд добры, лагодны, працавiты, справядлiвы, павiнны абуджаць у нас самыя прыхiльныя да сябе пачуццi. З iмi можам быць шчаслiвыя. За працу iх рук аддаючы iмi працу розуму i нашай асветы, можам памножыць агульнае дабро. Не думайма, каб i ад iх мы не маглi чаму навучыцца. Многаму навучымся, вывучаючы iх становiшча i нораў: знойдзем у iх паданнi, казкi, легенды, i найбагацейшым будзе жнiво песенак, якiя дазваляюць спазнаць iх пяшчотныя, прыгожыя, тонкiя нават i глыбокiя пачуццi". У беларускiх вершах "Да мiлых мужычкоў", "Покулы сонца ўзыдзе", "Плакала бяроза ды гаварыла", "Нашто нам дым выядае вочкi", "Быў я колiсь кавалём" паэт адстойваў iнтарэсы сялян, iмкнуўся прымiрыць iх з панамi, выказваўся за маральнае ўдасканальванне чалавека працы. Асноўную прычыну цяжкага жыцця селянiна Я. Чачот бачыў у абыякавых адносiнах да яго пана, у нядобрым i злым аканоме. I таму ён заклiкаў:

Пане ты наш, пане! Будзь жанам ласкавы, Не дай аканома, Што асцёбаць жвавы.

У змаганнi за гуманiстычныя адносiны да чалавека працы, жаданнi палепшыць яго долю, сцвярджэннi iдэi грамадзянскай роўнасцi сялян i паноў, у iмкненнi зацiкавiць пануючыя класы жыццём сялянства, а таксама маральна-этычнай змястоўнасцю i эстэтычнай каштоўнасцю народных песень вызначаецца асветнiцкая i дэмакратычная значнасць дзейнасцi Я. Чачота. Творы паэта на беларускай мове, як справядлiва зазначае К. Цвiрка, — яскравае сведчанне "нараджэння новай беларускай лiтаратуры i адначасова нацыянальнага адраджэння аднаго з самабытных i вялiкiх народаў".

18

Асветніцкія тэндэнцыі ў паэзіі Я. Чачота 30-40-х гадоў. Ян Чачот – фалькларыст.

Часть вопроса 16 билета 1 вопрос

Тэмы і вобразы лірыкі Я. Коласа. Лірычны герой яго паэзіі

Лiрыка Якуба Коласа багатя і разнастайная па ахопу жыццёвых з'яў, па выяўленню чалавечых пачуццяў. Гэта шчырая і праўдзiвая пісня аб народзе, яго жыццi і працы, думках і жаданнях. Разам із тым гэта ўвасабленне свабодалюбiвых iмкненняў самаго паэта. Яго рэвалюцыйна-дэмакратычных iдэалаў, гарачай любвi так бацькаўшчыны, так роднай прыроды.

Многiя вершы паэта журботна-элегiчныя. Ён называў вершы песнямi жальбы. Коласа трывожыў і засмучаў лёс бацькаўшчыны. Тужлiвым болем напоўнены вершы пра жыццё вёскi, пра яе беднасць («Веска»). Убогiя, скрыўленыя хати; купка крывых вербачак; могiлкi із нахiленнымi крыжамi - гэта вобразы, якiя ствараюць уражанне цяжкага, бязрадаснага сялянскага жыцця.

Сумна сiратлiва выглядае родны край («Наш родны край»). Колас праўдзiва раскрывае цяжкi лёс радзiмы, горкую частку народу ў годинник царызму. Паэт паказвае бесчалавчнаць прыгнечання працоўнага сялянства, невыноснасць становiшча бідняка. Шукаючы ратунку пекло беднасцi, сялянiн iдзе на зарабаткi ў плотнiкi («Плотнiкi»).

Два галоўныя матывы спалучаюцца ў лiрыкi Яуба Коласа: любоў так народу і ненавiсць так яго прыгнятальнiкаў. Песнi жальбы часта вылiваюца ў песнi гніву і абурэння. У вершах гучыць заклiк так змагання («Не бядуй», «Будзь цверды»). Тэма ўсенароднай помсты прыгнятальнiкам раскрываецца ў вершы «Ворагам» - візерунок грамадзянскай лiрыкi Яуба Коласа. Народ выклiкае «багачоў і панства» на суд, абвiнавачвае iх у цяжкiх злачынствах, выносiць iм суворі прыгавор. Прысуд народу - гэта прысуд гiсторыi. Час розплати непазбежны - гэта сэнс вершачи. Думка гэта як заклiк так народнай рэвалюцыi.

Матыў пратэсту і помсты гучыць у вершы «Мужык». Гаварць сялянiн-бядняк. Гэта яго голас. Гэта споведзь яго душы. З горкай крыўдай расказвае мужык пра сваё жыццё. Тон вершачи прамоўнiцкi. Мужык у паказе Коласа - чалавек свабодалюбiвы. Галоўнае ў яго словах - не скарга, а пачуцце непакоры, нездаволеннасцi сваiм паднявольным становiшчам. Селянiн не хоча цярпець і пакарацца. Ён перастае верыць папоўскай хлуснi, у яго душы расце пачуцце чалавечай годнасцi, усядамленне неабходнасцi барацьбы із прыгнятальнiкамi народу. У вобразе мужыка выяўлены лепшыя рысы народнага характару, рэвалюцыйныя настроi ўсяго працоўнага сялянства. Iдэя вершачи - «я - мужык, я гонар травня, гнуся, але й так пари...» Гэтым высокiм грамадзянскiм пачуццем асветлены яго прачулыя, глыбока лiрычныя вершы.

Верш «Родныя вобразы» - зварот так роднага краю, роздум аб радзiме. Паэту «любі і гоман нiвы, і лісі высокага шум - гуд шчаслiвы, і пісня магутных дубоў». Цудоўная прырода Беларусi радуе, але й радасць гэта няпоўная. Радаснае, светлае пачуцце злiваецца са смуткам. Родныя вобразы, «поўныя смутку і жальбы нядолi, поўныя сумнай вроди». Колас засмучаны, што радзiма яго заняволена. Яго смутак - гэта смутак паэта-грамадзянiна, у якога балiць сэрца за прыгнечаны народ. Патрыятычная лiрыка Коласа прасягнута любоўю так бацькаўшчыны, прагай свабоды, радасным прадчуваннем блiзкай перамогi народу.

Колас хацеў бачыць палю радзiму вольнай і шчаслiвай. Сваю віру ў лепшую будучыню народу паэт выказау ў вершы «Не бядуй». Паэт заклiкае народ, не паддавацца роспачы, не трацiць надзеi на вызваленне. Ён верыць, што родны край не загiне ў цеменi начэй. як пасля зiмы прыходзiць вясна, так пасля цяжкага прыгнету настане дзень свабодны. Вобразы вясны, сонца, зiмы, цеменi начэй ужываюцца як паэтычныя ўвасабленi. Яни кантрастна супрацьпастаўлены. Вясна і сонца сiмвалiзуюць світлу частку радзiмы, зiма і цемень начэй - панаванне рэакцыi, прыгнечанне.

Паэзiя Якуба Коласа була паэзiяй тугi і смутку. Невыпадкова свій першы зборнiк вершаў паэт назваў «Песнi жальбы» (1910). У iм многа лiрычных, шчырых вершаў пра бацькоўшчыну, пра «забуті богам край». У вершы «Родныя вобразы» Якуб Колас звяртаецца так роднага краю і так самога сябе із пытаннем-роздумам якаючи сiла прываблiвае яго так бацькоўскай зямлi, чаму напаўняецца яго сэрдца смуткам і радасцю:

Вобразы мiлыя роднага краю,

Смутак і радасць травня!

Што травні сэрца так вас парывае?

Чым так прыкованы я

До вас травні ўзгорачкi роднага поля,

Рэчкi, кургани, ляси,

Поўныя смутку і жальбы нядолi,

Поўныя сумнай вроди?

Лiрiчная паэзiя Якуба Коласа - гэта песнi і думи аб жыццi народу, аб яго цяжкай долi ва ўмовах царызму. Жыцце сялянства, яго побут і праца, iмкненнi і патрабаваннi - галоўная тэма лiрыкi Яуба Коласа. Паэт паказвае беззямелле, жахлiвую беднасць і галечу сялянскiх мас. Убогiя, «скрыўленыя хати, сляпыя вокны, заткнутыя жмутамi ануч, гразь і непагоду і запал у пагодныя летнiя днi» - такий паўстае із твораў Якуба Коласа беларуская дакастрычнiцкая веска («Весна», «Наша сяло»).

Верш «Мацi» пабудаваны на бытавых матэрыялах. Праўдзiва намаляваны тут вобраз гаротнай сялянскай жанчыны - працаўнiцы. Доўгая зiмняя ноче, дзецi спяць, толькi мацi із вераценцам тулiцца пры печы і думае палю цяжкую думу. Яна ўспамiнае сваё дзяцiнтва. Заўчасная смерць мужа-батрака, пакуты сына-астрожнiка, усё гэтыя нягоды злiваюцца ў адну суцэльную карцiну абездоленага сялянства.

Пратэст Якуба Коласа супраць цяжкага становiшча працоўнага сялянства выяўляецца ў вершы «Мужык». У iм паэт малюе вобраз прыгнечанага беларускага сялянiна. Мужык бідна апрануты, абуты ў лапцi, яго рукi пакрыты мазалямi. Цяжкая праца надарвала сiлы яго, але й не зламала яго волi так лепшага жыцця. У вобразе мужыка Якуб Колас раскрывае такiя рысы народнага характару, як працавiтасць, вынослiвасць, iмкненне так свабоды.

«Ворагам» - гэта верш грамадзянскай лiрыкi. У iм паказана абуджэнне палiтычнай свядомасцi сялянятва ў епоху першай рускай рэвалюцыi. У гэтым вершы Якуб Колас гаворыць пекло iмя народу, паказвае яго гнеў і абурэнне. Якуб Колас выкрывае багачоў і панства як дзiкiх і нахабных эксплуататараў, выносiць iм суворі прысуд.

На ўвасабленнi з'яў прыроды пабудаваны верш «Песнi вясны». Тут даецца вясеннi пейзаж праз вобразы вясны і прыроды. Колас перадае iмкненнi народу так свабоды, так лепшага жыцця. Ён клiча людзей так аб'яднання і згуртаванасцi.

Маленькiя ручайкi злiлiся ў магутнаю раку і выйшлi на прастор. Сiла гэтых ручайков, якiя злiлiся разам і гоняць шмат вады - наочні прыклад для працоўных. Iм трэба аб'яднацца, злучыцца. Толькi пры гэтай умове яни могуць дасягуць волi, дабiцца вызвалення.

19

Бурлескна-травестыйныя творы як своеасаблівае праяўлене класіцызму ў літаратуры Беларусі. Парадыйна-сатырычны змест паэмы “Энеіда навыварат”. Моўныя вартасці твора.

У канцы XVIII ст. беларускія землі (пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай) былі далучаны да Расіі. Пачаўся працэс русіфікацыі «благоприобретенных земель» на захадзе імперыі. Закрываюцца беларускія школы, выданне кніг на беларускай мове лічыцца справай крамольнай і небяспечнай. Замест назвы «Беларусь» стаў выкарыстоўвацца выраз «Северо-Западный край». Адметнай асаблівасцю літаратуры ў гэты перыяд з'яўляецца яе ананімны характар (паэмы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», «Два д'яблы», гутаркі, лірычныя песні).

Вызначальнымі ж формамі яе становяцца бурлеска (жанр камічнай, парадыйнай паэзіі) і травесці (жанр гумарыстычнай паэзіі, бліакай да пародыі, дзе сур'ёзны біблейскі ці міфалагічны змест увасабляецца ў камічнай форме). Беларускія бурлескныя і травесційныя творы былі своеасаблівай рэакцыяй на каноны класіцызму, пашыраныя ў тагачаснай рускай і польскай літаратуры (у беларускай літаратуры класіцызм як напрамак наогул не склаўся). Камічны характар бурлескных твораў быў накіраваны супраць аджыўшых традыцый (правіл і густаў класіцыстаў) з мэтай пасмяшыць людзей, звярнуць увагу на простага чалавека з яго надзённымі праблемамі. Такія творы, напісаныя простай, падчас грубай мовай, заставаліся ў многім рукапіснымі і ананімнымі.

Паэма «Энеіда навыварат» носіць ярка выражаны парадыйны характар. Яна ў лёгкай жартаўлівай форме пераказвае сусветна вядомы антычны міф аб тым, як адзін з герояў Траянскай вайны Эней — сын багіні кахання Венеры — са сваімі паплечнікамі вяртаецца на радзіму. Аўтар адкрыта насміхаецца з высокага стылю класічных трагедый, іх адарванасцю ад жыцця, увагі толькі да высокага і трагічнага. Займальны сюжэт, выразная трапная мова, цікавыя прыкметы вясковага побыту, запамінальнасць пераказу падзей зрабілі паэму творам шырока вядомым задоўга да друкавання.

Імёны галоўных міфічных герояў у паэме захаваны, дзеянне адбываецца, як у паэме старажытнарымскага паэта Вергілія «Энеіда». Але захавалася толькі знешняя форма сусветна вядомага сюжэта, змест жа ўкладзены зусім іншы. Сапраўдныя героі паэмы — зусім не антычныя багі, цары, а сучасныя аўтару беларускія паны і прыгонныя сяляне

. Паэма «Энеіда навыварат» раскрыла мастацкія магчымасці звычайнай размоўнай беларускай мовы. Праўда, у творы толькі размоўна-бытавая мова. Але нават з дапамогай пераважна гэтай часткі лексікі аўтару ўдалося не толькі высмеяць аджыўшыя прыёмы і стыль класіцызму, а і адлюстраваць гістарычныя асаблівасці жыцця беларускага народа. КАР.ЗМЕСТ

Эней пасля падзення Троі вымушаны пакінуць горад. Зрабіўшы човен, ён «траянцамі яго набіў» і паплыў па мору. Багіня Юнона вырашыла загубіць Энея. Неўзлюбіла яна яго за тое, што Эней — сын багіні хараства Венеры. Юнона

просіць дапамогі ў свата Эола (бога вятроў). Вятроў з мора праганяе Нептун, якому перапалоханы Эней паабяцаў аддаць грошы і добра пачаставаць.

Венера, даведаўшыся пра злыя намеры Юноны, «пайшла да Зеўса на паклон». Бог багоў запэўніў Венеру, што яе сын даплыве да Рыма і стане там царом.

Адпачыўшы, траянцы зноў узяліся за вёслы. Пасля доўгага падарожжа апынуліся ў Карфагене. Заснавальніца горада Дыдона сустрэла падарожнікаў няветліва. Але, даведаўшыся, што з імі Эней, запрасіла ў госці.

Паэма заканчваецца апісаннем застолля ў царыцы Дыдоны.

«Энеіда навыварат» раскрывала эстэтычныя магчымасці беларускай мовы, мовы, якой было адмоўлена на той час у літаратурным існаванні, якая лічылася сялянскай, «хамскай».

У першым вялікім па памеры беларускамоўным творы XIX ст. роднае слова прадстаўлена пакуль аднабакова, як размоўна-бытавое, грубавата-камічнае. А дна к яно здольнае на гаворку пра сур'ёзныя і важныя падзеі грамадскага і літаратурнага жыцця.

Наватарства Я.Коласа (1882-1956) у паказе душэўнага хараства чалавека-працаўніка, сялянскай працы. Асэнсаванне магчымасцяў гарманічнага суіснавання чалавека і прыроды ў паэме-эпапеі “Новая зямля” (1911-1923).

Найвялікшай каштоўнасцю для кожнай нацыі з'яўляецца зямля, на якой жыве народ. Для нашага народа зямля – гэта не проста тэрыторыя, а святое месца i «аснова ўсёй айчыне». Малітоўна, прачула i ўзнёсла выявіў Колас усведамленне нашым народам зямлі як маці-карміцелькі, што «не зменіць i не здрадзіць», што «дасць волю, сілу», што дасталася нам праца на ёй – адметныя якасці беларускага народа, вядомыя ўсяму свету. Радзіма i зямля для беларуса «промень волі i свабоды». Трагічны лёс нашага народа, бо i геапалітычнае становішча, i багацце гэтага краю былі надта прынадныя для заваёўнікаў, што скарысталі i памяркоўнасць, міралюбства, цярпенне гэтага народа. Аднак невынішчальнае ў народзе імкненне да зямлі i волі. Пераканальна паказана пісьменнікам, як ішоў да мэты крок за крокам яго галоўны герой, у якім увасоблены лепшыя якасці беларуса. Вялікай заслугай песняра з'яўляецца тое, што ён паказаў свой народ нязломным, жывучым i жыццястойкім, з моцным інстынктам самазахавання i прагай, воляй да жыцця.

Не выпадкова паэму «Новая зямля» лічаць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. У гэтым творы, як ні ў якім іншым, вельмі падрабязна і па-мастацку апісаны побыт беларускага селяніна: яго гаспадарка, праца, занятак. Акрамя таго, вельмі даходліва перададзены аўтарам клопаты селяніна, яго думкі, мары, спадзяванні. У хаце, што стаіць на ўскрайку лесу, жывуць Міхал з жонкай і з дзецьмі і брат Міхала-Антось. Міхал служыць у пана лесніком. Справу сваю ведае добра, адносіцца да яе сумленна. Няма ў лесе ніводнага дрэва, ніводнага кусціка, якія б Міхал абмінуў сваёй увагай. Аднак яму часта даводзідца выслухоўваць адны нараканні і незадаволенасць. Кінуць службу Міхал не можа, бо жыве ка панскай зямлі. Усе думкі яго-аб кавалку ўласнай зямлі. 3 ёй эвязаны ўсе спадзяванні Міхала на лепшае жыццё, Дапамагае Міхалу па гаспадарцы брат Антось. Антось-чалавек працы. За што б ён ні ўзяўся: касіць, лавіць рыбу ці даглядаць пчол-усё ў яго спрытных руках ладзіцца. I не таму, што Антосю ад Бога дадзена такая ўвішнасць, проста да любой работы гэты чалавек адносіцца з любоўю. Здзіўляе і тое, як глыбока паэт ведае побыт сваіх герояў: і як сцелюць сналы на таку, і як абіраюць пчаліны рой, і як высочваюць глушцоў. Аўтар услаўляе працоўную сілу народа, цяжкую сялянскую працу паказвае як штосьці велічнае і прыгожае, паэтызуе яе. 3 энцыклапедычнай шырынёй апісвае Я. Колас звычаі і абрады, якія бытавалі ў той час на Беларусі. Гэта каляндарныя святы (Вялікдзень, Каляды), звычаі ўзаемадапамогі (талака, кумаванне), кірмашы, сход. Я. Колас прыгадвае ўсе калядныя стравы, якімі частаваліся людзі, расказвае пра парадак іх ужывання і з чаго яны былі падрыхтаваны. У вобразе Міхала ўвасоблены пісьменніцкі ідэал чалавека. На такіх, як Міхал, стаіць свет i трымаецца наша зямля. Працавітасць, сумленнае стаўленне да справы, хай сабе i нялюбай, прымусовай (не сваёй i не на сябе), клопат пра дзяцей, ix будучыню, мудрасць – далека не поўны пералік добрых якасцей, якімі валодае Міхал. I ўсё ж дамінавальным i вызначальным у яго жыцці з'яўляецца пачуццё ўласнай годнасці i свабодалюбства. Так, Міхал цярпімы i цярплівы, але да пэўнай мяжы – пакуль не прыніжаецца яго чалавечая годнасць. Самы галоўны бацькоўскі клопат у Міхала пра сваіх дзяцей – каб яны ніколі не былі рабамі. «Дык трэба грунт мець пад нагамі, Каб не бадзяцца батракамі», – даводзіць герой сваім дзецям. Праз вобразы Міхала, Ганны i Антося выяўлена i пісьменніцкае стаўленне да народнай педагогікі, асноўнымі прынцыпамі якой з'яўляюцца прыклад бацькоў, ix любоў да дзяцей, што не выключае, а наадварот, уключае i строгасць. Пісьменніцкі ідэал жанчыны. жонкі i маці, нястомнай працаўніцы i ахоўніцы сямейнага ачага ўвасоблены ў вобразе Ганны. Асобная старонка-адносіны герояў да прыроды, сувязь іх з ёй. Такія радкі зачаравання і замілавання мог напісаць толькі ўлюбены ў свае краявіды чалавек.Ніхто так, як Колас, з такой мастацкай сілай не паказаў гармонію чалавека i прыроды. Прырода «з людзьмі жыве супольна», – падкрэслівае паэт. Усведамленне роднай зямлі i яе прыроды як найвялікшай каштоўнасці ў паэта настолькі моцнае, што ў лірычных адступленнях ён звяртаецца да радзімы, родных мясцін, як да маці, i просіць у яе дапамогі i благаславення для сваіх любімых герояў.

20

Парадыйна-сатырычная паэма К. Вераніцына “Тарас на Парнасе” як першы ўзор прафесійнай мастацкай творчасці новага часу. Ідэйна-эстэтычныя вытокі паэмы, яе сувязь з фальклорам і літаратурна-грамадскім жыццём. Моўныя асаблівасці паэмы.

 ТАРАС НА ПАРНАСЕ (КАРОТКИ ЗМЕСТ) Полесовщик (лесник) Тарас, живший «ля лазнi» (около бани), во время охоты на птицу проваливается в нору и попадает в потусторонний мир, где дорога ведёт на Парнас. По пути на Парнас и на самой горе он встречается с античными богами, в традиции ироикомической поэмы юмористически представленными в белорусском крестьянском антураже, а также видит толпу писателей, забирающихся со своими трудами на гору. Среди них Пушкин, Гоголь, Лермонтов и Жуковский; на Парнас также лезут сатирически обрисованные (но не названные по именам) Фаддей Булгарин, Николай Греч и Владимир Соллогуб. Понаблюдав за сопровождающимся дракой и танцами пиршеством богов в «панскай хаце», Тарас сообщает небожителям о желании вернуться домой; те угощают его и по воздуху переносят обратно на то место, где он охотился. Поэма написана четырёхстопным ямбом с отличающими её от русского стиха переакцентуациями и элизиями на стыке слов. Её язык — живой витебский диалект того времени. У гэтай паэмі - апісываюцца прыгоды палясоўшчыка Тараса. Іон адзін раз цудоўным спосабам папаў на гару Парнас і бачыў там усіх грэцкіх багоў. Багі гэтые ў паэмі предстаўлены для сьмеху простымі беларускімі селянамі. Хата іх, ўсе стравы, ігрышча і звычкі - ўсё беларускае, бо аўтар і хацеў паказаць нам селян, а не багоў. Для лепшаго зразуменьня паэмы трэба трохі ведаць аб гэтых багах, што апісаны ў паэмі. Богі стара-грэцкіе, як тагды верылі грэкі былі падобны да людзей і розніліся ад іх толькі тым што мелі сілу, мудрасць і ўласць божыю. З грэцкіх тых багоў у паэмі здараюцца: Зевес - глаўны бог, каторы кіруе ўсімсьветам. Сатурн. - Бацька Зеўса. Да яго кіраваў сьветам. Нептун - марскі бог. Марс - бог вайны. Бах - бог п'янства і вясёласьці. Амур - бог кахання. Гэба - жонка Зеўса, багіня зямлі. Вэста - багіня плоднасьці Вэнэра - багіня красы і каханьня. Гэркулес - ня быў богам ад пачатку, але за сваю сілу і добрые карыстаньне ею быў прылічэны да багоў.  Сваім творам аўтар канстатаваў прыклад высокага паэтычнага майстэрства, арыентаванага, з аднаго боку, на сусветныя літаратурныя ўзоры і, з другога, на выкарыстанне беларускага характару, душы, сялянскага светапогляду, культуры. Аўтар узвышае вобраз простага селяніна да вяршынь славутых пісьменнікаў і нябесных гаспадароў. Гэтым самым неадукаваны палясоўшчык супрацьпастаўляецца знакамітым прадстаўнікам афіцыйнай прэсы і літаратуры. I гэта не насмешка з мужыка, а яго ідэалізацыя. 3 гэтай мэтай паэт ператварае боскі Парнас у падабенства зямной вёскі, дзе багі захоўваюць за сабой толькі высокія імёны, а па роду заняткаў, ахвоце да пацех і забаў, смакаванні ежы яны нагадваюць знаёмых Тарасу мужыкоў. Мова паэмы жывая і вобразная. Шматлікія народныя выслоўі, параўнанні, дасціпныя вобразы насычаюць твор. Шмат у паэме і змястоўных азначэнняў, эпітэтаў, метафар. Паэма «Тарас на Парнасе» таленавітая нацыянальная паэма. Яна вызначаецца рысамі праўдзівасці і народнасці. Паэма і сёння карыстаецца вялікім поспехам у чытача, яна перадрукоўвалася шмат разоў.